6.36M
Категория: ИсторияИстория

Мікалай Радзівіл Чорны: Першы князь «на Нясвіжы»

1.

Мікалай Радзівіл Чорны:
Першы князь «на Нясвіжы»

2.

Мікалай Радзівіл Чорны
(1515–1565)-вялікалітоўскі дзяржаўны, палітычны, ваенны, культурны і рэлігійны дзеяч.
Мянушку “Чорны” атрымаў з-за колеру сваёй
барады, чым адрозніваўся ад свайго стрыечнага брата
Мікалая
Радзівіла Рудога (які
таксама атрымаў мянушку з-за
колеру
сваёй барады).

3.

Мікалай Радзівіл Чорны нарадзіўся 4 лютага
1515 года ў сям'і кашталяна троцкага і маршалка літоўскага Яна
Радзівіла ў Нясвіжы.
Імя Мікалай з'яўляецца
радавым у Радзівілаў:
у дакументах ён быў
запісаны як Мікалай ІV,
гэтак жа звалі яго
стрыечнага
брата,
вядомага як Мікалай
Радзівіл Руды.
Бацька Мікалая Радзівіла Чорнага — Ян Радзівіл Барадаты.

4.

Ён паходзіў са старажытнага
роду
ў
Беларусі і Літве, які
ўжо ў XVI ст. заняў,
бадай, першае месца
сярод магнацкіх радоў
Вялікага княства Літоўскага па магутнаці,
колькасці маёнткаў і
палітычным уплыве.
Сам Мікалай Радзівіл
прычыніўся да ўзвыРадзивиллов
трубы
шэнняГерб
гэтага
роду.
родовой герб Радзивиллов «Трубы»
Радавы герб Радзівілаў«Трубы».

5.

Niaśviż, Radzivil (N. Orda,1876)

6.

Само паходжанне Чорнага з слаўнага роду
Радзівілаў ужо прадракала яму бліскучую палітычную
кар’еру. З часоў Гедыміна Радзівілы нязменна
знаходзіліся на вяршыні ўлады ў Вялікім княстве. З
кожным новым пакаленнем яны ўмацоўвалі сваё
становішча на Літве і прыбіралі да рук новыя землі і
маёнткі.
За нейкае стагоддзе здолелі падняцца да
першых паноў у Вялікім княстве.
Радзівілы лічыліся першымі сярод беларускіх
паноў. Казалі, што яны багацейшыя і мацнейшыя за
польскіх каралёў.
Радзівілы мелі тытул князёў Рымскай імперыі,
яны, як і каралі, называлі сваіх дзяцей па бацьках,
давалі да іменаў парадкавы нумар.

7.

Дзяцінства князя прайшло ў
Нясвіжы, Мікалай атрымаў
хатнюю адукацыю, ведаў тры
мовы: старабеларускую, польскую і лацінскую.
Пасля ранняй смерці
бацькоў сіротаў узяў пад
апеку іх родны дзядька Юрый
Радзівіл,
вядомы
палкаводзец, удзельнік бітвы пад
Оршай.
Юрый ласкава
ставіўся да Мікалая і Яна і
ўзяў хлопчыкаў у свой дом,
дзе яны выраслі разам са
стрыечным братам Мікалаем і
Юрый Радзівіл - родны
яго сястрой Барбарай.
дзядзька Мікалая.

8.

Бітва пад Оршай (карціна, 16 ст.)

9.

Юнацтва Мікалая Радзівіла прайшло ў Кракаве, дзе ён пазнаёміўся, а
пасля стаў блізкім сябрам будучага караля Жыгімонта Аўгуста.
Юнацтва Мікалая Радзівіла прайшло ў Кракаве, дзе ён
пазнаёміўся і стаў блізкім сябрам будучага караля
Жыгімонта Аўгуста.

10.

