Похожие презентации:
Творы Василя Быкава на экране
1. Творы Василя Быкава на экране
2.
3. Трэцяя ракета 1963
Першы фільм па творы Быкаваз’явіўся ў 1963 годзе. Гэта была
поўнаметражная чорна-белая
экранізацыя аповесці “Трэцяя ракета”.
Знялі яе на кінастудыі
“Беларусьфільм”. Рэжысёр Рычард
Віктараў, аўтар сцэнару Васіль Быкаў.
У ролях: Георгій Жжонаў, Станіслаў
Любшын, Спартак Фядотаў, Надзея
Семянцова ды іншыя.
Сюжэт драмы расказвае пра падзеі ў
Беларусі падчас Другой сусветнай
вайны: лёс звёў у адным акопе розных
людзей, якім трэба было выстаяць
супраць атак гітлераўцаў.
4. “Альпійская балада”, 1965
Чорна-белы шырокаэкранны мастацкіфільм паводле аповесці “Альпійская
балада”, зняты на кінастудыі
“Беларусьфільм”. Рэжысёр Барыс
Сцяпанаў, аўтар сцэнару Васіль Быкаў. У
ролях: Любоў Румянцава, Станіслаў
Любшын, Уладзімір Белакураў, Аляксандра
Зіміна ды іншыя.
Аповед пра беларуса Івана і італьянку
Джулію, якія ўцяклі з канцлагеру. Разам
яны праводзяць у Альпах тры шчаслівыя
дні, пакуль нацысты іх не даганяюць.
5. “Пастка”, 1966
Кароткаметражны ваенны фільм паводлеаповесці “Пастка”, зняты на кінастудыі
“Беларусьфільм”. Рэжысёр Леанід
Мартынюк, аўтар сцэнару Васіль Быкаў. У
ролях: Юрый Кузьмянкоў, Данііл Нятрэбін,
Ігар Камароў, Тадэвуш Кін-Камінскі ды
іншыя.
Малады камандзір узводу аўтаматчыкаў
падчас атакі атрымлівае раненне і трапляе
ў палон да немцаў. Там яго спрабуюць
схіліць да здрады, каб ён заклікаў сваіх
падначаленых здацца.
6. “Жадаю ўдачы”, 1968
Кароткаметражны мастацкі фільм паматывах апавядання “Чацвёртая няўдача”,
зняты на кінастудыі “Беларусьфільм”.
Рэжысёр Веніямін Смагін, аўтар сцэнару
Уладзімір Бяляеў. У ролях: Уладзімір
Мартынаў, Мікалай Яроменка-старэйшы,
Ігар Камароў, Сцяпан Хацкевіч ды іншыя.
З салдатам Турком вечна здараюцца
непрыемнасці. Ён мусіць даставіць
параненага капітана ў медпункт, але
натыкаецца на нямецкага патрульнага.
Бярэ таго ў палон, але не можа знайсці
дарогу да месца прызначэння.
7. “Доўгія вёрсты вайны”, 1975
Мастацкі міні-серыял, зняты на кінастудыі“Беларусьфільм” па трох
творах: “Жураўліны крык”, “Атака з
ходу”, “На ўзыходзе сонца”. Рэжысёр
Аляксандр Карпаў, аўтар сцэнару Васіль
Быкаў. У ролях: Вадзім Якаўлеў, Барыс
Шчарбакоў, Генадзь Аўсяннікаў, Святлана
Кручкова ды іншыя.
Трохсерыйны фільм расказвае пра тры
баявыя эпізоды: у першыя месяцы вайны,
у 1943 годзе і незадоўга да яе заканчэння.
Ва ўсіх выпадках героі мусяць глядзець у
твар смерці.
