Похожие презентации:
Аднасастаўныя сказы
1. Аднасастаўныя сказы
2.
Пытанні:1. Паняцце «просты аднасастаўны сказ».
2. Асабовыя аднасастаўныя сказы і
неасабовыя.
3. Намінатыўныя і генітыўныя сказы.
4. Вакатыўныя сказы.
5. Назоўны ўяўлення (тэмы).
6. Няпоўныя двухсастаўныя сказы.
7. Нячленныя (нерасчлянёныя) сказы, іх
тыпы.
3.
АДНАСАСТАЎНЫМназываецца сказ з адным
галоўным
членам,
які
суадносіцца ці з дзейнікам, ці з
выказнікам
двухсастаўнага
сказа і сумяшчае ў сабе значэнне
лагічнага суб’екта і прэдыката.
4.
Нам не спалася ў гэтую ноч.Цішыня. Спакой.
Галоўны член аднасастаўных
сказаў з’яўляецца незалежным.
Другі галоўны член не ўзнаўляецца
і не падразумяваецца.
Гэтым аднасастаўныя сказы
адрозніваюцца ад няпоўных.
5.
Аднасастаўныя сказыдзеяслоўныя
(бяздзейнікавыя)
асабовыя
іменныя
(безвыказнікавыя)
неасабовыя намінатыўныя генітыўныя
6.
Асабовыяаднасастаўныя сказы
Пэўна-асабовыя:
Зірні
на зялёны луг.
Няпэўна-
Абагульненаасабовыя:
Аленку
пасадзілі
за стол.
Век жыві,
век вучыся.
асабовыя:
7.
Неасабовыяаднасастаўныя сказы
Безасабовыя:
На дварэ
патрошку цямнела.
Інфінітыўныя:
А ў сэрцы песень
не стрымаць.
8. ПЭЎНА-АСАБОВЫ
— гэта аднасастаўны выказнікавы сказ,галоўны член якога ў форме асабовага
дзеяслова
ўказвае
на
пэўную,
канкрэтную дзеючую асобу.
У сабе мову дзіўную, матчыну,
Як таемнасць, нашу.
Абуджаю Купалавай спадчынай
За душою душу.
Я. Мальчэўская
9. Галоўны член у пэўна-асабовым сказе можа выражацца:
Дзеясловаміабвеснага ладу ў форме 1-й
асобы
адзіночнага
і
множнага
ліку
цяперашняга або будучага часу: Люблю наш
край — старонку гэту… (К.Буйло).
Дзеясловамі абвеснага ладу ў форме 2-й
асобы
адзіночнага
і
множнага
ліку
цяперашняга і будучага часу: Нагледзішся ў
час перапынку на лес, што сінее ў далечы…
(А.Пальчэўскі)
Дзеясловамі
загаднага ладу ў форме
адзіночнага і множнага ліку: Вазьміце
чырвоныя алоўкі ў правую руку.
10.
УВАГА!Галоўным членам пэўна-асабовага
сказа не можа быць дзеяслоў у форме
прошлага часу, паколькі ён не паказвае
на канкрэтную, пэўную асобу: я, ты, ён,
яна, яно, хтосьці пісаў.
Не
суадносіцца
з
канкрэтным
утваральнікам дзеяння і дзеяслоўныя
формы 3-й асобы адзіночнага ліку: ён,
яна, яно, хтосьці піша.
11.
Пэўна-асабовыясказы
па
сваім
значэнні:
сінанімічныя двухсастаўным, у якіх
дзейнік выражаны займеннікамі я, мы,
ты, вы: Сяджу ў сваім пакоі. — Я сяджу
ў сваім пакоі.
адрозніваюцца ад двухсастаўных тым,
што ўся ўвага скіравана не на дзеючую
асобу, а на дзеянні: Пішу, хвалююся і
рады, як дзіця, удалай рыфме.
12. НЯПЭЎНА-АСАБОВЫ
гэта аднасастаўны выказнікавы сказ,галоўны член якога абазначае дзеянне
няпэўнай, невядомай асобы.
—
Катавалі Цябе,
То на пляцах палілі,
То пісалі законы,
То рэзалі крылле,
То цкавалі, як волата-звера на ловах,Мова сэрца майго, Беларуская Мова.
