Похожие презентации:
Прыродныя зоны
1. Прыродныя зоны
2. Прыродныя зоны арктычнага і субарктычнага пояса.
Арктычныя пустыні займаюць астравы Паўночнага Ледавітага акіяна. Летам у паніжэннях і трэшчынах з′яўляюцца імхі,лішайнікі, холадаўстойлівыя травы і хмызнячкі.
3. Арктычныя пустыні
Жыццё прадстаўнікоў жывёльнага свету звязана з морам,якое дае ім ежу. У водах мораў жывуць цюлені, маржы,
грэнландскія кіты.
4. Грэнландскія кіты
5. Арктычныя пустыні
Ва ўзбярэжныя раёны з мацерыка заходзяць белыя мядзведзі, ваўкі, пясцы.6. Арктычныя пустыні
У Грэнландыі і на Канадскім Арктычным архіпелагу жывесамае буйное млекакормячае ― аўцабык, або мускусны бык.
7. Прыродныя зоны арктычнага і субарктычнага пояса.
Тундра і лесатундра займае поўнач мацерыка. На поўначы— у Арктыцы — у мохавай і лішайнікавай тундры зрэдку
можна сустрэць травы (асака, падвей) і палярныя кветкі —
незабудкі, палярныя макі, дзьмухаўцы.
8. Асака і падвей
9. Тундра і лесатундра
На поўдзень, у субарктычным поясе, тундра становіццахмызняковай: з′яўляюцца нізкарослыя карлікавыя бяроза і
вярба, багун, буякі, чарніцы.
10. Карлікавыя бяроза і вярба
11. Тундра і лесатундра
Тундравая расліннасць забяспечвае ежай разнастайныхжывёл: паўночных аленяў, палярных зайцаў, лемінгаў.
12. Тундра і лесатундра
Водзяцца белая курапатка, драпежная палярная сава, летампрылятаюць вадаплаўныя птушкі — гусі і качкі.
13. Умераны геаграфічны пояс
Тайга прадстаўлена цёмнахвойнымі лясамі з чорнай і белайелак і бальзамічнай піхты.
14. Тайга
На сухіх месцах растуць сосны: белая (Веймутава), Банкса(каменная) і чырвоная.
15. Тайга
У густым дрэвастоі вылучаюцца сусветныя гіганты. Гэтадугласова піхта, або дугласія і вечназялёная секвоя, або
«чырвонае дрэва», якая ўтварае самы густы ў свеце лес
16. Тайга
Жывёльны свет тайгі разнастайны. Тут шмат буйныхкапытных: алень вапіці, амерыканскі лось; у гарах
сустракаюцца снежная каза і таўстарогі баран.
17. Тайга
Драпежнікі — пума(або кугуар), куніца, воўк, канадская рысь,гарнастай, расамаха, лісіца.
18. Тайга
Па берагах рэк — бабёр, выдра і мускусны пацук (андатра).19. Тайга
Шматлікія птушкі — крыжадзюбы, валасянкі.20. Тайга
Адна з самых буйных жывёл кантынента — жыхар «дажджавых лясоў» — мядзведзь грызлі. Даўжыня яго тулава можаперавышаць 2,5 м.
21. Умераны геаграфічны пояс
Тайга змяняецца зонай змешаных і шыракалістных лясоў.Імі заняты наваколлі Вялікіх азёр і Апалачаў. Асабліва
разнастайныя ў гэтых лясах клёны — цукровы, чырвоны,
серабрысты.
22. Зона змешаных і шыракалістных лясоў.
Жывёльны свет лясоў раней адрозніваўся ўнікльнымбагаццем. Тыповымі яго прадстаўнікамі з′яўляюцца: віргінскі
алень, шэрая лісіца, рысь, чорны мядзведзь барыбал,
дрэвавы дзікабраз, амерыканская норка, ласка, барсук, янот.