8. “Узыходжанне”, 1976
Мастацкі фільм паводле аповесці“Сотнікаў”, зняты на кінастудыі
“Мосфильм”. Рэжысёр Ларыса Шэпіцька,
аўтар сцэнару Юры Клепікаў. У ролях:
Уладзімір Гасцюхін, Барыс Плотнікаў,
Анатоль Саланіцын, Людміла Палякова ды
іншыя.
Зіма 1942 года ў акупаванай Беларусі.
Двое партызан выпраўляюцца ў вёску па
харчы і сустракаюць мясцовага старасту.
Адзін хоча расстраляць таго за здраду,
другі не хоча расправы.
9.
“Дажыць да світання”, 1975Савецкі мастацкі фільм, зняты на кінастудыі “Ленфільм” паводле аповесці “Дажыць да
світання”. Рэжысёры і сцэнарысты Міхаіл Яршоў і Віктар Сакалоў, сааўтар сцэнару Васіль
Быкаў. У ролях: Аляксандр Міхайлаў, Святлана Арлова, Уладзімір Емяльянаў, Уладзімір
Мар’еў ды іншыя.
Група дыверсантаў атрымлівае заданне знішчыць склад боепрыпасаў у тыле праціўніка.
Але пры пераходзе лініі фронту высветлілася, што немцы перабазавалі свае сховішчы.
“Воўчая зграя”, 1975
Мастацкі фільм паводле аднайменнай аповесці, зняты на кінастудыі “Беларусьфільм”.
Рэжысёр Барыс Сцяпанаў, аўтар сцэнару Васіль Быкаў. У ролях: Анатоль Грачоў, Валянцін
Нікулін, Святлана Кузняцова, Расціслаў Янкоўскі, Генадзь Гарбук ды іншыя.
Невялікую групу партызанаў пераследуюць немцы. Да ўсіх бедаў па дарозе цяжарная
радыстка нараджае дзіця. Калі маці гіне, з немаўлём застаецца толькі паранены салдат.
“Абеліск”, 1976
Мастацкі фільм паводле аднайменнай аповесці, зняты на маскоўскай кінастудыі імя
Горкага. Рэжысёр Рычард Віктараў, аўтар сцэнару Васіль Быкаў. У ролях: Яўген Карэльскіх,
Ігар Ахлупін, Аляксандр Стрыгалёў, Эдуард Марцэвіч ды іншыя.
Заходняя Беларусь падчас акупацыі. Немцы схапілі школьнікаў, паабяцаўшы, што тыя
здадуць настаўніка-партызана. Мужчына разумее, што выйсце толькі адно.
10. “Знак бяды”, 1985
Мастацкі фільм паводле аднайменнайаповесці, зняты на кінастудыі
“Беларусьфільм”. Рэжысёр Міхаіл Пташук,
аўтар сцэнару Васіль Быкаў. У ролях: Ніна
Русланава, Генадзь Гарбук, Яўген Платохін,
Уладзімір Гасцюхін ды іншыя.
У беларускую вёску Выселкі неўзабаве
пасля пачатку вайны прыходзяць немцы.
Спроба ўжыцца з чужынцамі не мае
перспектыў: старая жанчына замыкаецца ў
хаце і падпальвае яе.
11.
“Фруза”, 1981Мастацкі драматычны тэлефільм паводле апавядання “На сцяжынцы
жыцця”, зняты на кінастудыі “Беларусьфільм”. Рэжысёр Вячаслаў Нікіфараў,
аўтар сцэнару Фёдар Конеў. У ролях: Таццяна Куліш, Галіна Макарава,
Валянціна Цітова, Ёсіф Матусевіч ды іншыя.
Першыя паваенныя гады. Дзяўчына Фруза прыехала са знішчанай вёскі
і ўладкавалася вахцёркай у Мінску. Ёй хочацца сям’і і дзяцей, але ў горадзе яе
ніхто не чакае. “Круглянскі мост”, 1989
Мастацкі фільм паводле аднайменнай аповесці Быкава, зняты сумесна
кінастудыяй “Беларусьфільм” і студыяй імя Юрыя Тарыча. Рэжысёр
Аляксандр Мароз, аўтары сцэнару Васіль Быкаў і Міхаіл Шэлехаў. У ролях:
Аляксандр Кукарэка, Уладзімір Грыцэўскі, Уладзімір Бобрыкаў, Пётр
Салдатаў.