С.Сокалаў- Воюш
13. Галоўны член у няпэўна-асабовым сказе можа выражацца:
Дзеясловамі3-й асобы множнага
ліку цяперашняга і будучага часу:
З бульбы ў нас галушкі вараць, нашу
бульбу ўсюды хваляць (А.Русак).
Дзеясловамі
прошлага
часу
множнага ліку: За спевы тыя
Какаду
давалі
смачную
яду
(К.Крапіва).
14.
УВАГА!Ад
няпэўна-асабовых
сказаў
трэба
адрозніваць падобныя да іх даухсастаўныя
няпоўныя сказы, у якіх апушчаны дзейнік.
Напрыклад:
— Вучні вярнуліся з экскурсіі?
— Вярнуліся.
Утваральнік дзеяння вучні апушчаны ў
стылістычных мэтах, але ён падказваецца
кантэкстам (вучні вярнуліся).
Позна вечарам у дзверы ціха пастукалі
(Р.Няхай).
Утваральнік дзеяння не называецца і з
кантэксту не ўзнаўляецца.
15. АБАГУЛЬНЕНА-АСАБОВЫ
— гэта аднасастаўны выказнікавы сказ,галоўны член якога абазначае дзеянне,
што ў аднолькавай меры адносяцца да
любой асобы, да кожнага.
Сказанага слова да губы не вернеш (Прымаўка)
Беражы і ахоўвай
Залатыя правы
Нашай роднае мовы.
М. Лужанін
16. Галоўны член у абагульнена-асабовым сказе можа выражацца:
Дзеясловамі2-й асобы адзіночнага і множнага
ліку цяперашняга і будучага часу абвеснага ладу з
абагульненым значэннем, якія паказваюць на
любую асобу: Людскі язык не завяжаш, ліхое слова
не забярэш (Прыказка)
Дзеясловамі
2-й асобы загаднага ладу: Не
шукайце шчасця на чужыне… (Э.Валасевіч)
Дзеясловамі 1-й і 3-й асобы множнага ліку
цяперашняга часу абвеснага ладу: Шукаем сцежак
нквядомых, чужыя топчам бальшакі (Г.Бураўкін).
Дзеясловамі прошлага часу: Век пражыў, а розуму
не нажыў (Прыказка).
17.
УВАГА!Да
абагульнена-асабовых
сказаў
блізкія двухсастаўныя сказы з дзейнікам,
выражаным займеннікам мы, ты, вы, якія
маюць абагульнена-асабовае значэнне:
Ты будзеш жыць шчасліва і багата, калі
над хатай — буслава гняздо (П.Панчанка).
Такія сказы адносяцца да пераходнана
тыпу: па структуры яны двухсастаўныя, а
па
семантыцы
—
аднасастаўныя
абагульнена-асабовыя.
18. БЕЗАСАБОВЫ
— гэта аднасастаўны выказнікавысказ, галоўны член якога не мае
значэння асобы і абазначае дзеянне
або стан незалежна ад суб’екта.
О, колькі яшчэ не адкрыта
Адценняў у ёй і блакіту,
Патрэбных народу, паэтам,
Каштоўнай руды, самацветаў!
Максім Танк
19. Галоўны член у безасабовым сказе можа выражацца:
Безасабовымдзеясловам:
Увечары
пахаладала.
Асабовым
дзеясловам у значэнні
безасабовага: Пахла спелай пшаніцай.
(Увага! Такія сказы лёгка трансфармуюцца ў двухсастаўныя: Пахла спелая
пшаніца)
Дзеепрыметнікам
залежнага стану
прошлага часу: Пра гэта ўжо напісана.
20.
Безасабова-прэдыкатыўнымсловам:
Сёння вельмі горача.
Спалучэннем
безасабова-прэдыкатыўнага слова з інфінітывам: Трэба набраць
яшчэ і гэты тэкст.
Дзеясловам быць у форме прошлага або
будучага часу: Было на кароўку, будзе і на
вяроўку.
21.
Назоўнікамці займеннікам у Р.скл. з
прыназоўнікам да і адмоўем не:
Студэнтам не да адпачынку — сесія.
