Тэма: Беларусь ў складзе Расійскай імперыі
Асаблівасці рэвалюцыі ў Беларусі:
2.31M
Категория: ИсторияИстория

Беларусь ў складзе Расійскай імперыі

1. Тэма: Беларусь ў складзе Расійскай імперыі

1.Пытанне дзяржаўнасці ў грамадска-палітычным
жыцці Беларусі першай паловы XIX ст.
2.Паўстанні 1830–1831 гг. і 1863–1864 гг. на
тэрыторыі Беларусі.
3.Фарміраванне беларускай нацыянальнай ідэі.
Часопіс «Гоман» і дзейнасць беларускіх народнікаў.
4.Рэвалюцыйныя падзеі 1905–1907 гг. і беларуская
нацыянальная ідэя ў пачатку XX ст.

2.

У выніку трох падзелаў Рэчы
Паспалітай паміж Аўстрыяй, Прусіяй і
Расіяй у 1772, 1793 і 1795 гг. беларускія
землі з насельніцтвам каля 3,3 млн чал.
былі ўключаны ў склад Расійскай
імперыі. З гэтага часу іх палітычны лёс,
стан эканомікі і асаблівасці культурнага
развіцця былі цесна звязаны з развіццём
Расіі.
Пасля шэрагу адміністрацыйнатэрытарыяльных змен у 1801 г.
беларускія тэрыторыі ўвайшлі ў склад
Мінскай, Магілёўскай, Гродзенскай,
Віленскай і Віцебскай губерняў

3.

4.

Шляхі развіцця дзяржаўнасці на
беларускіх землях:
накіраваць сваю
дзейнасць на
аднаўленне ў той
ці іншай форме старой,
але нежыццяздольнай
Рэчы Паспалітай
рэалізаваць ідэі
дзяржаўнасці на
новай аснове ‒
праз фарміраванне
і кансалідацыю сваіх
нацыянальных эліт,
якія забяспечаць
далейшае развіццё ў
рамках уласнай
тытульнай дзяржавы
У ХІХ ст. былі зроблены спробы рэалізаваць
першы шлях

5.

Польскае пытанне
праблема аднаўлення дзяржаўнасці
на землях, якія ўваходзілі ў
склад былой Рэчы Паспалітай
Было ключавой праблемай у
грамадска-палітычным жыцці
беларускіх губерняў у першай палове ХІХ ст.
і дзейнасці тайных і паўлегальных гурткоў і
таварыстваў

6.

Віленская асацыяцыя (1796‒1797 гг.)
мела адгалінаванні ў
Мінску, Брэсце, Кобрыне, Ашмянах.
Асноўная мэта – аднаўленне
Рэчы Паспалітай на аснове
Канстытуцыі 3 мая 1791 г.

7.

Па даручэнні Аляксандра І у
1811 г. князі М.К. Агінскі,
К. Любецкі і граф Л. Плятэр
склалі праект «Палажэння аб
кіраванні аўтаномным Вялікім
Княствам Літоўскім», якое
павінна было ахапіць тэрыторыі,
што адышлі ад былой Рэчы Паспалітай да
Расіі ў 1772‒1807 гг.
Расійскія ўлады гэты праект цікавіў толькі як
супрацьпастаўленне створанаму
Напалеонам І Герцагству Варшаўскаму.
План не быў рэалізаваны з-за пачатку
Айчыннай вайны 1812 г.

8.

Айчынная вайна 1812 г.
1 ліпеня 1812 г. у Вільні
створана Часовая камісія ўрада ВКЛ
(ахапіла Віленскую, Гродненскую, Мінскую
губерні і Беластоцкую вобласць).
У Віцебскай і Магілёўскай губернях –
асобнае прафранцузскае кіраванне
Задача гэтых марыянетачных «урадаў» забяспечваць усім неабходным
«вялікую армію» Напалеона І

9.

Апазіцыйныя тайныя таварыствы
«Таварыства
філаматаў» (1817, Віленскі ўніверсітэт),
таварыства «Заран» (Свіслацкая і Беластоцкая
гімназіі), «Таварыства сяброў» (1819, затым «Саюз
філадэльфістаў», Віленскі ўніверсітэт),
тайнае таварыства гімназістаў у Крожах,
таварыства «Прамяністых» (Віленскі
ўніверсітэт), «Таварыства філарэтаў»
(1821) і інш.)
Прапагандавалі ідэі роўнасці і свабоды. Будучыню
Беларусі, а ў іх разуменні гэта было ВКЛ, яны бачылі
ў аднаўленні Рэчы Паспалітай

10.

