Похожие презентации:
Баравікова Раіса Андрэеўна
1. Баравікова Раіса Андрэеўна
2.
Баравікова Раіса, нарадзілася11.05.1947 г. у вёсцы Пешкі Бярозаўскага
раёна Берасцейскай вобласці ў сям'і
служачага.
3.
Пасля заканчэння Бярозаўскай сярэдняйшколы (1965) пачала працаваць у быхаўскай
раённай газеце «Маяк Прыдняпроўя»
літсупрацоўнікам. Скончыла аддзяленне
мастацкага перакладу Літаратурнага
інстытута ў Маскве (1971). Працавала
рэдактарам кінастудыі «Беларусьфільм»
(1971-1972). У 1972-1977 гг. - карэспандэнт
газеты «Літаратура і мастацтва», у 1983-1988
гг. - літкансультант рэдакцыі газеты
«Чырвоная змена». Сябра СП СССР з 1977 г.
4.
У друку выступае з 1960 г. Аўтар зборнікаў паэзіі«Рамонкавы бераг» (1974), «Слухаю сэрца» (1978),
«Такое кароткае лета» (1981), «Адгукнуся голасам
жалейкі» (1984), «Каханне» (1987), «Пад небам
першага спаткання» (1990).
Напісала аповесць «Кватарантка» (1980). Выйшла
кніжка казак і апавяданняў для дзяцей «Галенчыны
«Я», альбо Планета Цікаўных Хлопчыкаў» (1990).
Перакладае з расейскай, украінскай і польскай моў.
Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя
А.Куляшова (1988) за кнігу лірыкі «Каханне»
5.
Верш: Чаму? Навошта?Чаму? Навошта? — што ні дзень з
пытання. Вышукваеш нуды маёй
прычыны, а я заўсёды думала,
мужчыны ніколі не ўдаюцца ў
сэнс кахання. Як часам
незаўважна ўскрыліць мара,
надзея ўспыхне з аднае усмешкі,
хто знае, на якіх кастрах
згараем, раздзьмухваем якія
галавешкі?.. Дзеля чаго?
Спрадвечная пакута. Чакаем
ночы, каб не спаць да дня. Адзін
гаворыць — мёд, другі — атрута,
і кожны выпіць хоча ўсё да дна.