Похожие презентации:
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы
1.
«Родная мова,цудоўная мова!..»
2.
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднаймовы.
Сумная гісторыя ў гэтай даты. У 1952 годзе ў
Бангладэш (былы ўсходні Пакістан) прымусова была
ўведзена мова ўрду замест роднай мовы бангла. Гэта
выклікала пратэст насельніцтва. Падчас хваляванняў
пяцёра студэнтаў былі застрэлены паліцыяй. Адбылося
гэта ў 1959 годзе. Тыя пяць хлопцаў, што загінулі за сваю
мову, сталі нацыянальнымі героямі і пакутнікамі.
Цяпер мове бангла знікненне не пагражае.
А ў 2000 годзе ЮНЕСКА абвясціла 21 лютага
Міжнародным днём роднай мовы.
3.
Родная мова, цудоўная мова!..Родная мова, цудоўная мова!
Ты нашых думак уток і аснова!
Матчын дарунак ад самай калыскі,
ты самацветаў яскравая нізка.
Кожны з іх барвы дзівосныя мае,
вечным агнём зіхаціць - не згарае.
Ты мне заўсёды была дапамогай,
дзе б і якой ні хадзіў я дарогай.
Чую ў табе перазвоны крыніцы,
чую ў табе і раскат навальніцы,
чую павевы зялёнага бору,
водгулле працы у родным прасторы.
Кожнай драбнічкай ты варта пашаны,
кожнае слова вякамі стварана.
І на вякі яно жыць застаецца,
вечнае так, як народнае сэрца.
Уладзімір Дубоўка
1966
4.
Даўней беларуская мова была адной з самых культурныхусходнеславянскіх моў. У Вялікім Княстве Літоўскім на ёй
пісаліся ўсе законы, вяліся ўсе суды, адбываліся соймы і
іншае.
Мы, беларусы, маем багатае пісьменства, старэйшае за
польскае і маскоўскае. 3 усіх славянскіх народаў адны
толькі чэхі раней за нас займелі надрукаваную Біблію на
сваёй мове. Яна з`явілася ў 1488 годзе. А ў 1517-м — у
Празе доктар лекарскіх навук Францыск Скарына з Полацка
выдаў Біблію па-беларуску — першую друкаваную
ўсходнеславянскую кнігу.
5.
У нашай краіне дзве дзяржаўныя мовы. Але ў гэты дзеньгалоўным аб`ектам увагі становіцца мова тытульнай нацыі —
беларуская.
Эксперты лічаць, што сёння яна праяўляе даволі высокую
ступень жыццёвасці, актыўна пранікае ў новыя, сучасныя
сферы ўжытку, напрыклад у інтэрнэт-прастору, і гэта сведчыць
пра яе рэальную запатрабаванасць, жаданне людзей ёю
карыстацца.
Але не адмаўляюць даследчыкі і тое, што існуе відавочная
праблема з шырокім выкарыстаннем беларускай мовы ў
паўсядзённасці. Для большасці грамадзян нашай краіны яна не
з`яўляецца пастаянным сродкам зносін, а ў выніку звужаецца
неабходнае для яе развіцця асяроддзе.
6.
Паводле вынікаў перапісу насельніцтва беларускую мову назваліроднай мовай 61,2% жыхароў краіны.
Дома на ёй размаўляе 28,5% насельніцтва.
Асноўнай мовай зносін 70% назвалі рускую.
7.
Мова жывая, пакуль на ёйгавораць…
Дзень роднай мовы — нагода яшчэ
раз задумацца пра лёс і будучыню
той, якую мы завём нацыянальнай і
матчынай
8.
9.
Беларускія дзеячы пра родную мову…Якуб Колас
Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную
мову.
Трэба любіць, ведаць і шанаваць мову свайго народа і ўмець
дасканала валодаць ёю.
Кожны народ мае свой гонар. Англічанін перад усім светам
горда вызначае: я – англічанін! Тое самае скажа француз,
немец, аўстрыец, рускі і іншыя прадстаўнікі другіх нацый. А
мы, беларусы, не адважываемся празнацца ў тым, што мы –
беларусы. Бо на галаву беларускага народа, як вядома,
многа выліта памыяў, годнасць яго прыніжана і мова яго
асмеяна, у яго няма імя, няма твару.
10.
В. ЛастоўскiХто не шануе родную мову, той не
шануе сябе самога, ні свой род, ні
сваіх дзядоў-бацькоў, якія той жа
мовай гаварылі.
Хто саромеецца роднай мовы,
варты таго, каб і яго добрыя людзі
саромеліся.
11.
Ф.БагушэвічЯно добра, а нават і трэба знаць суседскую
мову, але найперш трэба знаць сваю.
