489.96K

Янка Купала (Іван Луцэвіч) (1882-1942)

1.

Янка Купала
(Іван Луцэвіч)
(1882-1942)

2.

Іван Луцэвіч нарадзіўся ў
фальварку Вязынка Вілейскага
павета ў сям'і арандатара.

3.

У 1898 скончыў Беларускае
народнае вучылішча.
Рэдактар «Нашай нівы» (19141915).

4.

У 1919, пасля
абвяшчэння БССР,
пераехаў на сталае
месца жыхарства з
Вільні
ў Мінск. Працаваў
загадчыкам бібліятэкі
пры Беларускай хатцы,
рэдагаваў часопіс
«Рунь» (1920) і
«Вольны сцяг».

5.

З’яўляецца адным з ініцыятараў стварэння
Беларускага драматычнага тэатра
(1920), БДУ (1921), Інбелкульта (з 1922 яго
правадзейны член) і літаратурнага
аб'яднання «Полымя».

6.

Першы верш на
беларускай
мове — «Мая
доля» датуецца
1904. У 1908
выходзіць першы
зборнік пад
назвай
«Жалейка».

7.

Янка Купала –
аўтар п’есы
«Паўлінка», драмы «Раскіданае
гняздо»,паэмы
«Сон на кургане»
і г.д.

8.

Янка Купала быў савецкім
пісьменнікам БССР,
выбраны членам
Праўлення і дэлегатам на І
з'ездзе ССП СССР. У 1939 ён
удзельнічаў у рабоце
Народнага сходу Заходняй
Беларусі. Выбіраўся
кандыдатам у члены ЦВК
БССР у 1927-29, член ЦВК
БССР у 1929-31, 1935-38.
Дэпутат Вярхоўнага Савета
БССР з 1940. Лаўрэат
Дзяржаўнай прэміі СССР
(1941) за зборнік «Ад
сэрца».

9.

18 чэрвеня 1942 Я. Купала
прыехаў у Маскву і праз 10
дзён трагічна загінуў у
гасцініцы «Масква» пры
нявысветленых
абставінах — упаў у
лесвічны пралёт з 10
паверха. Быў пахаваны на
Ваганькаўскіх могілках у
Маскве.
У ліпені 1962 урна з прахам
Янкі Купалы перавезена ў
Мінск і перапахавана на
Вайсковых могілках.

10.

Помнікі Янку
Купалу
пастаўлены
ў Радашковічах,
Мінску, Вязынцы,
Ляўках, НьюЁрку.

11.

У Мінску працуе Дзяржаўны
літаратурны музей імя Янкі Купалы.

12.

Дзякуй за увагу!
English     Русский Правила