Віктар Анатольевіч Шніп
Біяграфія
Творчасць
«Балада камянёў»
«Беларускае мора»
«Пугачоўскі цырульнік»
«Проза і паэзія агню»
«Страла кахання, любові крыж»
«На рэштках Храма»
«Шляхам ветру»
* * * Ізноўку дождж… Ізноўку восень, Як год назад, як сто назад. Як карабель, пустая восень Плыве спакойна ў лістапад, Нібы ў
1.13M
Категории: БиографииБиографии ФизикаФизика

Віктар Анатольевіч Шніп

1. Віктар Анатольевіч Шніп

Віктар Шніп (26 сакавіка 1960,
в.Пугачы,
Валожынскі раён) —
беларускі паэт, празаік, перакладч
ык.

2. Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Мінскі архітэктурна-будаўнічы
тэхнікум (1978). 7 гадоў быў беспрацоўным, перыядычна
падпрацоўваючы грузчыкам на лікёра-гарэлачным заводзе
«Крышталь», літкансультантам у часопісах «Нёман» і ў газеце
«Вячэрні Мінск», часам жыў на ганарары.
У 1987 скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы Літаратурнага
інстытута імя М. Горкага ў Маскве. Працаваў старшым рэдактарам
аддзела культуры ў часопісе «Беларусь» (1987—1991), у газетах
«Наша слова» (адказны сакратар, 1991—1995) і «Літаратура і
мастацтва» (намеснік галоўнага рэдактара-адказны сакратар
(1995—2000), першы намеснік галоўнага рэдактара (2000—2002),
галоўны рэдактар у 2002—2003). У 2003—2008 гадах намеснік
галоўнага рэдактара, з 2008 года — галоўны рэдактар у
выдавецтве «Мастацкая літаратура».

3. Творчасць

Дэбютаваў вершамі 17 жніўня 1977 (газета «Чырвоная змена»). Аўтар кніг
паэзіі «Гронка святла» (1983), «Пошук радасці» (1987), «Шляхам ветру»
(1990), «Горад Утопія» (1990), «На рэштках Храма» (1994), «Выкраданне
Еўропы» (1996), «Чырвоны ліхтар» (2000), «Воўчы вецер» (2001), «Інквізіцыя»
(2002), «Выратаванне атрутай» (2003), «Беларуская мора» (2004), «Балада
камянёў» (2006), «Страла кахання, любові крыж» (2008), «Проза і паэзія
агню» (2010), «Пугачоўскі цырульнік» (2013), «Сабачыя гісторыі» (2013),
«Тутэйшая туга» (2014), «Заўтра была адліга» (2015), «Чырвоны ліхтар-2»
(2016), а таксама кніг для дзяцей — «Сунічкі для Веранічкі» (1995) і «Наш
Максім гаворыць: —Гу!» (1999).
У канцы 1980 — пачатку 1990-х гг. пісаў тэксты для рок-гуртоў, бардаў,
эстрадных выканаўцаў.

4. «Балада камянёў»

У новай кнізе Віктара Шніпа чатыры раздзелы. Першы –
балады, у якіх адлюстроўваюцца шматвекавая
гісторыя Беларусі і лёсы славутых людзей, якія жылі,
працавалі і змагаліся за яе незалежнасць і росквіт.
"Дарога да Храма" – другі раздзел, які складаецца з
мініяцюр і вершаў, у якіх ёсць і слёзы, і любоў, і
самота, і смех, цнота і грэх... У трэцім раздзеле –
вершы пра каханне, сяброўства і вернасць. Чацвёрты
раздзел – вэрлібры і белыя вершы, у якіх паэт глядзіць
на свет вачамі філосафа.

5. «Беларускае мора»

Асноўны змест гэтай кнігі складаецца з балад
гістарычнага плана, санетаў пра каханне і верлібраў,
якія з цікавасцю чытаюцца і запамінаюцца. Выразна
гучыць у В. Шніпа багдановічаўскі радаводны матыў
нацыянальнай памяці. Героі яго вершаў і балад —
беларускія гістарычныя дзеячы, паэты, пісьменнікі,
мастакі, якія з’яўляюцца носьбітамі духу і руху гісторыі.
Ён хоча верыць услед за М. Багдановічам, які не траціў
надзеі, што «яшчэ адзін народ не знікне з твару зямлі,
што не змарнатравіцца бясследна велізарная
псіхічная праца многіх пакаленняў і беларуская
культура — стварэнне гэтай працы — устаіць супраць
напору іншых сіл і плыняў». Як і М. Багдановіч, ён
паслядоўна і настойліва змагаецца супраць пачуцця
нацыянальнай непаўнацэннасці, комплекс якой сёння
замінае многім з нас.

6. «Пугачоўскі цырульнік»

«Мы да смерці гліна, і нас жыццё
ўсё лепіць і лепіць, пакуль не
абрадне...» — гэта асноўны
лейтматыў новай кнігі паэта
Віктара Шніпа... 27.05.2009. Мама
першы раз за месяц, які жыве ў
мяне, выйшла са мной на вуліцу.
Вяду за руку, як малое дзіця. Каля
кожнага дрэва, каля кожнай
кветачкі мама спыняецца і
разглядае, што расце. Нешта
сама сабе шэпча, радуецца.
Радуюся і я. Як мала трэба
чалавеку для шчасця!»