Шмат было такіх народаў, што страцілі
найперш сваю мову, так як той чалавек перад
скананнем, катораму мову займае, пасля
зусім замерлі. Не пакідайце ж мовы нашай
беларускай, каб не ўмёрлі.
12.
ЦёткаХто адрокся мовы бацькоў сваіх, хто ўдзеў
чужую апратку – той адышоў ад народу далёкадалёка. Ён чужы ў роднай вёсцы, у сваёй сям’і. І
на яго браты глядзяць як на чужынца.
Родная мова, быццам цэмент, звязвае людзей.
Яна дае ім найлепшы спосаб разумець адзін
аднаго, адной думкай жыць, адной долі шукаць.
Родная мова, быццам цэмент, звязвае людзей.
Яна дае ім найлепшы спосаб разумець адзін
аднаго, адной думкай жыць, адной долі шукаць.
13.
Ф.СкарынаЛюбіце і шануйце, як
святыню, роднае слова,
з якім вас літасцівы Бог
на свет пусціў.
14.
5 цікавых фактаў пра беларускую мовуУ беларускім алфавіце 32 літары
Наш алфавіт не мае літар Щ, Ъ. Замест
цвёрдага знака мы ўжываем апостраф (‘).
Дыграфы ДЗ і ДЖ не ўваходзяць у
алфавіт, бо гэта спалучэнне дзвюх літар
для абазначэння адпаведных гукаў.
15.
Мілагучная моваДаследванні ЮНЕСКА сведчаць: беларуская мова –
адна з самых мілагучных. Каб упэўніцца ў гэтым,
дастаткова прамовіць некалькі слоў тыпу “пяшчо-оота”, “мі-і-іласць”, “натхне-е-енне”.
Існуе і навуковае тлумачэнне гэтай мілагучнасці.
Яно абумоўлена ў першую чаргу мяккасцю, якая
перадаецца ад суседніх гукаў, вялікай колькасцю
адкрытых складоў, наяўнасцю ў мове адметнага
санорнага гука “ў”, а таксама падаўжэннем многіх
зычных: адцен-н-е, шматгалос-с-е, завугол-л-е.
16.
Багатая моваБеларуская мова – адна з самых багатых у свеце.
Калі ў літаратурнай мове налічваецца 250–500
тясяч слоў, то ў дыялектнай – каля двух мільёнаў.
На тэрыторыі Беларусі існуюць сотні гаворак.
Што цікава, часам адрозніваюцца гаворкі не толькі
суседніх вёсак, але і двух канцоў адной вёскі!
Напрыклад, у пачатку вёскі могуць казаць “шапа”,
“пляшка”, “лаўка”, а праз колькі хат – “шафа”,
“бутэлька”, ”крама”.
17.
Не па-беларуску і не па-руску, а на трасянцыСумесь беларускай і рускай мовы
называецца «трасянка». У прамым сэнсе
яно абазначае сена нізкай якасці, якое
ўтвараецца ад спалучэння сухой і
свежаскошанай травы. Ва ўкраінскай
мове таксама ёсць падобная з’ява і
называецца яна «суржык».
18.
Толькі ў беларускай мове ёсць літара ЎГэта адметнасць беларускай мовы ўвасоблена ў помніку, які
знаходзіцца ў Полацку. Над скульптурай працаваў мастак і
дызайнер Ігар Куржалаў. У нізе помніка выбітыя радкі з верша
народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна: «Ад Еўфрасінні, ад
Скарыны, ад Полацка пачаўся свет».
19.
Родная моваКажуць, мова мая аджывае
Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.
Для мяне яна вечна жывая,
Як раса, як сляза, як зара.
Гэта ластавак шчабятанне,
Звон світальных палескіх крыніц,
Сінь чабору, і барвы зарніц,
І буслінае клекатанне.
Калі ж хто загадае: “Не трэба!” –
Адрачэцца ад мовы народ, –
Папрашу я і сонца, і неба:
Мне не трэба ні славы, ні хлеба,
Асудзіце на безліч нягод.
Толькі месяцаў назвы пакіньце,
Назвы родныя роднай зямлі,
Пра якія з маленства ў блакіце
Бор шуміць і пяюць жураўлі:
Студзень – з казкамі снежных аблокаў,
Люты – шчодры на сіні мароз,
Сакавік – з сакатаннем і сокам
Непаўторных вясновых бяроз,
Красавік – час маланак і ліўняў,
Травень – з першым каханнем, сяўбой,
Чэрвень – з ягаднаю зарой,
Ліпень – з мёдам,
З пшаніцаю – жнівень,
Спелы яблычны верасень,
Светлы кастрычнік
У празрыстасці чыстай, крынічнай.
Лістапад – залаты лістапад,
Снежань – першы густы снегапад...
