Мікола Папека
Кропелька біяграфіі
Здаецца, калі б не ведаў, што Мікола Папека пчаляр, то здагадаўся б па ягоных вершах: вельмі ж часта ў іх фігуруе вобраз пчалы.
Праводзячы шмат часу з зямлёй і сваімі любімымі пчоламі, ён закаханы ў сваю зямлю, у свой край у хараство прыроды. Гэта добра
Альбо вось як паэт апісвае квецень садоў:
Аўтар узнімае таксама і праблему стану душы сучаснага чалавека і яго стаўленне да каштоўнасцей мінулага.Як прыклад, верш:
Вершы Міколы Папекі перш за ўсё філасафічныя. I ў такіх вершах ён вельмі часта выкарыстоўвае прыёмы апісання і параўнання , ён
Салодкая прэмія
Дзякуй за ўвагу!
1.26M
Категория: ЛитератураЛитература

Мікола Папека

1. Мікола Папека

Паэт-пчаляр

2. Кропелька біяграфіі

Кропелька біяграфіі
Мікола Папека нарадзіўся
28.12.1961 г. у в. Турная
Івацэвіцкага раёна. У 1979г.
закончыў Аляхновіцкую
сярэднюю школу ,у 1981-м –
Смілавіцкі саўгас-тэхнікум. 3
1981 па 1986 гг. быў
студэнтам Украінскай
сельскагаспадарчай акадэміі.
3 1986 г. жыве ў в. Лінава
Пружанскага раёна. Працуе
пчаляром на ўласнай
гаспадарцы.

3. Здаецца, калі б не ведаў, што Мікола Папека пчаляр, то здагадаўся б па ягоных вершах: вельмі ж часта ў іх фігуруе вобраз пчалы.

А пчала – прататып чалавека працы,
нястомнай руплівасці. Паэт і параўноўвае сябе ў беларускім
літаратурным асяродку з “адзінокай дзікай пчалой каля
клеткі пчалінага вулля”. Кожны раз, калі з’яўляюцца
прошаныя ці няпрошаньм госці, Мікола пачынае з
пачастунку, вядома ж, мёдам. Яго смакавалі не толькі сябры,
але і многія творчыя людзі Беларусі: паэты, мастакі, вядомыя
журналісты.

4. Праводзячы шмат часу з зямлёй і сваімі любімымі пчоламі, ён закаханы ў сваю зямлю, у свой край у хараство прыроды. Гэта добра

прагледжваецца ў ягоных вершах.
Пчальнік ля Шэйпіцкай гары
Выплакаліся хмараў шэрыя павалокі,
Расступілася векамі шчыльных
аблокаў
Яснае сонейка сыпле зыркі вокам.
Прайшла навальніца зусім недалёка.
У медзяністых грэчак,
у расяністых траваў
Вецер выцірае вымытыя твары.
Ярая пчаліна паляцела ў поле,
Зранку абтрапала крыльлем
навакольле, –
Валачэ ў вулей мядку поўнае вольле.
Пасылае сонейка бліскучыя зыркі,
Нараджае фарбаў, гукаў рытмы…
…Адкуль наляцела зьнячэўку,
скрытна
ня ўхваленая лысым сапляшнікам
рыфма?

5. Альбо вось як паэт апісвае квецень садоў:

Прамяніста,
урачыста,
чыста
цьвітуць вішні,
слівы, яблыні, грушы…
Бязьмежнае, суцэльнае, частае
мора белай квецені.
Тут і пчала
добраю госцяю шастае...
Вось і адкрасавалі
белыя воблакі –
асыпаюцца сьнягамі.

6. Аўтар узнімае таксама і праблему стану душы сучаснага чалавека і яго стаўленне да каштоўнасцей мінулага.Як прыклад, верш:

Успамін у белай кашулі
Мой прадзед меў звычай казаць:
добры дзень, поле,
добры дзень, статак,
добры дзень…
Слухай, поле, песню,
слухай і лес,
як песня-харал
ляціць да нябес…
Вось я іду па калгасным полі,
а ня чую песні, мовы роднай ня
чую…
Дабранач, поле,
Дабранач, авечкі,
дабранач, дзеткі,
меў звычай казаць мой прадзед.

7.

У Міколы Папекі вельмі адметная манера пісьма. Аднойчы
ён выказаўся, што галоўнае ў вершы – філасофска думка,
ідэя. I таму ягоныя вершы, па выразу Міколы Купрэева,
“не церпяць гладкапісу, закругленасці”:
О хмары, —
з-за мора замораныя,
з мора размораныя...
Замараныя
сьветлыя мары аблокаў.
О цені – цьмяная сутнасьць,
уцялесненая адсутнасьць промняў.
Ну, вось — такая ў яго манера пісьма: гэта ідзе ад
унутранага. Паэзія Міколы Папекі заўсёды філасафічная,
заглыбленая і метафарычная. Патрабуе шмат часу на
асэнсоўванне.

8. Вершы Міколы Папекі перш за ўсё філасафічныя. I ў такіх вершах ён вельмі часта выкарыстоўвае прыёмы апісання і параўнання , ён

апісвае нейкія з’явы, падзеі альбо факты,
параўноўвае іх і скіроўвае да нейкай думкі.
Пчала і чалавек
Так вялося стогодзьдзямі:
побач пчала і чалавек,
і ўдосталь было мёду і воску,
сьвечак Богу, а людзям пітва.
Ды сталася неверагоднае
стагодзьдзем
Уранавага яблыка –
зьмялела мёду джарэла.
I цяпер невыгоднае жыццё,
ды зайздрасна-карысьлівая сьмерць.
I канае пчала працавітая,
а ў ей чалавек.

9. Салодкая прэмія

3 2001 года паэт-
пчаляр заснаваў
мядовую прэмію, якая
так і называецца —
Мядовая літаратурная
прэмія Міколы Папекі.
Гэтую арыгінальную
прэмію пісьменнікі не
без усмешкі
называюць “салодкай”.

10.

Мікола Папека і сам быў
узнагароджаны
Літаратурнай прэміяй
Таварыства вольных
літаратараў за свой першы і
адзіны зборнік вершаў
“Чарнавікі”. Гэта адбылося ў
1999 годзе, ён атрымаў
статуэтку глінянага Вялеса.
Гэты зборнік быў
выдадзены выключна
дзякуючы самому аўтару —
за свае сродкі. Паэт, у сваю
чаргу, дзякаваў сваім
двукрылым спонсарам.

11. Дзякуй за ўвагу!

English     Русский Правила