Увосень 1942 года чацвёра партызанаў-беларусаў атрымалі загад
узарваць мост, які не мае ніякага стратэгічнага значэння. Рызыкуючы жыццём,
яны выпраўляюцца на заданне.
“Адна ноч”, 1989
Мастацкі фільм паводле аднайменнага апавядання, зняты на студыі
“Белтэлефільм”. Рэжысёр і аўтар сцэнару Уладзімір Колас. У ролях: Яўген
Шыпіла, Вячаслаў Паўлюць, Яўген Нікіцін, Уладзімір Грыцэўскі ды іншыя.
Аўтаматчык Іван, ратуючыся ад немцаў, апынаецца ў падвале. Там ён
знаходзіць параненага салдата вермахту, якому патрэбна дапамога. Што
рабіць: забіць ворага ці ўсё ж працягнуць яму руку?
“Яго батальён” (1 серыя, 2 серыя), 1989
Двухсерыйны мастацкі фільм паводле аднайменнай аповесці, зняты на
кінастудыі “Беларусьфільм”. Рэжысёр Аляксандр Карпаў, аўтар сцэнару
Васіль Быкаў. У ролях: Віталь Зікора, Любоў Германава, Валер Гатаеў, Андрэй
Кашкер.
Камандзір батальёну атрымлівае заданне штурмаваць вышыню. Рабіць
гэта – тое ж самае, што кінуць сваіх падначаленых на верную смерць. Аднак
камандаванне загадвае ісці ў пекла.
“Кар’ер”, 1990
Ваенная драма паводле аднайменнай аповесці, знятая на студыі
“Юнацтва” кінакампаніі “Мосфильм”. Рэжысёр Мікалай Скуйбін, аўтар
сцэнару Эдуард Валадарскі. У ролях: Ігар Бочкін, Юры Ступакоў, Святлана
Капылова, Леў Барысаў ды іншыя.
Паранены савецкі афіцэр дабіраецца да беларускай вёскі, дзе яго
прытуліла мясцовая пападдзя. Каб не выклікаць падазрэнняў у немцаў,
жанчына выдае яго за свайго сына.
12. “У тумане”, 1992
Мастацкі фільм паводле аднайменнайаповесці, зняты на маскоўскай кінастудыі
“Союзтелефильм”. Рэжысёр Сяргей Лінкоў,
аўтар сцэнару Пётр Каракін. У ролях:
Аляксандр Сірын, Аляксандр Высакоўскі,
Павел Белазёраў, Віталь Вашэўскі ды
іншыя.
Двум партызанам загадана забіць
здрадніка. Тыя не ведаюць, што ён
адмовіўся супрацоўнічаць з фашыстамі,
але стаў ахвярай крывадушнага плану
нямецкага афіцэра.
13.
“Пайсці і не вярнуцца”, 1992Мастацкі фільм паводле аднайменнай аповесці, зняты сумесна
кінастудыяй “Беларусьфільм” і студыяй “Останкино”. Рэжысёр Мікалай
Князеў, аўтар сцэнару Аляксандр Карпаў. У ролях: Юлія Высоцкая, Уладзімір
Січкар, Алена Кандрацьева, Генадзь Аўсяннікаў ды іншыя.
У горад з партызанскага атраду ідуць Антось і Зося. Калі хлопец
прызнаецца, што хоча заявіцца з павіннай да немцаў, тая адмаўляецца. Нічога
не застаецца, як выжыць любым чынам.