7. «Проза і паэзія агню»

Кніга адкрываецца раздзелам “Балады крыві і любові”, у
якім змешчана каля 170 балад, прысвечаных
гістарычным асобам нашай краіны, сярод якіх
Ефрасіння Полацкая, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі,
Станіслаў Манюшка, Напалеон Орда, Максім
Багдановіч… У раздзеле “Роднае і вечнае” змешчаны
празаічныя мініяцюры філасофскага характару. Для
тых, хто любіць прозу пра каханне,-- аповесць “Паэт, у
якога ўсе дома”.

8. «Страла кахання, любові крыж»

«Страла кахання, любові
В.крыж»
Шніп адлюстроўвае (калі гэтае паняцце можна ўжыць у дачыненні да
паэзіі) свет так, як бачыць і ўспрымае яго сам. Разам з тым паэзія — пры
ўсёй асабістасці лірычных перажыванняў і светаўспрымання — ніколі не
была для яго прыватнай справай, а заўсёды адрасавалася шырокаму
чытачу, а верш сябраваў з праўдай жыцця, жыў агульнымі турботамі і
непакоем. На многіх творах адбілася пячатка перажытасці і
выпакутаванасці тых ісцін, якія абвяшчаў малады аўтар. З ім пачалі лічыцца
як з вядомым паэтам, здольным на сваё, незаёмнае слова.

9. «На рэштках Храма»

На рэштках Храма можна збудаваць розныя будынкі, але ні адзін з іх ніколі
не заменіць разбураны Храм – гэта галоўная тэма вершаў, якія склалі
новую кніжку Віктара Шніпа

10. «Шляхам ветру»

Аснову трэйцяй кнігі Віктара
Шніпа склалі вершы, у якіх
адлюстравана жыццё нашага
сучасніка з яго радасцямі і
трывогамі. Адзін з раздзелаў
цалкам прысьвечаны тэме
горада. У зборніку нямала
вершаў пра каханне і
сяброўства.

11.

***
Я не прывыкну да дажджоў нiколi,
Як не прывыкнуць душам да турмы,
Якiя зведалi грахоўнасць волi
I помняць шлях ад дому да карчмы.
А дождж iдзе, як Божы суд, бясконцы,
I мёртвы бруд змываецца з зямлi.
I лiсце жоўтае, як рэшткi сонца,
На чорнай, нiбы нэкралёг, раллi.
I я гляджу з вакна, як з дамавiны,
Якая цiха праз патоп плыве.
I я шапчу iмя сваёй жанчыны,
Якая не вядома дзе жыве
I любiць дождж. За што? Сама не знае
I знаць не хоча, бо жыццё iдзе
I хвiлю кожную ў нябыт знiкае,
Як бруд, як лiсце жоўтае ў вадзе.
Наша чорнае золата— нашыя ночы,
У якіх наша кроў і паўстанцкі дазор,
І, як свечкі, у полі ваўчыныя вочы,
І на золаце нашым, як пыл, россып зор
І сузор’і расы, што ад сонца растануць,
Калі чорнае золата знікне ў траве,
І, як дым, камары затанцуюць свой
танец,
І заплачуць крыжы на драўлянай царкве.
І ты возьмеш у прыгаршчы золата наша,
Што схавана ў крыніцы пад ніцай вярбой,
І пральеш у душу, і, самотная, скажаш:
«Наша золата чорнае стала вадой…»

12. * * * Ізноўку дождж… Ізноўку восень, Як год назад, як сто назад. Як карабель, пустая восень Плыве спакойна ў лістапад, Нібы ў

***
***
Ізноўку дождж… Ізноўку восень, Гэты дзень мы зляпілі са снегу,
Як год назад, як сто назад.
Таму й сонца ў нябёсах няма,
І дамы, што са снегу, без стрэхаў,
Як карабель, пустая восень
І без кратаў жалезных турма.
Плыве спакойна ў лістапад,
І ты ў белым ідзеш па праспекце,
Нібы ў агонь, што забушуе
Па бялюткім асфальце ідзеш.
І сцішыцца праз пару дзён.
І бялюткае ўсё ў белым свеце,
Ізноўку дождж мяне ратуе
Нават белы, хоць з рыфмамі, верш.
Ды закончыцца дзень і счарнее,
Ад нематы, бо любіць ён
Што павінна чарнюткім тут быць,
Мае самотныя маленні
І сцяжына бялеючым змеем
Да сонца, што ад нас сышло
Ад цябе, ад мяне адвіжыць
За воблакі, каб дождж асенні
І растане, як шэрань на дрэве,
Напомніў нам, што так было
Пад якім мы стаялі з табой
У старым, неразбураным Крэве,
І год назад, і сто назад
Дзе зіма была нашай зімой…
І будзе так ізноў праз восень,
Як карабель, старая восень
Спакойна плыць праз лістапад.

13.

Жонка — Людміла Рублеўская, пісьменніца. Двое
дзяцей.

14.

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 1984).
Лаўрэат прэміі імя Уладзіміра Маякоўскага
Савета Міністраў Грузіі (1987) за зборнік
«Гронка святла».
Лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь у галіне «Мастацкая
літаратура» (2008) за кнігу «Страла кахання,
любові крыж».
English     Русский Правила