Ці плачу я, ці пяю,
Ці размаўляю з матуляю –
Песню сваю, мову сваю
Я да грудзей прытульваю.
Пімен Панчанка
20.
84(4Беи)А48
Алексіевіч, Святлана Аляксандраўна.
У вайны не жаночы твар : аповесць / Святлана
Алексіевіч. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2019. – 318 с.
Кнігай лаўрэата Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры
Святланы Алексіевіч «У вайны не жаночы твар»
распачынаецца новая выдавецкая серыя «Прэмія».
Перад чытачом - апошняя аўтарская рэдакцыя выдання
ў новым перакладзе на беларускую мову. Пісьменніца
паводле свайго творчага метаду дапрацавала твор:
скасавала цэнзарскія праўкі, далучыла новыя эпізоды.
«У вайны не жаночы твар» - першая кніга хронікі
«Галасы Утопіі». Досвед унікальнага спазнання духоўнага
свету жанчыны, якая трывае нечалавечыя пакуты вайны.
21.
84(4Беи)Б43
Беланожка, Алёна Міхайлаўна.
Чамадан з кракадзілавай скуры : аповесць / Алёна
Беланожка. - Мінск : Звязда, 2014. – 173 с.
"Чамадан з кракадзілавай скуры" - захапляльная
аповесць з сучасным і сапраўды "галівудскім" сюжэтам.
Перад галоўнай гераіняй, маладой жанчынай з дзёрзкім
характарам, стаіць амаль што недасягальная мэта"
даведацца, каму спатрэбілася выкрасці яе, а пасля,
нечакана для самой сябе, выратаваць свет. Усё гэта не можа
адбыцца без дапамогі цэлай каманды хлопцаў і дзяўчат,
якія, натхнёныя энергічнасцю сваёй сяброўкі, заўсёды
гатовы пускацца ў самыя неверагодныя авантуры. Але
ніякія прыгоды не адбыліся б, каб не дзіцячая мара
галоўнай гераіні аб вялікім чамадане з кракадзілавай
скуры...
Аповесць адрасавана маладзёжнай аўдыторыі.
22.
84(4Беи)Б87
Браво, Алена Валер'еўна.
Дараванне = Прощение = Vergebung : аповесць /
Алена Браво. - Мінск : Звязда, 2013. - 205 с.
Гераіня аповесці Алены Брава “Дараванне” беларуска Ларыса
Вашкевіч вымушана даглядаць у Германіі Ганса Краўза —
цяжкахворага бацьку свайго мужа. Аднойчы Ларыса, чыя сям’я
пацярпела ад фашызму ў гады акупацыі Беларусі, даведваецца пра
тое, што Ганс у гэты час служыў у вермахце, і не дзе-небудзь, а ў яе
родных мясцінах. Рашэнне жанчыны адназначнае: пакінуць дом
былога акупанта. Аднак ні муж, ні суайчынніца-эмігрантка, ні нават
дарослая дачка не разумеюць яе.
Дык што прымушае Ларысу Вашкевіч не спаць уночы: выхадкі
былога нямецкага салдата, які пакутуе на хваробу Альцгеймера і
таму лічыць, што вайна яшчэ працягваецца? Гульня каляровых
шкельцаў у калейдаскопе Мнемазіны? Ці “замацаванне афекту”
гістарычнай памяці? Адказ на гэтыя пытанні дае аповесць,
прызначаная для шырокага кола чытачоў.
23.
84(4Беи)Б938
Бутэвіч, Анатоль Іванавіч.
Каралева не здраджвала каралю, або Каралеўскае
шлюбаванне ў Новагародку : [Займальны аповед пра
каханне 17-гадовай беларускай князёўны Соф'і
Гальшанскай і 70-гадовага караля польскага Ягайлы :
раман] / Анатоль Бутэвіч. - Мінск : Літаратура і
Мастацтва, 2010. – 318 с.
Займальны аповед пра прыгоды і каханне 17-гадовай
беларускай князёўны Соф’і Гальшанскай і 70-гадовага вялікага
князя літоўскага і караля польскага Ягайлы, чацвёртае
шлюбаванне якога адбывалася ў беларускім Новагародку ў
лютым 1422 года. У выніку ў Польшчы запачаткавалася вядомая
на ўсю Еўропу каралеўская Ягелонская дынастыя.
У рамане цесна пераплецены палітыка і каханне, інтрыгі і
канфлікты, замешаныя на абвінавачваннях у здрадзе кажнай з
чатырох жонак Ягайлы. Нават Соф’і давялося прылюдна
даказваць, што яна не здраджвала каралю.
24.
84(4Беи)Д81
Дудараў, Аляксей Ануфрыевіч.
Князь Вітаўт : п'есы / Аляксей Дудараў. - Мінск :
Мастацкая літаратура, 2006. - 316 с.