“На чорных лядах”, 1995
Мастацкі фільм на беларускай мове паводле апавяданняў “На чорных
лядах” і “Перад канцом”, зняты кінастудыяй “Беларусьфільм”. Рэжысёр
Валеры Панамароў, аўтар сцэнару Васіль Быкаў. У ролях: Аляксандр Лабуш,
Генадзь Гарбук, Аляксандр Цімошнік, Аляксандр Бяспалы ды іншыя. Выхад
стужкі супаў з рэферэндумам 1995 года. Яна трапіла пад забарону і хадзіла
толькі на відэакасетах “Беларускага відэаклубу”.
Слуцкі збройны чын канца 1920 года. Атрад беларускіх паўстанцаў, не
маючы шанцаў выйсці з акружэння, прымае рашэнне не здавацца бальшавікам
і свядома ідзе на смерць.
“Пайсці і не вярнуцца”, 2004
Кароткаметражны рымэйк аднайменнага фільма 1992 года, паўторна
зняты кінастудыяй “Беларусьфільм”. Рэжысёр і аўтар сцэнару Яўген Сяцько.
У ролях: Юлія Кадушкевіч, Сяргей Журавель, Кірыл Захараў, Алег Корчыкаў,
Аляксандар Кашпераў ды іншыя.
“Асуджаныя на вайну”, 2008
Яшчэ адзін фільм паводле аповесці “Пайсці і не вярнуцца”, зняты
кампаніяй “Кинопродвижение”. Рэжысёр Вольга Жуліна, аўтар сцэнару Алена
Ісаева. У ролях: Ніна Лашчыніна, Юры Калакольнікаў, Андрэй Панін, Дар’я
Міхайлава ды іншыя.
Фінал карціны адрозніваецца ад кніжнага: галоўная гераіня гіне. На
перакананне рэжысёра, каб не ціск савецкіх уладаў, Быкаў завяршыў бы сюжэт
якраз гэтак.
14. “Вочная стаўка”, 2008
Расійская кароткаметражка па аднайменнымапавяданні Васіля Быкава. Рэжысёр Ігар
Хомскі, аўтары сцэнару Ігар Хомскі, Васіль
Быкаў. У ролях: Цімафей Трыбунцаў, Ларыса
Шахварастова, Павел Палушкін, Аляксандар
Тараньжын, Мікалай Ісакаў.
Савецкі ваеннапалонны часоў Другой
сусветнай вайны вярнуўся да сваіх, але ніхто
цяпер не давярае яму. На допыце
высвятляецца, што расказаная ім гісторыя не
супадае з тым, што распавяла жанчына, якую
ён называе сваёй жонкай. Праўду можа
выявіць толькі вочная стаўка.
У 2009 г. фільм атрымаў Дыплом конкурсу
“Кінатаўр. Кароткі метр” за сталую рэжысуру
ў дыпломнай працы (Ігар Хомскі).
15.
“Лейтэнант”, 2015Мастацкі фільм паводле аповесці “Дажыць да світання” і апавядання
“Франтавая старонка”, зняты рускай кінакампаніяй СТВ. Рэжысёр Яўген
Эпштэйн, аўтар сцэнару Антон Левін. У ролях: Антон Левін, Аляксандр
Муштукоў, Яўген Мендус, Віктар Заброўскі ды іншыя.
1941 год. Малады лейтэнант, не паспеўшы толкам паваяваць, страчвае
баявых таварышаў і аказваецца абсалютна адзін і без зброі ў лесе, акружаным
немцамі.
“Жоўты пясочак”, 2017
Мастацкі фільм паводле аднайменнага апавядання, зняты за асабістыя сродкі
рэжысёра Аляксея Туровіча. У ролях: Аляксей Верашчака, Аляксей
Міхайлаў, Ігар Мікалаеў, Генадзь Траццякоў ды іншыя. У Беларусі
паказваўся ў кінатэатрах Мінску і Мінскай вобласці, быў уганараваны на
міжнародным фэстывалі дэтэктыўных фільмаў і тэлепраграм праваахоўнай
тэматыкі DetectiveFEST у Маскве. Прыз рэжысёр перадаў удаве Васіля
Быкава. На сэрвісе youtube атрымаў амаль 6 мільёнаў праглядаў.