Адмоўным словам; канструкцыяй,
што выражае адмаўленне: У вёсцы не
было электрычнасці. (Увага! Такія
сказы суадносяцца з двухсастаўнымі са
сцвярджальным значэннем: У вёсцы
была электрычнасць)
22.
— гэта аднасастаўны выказнікавысказ, галоўны член якога выражаны
незалежным інфінітывам.
О, колькі яшчэ не адкрыта
Адценняў у ёй і блакіту,
Патрэбных народу, паэтам,
Каштоўнай руды, самацветаў!
Максім Танк
22
23. Інфінітыўныя сказы адрозніваюцца ад безасабовых:
1. Складам прэдыкатыўнай асновы:Безасабовы сказ: Галоўны член — інфінітыў,
які
у прэдыкатыўнай аснове абавязкова
спалучаецца з безасабовым дзеясловам або
безасабова-прэдыкатыўным словам:
Нам трэба ісці далёка. Яму хочацца пагуляць.
Инфінітыўны сказ: Галоўны член —
незалежны інфінітыў, гэта значыць, усе іншыя
словы ў сказе падпарадкоўваюцца яму:
Нам ісці далёка.
Яму пагуляць бы!
24. 2. Значэннем названага дзеяння:
Безасабовысказ:
Называецца
дзеянне, якое адбываецца незалежна
ад дзеяча:
На справе ж выходзіла іначай.
Інфінітыўны
сказ:
Называецца
дзеянне, пажаданае, непазбежнае або
неабходнае, да якога нехта актыўна
пабуджаецца:
Убачыць яе яшчэ раз, апошні.
25. 3. Выражэннем мадальных значэнняў:
Безасабовы сказ: Мадальныя значэннівыражаюцца словамі, да якіх прымыкае
інфінітыў
(безасабовым
дзеясловам,
безасабова-прэдыкатыўным словам):
Ёй хацелася пагаварыць шчыра і сур’ёзна.
Інфінітыўны сказ: Мадальнаыя значэнні
выражаюцца самой формай інфінітыва і
інтанацыяй:
Не таптаць ніколі нашай нівы ботам
чужаніц.
26.
Паводле мадальных значэнняў вылучаюццарозныя тыпы інфінітыўных сказаў.
Гэта сказы, у якіх выражаецца:
Магчымасць
/ немагчымасць дзеяння:
Чужымі рукамі толькі жар выграбаць.
Пажаданасць / непажаданасць дзеяння: У
добрую часіну сказаць, а ў ліхую памаўчаць.
Неабходнасць, павіннасць, непазбежнасць
дзеяння: На палях шырокіх жыту красаваць, а
на дубах высокіх буслам клекатаць.
Загад, заклік: Спаць, толькі спаць!
Пытанне пра магчымасць, абавязковасць
дзеяння: А куды ж нам спяшацца? —
адгукнулася жанчына.
27. НАЗЫЎНЫ
— гэта аднасастаўны дзейнікавы сказ,галоўны
член
якога
сцвярджае
наяўнасць,
існаванне
прадметаў,
паняццяў,
з’яў
рэчаіснасці
ў
цяперашнім часе.
Адценне слоў – не глупства,
Ты ім не пагарджай.
Скарынка. Скіба. Луста.
Акраец. Каравай.
П.Панчанка
28. Галоўны член намінатыўных сказаў выражаецца:
Назоўнікам у форме Н.скл.: Лес. Спакой.Цішыня.
Спалучэннем
двух
семантычна
раўнапраўных назоўнікаў, якія ўтвараюць
адно паняцце: Шляхі-дарогі. Розныя яны.
Субстантываванымі прыметнікамі: Вось
і маладаыя.
Асабовымі, неасабовымі (пры ўмове іх
субстантывавацыі) займеннікамі: Свае.
Падышлі бліжэй.
29.
Азначальнымі займеннікамі усё ўвыразах-сказах: Вось і ўсё. Ну вось і
ўсё.
Колькаснымі
лічэбнікамі
з
адцягненай
назвай
колькасці:
Дзяжурны лічыць прысутных. Пяць,
дзесяць, дваццаць…
Колькасна-іменнымі спалучэннямі:
Дзве дзяўчыны. Смяюцца.
30.
