5.67M
Категория: ИсторияИстория

'Справа Боскай Наканаванасці' (да 315-годдзя з дня нараджэння Францішкі Уршулі Радзівіл)

1.

«СПРАВА БОСКАЙ
НАКАНАВАНАСЦІ»
да 315-годдя з дня нараждэння
Францішкі Уршулі Радзівіл

2.

Францішка Уршуля Радзівіл
(1705 – 1753) – пісьменніца,
педагог, тэатральная дзеячка, першая ў ВКЛ жанчына-драматург, таксама паэтэса і мастак.
Паходзіла з княжацкага роду
Карыбут-Вішнявецкіх. Была
адзінай дачкой кракаўскага
кашталяна Януша Антонія
Карыбута Вішнявецкага і
Тэафілі Таіды з Ляшчынскіх.
Атрымала выдатную хатнюю адукацыю: авалодала
некалькімі
еўрапейскімі
мовамі,
добра
ведала
сусветную літаратуру, пісала
вершы.

3.

У доме Вішнявецкіх панавала
творчая
атмасфера:
бацька
Францішкі быў здольным прамоўцам
і
літаратарам,
пісаў
духоўныя
трактаты, панегірыкі і рэлігійныя
песні. Пры яго двары ў Чартарыйску
дзейнічала капэла, а дзядзька
князёўны,
Міхал
Сервацый
Вішнявецкі, меў прыдворны тэатр і,
магчыма, сам пісаў для яго п'есы.
Выйшла замуж у 20 год,
даволі позна па паняццях таго часу.
Муж
Францішкі
Уршулі

князь
Міхал
Казімір
Радзівіл
«Рыбанька», дзяржаўны дзеяч ВКЛ і
мецэнат быў найбагацейшым магнатам Рэчы Паспалітай, а таксама Януш Антоні Вішнявецкі
галавою ўсяго роду Радзівілаў.
– бацька Францішкі.

4.

Тагачаснае жыццё ў Нясвіжы нельга было ўявіць без
свят, банкетаў, паляванняў,
шэсцяў, парадаў і гульняў. З
ініцыятывы Францішкі Уршулі
да іх далучыўся і тэатр —
забава каралеўскага гатунку.
Паколькі князь Міхал часта
адсутнічаў у Нясвіжы з
прычыны ўдзелу ў соймах і
трыбуналах, а таксама ў
рэгулярных аб'ездах іншых
сваіх уладанняў, маладая
княгіня асабіста займалася
вырашэннем
большасці
пытанняў па гаспадаранню і
кіраўніцтву ў ардынацыі.
Міхал Казімір Радзівіл «Рыбанька»..

5.

Яна
кіравала
рэстаўрацыяй
Нясвіжскага
замка
пасля
разбуральных
войнаў
са
Швецыяй, бараніла Нясвіж ад наездаў расійскіх войскаў у 1730-х
гадах, упарадкавала і папоўніла
княскую
бібліятэку,
аднавіла
друкарню.
Вельмі рэдка пакідаючы Нясвіж,
яна разгарнула вялікую культурна-прапагандысцкую і хрысціянска-асветніцкую
дзейнасць.
Літаратурны талент і здольнасці
да
вытанчаных
мастацтваў
дазволілі княгіні Францішцы ў
дастаткова кароткі тэрмін зрабіць
Нясвіж
адным
з
цэнтраў
культурнага жыцця ў дзяржаве.
Тэафілія – маці Францішкі.

6.

Яна асабіста замаўляла
з-за мяжы навуковую і
мастацкую
літаратуру,
шмат чытала, мела нават
свой уласны экслібрыс,
выкананы
беларускім
гравёрам Гіршам Ляйбовічам. Асабісты кнігазбор княгіні складаўся з
2000 пазіцый. У сярэдзіне
40-х гадоу Ф.У. Радзівіл
арганізавала прыдворны
тэатр, для якога сама
пісала
драматычныя
творы, старанна дбаючы
пра разнастайнасць рэпертуару.
Экслібрыс Нясвіжскай бібліятэкі.

7.

Захапленне Міхала Казіміра і Францішкі Уршулі тэатрам
пачалося ў 1740г., калі іншаземнай трупай у Нясвіжскім
замку быў пастаўлены першы спектакль па п'есе «Прыклад
справядлівасці». Потым пастаноўкі наладжваліся сваімі
сіламі.
Спачатку
паказвалі
камедыі
Мальера,
«Заіру» Вальтэра, п'есы іншых еўрапейскіх аўтараў.