Арганізацыі рэвалюцыйнадэмакратычнага кірунку:
«Дэмакратычнае
таварыства»
Ф. Савіча (1836–1838 гг.)
«Саюз свабодных
братоў» пад
кіраўніцтвам братоў
Ф. і А. Далеўскіх
(1846–1849 гг.)
Уздымалі пытанне аб сацыяльным вызваленні
сялянства і выступалі за права народаў на
самавызначэнне

11.

Прыкладана ў гэты час з
польскамоўнага літаратурнага
асяродку Беларусі выдзелілася
т. зв. «беларуская школа»,
творчасць прадстаўнікоў якой
была звязана з беларускай
тэматыкай. Іх погляды і творы
аб’ектыўна стваралі фундамент
нацыянальнай мастацкай культуры, якая
служыла доказам патэнцыяльных
магчымасцей развіцця беларускай мовы і
саміх беларусаў. 50-я гады XIX ст. - пачатак
уласна беларускага літаратурнага руху ў
Беларусі. Цэнтральнай постаццю ў ім стаў
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч

12.

29 лістапада 1830 г. пачалося паўстанне ў
Варшаве з мэтай адраджэння Рэчы Паспалітай
у межах 1772 г. У пачатку 1831 г. дзеянні
паўстанцаў ахапілі ўсю Літву і Паўночна-Заходнюю
Беларусь. З-за вузкіх палітычных мэтаў паўстанне
не падтрымалі шырокія колы насельніцтва. У
1831 г. паўстанне было падаўлена
Меры ўрада пасля падаўлення паўстання 1830–1831 гг.:
разбор шляхты
адмена дзеяння
Статута ВКЛ 1588 г.
(1831, 1840 гг.)
аб’яднанне ўніяцкай царквы з
праваслаўнай на Полацкім
царкоўным саборы 1839 г.
закрыццё Віленскага
ўніверсітэта (1832 г.)
перавод справаводства
на рускую мову (1840 г.)
меры па змяншэнні
ўплыву каталіцкага
духавенства
забарона выкладання
польскай мовы ў
навучальных установах
(1836 г.)

13.

Прычыны паўстання
1863‒1864 гг. у Польшчы, Літве
і Беларусі:
існаванне
кансерватыўнага
дзяржаўнага
ладу
нявырашанасць
аграрнага
пытання
нявырашанасць
нацыянальнага
пытання
Рост польскага нацыянальнавызваленчага руху ў пачатку 60-х гг. ХІХ ст.

14.

У студзені 1863 г. у Польшчы пачалося
паўстанне
з
мэтай
адраджэння
Рэчы
Паспалітай у межах 1772 г. У сакавіку-красавіку
1863 г. дзеянні паўстанцаў ахапілі ўсю Літву і
Беларусь, дзе кіраўніком паўстання стаў Вікенцій
Канстанцін Каліноўскі (1838‒1864). З-за вузкіх
палітычных мэтаў паўстанне не падтрымалі
шырокія колы насельніцтва. Восенню 1863 г.
паўстанцкія атрады былі
рассеяны рускімі
войскамі. Летам 1864 г.
была ліквідавана
апошняя арганізацыя
паўстанцаў. 22 сакавіка
1864 г. В.К. Каліноўскі
быў павешаны ў
Вільні

15.

Беларускi нацыянальна-культурны рух
зарадзіўся ў 1810-х – пачатку 1820-х гг., калі
ў асяроддзi выкладчыкаў i студэнтаў
Віленскага ўніверсітэта пачалi з’яўляцца
парасткi iдэй будучага беларускага
нацыянальнага адраджэння. Прафесары
Вiленскага ўнiверсiтэта М. Баброўскi,
I. Данiловiч паклалi пачатак збiрання i
вывучэння помнiкаў беларускага пiсьменства
XVI–XVII стст. Яны садзейнiчалi абуджэнню
цiкавасцi да гiсторыi, культуры, вуснай
народнай творчасцi беларусаў-студэнтаў –
удзельнікаў таварыстваў фiламатаў i
фiларэтаў

16.

У другой палове 1850-х гг. беларускі
нацыянальна-культурны рух пачаў перарастаць
у палітычны. Беларускае нацыянальнае пытанне
ў сувязі з польскім, літоўскім, украінскім ставілася
на сходках зямляцтваў і гурткоў рэвалюцыйнай
моладзі з ліку ўраджэнцаў заходніх губерняў, якія
вучыліся ў цывільных і ваенных навучальных
установах Пецярбурга і інш. гарадоў. З пачатку
1860-х гг. яны разгарнулі падпольную дзейнасць
на радзіме. Падаўленне паўстання 1863–1864 гг.,
гібель В.К. Каліноўскага, масавыя рэпрэсіі і рэжым
выключных законаў затрымалі развіццё
беларускага нацыянальна-вызваленчага руху да
канца 1870 – пачатку 1880-х гг., калі ў барацьбу
ўступіла новае пакаленне рэвалюцыйных
дэмакратаў

17.

