11.47M
Категория: ЛитератураЛитература

Урок беларускай літаратуры. 6 клас

1.

Урок
беларускай
літаратуры
6 клас
Карповіч Аксана Уладзіміраўна,
настаўнік беларускай мовы і
літаратуры дзяржаўнай установы
адукацыі «Поразаўская сярэдняя
школа»

2.

3.

Тэма ўрока.
Уладзімір Корбан.
Байка
“Малпін жарт”

4.

На сённяшнім уроку мы павінны:
- успомніць, што такое байка;
- пашырыць веды пра жыццёвы і
творчы шлях Уладзіміра
Корбана;
- пазнаёміцца са зместам і
асаблівасцямі байкі У.Корбана
“Малпін жарт”.

5.

Успомнім!
З раскіданых слоў складзіце сказ-азначэнне
паняцця “байка”
Байка невялікі сатырычнага гэта
сюжэтам
часцей зместу з алегарычным і
твор
канцоўкай вершаваны
павучальнай
ПРАВЕР СЯБЕ!
Байка- гэта невялікі, часцей вершаваны твор сатырычнага
зместу з алегарычным сюжэтам і павучальнай
канцоўкай(мараллю)

6.

Успомнім!
А зараз давайце прадоўжым сказы:
Героі байкі – гэта ….
нагадваюць людзей, іх паводзіны і норавы.
якія
Мэта байкі - …высмейванне чалавечых заган і
недахопаў, а таксама ўсяго дрэннага ў жыцці, але не
ў прамой , а ў іншасказальнай (алегарычнай форме).
Ацэнку паводзін і ўчынкаў персанажаў, якую
выказвае ў творы аўтар, называюць …

7.

Успомнім!
Эзоп – першы байкапісец
Іван Андрэевіч Крылоў –
вядомы рускі байкапісец
Кандрат Крапіва – славуты
беларускі байкапісец

8.

УЛАДЗІМІР ІВАНАВІЧ КОРБАН

9.

УЛАДЗІМІР ІВАНАВІЧ КОРБАН

10.

УЛАДЗІМІР ІВАНАВІЧ КОРБАН
Аўтар зборнікаў вершаў і баек «Мы іх
ведаем» (1950), «Байкі» (1953), «З
вецярком»
(1957),
«Дакладныя
прыкметы, «Не на сваім месцы» (1990),
зборнікаў гумарыстычных апавяданняў
«Да
цешчы
на
бліны»
(1963),
«Дзядзькава крыўда» (1982). Для дзяцей
выйшлі кніжкі вершаў і баек «Янка і
санкі» (1957), «Пра жывёл і пра звяроў»
(1963), «Учора, сёння і заўжды» (1963),
«Суседні двор» (1967).
Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага
Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны II
ступені,
Чырвонай
Зоркі,
«Знак
Пашаны» і медалямі. Заслужаны дзеяч
культуры Беларускай ССР (1970).

11.

“Малпін жарт”
Жарт забаўная выхадка,
востры дасціпны выраз (русс.
Шутка)
Матузкі
(размоўнае
слова)
1. Скручаная вузкая палоска
тканіны, шнурочак для завязкі.
2. Завязкі ў фартуху, шапцывушанцы і пад.
Шматок(шматкі)абрэзак, абрывак (скуры, тканіны
і пад.)
Склока - сварка, непрыязныя адносіны.

12.

13.

АДКАЖЫЦЕ НА ПЫТАННІ:
1. Хто з’яўляецца галоўнымі героямі
байкі?
2. Што і чаму робяць Трызор і Мурза ў
пачатку твора?
3. Што зрабіла Малпа?
4. Навошта яна гэта зрабіла?
5. Як паводзяць сябе сабакі
прачнуўшыся?
6. Як сябе паводзіць у такой сітуацыі
Малпа?
7. Як вы лічыце, жарт Малпы быў
спланаваны ці выпадковы? Яна
хацела проста пажартаваць з сяброў і
не ведала, чым усё закончыцца?

14.

ПРАВЕРЦЕ СЯБЕ!
1. Галоўнымі героямі байкі з’яўляюцца
сабакі Трызор і Мурза.
2. Трызор і Мурза ў пачатку твора спяць
пасля начной адказнае работы , яны вельмі
стаміліся.
3. Малпа падкралася і звязала сабакам
хвасты.
4. Малпе хацелася паглядзець, як будуць
паводзіць сябе сабакі, і пасмяяцца з іх.
5. Сабакі распачалі боку, ажно гудзеў увесь
двор.
6. Малпа радавалася, смяялася,
крыўлялася, скакала, адным словам,
атрымлівала задавальненне.
7. Жарт Малпы быў спланаваны, яна
загадзя ведала, чым усё закончыцца.

15.

Цытатны план байкі:
1. “І між людзьмі такія
ёсць…”
2. “Тым часам Малпа не
драмала…”
3. “А Малпа ледзьве не
кладзецца…”
4. “Што тут было…”
У якой паслядоўнасці, на вашу думку,
трэба размясціць цытаты?
Адказ: 2, 4, 3, 1

16.

Мараль байкі
І між людзьмі такія ёсць:
Звядуць дваіх, наладзяць
склоку,
А потым збоку
На цяганіну пазіраюць
І рукі паціраюць.

17.

Мараль байкі
- Аўтар імкнецца
патлумачыць чытачам,
што трэба вельмі
ўважліва ставіцца да
сяброўства, і не звяртаць
увагі на тых, хто агаворам
хоча пасварыць,
выклікаць непрыязныя
адносіны.
- Аўтар асуджае людзей,
якія распальваюць сваркі
і адчуваюць пры гэтым
асалоду і задавальненне.

18.

19.

Дамашняе заданне:
• Навучыцца выразна чытаць
байку і адказаць на пытанні
падручніка на старонцы 277.
Творчае заданне(на выбар)* :
1. Стварыць ілюстрацыі да байкі.
2. Падрыхтаваць невялікае
вуснае выказванне “Чаму сябры
не павінны сварыцца?”
English     Русский Правила