ІнтанацыяНяпоўны сказ
•пры
вымаўленні
няпоўных
сказаў
інтанацыя паступова
паніжаецца: Навокал
дрэвы, трава, мох.
Наяўнасць
акалічнасці
Намінатыўныя сказы адрозніваюцца ад няпоўных:
Намінатыўны сказ
•пры
вымаўленні
намінатыўных
–
павышаецца к канцу
сказа: Ноч. Халодная
зямлянка.
•у
сказе
ёсць •акалічнасць
акалічнасць,
якая адсутнічае: Гарады і
стаіць звычайна перад сёлы.
назоўнікам:
Абапал
гарады і сёлы.
31.
Намінатыўныя сказы з прыметнікам уфункцыі азначэння трэба адрозніваць ад
двухсастаўных сказаў з іменным выказнікам,
выражаным прыметнікам.
У намінатыўных сказах лагічным націскам
выдзяляецца назоўнік (галоўны член), у
двухсастаўных — прыметнік (выказнік): Ціхі
і марозны дзень. Дзень ціхі і марозны.
Калі ж прыметнік не выдзяляецца лагічным
націскам, то ён выконвае ролю азначэння
незалежна ад яго месца адносна назоўніка:
Раніца. Свіст салаўіны.
32.
Паводле семантычна-функцыянальных прыметнамінатыўныя сказы падзяляюцца на:
Апісальныя (быційныя, экзістэнцыйныя сказы)
— сцвярджаюць наяўнасць прадмета, з’явы, стану:
Лясы, рэкі, азёры, балоты .
Увага! У ролі галоўнага члена быційных сказаў не
ўжываюцца адушаўлёныя і зборныя назоўнікі.
Указальныя сказы — не толькі сцвярджаюць
існаванне прадметаў ці з’яў, але і ўказваюць на іх пры
іх наяўнасці ці з’яўленні.
Намінатыўныя ўказальныя сказы ў сваім складзе
маюць указальныя часціцы вось, вунь, вот, во, унь:
Вот і невялічкі дворык (Лыньк.); Вось і бераг, ускраіна
вёскі, у якой не відаць ні душы (Нях.);
33.
Мужчына. Жанчына. Чаканне.Шуканне. Блуканне. Час.
Жанчына. Мужчына. Спатканне.
Вітанне. Пытанне. Адказ.
Мужчына. Жанчына. Дыханне.
Сэрцабіццё. Забыццё.
Жанчына. Мужчына. Каханне.
Мужчына. Жанчына. Жыццё.
34.
АД НАМІНАТЫЎНЫХ СКАЗАЎ ТРЭБА АДРОЗНІВАЦЬ:1. Назвы твораў, устаноў, надпісы на вывесках,
загалоўкі, назвы асоб па імені, прозвішчы, пасадзе,
спецыяльнасці і пад.: раман «Векапомныя дні».
2. Няпоўныя двухсастаўныя сказы з выказнікам у
форме назоўнага склону: “Ты хто?” — “Настаўнік”.
3. Сказы, якія называюць характэрную прымету таго,
пра што гаварылася раней: А хлёсткая гэта работа —
касьба.
4. Сказы, якія ўказваюць на прычыну таго, пра што
гаворыцца ў папярэдніх сказах: Вечар. Свята ва
ўніверсітэце. Дзень студэнта.
5. Эліптычныя сказы: Перад намі бязмежны прастор.
6.Сказы-штампы
(фразеалагізаваныя
сказы):
Прывітанне.
35. ГЕНІТЫЎНЫ
— гэта аднасастаўны дзейнікавы сказ,галоўны член якога перадае значэнне
наяўнасці,
існавання
прадмета,
характарызуе яго ў колькасных
адносінах.
Прыехалі яны тады — мамачкі! —
гарэлкі, цукерак, віна…
Янка Брыль
36.
ГАЛОЎНЫ ЧЛЕН У ГЕНІТЫЎНЫХСКАЗАХ ВЫРАЖАНЫ
назоўнікам у форме роднага склону:
Вунь ужо снегу колькі!
У афармленні генітыўных сказаў
важнае значэнне належыць інтанацыі.
37.
Генітыўныя сказы могуць мець у сваім саставелексічныя адзінкі, якія выражаюць колькаснае
значэнне. Лексічныя паказчыкі колькаснага значэння
разам з формай роднага склону ўтвараюць
граматычную аснову сказа: Кніжак многа. Снегу па
пояс. Дзяцей чацвёра.
