293.28K
Категория: ЛингвистикаЛингвистика

Складаназлучаны сказ

1.

СКЛАДАНАЗЛУЧАНЫ
СКАЗ

2.

П Ы Т А Н Н І:
1.
Складаназлучаныя
сказы,
іх
характарыстыка.
2.
Складаназлучаныя
сказы
са
спалучальнымі часткамі
3.
Складаназлучаныя
сказы
з
супастаўляльнымі часткамі
4. Складаназлучаныя сказы з пералічальнаразмеркавальнымі часткамі
5. Складаназлучаныя сказы з далучальнай
сувяззю.
6. Знакі прыпынку ў складаназлучаных
сказах

3.

Складаныя сказы, у якіх пры
дапамозе
паратаксічных
злучнікаў або злучальных слоў
аб'ядноўваюцца
сінтаксічна
раўнапраўныя прэдыкатыўныя
часткі,
называюцца
СКЛАДАНАЗЛУЧАНЫМІ
СКАЗАМІ.

4.

Прэдыкатыўных
частак
у
складаназлучаным
сказе
можа быць дзве і больш:
1Кавадла звінела, і 2молат
звінеў.
1Цяклі
2
дзянькі, ды
йшлі
3
нядзелі, і час тут вольны
хлопцы мелі.

5.

Злучальныя злучнікі абумоўліваюць сінтаксічную раўнапраўнасць частак складаназлучанага
сказа, незалежнасць іх адной ад
другой:
1Я паціху ішоў міма, а 2хлопчык,
нібы той сланечнік, паварочваў
следам за мной свой круглы
тварык.

6.

Злучнікі вызначаюць таксама
характар адносін паміж часткамі
складаназлучанага
сказа;
гэтыя
адносіны могуць быць:
спалучальныя,
супастаўляльныя,
пералічальна-размеркавальныя,
далучальныя.

7.

Калі ў складаназлучаным сказе
больш за дзве часткі, то яны могуць
звязвацца
злучнікамі,
якія
выражаюць розныя адносіны:
Колькі часу лодка рухалася паўз
бераг па плыні сама, але неўзабаве
перавозчык мой пачаў веславаць, і
лодка, пакідаючы за сабой ступківірунчыкі, зрабіла імклівы паўкруг,
вынеслася на сярэдзіну ракі.

8.

У сэнсавых адносінах часткі
складаназлучанага
сказа
неаднолькавыя, яны могуць
быць:
адносна самастойныя;
узаемаабумоўленыя.

9.

Адносна самастойныя часткі
можна пераставіць або ўжыць у
якасці простых сказаў:
Густы туман пакрыў зялёны луг,
і
першай
песняй
празвінела
птушка.
або Першай песняй
празвінела птушка, і густы туман
пакрыў зялёны луг.
ці Густы
туман пакрыў зялёны луг. Першай
песняй празвінела птушка.

10.

Калі часткі ўзаемаабумоўленыя, яны
больш цесна звязаны сэнсам і перастаноўка
іх немагчымая:
Перад востравам вада дайшла да
калень, і рагач з бакоў намацваў не
дрыгву, а цвёрдае, як у рэчцы, дно.
Немагчымасць
перастаноўкі
частак
абумоўлена не толькі іх сэнсавай сувяззю,
але і асаблівасцямі будовы.
Першая частка больш самастойная, а
наступныя будуюцца ў залежнасці ад
папярэдняй.

11.

На сувязь і ўзаемаабумоўленасць частак
складаназлучанага сказа паказваюць розныя
сродкі, якія, як і злучнікі, удзельнічаюць у
аб'яднанні іх у адно цэлае:
1) наяўнасць у першай частцы агульнага члена
сказа: На паляне стаялі калёсы і пасвіўся
навязаны на калок гняды конь.
2) наяўнасць у наступнай частцы займеннікаў
і прыслоўяў, суадносных з назоўнікамі
папярэдняй часткі: Мінула восень, а за ёю
прыйшла з марозамі зіма. Кіламетры праз
тры пачаўся лес, і тут адразу стала
спакойна і ціха.

12.

3) пропуск у другой частцы членаў сказа,
якія ёсць у першай: Жоравы здаваліся
цяпер сярэбранымі, а крылы — нібыта
празрыстымі.
4) суадносіны трывальна-часавых форм
дзеясловаў-выказнікаў: Плыве ў садах
апалых грушаў пах і падаюць лісты з
рабіны чорнай.
5) паўторныя злучнікі перад кожнай
часткай: І туман адпаўзае ў дрыгву
клубамі, і жывіцаю пахне спрадвечны бор.

13.

У адпаведнасці з будовай
частак і характарам адносін
паміж імі складаназлучаныя
сказы
могуць
мець
адкрытую або закрытую
структуру.

14.