Стадыя нацыянальнай агiтацыi, звязаная з
пашырэннем нацыянальнай свядомасцi ў больш
шырокiя слаi насельнiцтва, пачалася ў 80-х гг.
XIX ст., з дзейнасцi народнiцкай сацыяльнарэвалюцыйнай арганiзацыi «Гоман» (лідары – А.
Марчанка, Х. Ратнер) i выдання аднаiменнага
гектаграфiчнага часопiса (1884 г.), беларускіх
студэнцкіх арганiзацый у Пецярбургу, Маскве.
Падпольна на гектографе яны выдалі некалькі
публіцыстычных твораў: адозвы «Да беларускай
моладзі» і «Да беларускай інтэлігенцыі»,
«Пісьмы пра Беларусь. Пісьмо першае» за
подпісам «Даніла Баравік», «Пасланне да
землякоў-беларусаў» за подпісам «Шчыры
беларус». Гоманаўцы ўпершыню заявілі аб
асобнасці беларускай нацыі і самастойных
задачах беларускага нацыянальнага руху

18.

Фундаментам ідэалогіі беларускага
вызваленчага руху стала
публіцыстыка Ф. Багушэвіча
Зімой 1902‒1903 гг. нацыянальнакультурныя гурткі беларускай
моладзі Мінска, Вільні і Пецярбурга
аб’ядналіся ў адзіную арганізацыю ‒
Беларускую рэвалюцыйную грамаду
(БРГ), якая пазней стала называцца
Беларускай сацыялістычнай грамадой
(БСГ, першы з’езд – снежань 1903 г.). Яе
стваральнікамі былі І. і А.
Луцкевічы, В. Іваноўскі, Казімір
Кастравіцкі, Алаіза Пашкевіч
(Цётка), Алесь Бурбіс і інш.

19.

Рэвалюцыя
глыбокая
і якасная змена ў
развіцці грамадства,
у спосабе вытворчасці

20.

Асноўнай прычынай рэвалюцыі
1905–1907 гг. стаў сацыяльнаэканамічны і палітычны крызіс,
праявамі якога былі:
1) незадаволенасць царызмам
(манархічнай формай кіравання);
2) нявырашанасць аграрнага пытання;
3) нявырашанасць рабочага пытання;
4) нявырашанасць нацыянальнага пытання.
Пачатак рэвалюцыі паскорыла паражэнне
Расіі ў вайне з Японіяй (1904–1905 гг.)

21.

Галоўнымі мэтамі і задачамі
рэвалюцыі, якія вызначылі яе
буржуазны характар, з’яўляліся
знішчэнне феадальна-прыгонніцкіх
перажыткаў у палітычнай і сацыяльнаэканамічнай сферах і стварэнне ўмоў
для больш хуткага, свабоднага і
бесперашкоднага развіцця капіталізму ў
Расіі.
Па сацыяльнай базе (дэмакратычныя
пласты расійскага грамадства) і па формах
барацьбы (палітычная стачка, узброенае
паўстанне) расійская рэвалюцыя была
дэмакратычнай

22.

Рэвалюцыя пачалася 9
студзеня
1905 г. у
Пецярбургу з расстрэла
дэманстрацыі
рабочых
(Крывавая
нядзеля).
Выдзяляюць 3 этапы
рэвалюцыі:
1. Студзень – верасень 1905 г.
2. Кастрычнік –
снежань 1905 г.
3. Студзень 1906 г. –
чэрвень 1907 г.

23.

Падчас першага этапа (студзень – верасень
1905 г.) у беларускіх гарадах адбыліся акцыі
салідарнасці з рабочымі Пецярбурга. З лета 1905 г.
актывізаваліся сялянскія і салдацкія выступленні.
Палітычныя лагеры ў рэвалюцыі:
урадавы
буржуазналіберальны
дэмакратычны
абараняў
царызм і
існуючы парадкі
дабіваўся
абмежавання
самадзяржаўя і
ўстанаўлення
буржуазных свабод
змагаўся за
звяржэнне
самадзяржаўя і
пабудову
сацыялістычнага
грамадства
дваранства,
чыноўніцтва, буйная
буржуазія
большая частка
буржуазіі, прагрэсіўныя
памешчыкі, частка
інтэлігенцыі
пралетарыят,
сялянства,
дэмакратычная
інтэлігенцыя

24.