Колькаснае
значэнне
можа
выражацца
фразеалагічнымі спалучэннямі: Ягад – хоць гаць
гаці. Камароў – аж кішыць.
Сінтаксічнае значэнне генітыўных сказаў
вельмі акрэсленае: яны выражаюць колькасную,
прасторавую або часавую меру таго, што называецца
ў родным склоне: Яды на стале – хоць
расперажыся. Работы – па горла.
38.
Генітыўныя сказы маюць прызвязачную структурувыказніка: Снегу (ёсць, было, будзе) многа.
На месцы адсутнай звязкі можа ставіцца працяжнік:
Ягад у лесе – колькі хочаш.
Генітыўныя сказы нельга лічыць двухсастаўнымі,
таму што Р.скл. не можа быць дзейнікам. Аднак назоўнік у
Р.скл. тут можна лічыць “прадметам думкі”, зыходным
тэматычным пунктам, на які арыентуецца выказнік.
Звычайна такія сказы лічаць асобай разнавіднасцю
безасабовых сказаў, але гэта супярэчыць таму, што
катэгорыя безасабовасці звязана з катэгорыяй выказніка, а
генітыў выказнікам не з’яўляецца. Гэта форма выконвае
функцыю называння прадмета і сцвярджэння наяўнасці
яго ў вялікай колькасці.
Генітыў мае суб’ектнае значэнне, і таму сказы
генітыўныя бліжэй да намінатыўных, чым да безасабовых.
39.
ВАКАТЫЎНЫ СКАЗ(ад лац. vokativus — клічны)
— гэта сказ, у якім галоўны і адзіны член
назоўнік або займеннік у форме зваротка.
Сказы маюць спецыфічную інтанацыю
вымаўлення: папрок, шкадаванне, дакор,
абурэнне, спачуванне, радасць, здзіўленне і
пад.:
“Коля! Коля!” — абуралася маці.
“Сыночак!..” — прасіў яе голас.
40.
Вакатыўныя сказы трэба адрознівацьад звароткаў і намінатыўных сказаў:
намінатыўныя сказы маюць іншае камунікатыўнае
прызначэнне:
Ноч. Зоры. Цішыня.
Эх, ноч! Зоры, зоры!.. О, цішыня!
зваротак
не
з’яўляецца
самастойнай
камунікатыўнай адзінкай, а вакатыўны сказ выражае
думку, пачуццё, волевыяўленне, ён ізаляваны ад
кантэксту:
— Міхась! Ну што, зачакаўся?
— Эй, Міхась! Ну што, зачакаўся?
у вакатыўных сказах нельга выдзеліць ні дзейніка,
ні выказніка, а таксама даданых членаў, акрамя
азначэння:
— О, закаханая Вольга!
41.
ПАВОДЛЕ ФУНКЦЫІ ЎСЕ ВАКАТЫЎНЫЯ СКАЗЫПАДЗЯЛЯЮЦЦА НА ТРЫ ГРУПЫ:
вакатыўныя сказы-просьбы, заклікі, патрабаванні
адгукнуцца:
— Аліса! Перашкаджаеце слухаць!
выкатыўныя сказы-рэакцыі на словы ці дзеянні
суразмоўцы, ужываюцца часта з мэтай спыніць
выказванне і выражаюць просьбу, папрок, спачуванне,
гнеў і г.д. У склад такіх сказаў могуць ўваходзіць
выклічнікі эх, ах, ай і інш., а галоўнае слова
паўтарацца:
«Эх, Аліса! Аліса!»
вакатыўныя сказы-прыпамінанні, пазнаванні з
выклічнікам:
— О, Віктар Пятровіч! Як вы сюды трапілі!
42.
НАЗОЎНЫ ЎЯЎЛЕННЯ(назоўны тэмы, адчляненне, ізаляваны
намінатыў)
— гэта назоўнік у назоўным склоне ці
іменнае словазлучэнне, якое называе прадмет,
з’яву, факт, што ўспомнены і ўяўляюцца тым,
хто гаворыць.