Родзічы Мікалая займалі шэраг вышэйшых
дзяржаўных і рэлігійных пасад у Вялікім княстве Літоўскім,
таму рашэннем Жыгімонта Старога хлопчыкі Мікалай і Ян
(дзяўчынак узяла каралева Бона) былі ўзяты для
выхавання ў каралеўскі двор у Кракаў. Кіраванне
бацькавымі маёнткамі да паўналецця братоў вялікі князь
даручыў Юрыю Радзівілу. У каралеўскім двары адбылося
блізкае сяброўскае збліжэнне Мікалая з будучым каралём
польскім і вялікім князем літоўскім Жыгімонтам Аўгустам.
Гэтае сяброўства паміж Жыгімонтам і Мікалаем Чорным
захавалася на доўгія гады.
Мікалая Чорнага вабілі веды. Каля 1534 года ён
паступіў у Кракаўскі ўніверсітэт, аб чым захаваўся запіс:
«Nicolaus Radzyvil de Przelagensi Lithuanus dioc Vilnensis».
Аднак скончыць адукацыю не ўдалося, бо Мікалай быў
павінен ад'ехаць на радзіму на «абарону краю» (вайна з
Маскоўскай дзяржавай).

11.

Мікалай Радзівіл Чорны
ўдзельнічаў у вайне Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ
1534-1537 гадоў, на якую
разам з братам Янам
выставіў
160
коннікаў.
Войскам у гэтай
ваеннай кампаніі кіраваў
дзядзька Мікалая Юрый
Радзівіл.
Вайсковай
кар'еры Мікалай Радзівіл
не
зрабіў,
аддаючы
перавагу
палітычнай,
дыпламатычнай і дзяржаўнай дзейнасці.

12.

Імклівае ўзнясенне па
службе Мікалая Радзівіла
Чорнага пачалося пасля 1544 года, калі на Берасцейскім вальным сойме быў прыняты акт, па
выніках якога, Жыгімонт I
Стары перадаваў поўную
ўладу ў Вялікім княстве
Літоўскім свайму сыну
Жыгімонту Аўгусту. Паколькі Мікалай Радзівіл у
значнай ступені спрыяў
прыняццю гэтага акта, то
Сойм ХVI ст.
пасля сойма ён атрымаў
сваю першую ўплывовую магчымасць часта бываць пры
пасаду земскага маршал- двары, а таксама ўзначаліць Раду
ВКЛ і соймы.
ка, якая давала яму

13.

Ён увайшоў у склад сціслага атачэння Жыгімонта
Аўгуста і цесна супрацоўнічаў з ім.
З гэтага часу
Мікалай Радзівіл Чорны
актыўна ўдзельнічаў у вызначэнні палітыкі дзяржавы,
якая была скіраваная на
ўмацаванне
дзяржаўнай
улады. Праз два гады ён
атрымаў ад вялікага князя
за
заслугі
Шавельскае
староства
ў
Жамойці.
Радзівілы ўзмацнілі сваё
дзяржаўнае
становішча
пасля смерці Жыгімонта
Старога ў 1548 годзе.
Жыгімонт II Аўгуст

14.

Мікалай Радзівіл Чорны атрымоўвае з рук Фердынанда I
княжацкі тытул.

15.

За некалькі наступных год
Радзівіл становіцца “некаранаваным каралём Беларуска-Літоўскай дзяржавы ”.
У 1549 годзе, на сойме, за
Радзівіламі
быў
замацаваны княскі тытул. У
1550г. атрымлівае пасаду
канцлера Вялікага княства
Літоўскага, а ў 1551г. –
ваяводы віленскага .
Мікалай Радзівіл Чорны, невядомы мастак, XVIII ст. Вавель, Кракаў.

16.

Ён атрымлівае вялікакняскі прывілей,
паводле якога за ім было замацавана
беспрэцэдэнтнае права на захоўванне ў
сваім архіве ўсіх дакументаў справаводства
Вялікага княства. Такім чынам, нясвіжскі
архіў прыроўніваўся да дзяржаўнага. А
паколькі Жыгімонт II Аўгуст большую частку
свайго часу знаходзіўся ў Кароне Польскай,
фактычная
ўлада
ў
краіне
была
засяроджана ў руках Мікалая Радзівіла.

17.

Руіны радзівілаўскага палаца ў Вільні. Напалеон Орда, ХІХ ст.

18.

Каб пацвердзіць свой
статус, які вырас з
атрыманнем
новай
пасады і княскага тытулу, ён заказвае даспехі ў лепшага майстра
сучаснасці

нюрнбергскага збройніка Кунца Конрада
Лохнера. Працу майстра ён мог ацаніць,
убачыўшы
даспехі
будучага імператара
Фердынанда І.
Даспехі Мікалая Радзівіла Чорнага

19.

