Похожие презентации:
Марфалогія. Лексікалогія. Сувязь з іншымі навукамі
1. Марфалогія
2. Марфалогія (грэч. morphe – форма, logos – слова, вучэнне)
– раздзел граматыкі, у якім вывучаюццачасціны мовы, іх граматычныя формы,
значэнні і катэгорыі.
Аб’ектам даследавання ў марфалогіі
з’яўляюцца словы.
3. Лексікалогія - лексічнае значэнне слова, яго паходжанне, функцыянальна-стылістычныя асаблівасці, ужыванне
Лексікалогія лексічнаезначэнне слова,
яго паходжанне,
функцыянальнастылістычныя
асаблівасці,
ужыванне
Марфалогіяграматычныя
ўласцівасці
слова
і
яго форм.
4. Сувязь з іншымі навукамі
Марфалогія цесна звязана з лексікалогіяй,фанетыкай, словаўтварэннем і
асабліва сінтаксісам:
граматычныя формы і значэнні слоў
выяўляюцца ў словазлучэннях і часам
залежаць ад той сінтаксічнай ролі, якую
выконвае слова ў сказе.
5. Вучэнне пра часціны мовы
Часціны мовы – гэта классы (групы) слоў,звязаныя адзінствам лексікаграматычных, марфалагічных і
сінтаксічных прымет.
Часціны мовы падзяляюцца на
паўназначныя (самастойныя) і
непаўназначныя (несамастойныя).
Усе словы можна падзяліць на
зменныя і нязменныя.
6. Самастойныя (паўназначныя) часціны мовы
• Назоўнік (розум, шчырасць)• Прыметнік (шэры, вялікі)
• Лічэбнік (два, пяцёра, тры шостыя)
• Заменнік (я, ён, гэты, кожны)
• Дзеслоў (бегчы, ляцець)
• Прыслоўе (хутка, радасна)
Усе маюць лексічнае значэнне,
намінатыўную функцыю,
з’яўляюцца членамі сказа.
7. Службовыя (непаўназначныя) часціны мовы
• Прыназоўнік (за, пад, цераз)• Злучнік (і, ды, але, або)
• часціцы (хіба, не, бы, вунь)
Яны не маюць намінатыўнага значэння і
граматычных катэгорый, самастойнай
сінтаксічнай функцыі (не з’яўляюцца
членамі сказа).
Ужываюцца толькі ў спалучэнні з
самастойнымі часцінамі мовы.
8. Назоўнік -
Назоўнік гэта самастойная часціна мовы, якаяаб’ядноўвае словы з катэгарыяльным
значэннем прадметнасці і мае самастойныя
граматычныя катэгорыі роду, ліку і склону.
Тыповая сінтаксічная функцыя – выступаць
ў ролі дзейніка (у форма Н.скл.)
абодапаўнення ( у форме ускосных
склонаў).
9. Лексіка граматычныя разрады назоўніка
У залежнасці ад лексічнага значэння іграматычных катэгорый назоўнікі дзеляцца
на:
Агульныя і ўласныя (кніга - Полацк)
Канкрэтныя і абстрактныя (дрэва – каханне)
Адушаўлёныя і неадушаўлёныя(воўк – дом)
Асабовыя і неасабовыя (калега – кот, неба)
Зборныя і рэчыўныя (моладзь – цукар, ёд)
10. Адушаўлёнасць-неадушаўлёнасць
Не адпавядае паняццю «жывое – не жывое»Гр. значэнне выражаецца формай В.скл.
Каго? – адушаўлёны
Што? – неадушаўлёны
Неадушаўлёныя: народ, натоўп, моладзь,
вучнёўства, таварыства, студэнцтва (зб. наз.)
Адушаўлёныя: фантастычныя і міфалагічныя
персанажы (лясун, чорт, вядзьмар, гном);
назвы цацак (лялька, ліса, заяц); назвы
шахматных фігур (слон, кароль, ферзь),
назвы страў (карп, шчупак),
назоўнікі тапелец, нябожчык.
11. Зборныя назоўнікі
Называюць прадметы ў іх непадзельнымадзінстве, цэласнасці, сукупнасці:
дзятва, машкара, птаства, хвойнік, галлё.,
крылле, карэнне, лісце.
Ужываюцца ў форме адзін. ліку, не
спалучаюцца з колькаснымі лічэбнікамі, але
могуць спалучацца ў няпэўна-колькаснымі
словамі: мала, многа, шмат, трохі колькі,
столькі, некалькі: многа звяр’я.
