Похожие презентации:
Мова ў грамадстве: гісторыя і сучаснасць. Тэма 1
1. ТЭМА 1 Мова ў грамадстве: гісторыя і сучаснасць
1.1. Мова і маўленне. Функцыі мовы і маўлення.1. 2. Паходжанне і гісторычнае развіццё сучаснай
беларускай мовы.
Пытанні для абмеркавання:
Сацыяльная прырода мовы
Функцыі мовы і маўлення (камунікатыўная, намінатыўная,
пазнавальная/кагнітыўна, экспрэсіўная, эстэтычная)
Моўная сям’я
Асноўныя этапы ў гісторыі развіцця беларускай літаратурнай мовы
Славутыя дзеячы і асветнікі беларускай зямлі. Помнікі
старабеларускага пісьменства
2. 1.1. Мова і маўленне. Функцыі мовы і маўлення.
Мова – сродак чалавечых зносін і выказвання з уласцівымі ямуфанетыка-граматычным ладам і лексічным фондам
Соцыум (грамадства) – сукупнасць людзей, аб’яднаных гістарычна
абумоўленымі сацыяльнымі формамі сумеснага жыцця і
дзейнасці
Нацыянальная мова – гэта сродак пісьмовых і вусных зносін паміж людзьмі
пэўнай нацыі.
Літаратурная мова – апрацаваная, упарадкаваная і нармалізаваная мова.
Дыялектная мова – мова народа, якая выступае ў выглядзе мясцовых гаворак.
Жывая мова – мова, на якой гаворыць дадзены народ у дадзены перыяд.
Мёртвая мова – мова, якая вядома толькі на пісьмовых помніках.
Штучная мова (планавая) – мова, якая спецыяльна створана для
міжнародных зносін.
3. Функцыі мовы і маўлення
Камунікатыўная функцыя - перадача і атрыманнепаведамленняў у форме моўных выказванняў.
Намінатыўная функцыя - сувязь чалавека з навакольным
светам.
Кагнітыўная (пазнавальная) функцыя - апрацоўка і
захаванне ведаў у памяці індывіда і грамадства,
фарміраванне карціны свету.
Эмацыянальна-экспрэсіўная функцыя - выражэнне
эмоцый, пачуццяў, настрою.
Эстэтычная (мастацкая) функцыя - уздзеянне не толькі
зместам, але і вонкавай формай: рытмічнасцю,
мілагучнасцю і вобразнасцю маўлення.
4.
5. Мова – гэта сістэма сродкаў зносін Маўленне – рэалізацыя гэтай сістэмы, функцыянаванне мовы
Маўленнезнешняе маўленне / унутранае маўленне
вуснае / пісьмовае
маналагічнае / дыялагічнае
Вынік маўлення – тэкст (тэкст - аб’яднаная сэнсавай
сувяззю паслядоўнасць знакавых адзінак, асноўнымі
якасцямі якой з’яўляюцца звязнасць, цэльнсць і
закончанасць)
Тыпы маўлення (тэкстаў) – апісанне, апавяданне і
разважанне.
6. 1. 2. Гісторыя развіцця і фарміравання беларускай мовы
1. 2. Гісторыя развіцця і фарміраваннямовы
беларускай
1.2.1. Беларуская мова – адна са славянскіх моў індаеўрапейскай
сям’і. У індаеўрапейскай сям’і налічваецца каля 16 моўных груп:
германская (нямецкая, англійская, шведская, дацкая і інш.),
раманская (французская, іспанская, італьянская, партугальская,
румынская, малдаўская, лацінская ‘мёртвая’ і інш.), іранская
(персідская, таджыкская, курдская і інш.), балтыйская (літоўская,
латышская, а таксама ‘мёртвыя’ пруская і яцвяжская), славянская (
заходнеслвянская падгрупа (польская, чэшская, славацкая,
сербалужыцкая, ‘мёртвая’ палабская), паўднёваславянская падгрупа
(балгарская, македонская, славенская, сербская, харвацкая,
‘мёртвая’ стараславянская мова), усходнеславянская падгрупа
(беларуская, руская, украінская) і інш.
