Похожие презентации:
Ніл Гілевіч
1.
Ніл Гілевіч- Тварыць - штодзённа, апантана Для чалавека значыць - жыць...
2.
Ніл Сымонавіч Гілевіч (30 верасня 1931 — 29сакавіка 2016) нарадзіўся ў вёсцы Слабада
Лагойскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай
сям’і. Усяго ў сям’і было восем дзяцей.
У 1938 годзе пачаў вучобу ў Слабадской
сямігадовай школе, але з-за вайны паспеў
скончыць толькі тры класы. Пасля вызвалення
Беларусі пайшоў у пяты клас школы суседняй
вёскі Гайна. Адначасова працаваў калгасным
паштальёнам.
Па заканчэнні школы паступіў у Мінскае
педагагічнае вучылішча, якое на выдатна
скончыў у 1951 годзе.
3.
Па заканчэнні вучылішча паступіў нафілалагічны факультэт БДУ. Падчас
вучобы публікуе свае вершы ў газеце
«Звязда»,у ёй жа працаваў
літаратурным кансультантам. Таксама
падчас вучобы апублікоўвае свой
першы зборнік вершаў «Песня ў
дарогу» (1957).
Скончыў універсітэт у 1956 годзе, пасля
чаго паступіў на аспірантуру, якую
скончыў у 1959 годзе.
4.
З 1960 года выкладаў на кафедры беларускай літаратурыБДУ. Кандыдат філалагічных навук з 1963 года. У 1976 —
1990 гадах член прэзідыума, у 1980 — 1989 гадах першы
сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў БССР.
Выпусціў каля 20 зборнікаў вершаў, пераклаў на беларускую
мову творы звыш 400 славянскіх паэтаў і пісьменнікаў, быў
аўтарам і рэдактарам кніг па літаратуразнаўстве і
фалькларыстыцы.
За творчую дзейнасць быў узнагароджаны ордэнамі
Працоўнага Чырвонага Сцяга (1984), Дружбы народаў
(1981), медалем Францыска Скарыны (1990), балгарскім
ордэнам Кірыла і Мяфодзія I ступені (Балгарыя, 1966) і інш.
З'яўляецца лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі
Купалы (1980) і ганаровым грамадзянінам балгарскага
горада Враца.
5.
Пахаваны на Кальварыйскіх могілках побач са сваёйжонкай. У памяць аб паэце 23 лістапада 2018 года
быў урачыста адкрыты помнік на яго магіле.
Биографии