12. Рэчыўныя назоўнікі
Абазначаюць назвы рэчываў аднароднагасаставу. Не паддаюцца лічэнню, але могуць
вямярацца (мерамі вагі, аб’ёму, даўжыні).
Гэта назвы харчовых прадуктаў, хімічных
элементаў, будаўнічых матэыялаў,
сельскагаспадарчык культур, выкапняў і г.д.:
бурштын, нафта, вяршкі, кроў, салома, капуста.
Ужываюцца толькі ў адным ліку (крупы (толькі
мн.л., мука (толькі адзн. л.), не спалучаюцца з
колькаснымі лічэбнікамі.
13. Катэгарыя роду
Мужчынскі род – нулявы канчатак (лад,спакой),
жаночы род – канчаткі –а/-я (раніца, хваля),
ніякі род – канчаткі -о,-ё,-а,-е (крыло, сузор’е).
У множным ліку род не вызначаецца
(канікулы, арэлі)
Назоўнікі агульнага роду – здольны выступаць
як Н. муж. роду, так і Н. жан.роду пры
абазначэнні асоб адпаведнага полу
(задзіра, плакса, ціхоня)
14. Несупадзенні ў родзе Н. у беларускай і рускай мове
Мужчынскі род – боль, гар, жывапіс, подпісЖаночы род – апенька, гусь, кава, камода
Ніякі род – брыво, шчаўе
Варыянтныя родавыя формы:
бярлог–бярлога, салат-салата, клавіш-клавіша, залзала, топаль-таполя, жыраф-жырафа і інш.
Назвы маладых істот- ніякі род (б.м.) (жарабя)
Назвы прафесій - м.р. (архітэктар, педагог,
кандуктар: Архітэктар Алена Зуёнак прапанавала…)
Словы тыпу стараста, тамада, суддзя, творца –
агульнага роду.
15. Лік назоўнікаў
Адзіночны лік - Множны лік:возера-азёры, мара-мары, туман-туманы
Толькі адзіночны лік (адзіночналікавыя Н.):
зборныя (апаратура, чалавецітва)
рэчыўныя (ванілін, смятанка)
абстрактныя( натхненне, вастрыня)
імёны ўласныя ( Заслаўль, Сож)
Толькі множны лік (множналікавыя Н.)
парныя або састаўныя прадметы (акуляры,
вагі, нажніцы), некаторыя рэчыўныя
(дрожджы), абстрактныя (веды, спевы),
ўласныя (Міёры, Дрысвяты)
16. Несупадзенні ў ліку назоўнікаў у беларускай і рускай мове
Толькі адзіночны лік у Б.М.: бяліла,змрок,клопат, чарніла (параўн. Р.М.– мн.лік)
Толькі множны лік у Б.М.:
ажыны, дурыкі, чарніцы, паводзіны,
двайняты, спевы (параўн. Р.М.– адзін. лік:
ежевика, дурачество, черника, поведение)
Толькі мн. у Б.М. і адзін. і мн. лік у Р.М.:
грудзі, крупы, дзверы, могілкі, карункі,
лекі, адносіны (грудь-груди, крупа-крупы)
17. Катэгорыя скланення
Скланенне – іменнае змяненне па склонах.Абумоўлена родам і асаблівасцямі формазмянення.
1-е склан. – назоўнікі ж.р. з канчаткам -а/-я
(імшара, шыя)
2-е склан.- назоўнікі м.р.з нулявым канчаткам (сон),
н. р. з канчаткамі –е, -о, -ё, -а (месца, поле)
3-е -склан. – назоўнікі ж.р.з нулявым канчаткам
(далячынь, паралель)
Рознаскланяльныя назоўнікі:
Назоўнікі агульнага роду (гарэза)
назоўнікі м.р. на -а/-я (бацка, суддзя)
Назвы маладых істот (кацяня, ваўчаня)
Назоўнікі на мя- імя, стрэмя, племя
Назоўнік маці
18. Першае скланенне: канчаткі назоўнікаў у Д.і М. скл.
Аснова можа заканчвацца на:цвёрды
зацвярдзелы
г,к, х
вада, школа, хата мяжа, шаша, кара нага, рука, страха
мяккі
ралля, пожня,
зямля
Д.і М. скл. - аднолькавыя канчаткі, у Р.скл.- не чаргуюцца!