Адкрытую структуру маюць
сказы са спалучальнымі і
пералічальнымі
адносінамі.
Часткі ў іх аднатыпныя па сваёй
будове, і колькасць іх можа
быць неабмежаванай:
Лагодна
шалясцяць лясныя
дрэвы, ды дробны дожджык
цярушыцца аднекуль зверху.

15.

Закрытую структуру маюць
сказы з супастаўляльнымі і
далучальнымі адносінамі. У іх
заўсёды дзве ўзаемаабумоўленыя часткі, прычым другая
частка не дапускае наяўнасці
трэцяй:
Мне
рукі азяблыя полымя
грэла, а роднае слова сагрэла
душу.

16.

прэдыкатыўныя часткі складаназлучаных
сказаў у адпаведнасці са злучнікамі, якія
адначасова з'яўляюцца і сродкам сувязі, і
сродкам выражэння адносін паміж імі,
падзяляюцца на:
спалучальныя,
супастаўляльныя,
пералічальна-размеркавальныя ,
далучальныя.

17.

СПАЛУЧАЛЬНЫЯ
ЧАСТКІ
складаназлучаных
сказаў
звязваюцца
спалучальнымі
злучнікамі і, ды (=і) і злучальнымі
словамі потым, затым, пасля,
якія паказваюць на часавыя
адносіны — адначасовасці або
паслядоўнасці.

18.

У складаназлучаных сказах са
спалучальнымі часткамі паведамляецца пра падзеі і з'явы, якія
адбываюцца ў адзін і той жа час
(адначасова) або змяняюць адна
другую (паслядоўна).

19.

Найбольш
пашыраны
сказы
са
злучнікам і, які звязвае часткі як з
адносінамі адначасовасці, так і з
адносінамі паслядоўнасці:
Плывуць насустрач сонечнай вясне
па рэках крыгі з шоргатам і трэскам, і
сон-трава падміргвае ў сне цнатлівым і
разгубленым пралескам.
Уткнуліся ў неба і зніклі ў змроку
таполі, і зноў разлеглася, папаўзло па
баках мутнае поле.

20.

Злучнік
ды
звязвае
часткі
складаназлучаных сказаў толькі са
значэннем адначасовасці, надаючы
ім
дадатковае
значэнне
катэгарычнасці:
Над вадой ля берага ціха спіць асока,
ды лаза зялёная жаліцца-шуміць.
Чарнее слуп каля дарогі, ды снег
мяцеліца мяце.

21.

Злучальныя словы потым, затым, пасля
звычайна
аб'ядноўваюць
часткі
складаназлучанага сказа з адносінамі
паслядоўнасці:
Праз дым вылятае некалькі іскраў,
потым яго праразаюць зыркія языкі
полымя.
Гара крута абрывалася, затым абрыў
пераходзіў у пакаты спуск.
Дзесьці за кустамі заржаў конь, пасля
данесліся вясёлыя галасы начлежнікаў.

22.

На адносіны адначасовасці і паслядоўнасці
паказваюць таксама трывальна-часавыя
формы
дзеясловаў-выказнікаў.
У
складаназлучаных сказах з адносінамі
адначасовасці выказнікі ўжываюцца ў адной
і той жа часавай форме — цяперашняга,
прошлага або будучага часу:
Ноч глухая ляжыць за вокнамі самотнай
хаты, і плачацца на горкую нядолю за
мокрым шклом раздзеты чорны сад.
Наліліся сокам спелыя брусніцы, і каля
дарогі выраслі грыбы. Зашуміць высокая
пшаніца, і зацвіце блакітны лён.

23.

У складаназлучаных сказах з
адносінамі
паслядоўнасці
выказнікі могуць ужывацца і ў
аднолькавых, і ў розных формах:
Яна спявала, і ўслед за
голасам усё набліжаўся, ясней
вырысоўваўся воблік спявачкі.
Прайшлі дажджы, і ўсё
буяе.

24.

Аднак
найбольш
выразна
адносіны
паслядоўнасці
праяўляюцца
ў
такіх
складаназлучаных сказах, у якіх дзеясловывыказнікі ў прэдыкатыўных частках маюць
розную часавую форму:
І ўсе балотныя палянкі цвітуць агнямі
журавін, і неўзабаве ўспыхнуць гронкі
чырвоных, яркіх арабін.
Зносіць вецер сухія лісты, і зіма неўзабаве
пастукае ў нашыя дзверы.
Вухматы, пухкі снег пасыпаў, і кулачкі
засохлых лісцяў сціскаюць маладыя ліпы.

25.

Паміж часткамі складаназлучаных
сказаў, звязаных злучнікам і,
могуць
выражацца
прычыннавыніковыя адносіны, на якія
паказвае парадак размяшчэння
частак: прычына заключаецца ў
першай частцы, а вынік — у другой:
Уначы добра падмаражвала, і ў
лесе санная дарога яшчэ трымае.

26.

