Похожие презентации:
Уладзімір Мікалаевіч Дубоўка
1.
УЛАДЗІМІР МІКАЛАЕВІЧ ДУБОЎКАЦаранок С. Шабуня М. 10"А"
2.
БІЯГРАФІЯУладзімір Мікалаевіч Дубоўка (2 (15) ліпеня 1901,
в. Агароднікі, цяпер Пастаўскі раён, Віцебская
вобласць — 20 сакавіка 1976, Масква) —
беларускі паэт, празаік, перакладчык, крытык.
3.
РАННІЯ ГАДЫНарадзіўся ў сялянскай сям'і, дзе было
шасцёра дзяцей. Рана зацікавіўся
беларускай народнай творчасцю. Першую
адукацыю атрымаў у Манькаўскай школе,
пасля вучыўся ў Мядзельскім вучылішчы,
дзе падпісаўся на «Нашу ніву», што
выклікала незадаволенасць улад. У 1915
годзе сям'я эвакуявалася ў Маскву з-за
наступлення нямецкіх войскаў у Першую
сусветную вайну.
4.
МАСКОЎСКІ ПЕРЫЯДУ 1918 годзе паступіў у Маскоўскі
ўніверсітэт, але хутка быў вымушаны
працаваць, каб падтрымліваць сям'ю. У
1920-х служыў у Чырвонай Арміі, а пазней
працаваў у Народным камісарыяце асветы
РСФСР і навучаўся ў Вышэйшым
літаратурна-мастацкім інстытуце імя В.
Брусава. У гэты час ён стаў актыўным
удзельнікам літаратурных аб’яднанняў
«Маладняк» і «Узвышша», пісаў і рэдагаваў
для беларускіх выданняў.
У 1926 годзе ажаніўся, у сям'і нарадзіўся
сын Альгерд.
У 1930 годзе Дубоўка быў арыштаваны па
справе «Саюза вызвалення Беларусі» і
асуджаны на высылку. Ён прайшоў праз
лагеры і вымушанае выгнанне, двойчы быў
арыштаваны і адбываў тэрміны ў розных
рэгіёнах СССР. Толькі ў 1957 годзе быў
рэабілітаваны.
5.
ПАЗНЕЙШЫЯ ГАДЫПасля рэабілітацыі жыў у Маскве, але часта прыязджаў у
Беларусь, выдаваў кнігі і працягваў творчую дзейнасць.
Памёр у 1976 годзе ў Маскве, пахаваны ў калумбарыі
Мікола-Архангельскіх могілак.
6.
ТВОРЧАСЦЬ УЛАДЗІМІРА ДУБОЎКІТворчасць Уладзіміра Дубоўкі займае важнае месца ў беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. Ён пачаў друкавацца ў 1921
годзе, калі быў апублікаваны яго першы верш у газеце "Савецкая Беларусь". Паэзія Дубоўкі вызначаецца моцным
патрыятычным пафасам, высокай мастацкай культурай і арыгінальнасцю вобразна-асацыятыўных сродкаў.
Паэтычныя зборнікі і паэмы
Сярод найбольш значных паэтычных зборнікаў Уладзіміра Дубоўкі:
* "Строма" (1923),
* "Трысцё" (1925),
* "Credo" (1926),
* "Наля" (1927).
7.
ТВОРЧАСЦЬГэтыя творы характарызуюцца глыбокай увагай да народных матываў, тэмай нацыянальнай самасвядомасці і
выкарыстаннем сімволікі. Напрыклад, у вершах і паэмах шыпшына і верас становяцца сімваламі Беларусі, яе сілы і
духоўнага хараства:
«О Беларусь, мая шыпшына,
Зялёны ліст, чырвоны цвет!»
Паэма "Там, дзе кіпарысы" (1925) сведчыць пра арыентацыю аўтара на экзотыку і новыя тэматычныя падыходы. У ёй
адчуваецца ўплыў рамантычнай паэтыкі Адама Міцкевіча і яго "Крымскіх санетаў".
Адной з самых значных работ Дубоўкі стала трылогія паэм:
* "Кругі" (1927),
* "І пурпуровых ветразей узвівы" (1929),
* "Штурмуйце будучыні аванпосты!" (1929, апублікавана ў 1965).
Гэта маштабныя філасофскія творы, у якіх аўтар асэнсоўваў лёс мастацтва і нацыі, сацыяльныя змены і ідэі прагрэсіўнага
развіцця.
Акрамя паэзіі, Дубоўка выступаў як літаратурны крытык і перакладчык. Ён перакладаў творы сусветных аўтараў на
беларускую мову, рабіў апрацоўкі беларускіх фальклорных сюжэтаў, што спрыяла ўзбагачэнню нацыянальнай культуры.
8.
ПРАЦА Ў "УЗВЫШШЫ"У 1926 годзе Дубоўка стаў адным з заснавальнікаў
літаратурнага аб’яднання "Узвышша", якое ставіла за
мэту стварэнне высокамастацкай літаратуры. Яго
эстэтычныя ідэалы знайшлі адлюстраванне ў артыкуле
"Узвышша" (1927), дзе гаварылася пра неабходнасць
дасягнення дасканаласці ў форме і змесце.
Паэзія Уладзіміра Дубоўкі пашырыла межы беларускай
літаратуры дзякуючы:
* вытанчанай гукавой інструментоўцы,
* вобразнай асацыятыўнасці,
* актыўным мастацкім пошукам.
У сваіх творах ён спалучаў глыбіню філасофскага аналізу
з маляўнічасцю і музыкальнасцю мовы, уздымаючы ідэі
гуманізму і нацыянальнага адраджэння.
9.
ТВОРЫ ДЛЯ ДЗЯЦЕЙДубоўка пісаў і для дзяцей. Яго
вершаваныя казкі "Цудоўная
знаходка", "Кветкі — сонцавы
дзеткі", "Казкі" і "Залатыя зярняты"
сталі любімымі для юных чытачоў.
Асобна вылучаюцца яго аповесці
для дзяцей, як "Жоўтая акацыя"
(1967), якія папулярызуюць навуку і
вучаць любіць прыроду.