Пра гэты прадмет, з’яву, факт выказваецца
думка ў наступным сказе, каб выдзеліць,
падкрэсліць, каб звярнуць увагу.
Цудоўная вясна! Як цяпер усё бачу, успамінаю
тую пару і гэтыя дні першага кахання.
43.
Назоўны ўяўленняадрозніваецца ад ад намінатыўных сказаў:
назоўнік дае назву ўяўленняў, а не паняццяў,
выкарыстоўваецца для паведамлення пра наўнасць
уяўлення пра прадмет ці асобу ў свядомасці таго, хто
гаворыць, а не ў аб’ектыўнай рэчаіснасці:
Маленства. Святло тых ясных бесклапотных
дзён, як святло пагаслых галактык, ідзе праз гады,
праз усё жыццё і за стромамі часу заўсёды
распагодзіць,
нязломнай
сілай
налье
душу
(А.Вялюгін)
ужывецца пры апісанні разважанняў, успамінаў,
каб вылучыць асобу ці прадмет і падрыхтаванасць
чытача да далейшага выказвання пра гэты прадмет:
А рыбы!.. Якой тоькі рыбы няма ў нас!
44.
пазбаўлены прэдыкатыўнасці, граматычнай іфункцыянальнай самастойнасці, сам па сабе
нічога не паведамляе пра тыя з’явы, якія называе,
а толькі падрыхтоўвае чытача да наступнага,
асноўнага выказвання:
Максім Гарэцкі… Каб і мне расказаць пра яго
штосьці толькі сваё, неабходна вярнуцца… Вось
ужо больш за паўстагоддзя назад (Я.Брыль)
цесная
сувязь
з
наступным
сказам,
несамастойнасць. У назоўным уяўлення і ў
наступным сказе тэма абазначаецца двойчы. У
выніку гэтага і ствараецца экспрэсіўнасць
выказвання:
Справядлівасць! Дзе і калі яна была беднаму,
цёмнаму чалавеку!
45. Няпоўныя сказы
— гэта сказы, у якіх адсутнічае той ці іншыгалоўны ці даданы член сказа, але ён
узнаўляецца з кантэксту або сітуацыі.
Няпоўныя
сказы
не
з’яўляюцца
асобым
структурным тыпам: апушчаныя члены сказа могуць
быць у розных тыпах сказа — двухсастаўных і
аднасастаўных, простых і складаных: Паўз самы
школьны двор — зімняя дарога да шляху (І.Мележ). Усе
яму зайздросцілі. І я – таксама (Гр.).
Пра непаўнату сказа сведчыць асобая інтанацыя,
невялікая
паўза,
якая
звычайна
абазначаецца
працяжнікам: Дзядзька ішоў па справах, Алесь — у
пушчу, дзе ўжо сінелі пралескі … (Каратк.).
46.
Ад няпоўных сказаў трэба адрознівацьдалучэнне (парцэляваныя члены):
У прыёмнай ужо чакалі людзі. Чалавек
дзесяць (Шам.)
Рабі вось так. І не спяшайся.
Хлапчуком марыў пра караблі. Вялізныя.
Магутныя (Б.).
Для такіх канструкцый характэрна
папераджальная інтанацыя далучэння.
47.
Няпоўныя сказыманалагічныя
у залежнасці
ад характару зносін
дыялагічныя
кантэкстуальныя
семантычна
поўныя,
а структурна
няпоўныя сказы
(эліптычныя)
у залежнасці
ад сферы ўжывання
сітуацыйныя
структурна
поўныя,
а семантычна
няпоўныя сказы
структурна і семантычна
няпоўныя сказы
48.
Структурна поўныя, а семантычна няпоўныя сказы— сказы, у якіх месцы неабходных для выражэння
думкі структурных і семантычных кампанентаў
замешчаны, аднак пазіцыю дзейніка займаюць
інфармацыйна
недастатковыя
(неазначальнаасабовыя) займеннікі.
Гэта сведчыць пра семантычную непаўнату суб’екта
дзеяння. Семантыка няпэўных кампанентаў можа стаць
зразумелай з кантэксту.
Ён не верыў багам, іх намеснікам розным —
недаступным, пыхлівым і грозным, —
але шапку здымаў, нізка кланяўся ў пояс
полю роднаму, дзе даспяваў жытні колас.