-е
пры аснове на цвёрды: вадзе, школе, хаце, у вадзе, у школе,
пры аснове на г,х, якія чаргуюцца з з,с: назе, страсе, на назе,
-ы пры зацвярдзелай аснове: мяжы, шашы, кары, на мяжы
пры аснове на к, што чаргуецца з ц і націск падае толькі на
аснову: рэчцы, лыжцы, на рэчцы, у лыжцы.
-і
толькі пры мяккай аснове: раллі, пожні, зямлі, на раллі
-э
толькі пры аснове на к, якое чаргуецца з ц, і націск падае на
канчатак: мука – муцэ, у муцэ; шчака – шчацэ; дачка – аб дачцэ.
19. Другое скланенне: канчаткі -а/-я маюць назоўнікі м.р. у Р, скл., якія абазначаюць
1. Асоб і істот: чалавека, ката, вераб’я, асла, брыгадзіра.2. Канкрэтныя прадметы рэчаіснасці, якія паддаюцца лічэнню, або іх
часткі: памідора, аўтобуса, стала, пня, каўняра.
3. Органы і часткі цела чалавека, жывёлы: носа, ілба, рога, хваста, рота,
языка. Выключэнне: ТВАРУ.
4. Пэўныя прамежкі часу, меры даўжыні, плошчы, вагі, аб’ёму, грашовыя
адзінкі: года, сеанса, панядзелка, чэрвеня, кіламетра, рубля, долара, літра,
тыдня. Выключэнне: веку, ранку, абеду; згоду ў год, без году тыдзень.
5. Навуковыя ці тэхнічныя тэрміны або канкрэтныя паняцці: дзейніка,
дзеяслова, прыназоўніка, сюжэта, твора, сінуса, ромба.
6. Грамадскія арганізацыі, прадпрыемствы, установы, вайсковыя
падраздзяленні: ліцэя, універсітэта, прафсаюза, завода, узвода, штаба.
7. Назвы танцаў, народных і спартыўных гульняў, картачных гульняў:
крыжачка, футбола, тэніса, покера, брыджа.
8. Геаграфічныя і астранамічныя паняцці, населеныя пункты і мясцовасці:
горада, Мінска, хутара, узгорка, мыса, Везувія.
20. Другое скланенне: канчаткі -у/-ю маюць назоўнікі м.р. у Р, скл., якія абазначаюць
абстрактна-разумовыя паняцці, адцягненыя якасці, прыметы,а таксамаапрадмечаныя дзеянні, працэсы, стан, розныя адчуванні, пачуцці:
вопыту, болю, характару, ад’езду, кашлю, болю, падвозу, голаду, жалю,
смутку, колеру, поспеху, ідэалу;
напрамкі ў прасторы, месца, форма, памер, а таксама неакрэсленыя
прамежкі часу: шляху, краю, схілу, мінімуму, моманту, але: ПОЎДНЯ;
грамадскія фармацыі, сацыяльна-палітычныя і навуковыя плыні,
навуковыя тэорыі: класіцызму, сацыялізму, атэізму;
з’явы прыроды, стыхійныя падзеі, бедствы: марозу, прыліву, ветру,
пажару, галалёду;
розныя захворванні: апендыцыту, тыфу, радыкуліту, грыпу;
розныя падзеі ў грамадскім жыцці: фестывалю, кірмашу.
2. Рэчыўныя назоўнікі, якія абазначаюць:
розныя рэчывы, масу, матэрыялы хімічныя элементы і злучэнні,
лякарствы, некаторыя віды ежы: бензіну, клею, халадніку, пеніцыліны,
квасу, натрыю, цукру, але: АЎСА, ХЛЕБА.
3. Зборныя назоўнікі: лесу, інвентару, тыражу, фальклору, люду.
21. Другое скланенне: канчаткі назоўнікаў м.р. у М.скл.
-еусе асабовыя (у тым ліку і ўласныя назвы) і неасабовыя назоўнікі пры аснове на
цвёрды: на мосце, ілбе, у доме, у запісе, пры сыне, гарманісце, браце, Якубе
Коласе, Максіме;
усе неасабовыя назоўнікі пры аснове на г,х, якія чаргуюцца з з,с: у кажусе, на
возе, лузе.
-ы
усе неасабовыя назоўнікі пры зацвярдзелай аснове: сонцы, аб дажджы.
-і
-у
усе неасабовыя назоўнікі пры аснове толькі пры мяккай аснове: у жыцці, полі,
пакоі, на алені, агні.
