5.89M
Категория: БиографииБиографии

Вобразная палітра паэзіі Рыгора Барадуліна

1.

Вобразная палітра
паэзіі Рыгора Барадуліна
Падрыхтавала Кіслушчанка Ганна,
ФБіРф, 502 група (2015 год)

2.

«Філалагічнае пакаленне»
Ва ўніверсітэцкім скверыку.
Стаяць (злева направа): Рыгор Барадулін, Анатоль Клышка, Васіль Зуёнак, Анатоль Вярцінскі, Генадзь
Бураўкін.
Сядзяць: Юрась Свірка, Мікола Арочка, Кастусь Цвірка.

3.

Рыгор Семашкевіч
(крытык)
«…нават старыя ісціны набываюць навізну, калі
іх адкрывае сапраўдны талент».
Васіль Быкаў (пісьменнік)
«Паэзія Барадуліна — чыстай красы Боская паэзія
беларусаў, крыніца нацыянальнага натхнення, складнік
яе спрадвечнага духоўнага набытку».

4.

1955 г.
Літаратары-пачаткоўцы з Якубам Коласам. Барадулін
стаіць злева ад Коласа.

5.

Трыадзінства барадулінскай творчасці
Беларусь
Маці
Мова

6.

Яна адна,
Зямля вякоў,
Адкуль
Жыццё пачатак
брала
Шчырай верай.
Здалёк відна
Зямля бацькоў,
Матуль,
Дзе песня б'ецца
Перапёлкай шэрай.

7.

Божа, пашлі Беларусі
Ласку з Тваімі вачамі,
Сэрцы суцеш у скрусе,
Злітуйся над крывічамі.

8.

Родная Ушаччына

9.

Ды свой характар
У каранёў узялі
Рэкі маёй зямлі.
Як іх ні спрамляюць,
Упарта – паганцы –
Пятляюць,
Кружляюць
I выгінаюцца!

10.

«Трэба дома бываць часцей…»
МАТРЫЯРХАТ
У паваеннай мамінай
хаце
Сяк-так надзеты
І неяк пад’еты
Я гадаваўся пры
матрыярхаце,
Ловячы водсьвет
Лучыннай асьветы.
А мама казала:
Хата рагата.
Цямнелася хата не без
прычыны.
І ёй не хапала
патрыярхату,
І мне не хапала
Сухой лучыны.
Каля матчынай хаты ў
Вушачах. 1984 год

11.

Мама мая
ашуканкай была.
Каля стала
У дзяльбе
Ашуквала сябе,
Калі дзяліла
Апошнюю скібку —
Меней сабе,
Сыну болей.

12.

«Я не марыў стаць паэтам, мне проста хацелася
нешта пісаць. Пасля вайны ўсе многа чыталі, у
тым ліку і паэзію. Кніжка была на вагу золата. А
маці і кроку не рабіла без таго, каб не вымавіць
якую-небудзь прыказку, прымаўку, спець песню
ці нейкую папеўку. Мама спявала душой. Я і
сёння чую беларускае слова, акрыленае голасам
маці. Але ўсё, што я ўзяў, — толькі тысячная доля
таго, на што была багата мама»

13.

Апаленае вайной дзяцінства
СТЭАРЫНАВАЯ СВЕЧКА
Яна ка мне прыйшла не з добрай казкі,
Не з ёлкі у агнях пад Новы год,
Гарачыя аладкі з яе ласкі
З патэльні я хапаў хутчэй у рот.
Сорак чацвёрты прыгадае зацем.
На павуцінні жоўклы ліст трымціць.
Да цёмнага гароды мы лапацім,
Каб леташнюю бульбіну знайсці.
I з гэтай бульбы з дзіўнай назвай «рулі»
Для нас такіх прысмакаў напячэ
Назаўтра клапатлівая матуля,
Ясі — баішся, каб было яшчэ.
Яна ка мне прыйшла не з добрай казкі,
Бо нельга так было — ні даць ні ўзяць —
Без гэтай стэарынавай падмазкі
«Прысмакі» ад патэльні адарваць.
Яе не дакраналіся запалкай
I ад ката хавалі па начах,
Я смак таго трафейнага асмалка
Яшчэ і зараз чую на губах.

14.

ПА ЧАСЕ
Знікаюць дні,
Як беглыя вязні.
Цішэе тлум
На людскім кірмашы.
Па часе
Пачынае выразней
Акрэслівацца
Профіль душы…
***
Шлях жыццёвы
Не такі даўгі,
Каб паспець
Аддаць усім даўгі.
Толькі й спадзяюся,
Што аддам
Там…

15.

16.

Дзякуй
за ўвагу!
English     Русский Правила