Добры дзень! Завуць мяне Свецянкова Надзея..
29.16M
Категории: ИсторияИстория ГеографияГеография

Добры дзень!

1. Добры дзень! Завуць мяне Свецянкова Надзея..

2.

Нарадзiлася я (дарэчы, як i мае бацькi) у сталіцы Беларусi – горадзе Мiнску.
А вось мае бабуля і дзядуля з мамінага боку нарадзіліся і доугі час жылі у вёсках
Брэсцкай вобласці.

3.

Мой дзядуля, Журко Іван Рыгоравіч, нарадзіўся ў вёсцы Добрынева Івацэвіцкага
раёна
Брэсцкай
вобласці.
першаземлеўладальніка.
Назву
сваю
вёска
атрымала
ад
прозвішча
яе

4.

Праз вёску Добрынева працякае рака Грыўда, прыток Шчары. Кажуць, што яе
назва пайшла ад слова «крыўда». Ну і сапраўды становіцца крыўдна, што рачулка
маленькая, плыткая, а з рыбы-адны краснапёркі ды коўбікі. А вось легенда пра
рэчку прыгожая і трохі сумная. Жылі некалі ў нас хлопец і дзяўчына. Пакахалі
яны адзін аднаго, але людзі праклялі іх. Аднойчы, калі маладыя ехалі на конях,
раптам адчулі, быццам камянеюць. Яны ператварыліся ў два вялікія валуны. А
потым з-пад іх праз нейкі час выцекла маленькая крынічка-сімвал вечнага
кахання. Бруілася вада, цякла па каменьчыках і нібыта ўздыхала. І ў гэтым
самотным подыху як бы чулася: «Крыўдна, крыўдна…» З таго часу і пачалі раку
называць Грыўда.

5.

Вядома вёска Дабрынёва і сваім лесам, дзе мясцовыя жыхары збіраюць ягады
і грыбы.
Рос за вёскай лес кудлаты,
Для дзяцей-свабодны лаз.
Меў дзівосаў лес багата,
Чым і радаваў ён нас.

6.

Мая бабуля, Журко Тамара Уладзіміраўна (дзявочае прозвішчаШаўко) нарадзілася ў вёсцы Ліхасельцы Баранавіцкага раёна
Брэсцкай вобласці.

7.

Існуе некалькі версій паходжання назвы Ліхасельцы. Паводле адной з
іх так называлі самавольных пасяленцаў на дзяржаўных землях.
Паводле другой мяркуюць, што раней там сяліліся нядобрыя (ліхія)
людзі, адсюль і назва вёскі.
І, нарэшце,трэцяя версія гаворыць пра тое, што аднойчы найшоу мор
на вёску. Нейкая ліхая сіла касіла людзей. Паміралі невядома ад якой
хваробы. Шмат людзей памерла. Сабраліся жыхары на савеце і вырашылі:
трэба ім пакінуць гэтае ліхое месца. Так людзі сышлі на сённяшняе месца
вёскі. І не паміралі больш родныя тых, хто перасяліўся.

8.

Бабуля прыехала працаваць у Мінск, тут сустрэлася з дзедам. Утварылася новая сямья,
нарадзілася мая мама.

9.

Мне было вельмі цікава даведацца пра мясціны, дзе прайшло дзяцінства і
юнаства бабулі і дзядулі, куды ў час летніх канікул імкнулася сэрца маёй маці.
Думаю что ў мяне будзе час наведаць малую радзіму маіх продкаў і на свае
вочы ўбачыць прыгажосць гэтых мясцін.
English     Русский Правила