асабовыя назоўнікі з асновай на зацвярдзелы і на г,к,х : пры камандзіру,
настаўніку, геолагу, пастуху;
усе неасабовыя назоўнікі з асновай на к: у сшытку, пяску, на азярку;
агульныя і ўласныя назоўнікі з асновай на г,х, калі яны не змяняюцца на з,с:
жаху, подыху, подзвігу (абстрактныя паняцці); тварагу, мозгу, пуху (рэчыўныя
паняцці); Алегу, Цімоху, Бугу (уласныя назвы);мітынгу, дыялогу, штрыху
(назоўнікі іншамоўнага паходжання);
назоўнікі ва ўстойлівых спалучэннях: на хаду, на ляту, на віду, з разбегу, жыць у
ладу.
назоўнік пост: стаяць на пасту
асабовыя назоўнікі з асновай на мяккі зычны: пры герою, Міхасю, Мікалаю.
некаторыя назоўнікі ніякага роду з націскам на канчатку: малако – у малацэ;
назоўнік двор: сустрэліся на двары (участак каля дома) – спявалі на дварэ (на
вуліцы).
-ю
-э
22. Трэцяе скланенне: канчаткі назоўнікаў ж.р. у Р., Д., М. скл.
Аснова можа заканчвацца:мяккі і цверды зычны
радасць, сувязь, далонь, глыб,
любоў, верф.
зацвярдзелы
мыш, печ, шыр.
У родным, давальным і месным склонах назоўнікі маюць
аднолькавыя канчаткі:
пры аснове на мяккі: радасці, сувязі, далоні
пры аснове на цверды: глыбі, любові, верфі, свекрыві, крыві.
-ы пры зацвярдзелай аснове: мышы, печы, шыры, ночы,
шчолачы.
-і
23. Трэцяе скланенне: спецыфіка ўжывання ў творным склоне
У творным склоне могуць ужывацца канчаткі:-ю пры аснове на мяккі: радасцю, сувяззю, далонню
пры аснове на цверды: глыб'ю, любоўю, верф'ю, свякроўю,
кроўю.
пры аснове на р: шыр'ю, Сібір'ю
-у пры зацвярдзелай аснове: мышшу, печчу, шчолаччу.
Увага! У творным склоне фінальны зычны асновы, калі
знаходзіцца пасля галоснага, можа падаўжацца:
падаўжаюцца:
зычныя: з, с, дз, ц, ж, ш, ч, л, н : печчу, ноччу, арцеллю,
зеленню, далонню.
усе астатнія зычныя і спалучэнні зычных не падаўжаюцца:
радасцю, маладосцю, аповесцю, смерцю, шыр'ю, глыб'ю,
верф'ю, Сібір'ю, Свір'ю.
24. Правапіс канчаткаў назоўнікаў мужчынскага роду на –а (-я)
Пры выбары канчаткаў назоўнікаў мужчынскага роду на а (-я) ўлічваем націск.Назоўнікі мужчынскагат роду на –а (- я) з націскам на
канчатку скланяюцца як назоўнікі жаночага роду 1-га
скланення з адпаведнай асновай:
Н.
суддзя
тамада
Крапіва
Р.
суддзі
тамады
Крапівы
Д.
суддзі
тамадзе
Крапіве
В.
суддзю
тамаду
Крапівы
Т.
суддзёй
тамадой
Крапівой
М.
суддзі
тамадзе
Крапіве
25. Правапіс канчаткаў назоўнікаў мужчынскага роду на –а (-я)
Назоўнікі мужчынскагат роду на –а (- я) з націскам нааснове:
у Д.скл. і М.скл. маюць аднолькавыя канчаткі -у (-ю),
у Т.скл. маюць канчаткі –ам (-ем)
склон
канчатак
Д., М. -у (-ю)
Т.
–ам
(-ем)
прыклады
бацьку, Васю, ваяводу, мужчыну, майстру,
калегу, дзядзьку
Бацькам, Васем, ваяводам, мужчынам,
майстрам, калегам, дзядзькам
26. Правапіс канчаткаў назоўнікаў мужчынскага роду на –а (-я)
Прыклад скланення назоўнікаў мужчынскагатроду на –а (- я) з націскам на аснове
Н.
бацька
мужчына
Міця
Р.
бацькі
мужчыны
Міці
Д.
бацьку
мужчыну
Міцю
В.
бацьку
мужчыны
Міцю
Т.
бацькам
мужчынам
Міцем
М.
бацьку
мужчыну
Міцю