7. Табліца 1. Індаеўрапейская моўная сям’я У індаеўрапейскую моўную сям’ю ўваходзяць і асобныя мовы – жывыя: грэчаская, албанская,
Табліца 1. Індаеўрапейская моўная сям’яУ індаеўрапейскую моўную сям’ю ўваходзяць і асобныя мовы – жывыя: грэчаская,
албанская, армянская і мёртвыя: старажытнагрэчаская і сярэднегрэчаская
група БАЛЦКА
Я
ГЕРМАНСКАЯ
ІНДЫЙСКАЯ
ІРАНСКАЯ
КЕЛЬЦКАЯ
літоўская, паўночнагерман-ская мовы
латышска падгрупа: дацкая,
хіндустані,
я
нарвежская, шведская, раджастхані,
ісландская, фарэрская; пенджабі,
заходнегерманская
бенгалі, орыя,
падгрупа: нямецкая,
біхары, маратхі,
англійская,
гуджараці,
нідэрландская
сіндхі і інш.,
(галандская),
новаіндыйскія
мовы
фламандская,
мовы,
жыв
фрызская, ідыш
цыганская
ыя
(новаяўрэйская)
персідская,
таджыкска,
афганская
(пушту),
шугнанская,
рушанская,
ваханская,
ягнобская,
асецінская
гаэльская
падгрупа:
ірландская,
шатландская,
мова вострава
Мэн;
брыцкая
падгрупа:
брэтонская,
уэльская
(валійская)
пруская
усходнегерманская
яцвяжская падгрупа: гоцкая,
бургундская,
мовы
вандальская
мёрт
выя
старажытнаперсідская,
мідыйская,
сагдыйская,
парфянская,
скіфская,
харэзмійская
і інш.
ведыйская,
санскрыт,
пракрыты,
палі
РАМАНСКАЯ
СЛАВЯНСКАЯ
іспанская, французская, усходнеславянская
падгрупа: беларуская,
партугальская,
руская, украінская;
італьянская,
заходнеславянская
правансальская,сардзінс падгрупа: польская,
кая, каталанская,
кашубская, чэшская,
румынская, малдаўская, славацкая, верхне- і
ніжнелужыцкая;
рэтараманская
корнская
лацінская
(карнуэльская);
гальская падгрупа
: гальская
паўднёваславянская
падгрупа: балгарская,
македонская, сербская,
харвацкая, славенская
заходнеславянская
падгрупа: палабская мова;
паўднёваславянская
падгрупа: стараславянская
8. Гістарычныя этапы развіцця і фарміравання беларускай мовы
Мова – жывая грамадская з’ява. Узнікненне і фарміраванне беларускай мовыадбываецца ў непаўторнай сувязі з гісторыяй усяго славянства. Вылучаюцца 3
асноўныя этапы развіцця беларускай мовы:
I этап X – XIII стст.
АГУЛЬНАЎСХОДНЕСЛАВЯНСКАЯ МОВА
II этап XIV – XVIII стст. СТАРАБЕЛАРУСКАЯ МОВА
II этап - XIX – XXI стст. – “НОВАЯ
(НАЦЫЯНАЛЬНАЯ) БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРНАЯ
МОВА”
9. I этап X – XIII стст. АГУЛЬНАЎСХОДНЕСЛАВЯНСКАЯ МОВА:
а) X –XII стст. (Кіеўская Русь. Адзіная ўсходнеславянская мова.“Слова аб палку Ігаравым”, летапіс “Аповесць мінулых гадоў”,
“Жыціе Ефрасініі Полацкай”
Значная колькасць пісьмовых помнікаў, створаных на Беларусі ў
гэты перыяд, напісана на царкоўнаславянскай мове
(старалавянскай). З арыгінальных рэлігійных твораў старажытнай
эпохі дайшлі творы Кірылы Тураўскага (казанні, павучанні,
малітвы)
б) XIII – XIVстст. (развіццё асобных усходнеславянскіх моў
(аканне, дзеканне, цеканне, зацвярдзенне зычных і інш.);
10.
11. II этап XIV – XVIII стст. СТАРАБЕЛАРУСКАЯ МОВА:
а) XIV – XVI стст. – у складзе ВКЛ канчаткова аформіліся беларускаянароднасць і яе мова.З XIV ст. беларуская мова – дзяржаўная мова ВКЛ
б) XV – XVI стст. (пісьмовая спадчына: Літоўская метрыка, кнігі судовых і
іншых запісаў найбуйнейшых гарадоў Бееларусі, вершаскладанні Андрэя
Рымшы і Сімяона Полацкага, хроніка Быхаўца, Баркулабаўскі летапіс і
інш.; Статут ВКЛ (1529, 1566, 1588 гг.); вучэбная літаратура: “Граматика
словенска” Лаўрэнція Зізанія (1556), “Граматыка” Мялеція
Сматрыцкага(1619), слоўнікі Лаўрэнція Зізанія, Памвы Бярынды).
XV – XVI стст. - “Залаты век” у гісторыі культуры, літаратуры і мовы. На
пачатку XVI ст. з’явіліся друкаваныя кнігі (“Псалтыр” Ф. Скарына –
1517г., “Катэхізіс” С. Буднага – 1562 г., “Евангелле” В. Цяпінскага – 1580
г.)
12.