Падчас другога этапа
(кастрычнік –
снежань 1905 г.)
рэвалюцыя дасягнула
піка. У кастрычніку
1905 г. краіну ахапіла
Усерасійская
палітычная стачка, у
якой актыўны ўдзел
прынялі чыгуначнікі,
рабочыя Беларусі.
17 кастрычніка 1905 г. Мікалай ІІ падпісаў
Маніфест, у адпаведнасці з якім у Расіі абвяшчаліся
дэмакратычныя правы і свабоды, стваралася
надзеленая заканадаўчымі правамі Дзяржаўная дума

25.

Параненыя падчас Курлаўскага
расстрэлу
18 кастрычніка 1905 г.
у Мінску па загаду
губернатара
П. Курлова быў
расстраляны мітынг
рабочых.
Кульмінацыяй
рэвалюцыі 1905 –
1907 гг. стала
Снежаньскае
ўзброенае паўстанне ў
Маскве. У Беларусі
становішча, блізкае да
паўстання, было ў
Баранавічах, Гомелі,
Мінску

26.

Асаблівасцю трэцяга этапа рэвалюцыі
(студзень 1906 г. – чэрвень 1907 г.) стаў
акцэнт на парламенцкіх метадах барацьбы.
Першыя дзве Дзяржаўныя Думы былі
выбраны і дзейнічалі яшчэ ў час рэвалюцыі
(І Дзяржаўная Дума – 1906 г.; ІІ
Дзяржаўная Дума – 1906 – 1907 гг.).
3 чэрвеня 1907 г. Мікалай ІІ выдаў
загад аб роспуску ІІ Дзяржаўнай думы і аб
змяненні выбарчага закону, што з’яўлялася,
па сутнасці, дзяржаўным пераваротам і
сведчыла аб заканчэнні першай расійскай
рэвалюцыі

27. Асаблівасці рэвалюцыі ў Беларусі:

1) тут не было ўзброеных паўстанняў;
2) палітычнай барацьбой кіравалі не
Саветы, а кааліцыйныя камітэты, што
прадстаўлялі розныя палітычныя партыі;
3) моцны ўплыў мелі яўрэйскія і
сіянісцкія арганізацыі;
4) рэдка адзначаліся спробы масавага
захопу памешчыцкіх зямель, разгромаў
маёнткаў

28.

Вынікі рэвалюцыі:
- з’яўленне палітычных свабод; стварэнне і
легальная дзейнасць палітычных партый;
- стварэнне Дзяржаўнай думы;
- паляпшэнне эканамічных умоў жыцця
працоўных;
- актывізацыя рабочага і нацыянальнавызваленчага руху ў Расіі і ў свеце.
Аднак галоўная мэта рэвалюцыі –
звяржэнне
самадзяржаўя
і
знішчэнне
памешчыцкага землеўладання – не была
дасягнута

29.

Пад уплывам рэвалюцыйных падзей
ажывіўся беларускі нацыянальны рух. У
пачатку студзеня 1906 г. у Мінску адбыўся
другі з’езд БСГ. З’езд прыняў новую
праграму партыі. У адрозненні ад першай
праграмы, другая абвяшчала Грамаду не
нацыянальна беларускай, а
інтэрнацыянальнай краёвай партыяй. З’езд
выказаўся за стварэнне ў Расіі
федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікі са
свабодным самавызначэннем і культурнанацыянальнай аўтаноміяй народнасцей. Для
Беларусі Грамада патрабавала дзяржаўнай
аўтаноміі з мясцовым соймам у Вільні

30.


З 1 (14) верасня 1906 г. стала выдавацца
штотыдневая газета «Наша доля». Было
выдадзена шэсць нумароў, чатыры з якіх за
антыўрадавую накіраванасць былі канфіскаваны.
Прадбачачы закрыццё газеты, выдаўцы заснавалі
іншае выданне. Газета «Наша ніва» штотыднёва
выдавалася ў Вільні з лістапада 1906 г. да жніўня
1915 г. і фактычна склала цэлую эпоху ў
фарміраванні беларускай нацыянальнай
інтэлігенцыі, выпрацоўцы ідэалогіі нацыянальнага
руху. Газета была заснавана братамі А. і
І. Луцкевічамі,
А. Уласавым,
А. Пашкевіч (Цёткай)
і інш.

31.