На энкавэдысцкім “варанку” шасцярых зняволеных вязуць на расстрэл ва
ўрочышча Курапаты пад Мінскам. Кожны з асуджаных на смерць змірыўся
са сваёй доляй і нават дапамагае паскорыць расправу над сабой.
“Бліндаж” (1 серыя, 2 серыя), 2011
Мастацкі міні-серыял паводле аднайменнай незавершанай аповесці, зняты на
рускай студыі “Фаворит-фильм”. Рэжысёр Аляксандр Гарноўскі, аўтары
сцэнару Зоя Кудра і Міхаіл Шэлехаў. У ролях: Ірына Рахманава, Ігар
Хрыпуноў, Аляксей Шаўчэнкаў, Яўген Князеў ды іншыя.
Мінуў месяц пасля пачатку вайны. Савецкія вайскоўцы адступаюць,
некаторыя сяляне рушаць за імі, іншыя бягуць у лес. Але паступова фронт
адсоўваецца на ўсход, і пачынаецца барацьба за выжыванне.
16. “У тумане”, 2012
Новая экранізацыя аповесці “У тумане”супольна кампаніямі MA.JA.DE Fiction, Rija
Films, Lemming Film, GP Cinema Company,
“Беларусьфільм”. Рэжысёр і аўтар сцэнару
Сяргей Лазніца. У ролях Уладзімір Свірскі,
Уладзіслаў Абашын, Кірыл Пятроў,
Дзмітрый Коласаў ды іншыя.
Стужка ўдзельнічала ў асноўнай праграме
65-га Канскага кінафестывалю, дзе
атрымала спецыяльны прыз Міжнароднай
федэрацыі кінапрэсы (FIPRESCI).
17. “Народныя мсціўцы”, 2019
Мастацкі фільм паводле аднайменнагаапавядання, зняты за ахвяраванні на
краўдфандынгавай пляцоўцы “Талака” і за
асабістыя сродкі рэжысёра Аляксандра
Меліхаўца. Другая пасля “Чорных лядаў”
быкаўская стужка, зробленая пабеларуску. У ролях: Дзмітрый Давідовіч,
Арцём Курэнь, Ілья Ясінскі, Канстанцін
Воранаў ды іншыя.
Канец 1950-х. Чацвёра мужчын
вырашаюць адпомсціць былому
супрацоўніку НКУС, які нечакана
аб’яўляецца ў вёсцы. Стараннямі гэтага
карніка многіх рэпрэсавалі – арыштавалі ці
забілі. Што атрымалася?
18. Пастаноўкі па Быкаву ў тэатрах
Творы Васіля Быкава таксама ставіліся ўтэатрах па ўсім СССР: “Апошні шанец”,
“Абеліск”, “Альпійская балада”, “Дажыць да
світання” (усе – Масква), “Знак бяды”
(Гомель, Ленінград, Мінск), “Пайсці і не
вярнуцца” (Кастрама, Масква, Чарнігаў),
“Сотнікаў” (Ленінград, Магілёў), “Трэцяя
ракета” (Кіеў, Масква), "Жоўты пясочак" і г.д.
Радыёспектаклі па аповесцях “У тумане” і
“Кар’ер” адзначаныя Дзяржаўнай прэміяй
БССР. Кампазітар Яўген Глебаў паставіў балет
“Альпійская балада”, а Генрых Вагнер стварыў
оперу “Сцежкаю жыцця” паводле аповесці
“Воўчая зграя”. У верасні 2018 года ў
Магілёўскім драматычным тэатры адбылася
прэм’ера спектакля "Жоўты пясочак" паводле
аднайменнага апавядання Васіля Быкава.