Рэспублiка Беларусь у сусветным супольнiцтве на сучасным этапе.
Беларусь – раўнапраўны член сусветнага супольнiцтва. Распад СССР паклаў пачатак прынцыпова новаму этапу ў мiжнародным жыццi
Знаходзячыся ў складзе СССР, Беларусь праводзiла ўзгоднены з цэнтральнымi органамi знешнепалiтычны курс, удзел яе ў шматлiкiх
У апошнiя гады Беларусь выступае таксама ў лiку сааўтараў па рэзалюцыях аб раззбраеннi, умацаваннi мер даверу, праве народаў на
Гiстарычны факт. Беларусь стала першай ў свеце дзяржавай, якая добраахвотна адмовiлася ад валодання ядзернай зброяй. Другiм
Беларусь падтрымлiвае сувязi з мiжнароднымi арганiзацыямi, якiя займаюцца мiратворчай дзейнасцю, прымае ўдзел у руху параднёных
Перабудова гандлева-эканамiчных i навуковых сувязей. На рубяжы 80-90-х гадоў якасна новы характар набылi гандлева-эканамiчныя
Каля 100 прадпрыемстваў i аб’яднанняў рэспублiкi ўстанавiлi прамыя вытворчыя i навукова-тэхнiчныя сувязi з замежнымi
Былi парушаны неабходныя для iснавання нармальнага эканамiчнага механiзма сувязi, i ў першую чаргу з краiнамi так званага
Рэспублiка падтрымлвала сувязi з замежнымi краiнамi таксама ў галiне навукi, культуры. Каля 30 інстытутаў АН Беларусi i звыш 90
Духоўнаму ўзаемаўзбагачэнню народаў служылi днi нацыянальных культур, абмены мастакамi i самадзейнымi калектывамi, выстаўкамi,
Нейтральная дзяржава – дзяржава, знешнепалiтычны курс якой характарызуецца няўдзелам ва ўзброеных канфлiктах (войнах).
Вывад. Месца Беларусi ў сусветным супольнiцтве вызначаецца яе знешнепалiтычным курсам на стварэнне бяз’ядзернай зоны i
1.69M
Категории: ПолитикаПолитика ИсторияИстория

Рэспублiка Беларусь у сусветным супольнiцтве на сучасным этапе

1. Рэспублiка Беларусь у сусветным супольнiцтве на сучасным этапе.

2.

3. Беларусь – раўнапраўны член сусветнага супольнiцтва. Распад СССР паклаў пачатак прынцыпова новаму этапу ў мiжнародным жыццi

Беларусi. Яе статус дзяржаўнай незалежнасцi, як i ўciх
iншых саюзных рэспублiк, прызнаны мiжнародным
згуртаваннем.
Беларусь стала паўнапраўным удзельнiкам Нарады па
бяспецы i супрацоўнiцтву ў Еўропе, членам
Мiжнароднага валютнага фонду, Сусветнага банка
рэканструкцыi i развiцця, наладжвае ўзаемаадносiны з
Еўрапейскiм эканамiчным саюзам, ратыфiкавала
Дагавор аб скарачэннi i абмежаваннi стратэгiчнага
наступальнага ўзбраення i iнш.

4.

5. Знаходзячыся ў складзе СССР, Беларусь праводзiла ўзгоднены з цэнтральнымi органамi знешнепалiтычны курс, удзел яе ў шматлiкiх

мiжнародных арганiзацыях
насiў фармальны
характар. Атрымаўшы
незалежнасць, Беларусь
стала праводзiць
самастойны
знешнепалiтычны курс,
асаблiва ў межах
дзейнасцi ААН.

6. У апошнiя гады Беларусь выступае таксама ў лiку сааўтараў па рэзалюцыях аб раззбраеннi, умацаваннi мер даверу, праве народаў на

жыццё ва ўмовах мiру.
Яна з’явiлася ўдзельнiкам амаль 160 дзеючых
мiжнародных пагадненняў i
актаў.
Ужо ў «Дэкларацыi аб дзяржаўным
суверэнiтэце БССР» было аб’яўлена, што
Беларусь мае мэту зрабiць сваю тэрыторыю
бяз’ядзернай зонай, а рэспублiку –
нейтральнай дзяржавай (1)

7. Гiстарычны факт. Беларусь стала першай ў свеце дзяржавай, якая добраахвотна адмовiлася ад валодання ядзернай зброяй. Другiм

У адпаведнасцi з гэтым знешнепалiтычным курсам
ядзерная зброя ў 1996 г. поўнасцю выведзена за
межы нашай краiны.
Гiстарычны факт.
Беларусь стала
першай ў свеце дзяржавай, якая добраахвотна
адмовiлася ад валодання ядзернай зброяй.
Другiм крокам на шляху раззбраення стала
падпiсанне ў лютым 1995 года
Пагаднення аб калектыўнай бяспецы памiж
краiнамi CНД.