«Наша ніва» пачала выдаваць
«Беларускі каляндар» (з 1910 г.), часопіс «Саха»
(з 1912 г.), альманах «Маладая Беларусь»
(1912 г.), літаратурны штомесячнік «Лучынка»
(1913 г.), які рэдагавала Цётка. «Наша ніва»
згуртавала вакол сябе пляяду маладых аўтараў,
якія стварылі класіку беларускай літаратуры XX ст.
Найвыдатнейшымі сярод іх былі Янка Купала,
Якуб Колас, Цётка (Алаіза Пашкевіч), Максім
Багдановіч, Змітрок Бядуля, Максім Гарэцкі і
інш.
У Вільні ў студзені 1913 г.
пачала выходзіць
беларускамоўная
штотыднёвая газета
«Беларус»

32.

У 1908–1911 гг. у Вільні дзейнічала беларускае
выдавецкае таварыства «Наша хата», у 1906–
1914 гг. – выдавецтвы «Мінчук», «Палачанін»,
«Саха», «Вясёлка». Аднак найбольш прыкметны
ўклад у развіццё беларускай выдавецкай справы ў
той час унесла суполка «Загляне сонца і ў наша
аконца», якая была створана вясной 1906 г. у
Пецярбургу. Ужо ў 1906 г. яе намаганнямі былі
выдадзены «Беларускі лемантар, або першая
навука чытання», «Першае чытанне для дзетак
беларусаў».
У 1913 г. у Вiцебску А. Сапуноў пачаў чытаць курс
лекцый па гiсторыi Беларусi. В. Ластоўскi ў
1910 г. выдаў першы абагульняючы нарыс
«Кароткая гiсторыя Беларусi». У пачатку ХХ ст.
выйшлі фундаментальныя працы Я. Карскага
(«Беларусы»), М. Доўнар-Запольскага і інш.

33.

Абгрунтаваннем урадавай палітыкі ў Беларусі
была тэорыя «заходнерусізму». Яна сцвярджала,
што беларусы з’яўляюцца не самастойным этнасам,
а заходнiм адгалiнаваннем рускага народа. Мела
дзве плынi: лiберальную (М. Каяловiч,
А. Пшчолка), i кансерватыўную (К. Гаворскi).
Прадстаўнiкi першай прызнавалi рэальнасць
iснавання адметных этнакультурных рыс Беларусi,
адзначалі самакаштоўнасць беларускай культуры,
магчымасць яе вывучэння для ўзбагачэння
агульнарускай, але лiчылi справу фармiравання
нацыянальнай супольнасцi палiтычна шкоднай.
Прыхiльнiкi кансерватыўнай плынi лiчылi этнiчныя
асаблiвасцi беларусаў лакальна-дыялектнымi i
вынiкам польска-каталiцкай экспансii, вартымі
знiшчэння для аднаўлення «рускага» характару краю

34.


У пачатку XХ ст. канчаткова аформілася
ідэалогія «краёвасці». Асноўным яе пастулатам
было сцвярджэнне, што ўсе карэнныя народы
Беларуска-Літоўскага краю ўтвараюць адзіную
нацыю, да якой належыць кожны, хто адчувае сябе
грамадзянінам краю, незалежна ад сацыяльнага
паходжання і культурнай арыентацыі.
Першымі з прапагандай «краёвых» поглядаў
выступілі Р. Скірмунт, К. Скірмунт, М. Ромер і інш.
А. і І. Луцкевічы і В. Ластоўскі не толькі
прынялі гэту ідэю, але і актыўна яе
прапагандавалі

35.

Такім чынам, уваходжанне беларускіх зямель у
склад Расійскай імперыі адкрыла новы этап у
айчыннай гісторыі. Падчас яго адбыліся
лёсавызначальныя змены, якія акрэслілі абрысы
сучаснай беларускай нацыі, кірунак фарміравання
элементаў грамадзянскай супольнасці. Гэта быў час
рэформ і контррэформ, які на тэрыторыі Беларусі
набыў адметнасць з-за спроб урада Расійскай імперыі
вырашыць нацыянальнае пытанне і прымушаў
пастаянна змагацца супраць польскіх уплываў. У
Беларусі нацыянальнае пытанне стаяла найбольш
востра, але ўласна беларускі аспект у ім займаў
нязначнае месца. Аднак беларускі нацыянальнавызваленчы рух значна актывізаваўся ў 80‒90-я гг.
XIX ст. У выніку канец XIX ‒ пачатак XX ст. стаў часам,
калі пачалося нацыянальнае адраджэнне беларускага
народа
English     Русский Правила