СУПАСТАЎЛЯЛЬНЫЯ
ЧАСТКІ
складаназлучаных сказаў звязваюцца
злучнікамі а, ж (жа), але, ды (=але),
аднак, затое, толькі, якія паказваюць
на супастаўляльныя адносіны.
Супастаўляльныя адносіны маюць
наступныя разнавіднасці:
уласна супастаўляльныя;
супрацьпастаўляльныя.

27.

У складаназлучаных сказах з уласна
супастаўляльнымі адносінамі толькі
супастаўляюцца дзеянні, з'явы, факты,
прадметы, прыметы, якія адрозніваюцца паміж сабой.
Для
сувязі
частак
ужываецца
найчасцей злучнік а:
Добрая слава ў кошыку ляжыць, а
благая па дарожцы бяжыць.
Воўк не пастух, а свіння не
агародніца.

28.

У складаназлучаных сказах з
супрацьпастаўляльнымі
адносінамі
паведамляецца пра супрацьлеглыя
дзеянні, з'явы, якія супярэчаць адна
другой.
Сэнс другой часткі ў такіх сказах не
адпавядае сэнсу першай, а часткі
звязваюцца з дапамогай злучнікаў
але, ды (=але), аднак, затое, толькі:
Кожны праўду знае, але (ды, аднак,
затое, толькі) не кожны яе любіць.

29.

Зрэдку ўжываецца блізкі па
значэнні да злучніка а злучнік ж
(жа), які знаходзіцца не паміж
часткамі, а ў другой частцы пасля
таго члена сказа, які супастаўляецца
з адпаведным членам сказа першай
часткі:
Я хлеба ў багатых прасіў і маліў,
яны ж мне каменні давалі.
Ліха знойдзе ўсюды, шчасце ж
уцякае.

30.

У гутарковым стылі можа
ўжывацца злучнік адно, блізкі
па сваім значэнні да злучніка
толькі:
Вайна на румынскай зямлі
прыціхла, адно ў небе шумелі
начныя бамбардзіроўшчыкі.

31.

ПЕРАЛІЧАЛЬНАРАЗМЕРКАВАЛЬНЫЯ ЧАСТКІ
складаназлучаных
сказаў
звязваюцца злучнікамі і - і, ні - ні,
або, або - або, ці, ці - ці, то - то, не
то - не то, ці то - ці то, якія
выражаюць адносіны пералічэння,
чаргавання або ўзаемавыключэння
з'яў ці падзей.

32.

Злучнік
і
і
звязвае
часткі
складаназлучанага
сказа,
у
якіх
паказваецца пералічэнне аднолькава
магчымых з'яў і падзей; у адмоўных
сказах пералічэнне падзей выражаецца
злучнікам ні - ні:
I грукаюць голлем дубы, і ветры
паўднёвыя веюць, і ўзгоркі крутыя
гарбы пад сонечнай спёкаю грэюць.
Ні лесу, ні бяроз, абапал шэрая,
мутная шыр.
Ні лісце не зашалясціць, ні птушка не
праляціць.

33.

Паўторны злучнік то - то
паказвае на паслядоўную змену
падзей, іх чаргаванне:
То сцюжа, то марозы, то
навальніца, дождж, то часам у
дарозе захопіць змрок і ноч.

34.

Адносіны
ўзаемавыключэння
выражаюцца злучнікамі або, або або, ці, ці - ці, пры якіх змест адной
часткі выключае магчымасць зместу
другой:
Час ад часу прагудзе машына,
або (ці) прагрукаціць амаль пусты
трамвай.
Або іх тут не было, або яны не
адважваліся падаваць голасу.

35.

Злучнікі ці то - ці то, не то не то ўказваюць яшчэ і на
няпэўнасць,
невыразнасць
падзей, якія ўзаемавыключаюцца:
Не то сякера мерна чэша, не
то хтось кашляе ці брэша.

36.

ДАЛУЧАЛЬНЫЯ ЧАСТКІ
складаназлучаных
сказаў
звязваюцца злучнікамі а то, і
то, ды і, ды і то, прычым,
прытым, і таму, а таму і
інш.,
якія
выражаюць
далучальныя адносіны.

37.

У складаназлучаных сказах з
далучальнымі адносінамі першая
частка з'яўляецца асноўнай, можа
ўжывацца асобна як просты сказ, а
другая частка з'яўляецца дапаўненнем
да яе.
У другой частцы змяшчаюцца
дадатковыя
звесткі,
заўвагі
да
першай, указваецца на прычыну таго,
пра што паведамляецца ў першай:
Аб'езд быў далёка, і таму рашылі
паспрабаваць прайсці праз мост.

38.

У ролі далучальных злучнікаў часта
ўжываюцца спалучальныя і супастаўляльныя злучнікі і, ды, а, але:
Чалавек усё жыццё правёў у дарозе,
а ў дарозе нельга быць слабым.
На дварэ ўжо цёмна, ды яшчэ
дождж лье як з вядра.
Рукавіца засталася толькі адна, і
тая, мокрая ад снегу, не грэе.
English     Русский Правила