13. III этап - XIX – XXI стст. – “НОВАЯ (НАЦЫЯНАЛЬНАЯ) БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРНАЯ МОВА”
а) XIX – Беларуская нацыянальнае адраджэнне (Я. Чачот, Я. Баршчэўскі, В. ДунінМарцінкевіч, К. Каліноўскі, Ф. Багушэвічі інш.)б) пач.XX ст. – Нашаніўскі перыяд (1905г. – закон аб свабодзе друку, 1906 г. –
беларуская легальная прэса “Наша Доля”. “Наша Ніва”; 1912 г. – праца “Беларусы”
Я.Карскі, 1918 г. – “Беларуская граматыка для школ” Б. Тарашкевіча
в) 20-я гады XX ст. – бел. мова набывае статус дзяржаўнай. Беларускамоўныя
падручнікі, шматлікія перакладныя і галіновыя слоўнікі.
г) 30-я гады XX ст. – Сталінскі таталітарны рэжым. Палітычныя рэпрэсіі. 1938 г. –
пастанова СНК і ЦК ВКП (б) “ Аб абавязковым вывучэнні рускай мовы ў школах
нацыянальных рэспублік і абласцей)
д) 40- 80-я гады XX ст. – Руская мова становіцца дзяржаўнай мовай рэспублікі. На
беларускай мове ствараюцца мастацкая літаратура, публіцыстыка і інш.
е) канец 80-х гадоў XX ст. – пачатак XXI ст. Дэмакратызацыя грамадства.
Адраджэнне беларускай мовы. 1990 год – прыняты Закон аб мовах, дзе беларускай
мове нададззены статус дзяржаўнай. 1995 г. – агульнарэспубліканскі рэферэндум,
узаконена дзяржаўнае двухмоўе.
14.
Хто не шануе родную мову, той не шануе сябе самога, ні свой род, ні сваіх дзядоў-бацькоў, якія тойжа мовай гаварылі. (В.Ластоўскі)
Яно добра, а нават і трэба знаць суседскую мову, але найперш трэба знаць сваю. (Ф.Багушэвіч)
Родная мова, быццам цэмент, звязвае людзей. Яна дае ім найлепшы спосаб разумець адзін аднаго,
адной думкай жыць, адной долі шукаць. (Цётка)
Любіце і шануйце, як святыню, роднае слова, з якім вас літасцівы Бог на свет пусціў. (Ф.Скарына)
Родная мова, быццам цэмент, звязвае людзей. Яна дае ім найлепшы спосаб разумець адзін аднаго,
адной думкай жыць, адной долі шукаць. (Цётка)
Незвычайнае хараство і зладжанасць чуецца нам у гучанні роднага слова. (А.Крывіцкі)
Хто забыў сваіх продкаў — сябе губляе, хто забыў сваю мову — усё згубіў. (У.Караткевіч)
Там, дзе не шануюць роднай мовы, мялеюць рэкі, нішчацца дубровы, народ той мёртвы, а той край
нямы. (Г.Бураўкін)
15. ПЫТАННІ ДЛЯ САМАКАНТРОЛЮ
У чым сутнасць паняццяў мова і соцыум?Якія функцыі выконвае мова ў жыцці чалавека?
Якую мову называюць апрацаванай, упарадкаванай і нармалізаванай?
Якая мова выступае ў выглядзе мясцовых гаворак?
У чым сутнасць наступных паняццяў “жывая мова” ,
“мёртвая мова”, “штучная мова (планавая)” ?
У якую моўную сям’ю, групу, падгрупу ўваходзіць беларуская мова?
Што агульнае і адметнае паміж мовай і маўленнем?
Якія тыпы маўлення і чаму выдзяляюцца?
Якія асноўныя этапы можна адзначыць у гісторыі развіцця беларускай літаратурнай
мовы?
Які перыяд старажытнабеларускага пісьменства ўвайшоў у гісторыю культуры пад назвай
“Залаты век”?
Якую назву мела беларуская мова ў часы ВКЛ?
Аўтар першай друкаванай кнігі, надрукаванай на тэрыторыі Беларусі?
Калі была знята забарона з друкаванага беларускага слова?
Якія падзеі 80-90-х гг. абумовілі пачатак адраджэння беларускай мовы?
16. Лексічны тэматычны мінімум №1
1 осуществление – ажыццяўленне2 обслуживание – абслугоўванне
3 обеспечение – забеспячэнне
4 нужда – патрэба
5 общение – зносіны
6 носитель – носьбіт
7 обусловленность – абумоўленасць
8 отражение – адлюстраванне
9 состояние – стан
10 дело – справа
11 направленность – накіраванасць
12 управление – кіраванне
13 качество – якасць
14 вещество – рэчыва
15 получение – атрыманне
16 соответствие – адпаведнасць
17 взаимодействие – узаемадзеянне
18 пользование – карыстанне
19 распространение – аспаўсюджванне
20 существование – існаванне
21 образование – 1) утварэнне; 2) адукацыя
22 независимость - незалежнасць