Даспехі Мікалая Радзівіла Чорнага і даспехі
яго каня зараз захоўваюцца ў Венскім музеі
ўзбраення і Нью-Ёркскім
Метрапалітэнмузеі,
з'яўляючыся
вянцом іх калекцый
зброі. Няцяжка ўбачыць гонар супрацоўнікаў
за
прадстаўленыя ў экспазіцыі
даспехі, зазірнуўшы на
афіцыйныя
старонкі
Засцерагальнае ўзбраенне каня
гэтых музеяў.
Мікалая Радзівіла Чорнага.

20.

У дзяржаўных справах Чорны быў
прыхільнікам вырашэння праблем мірным
шляхам. Так, у 1555г. разам з віленскім
біскупам Паўлам Гальшанскім Чорны
напісаў грамату да мітрапаліта Макарыя і
маскоўскіх баяр: каб «кровь бы ся
христьянская на обе стороны не
разливали», і прапанавалі парадзіць Івану
Васільевічу «абы з нашим государем миру
и доброго пожитье похотел». У выніку
перамоў было заключана замірэнне на
шэсць гадоў.

21.

Прадстаўнік славутага роду Радзівілаў
быў не толькі ўплывовым дзяржаўным
дзеячам, але падтрымліваў рэфармацыйны
рух і спрыяў асвеце ў Вялікім княстве.
Узначальваў дзяржаўную камісію па
правядзенню аграрнай рэформы (валочнай
памеры) у гаспадарскіх маёнтках, якая
прапанавала Уставу на валокі.
Прынімаў удзел і ў падрыхтоўцы
Статута Вялікага княства Літоўскага 1566г.

22.

Заснаваў друкарні ў
Берасці і Нясвіжы.
У 1562г., у нясвіжскай
друкарні
на
беларускай
мове
кірыліцай былі выдадзены кнігі Сымона
Буднага «Катэхізіс» і
«Пра
апраўданне
грэшнага
чалавека
перад Богам “і нека-
торыя іншыя кнігі
Сымона Буднага.

23.

Мікалай Радзівіл быў
палітыкам-рэалістам.
Абараняючы
незалежнасць
дзяржавы,
ён
разумеў, што трэба даць
беларускай і літоўскай
шляхце больш самастойнасці ў самакіраванні. Таму ён згадзіўся
з Жыгімонтам Аўгустам,
што неабходна правесці
судова-адміністрацыйную рэформу.

24.

Шыдловец горад ў Польшчы (быў уласнасцю Радзівілаў да XIX ст.)

25.

Нясвіжская рэзідэнцыя
Радзівілаў.

26.

Т. Макоўскі. Гравюра Нясвіжа і Нясвіжскага замка. Пачатак XVII
ст. (замак размешчаны ў ніжнім левым вугле гравюры).

27.

Сямейнае жыццё Мікалая
Радзівіла склалася не ў
прыклад лепш чым у яго.
сябра караля Жыгімонта
Аўгуста, які двойчы аўдавеў, а з трэцяй жонкай
развёўся, так і не пакінуўшы нашчадкаў. Жонка
Мікалая Эльжбета лічылася прыкладам маці і
жонкі для арыстакратыі
Вялікага княства Літоўскага і падаравала мужу
дзевяць дзяцей.
Шлюб Мікалая Радзівіла Чорнага
з Кацярынай Аўстрыйскай.

28.

У пачатку 50-х гг. XVI
стагоддзя ў жыцці Мікалая
Радзівіла Чорнага адбыўся
круты паварот. Ён выйшаў
з улоння каталіцкай царквы
і
стаў
пратэстантам.
Наўрад ці гэта падзея
ўзрадавала
нямецкіх
курфюрстаў, якія даравалі
яму княскі тытул. Аднак
ужо 1553г. ён канчаткова
заяўляе аб сваіх поглядах.
У Брэсце закладваецца
першы пратэстанцкі храм і
друкарня, на якой праз 10
гадоў выйшла маляўнічая Біблія выканана ў пераплёце са
скуры, з прадметным пакаРадзівілаўская Біблія.
зальнікам.

29.

Брэсцкая, ці Радзівілаўская
Біблія — першая сярод
надрукаваных
ў
межах
сённяшняй Беларусі. Яна
выйшла 4 верасня 1563
года
ў
Берасцейскай
друкарні па загаду і на грошы
канцлера
Вялікага
княства Літоўскага князя
Мікалая Радзівіла Чорнага.
Дакладны тыраж Брэсцкай
Бібліі
невядомы,
але
паводле розных дадзеных
ацэньваецца
ў
400500 экзэмпляраў. Кошт
выдання — 10.000 дукатаў!
Фрагмент тытульнай старонкі Берасцейскай Бібліі.