(«Дзед», М.Танк)
49.
ЭЛІПТЫЧНЫя СКАЗЫ— гэта канструкцыі з апушчаным дзеясловамвыказнікам, які не ўзнаўляецца з кантэксту ці з
моўнай сітуацыі і адсутнасць якога лічыцца
нормай.
Семантычна поўныя, таму што:
сваю камунікатыўную функцыю паведамлення яны
выконваюць
без
узнаўлення
прапушчанага
кампанента: Цяпер тут цішыня… (М.Танк).
даданыя члены сказа — акалічнасці і дапаўненні
— акцэнтуюць увагу на абставінах або аб’ектах
неназванага дзеяння і ўказваюць на залежнасць ад
выказніка, у ролі якога могуць выступаць некалькі
дзеясловаў адной тэматычнай групы. Параўн.: На
Беларусі дажджы / На Беларусі ідуць (пачаліся, не
спыняюцца) дажджы.
50.
Эліптычныя сказы трэба адрозніваць ад ад развітыхнамінатыўных і ад поўных двухсастаўных, улічваючы:
месца размяшчэння лагічнага націску:
Крэсла пры сцяне
(сказ аднасастаўны, намінатыўны, поўны)
Крэсла пры сцяне
(сказ двухсастаўны няпоўны: эліптычны)
спосаб замены даданых членаў:
Рэчка перад намі — Рэчка за намі — Рэчка побач з намі
— Рэчка за вёскай
(даданы член змяняецца іншым, але з тым жа агульным
значэннем — сказ двухсастаўны, няпоўны: эліптычны)
Я перад выбарам — Я выбіраю — Я павінен выбраць —
Я павінен зрабіць выбар
(даданы член
двухсастаўны).
замяняецца
сінонімамі
—
сказ
поўны,
51.
Кантэкстуальныя няпоўныя сказы— гэта такія сказы, у якіх адсутнічаюць
словы, што з’яўляюцца неабходнымі членамі
сказа і ўжо згадваліся ў папярэднім кантэксце.
Дырэктар жыў на ўскраіне вёскі, ва ўласнай
хаце, Паходня — у цэнтры, у старога калгасніка
(Т.Хадкевіч)
52.
Сярод кантэкстуальных вылучаюцца сказы з прапушчаным:дзейнікам, які апускаецца тады, калі ён ёсць у папярэднім сказе
ці яму адпавядае слова, якое з’яўляецца іншым членам сказа: І
раптам Аленчына сэрца забілася мацней: з двара выходзіць
Сцёпка! Ідзе без нічога, ідзе смела, высока падняўшы галаву
(Я.Колас)
выказнікам, які ў сказах апускаецца радзей, чым дзейнік, бо ён
звычайна заключае ў сабе галоўны змест выказвання і выражае
прэдыкатыўнасць: Сонейка высокае поіць травы сокамі. А кусты
над доламі — росамі мядовымі (Я.Пушча).
дзейнікам і выказнікам: “А дзе вы Алену Канстанцінаўну
бачылі?” — “Тут”.
дапаўненнем, але такія сказы абмежаваны ва ўжыванні:
Дарослыя хадзлі па грыбы. Прасіўся і Паўлік.
Сказы з неназванымі акалічнасцямі і азначэннямі не адносяцца
да няпоўных, паколькі такія члены не з’яўляюцца фармальна
неабходнымі.
53.
Сітуацыйныя няпоўныя сказы – гэта сказы, у якіхапушчаны той ці іншы член сказа, што ўзнаўляецца пры
пэўнай сітуацыі маўлення.
Не сціхае (пра дождж). Ужо адлятаюць (пра птушак).
Паводле значэння сярод сітуацыйных няпоўных сказаў
выдзяляюцца:
1) сітуацыйныя сказы прэдыкатыўнага характару, у якіх
наяўны член з’яўляецца прэдыкатам: — Можна? — Вазьмі.
2) сітуацыйныя пабуджальныя рэплікі, выражаныя, як
правіла, залежнымі формамі слоў, вымаўляюцца з
пабуджальнай інтанацыяй: — Дзённік? — ён здзівіўся.