У кнігу вядомага беларускага драматурга, заслужанага
дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі
СССР Аляксея Дударава ўвайшлі лепшыя п'есы – "Парог",
"Вечар", "Радавыя", "Князь Вітаўт", "Палачанка" і інш.
Творы аўтара вызначаюцца высокай духоўнасцю,
псіхалагічнай і пачуццёвай энергіяй, выразнасцю і
дакладнасцю мовы.
25.
84(4Беи)Д811
Дудзюк, Зінаіда Іосіфаўна.
Слодыч і атрута : раман / Зінаіда Дудзюк. - Мінск :
Мастацкая літаратура, 2013. – 396 с.
Раман “Слодыч і атрута” апавядае пра гісторыю
заходнебеларускай сям’і, на долю якой выпалі шматлікія
сацыяльныя катаклізмы; пра вялікае каханне і нянавісць,
пранесеныя праз жыццевыя нягоды і варункі лёсу; пра
сілу творчай думкі, здатнай рабіць геніальныя адкрыцці,
апярэджваючы час і дасягненні навукі.
26.
84(4Беи)К147
Казлоў, Анатоль Сяргеевіч.
Горад ў нябёсах : аповесці, апавяданні / Анатоль
Казлоў. - Мінск : Литература и Искусство, 2009. – 222 с.
Аповесці і апавяданні празаіка створаны на
няпростым і супярэчлівым сенняшнім жыццёвым
матэрыяле, дзе рэальнае спалучаецца са спрадвечным
фальклорна-міфалагічным. У цэнтры ўвагі аўтара –
моладзь са сваімі праблемамі пошукаў свайго месца ў
сённяшнім дні. Пласты містычнага і рэальнага
ствараюць непаўторны каларыт пісьма празаіка.
27.
31452384(4Беи)
К924
Купрэеў, Мікалай Сямёнавіч.
Палеская элегія : аповесці / Мікола Купрэеў. - Мінск :
Літаратура і Мастацтва, 2007. - 311 с.
Мікола Купрэеў (1937 – 2004) – вандроўны паэт з Айчынай у
"жураўліным сэрцы". "Палеская элегія" – пасмяротная кніга
пісьменніка. Аповесці, сабраныя пад адной вокладкай, – гэта яго
мастацкая аўтабіяграфія. Пісьменнік, які воляй лёсу амаль ўсё
жыццё адпрацаваў настаўнікам літаратуры ў школах Палесся,
ўздоўж і ўпоперак зведаў гэтыя мясціны як краязнаўца, вельмі
тонка вывучыў своеасаблівую натуру палешукоў з іх непаўторным
укладам жыцця, звычкамі, светапоглядам. Таму вобразы яго
герояў надзвычай каларытныя, як і асоба самога аўтара, які
пакінуў пасля сябе на нашай зямлі не толькі "светлае імгненне",
але і бяспрыкладную любоў да роднага краю. А кніга ў цэлым –
гэта светлая споведзь сірочай душы пасярод агульнай адзіноты,
скоранасці і сумненняў.
28.
84(4Беи)Ш988
Шырко, Васіль.
Хай людзі бачаць : аповесці / Васіль Шырко. - Мінск :
Современная школа, 2011. – 320 с.
Гэтыя прыгодніцкія аповесці – тварэнне юнацтва
мяцежнага. Востры сюжэт, жывая беларуская мова,
упрыгожаная, быццам камянямі-самацветамі, народнымі
прыказкамі, светлым гумарам, былінамі, легендамі,
казкамі,
дапамагаюць
аўтару
стварыць
яркія,
запамінальныя вобразы як станоўчых герояў, якія
змагаюцца з бандытам, так і адмоўных, якія называюць
сябе “ляснымі братамі”.
Аўтар дапоўніў, перапісаў некаторыя старонкі аповесцей,
але каронным чынам перарабліваць не стаў. Ён упэўнены,
што кніга спадабаецца як дзецям, так і дарослым, і яны
прачытаюць яе на адным дыханні.
29.
84(4Беи)Я308
Ягоўдзік, Уладзімір Іванавіч.
Шчыраю ноччу : проза / Уладзімір Ягоўдзік. - Мінск :
Літаратура і Мастацтва, 2009. – 272 с.
Новую кнігу У. Ягоўдзіка склалі апавяданні і аповесці
"Вочы Начніцы", "І пазвала я…", якія вызначаюцца тонкім
лірызмам, светлай музыкай слова.
У раздзеле "Лістадзён" змешчаны штрыхі да партрэтаў
пісьменнікаў У. Калесніка, У. Караткевіча, Я. Скрыгана, А.
Пісьмянкова, мастакоў А. Лось, У. Савіча, В. Славука і
іншых, творчасць якіх – адметная старонка ў беларускай
культуры.