8. Беларусь падтрымлiвае сувязi з мiжнароднымi арганiзацыямi, якiя займаюцца мiратворчай дзейнасцю, прымае ўдзел у руху параднёных

гарадоў. Так, Мiнск звязаны з Лiёнам у Францыi,
Дэтройтам у ЗША, Натынгемам у Англii,
Бангалорам у Iндыi.

9. Перабудова гандлева-эканамiчных i навуковых сувязей. На рубяжы 80-90-х гадоў якасна новы характар набылi гандлева-эканамiчныя

Перабудова гандлева-эканамiчных
i навуковых сувязей. На рубяжы 80-90х гадоў якасна новы характар набылi гандлеваэканамiчныя сувязi рэспублiкi з замежнымi
краiнамi. Iснуючы эканамiчны патанцыял
рэспублiкi, выгаднае геаграфiчнае
размяшчэнне садзейнiчалi развiццю новых
форм знешнеэканамiчных зносiн, перш за ўсё
стварэнню сумесных з замежнымi фiрмамi
прадпрыемстваў, устанаўленню прамых i
вытворчых навукова-тэхнiчных сувязей.

10.

11.

12. Каля 100 прадпрыемстваў i аб’яднанняў рэспублiкi ўстанавiлi прамыя вытворчыя i навукова-тэхнiчныя сувязi з замежнымi

партнерамi, у iх лiку аб’яднаннi «БелаўтаМАЗ»,
«Мiнскi трактаны завод», «Палiмiр», «Атлант»,
i iнш.
Таму, калi Рэспублiка набыла дзяржаўны
суверэнетэт, яна атрымала не эканамiчную
самастойнасць, а механiчна адрэзаны кавалак
усё той жа адзiнай саюзнай прамысловасцi.

13. Былi парушаны неабходныя для iснавання нармальнага эканамiчнага механiзма сувязi, i ў першую чаргу з краiнамi так званага

блiзкага
замежжа, гэта значыць былымi рэспублiкамi
СССР i яго саюзнiкамi ў Еўропе.
Узнiкшая праблема сёння вырашаецца на
шляху пераходу да рынку ў межах СНД.
Як вам ужо вядома, штабкватэра СНД
размяшчаецца ў Мiнску.

14. Рэспублiка падтрымлвала сувязi з замежнымi краiнамi таксама ў галiне навукi, культуры. Каля 30 інстытутаў АН Беларусi i звыш 90

навуковадаследчых устаноў розных краiн ажыццявiлi за
гэтыя гады сумесную распрацоўку больш за 70
навуковых праблем i асобных тэм па розных
галiнах ведаў. Штогод каля 5,5 тысяч
замежных студэнтаў навучалiся ў ВНУ і
тэхнiкумах Рэспублiкi.

15. Духоўнаму ўзаемаўзбагачэнню народаў служылi днi нацыянальных культур, абмены мастакамi i самадзейнымi калектывамi, выстаўкамi,

кiнафiльмамi.
Сёння Беларусь праводзiць курс на ўмацаванне
эканамiчнага ўзаемадзеяння СНД, хутчэйшае
фармiраванне ўсходнееўрапейскага рынку,
стварэнне ўмоў для паступовай iнтэграцыi яго з
Еўрапейскiм супольнiцтвам i ўтварэнне
агульнага рынку Еўропы. Удзяляецца ўвага
развiццю двухбаковых эканамiчных адносiн з
еўрапейскiмi дзяржавамi.

16. Нейтральная дзяржава – дзяржава, знешнепалiтычны курс якой характарызуецца няўдзелам ва ўзброеных канфлiктах (войнах).

17. Вывад. Месца Беларусi ў сусветным супольнiцтве вызначаецца яе знешнепалiтычным курсам на стварэнне бяз’ядзернай зоны i

ператварэнне ў
нейтральную дзяржаву, паглыбленнем i
развiццём шматвектарнай знешняй палiтыкi
пры адначасовым умацаваннi асобных
эканамiчных, палiтычных і культурных зносiн з
Расiяй.
English     Русский Правила