30.

Самая вялікая і багата аформленая беларуская
друкаваная кніга XVI стагоддзя.

31.

Помнік Бібліі ў Брэсце.

32.

Лёс адмерыў Мікалаю Радзівілу Чорнаму
роўна паўстагоддзя, перажыўшы жонку на
тры гады. Памёр Мікалай Радзівіл ад
пакутлівай хваробы ў ноч на 29 мая 1565
года ў сваім маёнтку Лукішкі каля Вільні.
Пахаваны быў пры Віленскім саборы, а ў
1647 годзе астанкі былі ўрачыста
перанесены ў Дубінкі (цяпер Дубінгяй у
Літве).

33.

Памяць пра Мікалая Радзівіла.
Да пяцісотгоддзя
Мікалая Радзівіла
Чорнага
Нацыянальныя
банкі
Беларусі і Літвы
выпусцілі памятныя манеты.

34.

Скульптура Мікалая Радзівіла Чорнага на помніку
тысячагоддзя
Брэста.

35.

Белпошта ў 1996
годзе выдала
памятную марку з
выявай Мікалая
Радзівіла Чорнага.

36.

.
Няўдзячнымі да Чорнага
былі ягоныя сучаснікі,
несправядлівым быў да
яго і лёс. Незадоўга перад
смерцю Чорны ў лісце да
Рудога прызнаўся: «Прыйдзе час і буду ў каталогу,
сярод тых грамадзян, якія
добра
служылі
сваёй
дзяржаве». Так яно і
здарылася. У спісе вялікіх
ліцьвінаў
ягонае
імя
застанецца назаўжды.
«Партрэт шляхціца» пэндзля Ты-
цыяна (партрэт Мікалая Радзівіла Чорнага).

37.

Мікалай Радзівіл Чорны - адзін з
найвыдатнейшых
дзеячаў
ВКЛ
XVI
стагоддзя. Ён у неспрыяльных умовах рабіў
усё магчымае, каб захаваць самастойнасць, незалежнасць і суверэнітэт Беларуска-Літоўскай дзяржавы. Дзякуючы яго
настойлівасці на соймах дзяржаўную ўнію з
Польшчай удалося адцягнуць на некалькі
гадоў. Люблінская ўнія была заключана ў
.
1569г., ужо пасля яго смерці.

38.

63.3(4Беи)
Б934
Бутрамееў, Уладзімір Пятровіч. Вялікія і
славутыя людзі беларускай зямлі [Текст]
/ У. П. Бутрамееў ; маст. М. Рыжы. Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя
Петруся Броўкі, 1995. - 128 с. : іл. - (у
пер.) : Б. ц.
Высоцкая Н. Радзивиллы. Несвиж.
Замок. Книга II. Часть 1
Минск: Мастацкая літаратура,
2014. — 352 с.: цвет.ил.

39.

87.3я2
М-952
Мысліцелі і асветнікі Беларусі: X-XIX
cтагоддзі [Текст] : Энцыклапедычны
даведнік / Гал. рэд. Б. І. Сачанка і інш.Мінск : Бел. энцыкл., 1995. - 671 с.
63.3(4Беи)
Т191
Тарасаў, Канстанцін Іванавіч. Памяць
пра легенды [Текст] : постаці беларускай
мінуўшчыны / Кастусь Тарасаў ; маст. А.
У. Александровіч [і інш.]. - 2-е выд., дап.
- Мінск : Полымя, 1994. - 270 с. : іл. - (у
пер.) : Б. ц.

40.

85.113(4Беи)
Т484
Ткачев, Михаил Александрович. Замки
.
Белоруссии [Текст] / М. А. Ткачев. Минск : Полымя, 1987. - 221 с. - Б. ц.
63.3(4Беи)
Ч-216
Чаропка, Віктар Кузьміч. Уладары
Вялікага княства [Текст] / Вітаўт
Чаропка. - Выд. 2-е, папраўл. Мінск : Беларусь, 2007. - 605, [2] с.
- ISBN 978-985-01-0725-1 (в пер.) :
19235 р.

41.

Дзякуй за ўвагу!
English     Русский Правила