ЛІД: ТЫПЫ І СПОСАБЫ НАПІСАННЯ
Асноўныя пытанні
ТЫПЫ ЛІДАЎ
Рэзюме цi кароткi агляд падзей
Цытатны лiд
Пытальны лiд
Зацяжны лід
Уласна ацэначна-выніковы лід
Сiтуацыйна-справаздачны лід
Адзіночны, альбо зваротны лід
ЯК СТВАРАЕЦЦА ЛІД?
ІНФАРМАТЫЎНАСЦЬ І ПАМЕР ЛІДУ
64.26K
Категория: ЛингвистикаЛингвистика

ЛІД: тыпы і спосабы напісання

1. ЛІД: ТЫПЫ І СПОСАБЫ НАПІСАННЯ

2. Асноўныя пытанні

1. Якога тыпу будзе лiд?
2. Якая будзе манера
выкладання?

3.

ЛІД -- гэта першы сказ зацемкi. Яго
галоўная мэта -- прыцягнуць увагу
чытача да зацемкi

4. ТЫПЫ ЛІДАЎ

1. Рэзюме цi кароткi агляд падзей
2. Цытатны лiд
3. Пытальны лiд
4. Зацяжны лід
5. Уласна ацэначна-выніковы лід
6. Сiтуацыйна-справаздачны лід
7. Адзіночны, альбо зваротны лід

5. Рэзюме цi кароткi агляд падзей

Сёння ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск" быў
затрыманы генеральны дырэктара кампаніі
"Уралкалій" Уладзіслаў Баўмгертнер
Калі? Дзе? Хто?
Чаму?

6. Цытатны лiд

"Генеральны дырэктар кампаніі "Уралкалій"
Уладзіслаў Баўмгертнер затрыманы па
падазрэнню ў злоўжыванні службовымі
паўнамоцтвамі, у выніку чагоБеларусі быў
нанесены ўрон у памеры 100 мільёнаў долараў".
Пра гэта паведаміў начальнік аддзела інфармацыі і
сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта Беларусі
Павал Траулька.

7. Пытальны лiд

Якой будзе рэакцыя Крамля на арышт
генеральнага дырэктара кампаніі "Уралкалій"
Уладзіслава Баўмгертнера?
Прычыны затрымання і меркаванні палітолагаў

8. Зацяжны лід

Пасля перамоваў з прэм'ер-міністрам
Мясніковічам генеральны дырэктар "Уралкалія"
Баўмгертнер, які не пажадаў пайсці на саступкі
беларускім уладам, быў затрыманы ў
Нацыянальным аэрапорце "Мінск"

9. Уласна ацэначна-выніковы лід

Беларускія ўлады затрымалі генеральнага
дырэктара кампаніі "Уралкалій" і тым самым
справакавалі Расею на гандлёвую вайну.

10. Сiтуацыйна-справаздачны лід

Пасля затрымання генеральнага дырэктара
"Уралкалія" Уладзіслава Баўмгертнера, Камітэт
дзяржаўнага кантролю прыняў рашэнне
распачаць праверку Беларускай калійнай
кампаніі.

11. Адзіночны, альбо зваротны лід

Калi вы запрошаны на перамовы з прэм'ер-міністрам
Мясніковічам, то будзьце гатовы, што пасьля
няўдалага для беларускіх уладаў выніку, можаце
трапіць за краты.

12.

Трэба, каб словы зацемкі з самага
пачатку прыцягвалі ўвагу
чытачоў

13. ЯК СТВАРАЕЦЦА ЛІД?

АСОБА
Генеральны дырэктар "Уралкалія" Уладзіслаў Баўмгертнер
быў затрыманы ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск"
ФАКТ
Крымінальную справу распачаў Следчы камітэт Беларусі
супраць генеральнага дырэктара "Уралкалія" Уладзіслава
Баўмгертнера
ДАТА
26 жніўня быў затрыманы Генеральны дырэктар "Уралкалія"
Уладзіслаў Баўмгертнер
МЕСЦА
У Нацыянальным аэрапорце "Мінск" быў затрыманы
Генеральны дырэктар "Уралкалія" Уладзіслаў Баўмгертнер
ПРЫЧЫНА
Нежаданне генеральнага дырэктара "Уралкалія"
Баўмгертнера пайсці на саступкі ў калійным бізнесе
падштурхнулі беларускія ўлады да затрымання расейскага
топ-менеджара.
ПРАЦЭС
Пасля двухгадзінных перамоваў прэм'ер-міністра
Мясніковіча і генеральнага дырэктара "Уралкалія"
Баўмгертнера, бакі такі і не знайшлі паразумення, і
праваахоўным органам было загадана затрымаць
расейскага топ-менеджара.

14. ІНФАРМАТЫЎНАСЦЬ І ПАМЕР ЛІДУ

Эксклюзіўныя матэрыялы:
Хто? Што?Дзе? Калі? Як? Чаму?
Іншыя выпадкі:
ШТО ЗДАРЫЛАСЯ?
Хто? Дзе? Калі?
Памер ліду:
30–40 словаў /
250–300 знакаў
English     Русский Правила