Формы выражэння наяўных членаў пабуджальных рэплік:
назоўнікі ў назоўным, родным ці вінавальным склоне: — У
склеп! — віскнуў следчы.
прыслоўі ці спалучэнні назоўнікаў з прыназоўнікамі, якія
абазначаюць напрамак ці мэту руху: — Хутчэй! Алюрам сюды!—
крыкнуў камандзір.
54.
Дыялагічныя няпоўныя сказы— гэта сказы, якія даюць адказ на пытанне,
змешчанае
ў
папярэднім
сказе,
самі
выражаюць пытанне, у тым ліку сустрэчнае,
пабуджаюць
да
дзеяння,
працягваюць
паведамленне.
Асаблівасць гэтых сказаў у тым, што ў вуснай
мове побач са словамі выступаюць пазамоўныя
фактары: жэсты, міміка, сітуацыя.
55.
Паводле агульнай мэтавай накіраванасці рэплікідыялогу падзяляюцца на:
1) рэплікі-адказы: «А дзе ж вы жывяце ў Гродна?» —
«На вуліцы Ліможа», — адказала я.
2) рэплікі-пытанні: — Стой! Хто ідзе? — Свой! —
адазваўся дзед Талаш (Я.Колас)
3) рэплікі-працягі: — Ну, будзьма здаровы! — Каб
хутчэй дзіркі загойваліся (В.Быкаў).
Рэплікі дыялогу ўтвараюць складанае адзінства, не
толькі сэнсавае, але і граматычнае. Яны з’яўляюцца
паўнацэннымі адзінкамі паведамлення.
Першая рэпліка ўяўляе сабой разгорнуты, поўны сказ;
наступныя сказы рэплікі выражаны залежнымі словамі ці
спалучэннямі слоў. Пэўны змест рэплікі выражаецца
дзякуючы цэласнасці ўсяго дыялогу.
56.
Нерасчлянёныя сказы (словы-сказы)— гэта непадзельныя сінтаксічныя адзінкі, у якіх
нельга выдзеліць ні галоўных, ні даданых членаў
сказа.
Складаюцца з аднаго слова ці спалучэння слоў, якія
выражаюць сцвярджэнне ці адмаўленне, згоду ці
нязгоду, даюць эмацыянальную ацэнку папярэдняму
выказванню або змяшчаюць пабуджэнне да чагонебудзь, запытанне: “Паўтарай за мной, хлопчык”, —
сказаў бацька. — “Добра”, — шэптам сказаў Алесь
(Каратк.).
Галоўная
асаблівасць
такіх
сказаў
—
нерасчлянёнасць, якая заключаецца ў тым, што яны не
выражаюць сінтаксічных адносін і не маюць членаў
сказа, не могуць быць развітымі іншымі словамі.
57.
Паводле значэння і функцыі нерасчлянёныя сказы падзяляюццана:
1.Эмацыянальна-ацэначныя выражаюць розныя эмоцыі, даюць
экспрэсіўную ацэнку пэўным з’явам: “Э!”- махнуў Сымон рукою
(Я.Колас)
2.Сцвярджальныя сказы ўтвараюцца словамі так, ага, але, вядома, а
як жа, добра і інш.: “Настаўніца?” — “Так”, — адказала дзяўчына.
3.Адмоўныя словы-сказы выражаюць нязгоду таго, хто гаворыць, з
чыім-небудзь выказваннем або пярэчанне самому сабе, часам няпэўны
адказ на пытанне. Функцыю такіх сказаў выконваюць адмоўныя
словы:“Як жывеш, Алесь?” – “Нічога”.
4.Пабуджальныя словы-сказы выражаюць волевыяўленне, пабуджэнне
да пэўнага дзеяння. У якасці пабуджальных слоў-сказаў выступаюць
часціцы, выклічнікі і гукаперайманні (акрамя тых гукаперайманняў, якія
не ўласцівыя маўленню чалавека): “Што вы тут робіце?” — “Цсс!”…
5. Пытальныя словы-сказы характарызуюцца пытальнай інтанацыяй і
выражаюць разнастайныя адценні значэнняў. У ролі пытальных сказаў
ужываюцца сцвярджальныя і адмоўныя словы, пытальныя часціцы,
мадальныя словы і выклічнікі: “Я да вас, дзяўчаты.” – “Ну?”