Слова Жыцця
Slajd 2
Slajd 3
Slajd 4
Slajd 5
Slajd 6
Slajd 7
Slajd 8
Slajd 9
Slajd 10
Slajd 11
Slajd 12
Slajd 13
Slajd 14
Slajd 15
Slajd 16
Slajd 17
Slajd 18
Slajd 19
2.15M
Категория: ИсторияИстория

Слова Жыцця. Сакавiк 2016. “Прыйшло да вас Божае Валадарства” (Лк 11, 20)

1. Слова Жыцця

Сакавiк 2016
“Прыйшло да вас Божае Валадарства”
(Лк 11, 20)

2. Slajd 2

Менавiта гэтага чакалi габрэi ў Ягоныя часы.
Езус, праходзячы праз вёскі i гарады, казаў:
"Наблiзiлася да вас Валадарства Божае" (Лк 10,9);
"Прыйшло да вас Валадарства Божае";
"Валадарства Божае ўнутры вас ёсць” (Лк 17, 21).

3. Slajd 3

У асобе Езуса
сам Бог прыйшоў
да свайго народу,
рашуча i моцна
ўзяўшы ягоны лёс
у свае рукі,
каб прывесці яго
да вызначанай
мэты. Цуды, якія
Езус чынiў, былi
знакамi гэтага.

4. Slajd 4

Ва ўрыўку з Евангелля, што абраны за Слова Жыцця,
Езус спачатку вылечыў нямога, вызваліўшы яго
ад шатана, які трымаў яго ў няволі, каб даказаць,
што Ён прыйшоў, каб перамагчы зло, усялякае зло,
і, каб урэшце, аднавіць Валадарства Божае.

5. Slajd 5

Гэтае словазлучэнне
"Валадарства Божае"
у лексіконе габрэйскага
народа ўказвае на Бога,
які дзейнiчае на карысць
Ізраэля, вызваляе яго
ад усялякай няволі і зла,
прыводзіць да
справядлівасці і супакою,
напоўняе радасцю і мiрам;

6. Slajd 6

на таго Бога, якога Езус называе міласэрным айцом,
поўным любові і спагады, уражлiвым да патрэб
і цярпенняў кожнага са сваіх дзяцей.

7. Slajd 7

Гэтак жа i мы павінны пачуць словы Езуса:
„Прыйшло да вас Божае Валадарст ва”.

8. Slajd 8

Гледзячы вакол сябе, мы часта маем уражанне, што свет
апанаваны злом, што ў iм iснуюць пераважна асобы
агрэсіўныя і дэмаралізаваныя.

9. Slajd 9

Часам мы адчуваем валадаранне процілеглых сіл
і небяспечных падзей, якія нас прыгнятаюць.

10. Slajd 10

Ва ўмовах войнаў, стыхійных бедстваў, перамены
клімату, міграцыі і эканамічных і фінансавых крызісаў,
мы адчуваем сябе бездапаможнымі.

11. Slajd 11

I менавiта ў гэты момант з’яўляецца заклiк Езуса,
які запрашае нас паверыць, што з гэтага часу ён
пераадольвае зло і стварае новы свет.

12. Slajd 12

25 гадоў таму, у сакавіку, К'яра Любіч выступаючы
перад тысячамі маладых людзей, даверыла ім сваю
мару: "Зрабіць, каб свет стаўся лепшы, каб быў адною
сям’ёю, прыналежнай адной айчыне, адзiнаму
салідарнаму свету, нават больш - свету з’яднанаму".

13. Slajd 13

Аднак, каб гэтая мара
магла стаць рэальнасцю,
яна заахвочвала іх жыць
узаемнай любоўю, быць
упэўненымi, што робячы
так, яны сустрэнуць
памiж сабою «самога
Хрыста Ўсемагутнага».
А з Ім можна
спадзявацца на ўсё".
Так, бо Ён ёсць
Валадарства Божае.

14. Slajd 14

А нашае заданне?
Дзейнiчаць так, каб Ён заўсёды быў паміж намі.

15. Slajd 15

А тады – казала далей
К’яра - "Ён будзе
супрацоўнiчаць з вамі
ў вашых краінах, таму
што ў пэўны спосаб
Ён вернецца ў свет,
ва ўсе месцы,
дзе вы знаходзіцеся,
будзе прысутнічаць
праз узаемную любоў,
праз вашае адзінства.

16. Slajd 16

Ён навучыць вас усяму, што трэба рабіць, будзе вас
суправаджаць, падтрымліваць, будзе вашаю моцай,
вашым запалам, вашай радасцю.
Дзякуючы Яму свет вакол вас вернецца да згоды,
знікнуць усялякія падзелы. (…)

17. Slajd 17

I тады любоў паміж вамі, а таксама і любоў, пасеяная
ў многіх кутках зямлi, паміж групамі, паміж народамі,
дзеля таго, каб інвазiя любовi – пра якую часта кажам стала рэальнасцю, станецца чымсцi канкрэтным таксама
i праз ваш ўнёсак, станецца той цывілізацыяй любові,
якой мы ўсе чакаем.

18. Slajd 18

Да гэтага вы пакліканы.
І вы ўбачыце вялікія рэчы" [1].
[1] IV Мiжнародны Фестываль “Моладзь за аб’яднаны свет” - Genfest, Rzym (Palaeur),
31.03.1990.

19. Slajd 19

“Прыйшло да вас
Божае Валадарства”
(Лк 11, 20)
Testo di Padre Fabio Ciardi OMI
Grafica Anna Lollo in collaborazione con don Placido D’Omina (Sicilia, Italia)
* * *
Il commento alla Parola di Vita è tradotto ogni mese in 96 lingue e idiomi,
e raggiunge vari milioni di persone in tutto il mondo
tramite stampa, radio, TV e via internet.
Per informazioni www.focolare.org
Questo PPS, in diverse lingue, è pubblicato su www.santuariosancalogero.org
English     Русский Правила