Похожие презентации:
Пашкоў Генадзь Пятровіч
1.
ПАШКОЎ ГЕНАДЗЬПЯТРОВІЧ
23.03.1948 – цяпер. час
2.
Генадзь Пятровіч Пашкоў — беларускі паэт,перакладчык, публіцыст.
Генадзь Пашкоў нарадзіўся 23 сакавіка 1948
года ў в. Ліпавічы Чашніцкага раёна на
Віцебшчыне
ў
сям'і
служачых
Пятра
Трафімавіча і Марыі Харытонаўны Пашковых.
У 1953 годзе разам з бацькамі пераехаў у
Смаргонскі раён Гродзенскай вобласці.
Першыя публікацыі з'явіліся яшчэ ў школьныя
гады ў смаргонскай раённай газеце «Светлы
шлях».
3.
У 1966 г. Г. Пашкоў скончыў Войстамскуюсярэднюю школу і стаў студэнтам факультэта
журналістыкі
Беларускага
дзяржаўнага
ўніверсітэта. Студэнцкія гады былі звязаны з
паездкай на цаліну, з цікавай практыкай у газетах,
на радыё. У 1967 годзе ў калектыўным зборніку
«Узлёт» выйшла падборка вершаў Генадзя Пашкова.
Пасля заканчэння ўніверсітэта (1971) быў
рэдактарам галоўнай рэдакцыі вяшчання для
дзяцей і юнацтва беларускага радыё. З 1972 г. Г.
Пашкоў працаваў у часопісе “Полымя”: спачатку
літсупрацоўнікам, пасля – загадчыкам рэдакцыі,
адказным сакратаром, з 1979 г. – намеснікам
галоўнага рэдактара. З 1989 г. Г. Пашкоў – у
апараце ЦК КПБ. З 2008 па 2016 гг. – першы
сакратар Саюза пісьменнікаў Беларусі.
4.
Г. Пашкоў заявіў пра сябе кнігай паэзіі з мілагучнай назвай “Кляновік” (1975), дзесабраны ў асноўным пейзажныя замалёўкі. У 1977 г. выходзіць зборнік яго нарысаў
“Будзень як свята”. З невялікім часовым прамежкам былі выдадзены кнігі самага
рознага жанравага дыяпазону: “Дыстанцыя небяспекі” (1979), “Гравюры дарог”
(1981), “Зямлю слухаю” (1983), “Маналог на кастрышчы” (1986), “Крокі” (1988),
“Люблю, спадзяюся, жыву…” (1990), “Журавінавы востраў” (1998), “Палескія
вандроўнікі” (1998). Выйшлі таксама зборнікі паэзіі для дзяцей: “Дзяўчынка з
блакітным мячыкам” (1986), “Пціч” (1991), “Зорнае поле” (1999).
5.
Генадзь Пашкоў – адзін з найбольш яркіх прадстаўнікоў паэтычнага пакалення,якія пачыналі сваю творчасць у 70-я гг. мінулага стагоддзя. Толькі вершаваных
зборнікаў ён выдаў звыш дзясятка.
Паэту асабліва атрымоўваюцца пейзажныя замалёўкі беларускай прыроды,
гучыць таксама ў творчасці Г.Пашкова патрыятычная тэма.
У паэтычных зборніках Г. Пашкова гучыць роздум пра будучыню, гісторыю і
культуру роднага краю, сэнс чалавечага існавання, складанасць часу,
асэнсаванне ўбачанага ў іншых краінах, тэма кахання. Ім створаны паэтычныя
вобразы М. Багдановіча, К. Каліноўскага, Я. Купалы, Ф. Скарыны. Вершы паэта
рамантычна ўзнёслыя, глыбока лірычныя, прывабліваюць маляўнічымі
краявідамі, шматгалоссем лесу і поля, водарам лугавых траў, белізной снегавых
прастораў, сонечнымі фарбамі. Прагучала ў вершах Г. Пашкова і трагедыя
чарнобыльскай бяды, дзе выявіліся гуманістычныя ідэалы аўтара (“На Мазырскіх
узвышшах…”, “Сонца і стронцый”, “Палешукі” і інш.).
6.
Узнагароды:■ прэмія
Ленінскага
камсамола
Беларускай ССР (1986) — за паэтычныя
зборнікі
«Красный
жаворонок»
(«Чырвоны жаўрук») і «Дыстанцыя
небяспекі»;
■ Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у
галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры
(1998) — за лірыка-дакументальную
аповесць «Палескія вандроўнікі»;
■ Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі
Беларусь (2013).