8.

Найбольш
поўным
жыццём радзівілаўскі
тэатр
пачаў
жыць
пасля 1746г., калі яго
ўзначаліла Францішка
Уршуля. Да гэтага часу
адносяцца і яе першыя драматургічныя
творы. Амаль штогод
з-пад пяра княгіні
з'яўлялася па некалькі новых п'ес. Яны мелі павучальны
сэнс. У адных Францішка Уршуля гаварыла аб неабходнасці
адукацыі, у другіх — асуджала няверных мужоў, ці
захаплялася жаночай дабрачыннасцю, шчырасцю. Аднак
дамінуючай тэмай яе драматургіі было каханне. Аб гэтым
сведчаць нават красамоўныя назвы п'ес: «Каханне —
зацікаўлены суддзя», «Каханне — дасканалы майстар»,
«Дасціпнае каханне» і інш.

9.

У творчасці Ф.У.Радзівіл
можна
вылучыць
два
перыяды. Першы (1725—
1745гг.) быў пераважна
паэтычна-эпісталярным. У
гэты час была напісана
большасць
прынагодных
вершаў,
маральнадыдактычных «парадаў» і
«перасцярогаў», лістоў (у
тым
ліку

шэраг
вершаваных пасланняў да
мужа).
Найбольш плённым
быў другі перыяд, перыяд
драматургічнай творчасці і
дзейнасці
тэатра
ў
Нясвіжы.
Ён прыпадае на 1746—1752
гады, калі сама княгіня кіравала культурным жыццём у
ардынацыі.

10.

Тэатр князёў Радзівілаў у Нясвіжы дзейнічаў у 1740—1791
гадах, пачынаўся, як аматарскі: у спектаклях разам з
прыгоннымі ўдзельнічалі члены княжацкай сям'і, шляхта,
кадэты нясвіжскага корпуса, наёмныя акцёры (першы
спектакль — «Прыклад справядлівасці»).
Дэкарацыі да спектакляў
у Нясвіжскім тэатры Радзівілаў.

11.

. Пастаноўкі адбываліся ў
розных
месцах.
На
свежым паветры і ў вялікіх
залах. Усё залежала ад
колькасці
запрошаных.
Паступова
тэатр
стаў
прафесійным.
Рыбанька
запрашаў педагогаў, каб
выкладалі
прыдворным
тэатральную навуку.
Спектаклі ставіліся на польскай, італьянскай, нямецкай і французскай мовах.
Традыцыю бацькоў прадоўжыў і сын - Пане
Каханку. Нясвіжскі тэатр
Радзівілаў стаў сімвалам
велічы і багацця роду.
Кароль Станіслаў Радзівіл
«Пане Каханку» - сын Францішкі.

12.

Першы драматычны твор
— «Дасціпнае каханне»
быў напісаны ў 1746г., яго
пастаноўка была прымеркавана
да
дня
нараджэння
князя
Міхала,
13
чэрвеня
адбыўся, як бы мы
акрэслілі
гэта
сёння,
прэм'ерны паказ. У тым
жа годзе была напісана
п'еса «Справа боскай
наканаванасці», пабудаваная
на
казачным
сюжэце пра чароўнае
люстэрка,
заснуўшую
прыгажуню і злую мачаху
(у творы Францішкі —
маці).

13.

У пастаноўцы ўдзельнічалі
князёўны
Тэафіля
і
Караліна. Напэўна, дзеці з
вялікай цікавасцю ўваходзілі ў дзівосны свет
тэатра і ахвотна выконвалі
даручаныя ім ролі, гулялі ў
казку і вучыліся жыццю.
Такім чынам, здзяйсняўся
адзін
з
важнейшых
пастулатаў
педагогікі,
актуальны яшчэ і сёння:
гуляючы навучаць.

14.

Драматычныя творы Францішкі Уршулі Радзівіл былі
падрыхтаваны да друку Якубам Побугам Фрычынскім і
надрукаваны ў Жоўкве ў 1754г. Аб'ёмісты фаліянт пад
назваю
«Камедыі
і
трагедыі,
складзеныя...
яснавяльможнай княгіняй з князёў ВішнявецкіхКарыбутаў Радзівіл» уключае ў сябе дзевяць камедый,
пяць трагедый і дзве оперы (паводле жанравых
дэфініцый, занатаваных у выданні). Гэтае выданне
аздоблена гравюрамі з медзі работы львоўскага мастака
М. Жукоўскага. Існуе некалькі экзэмпляраў кнігі,
надрукаваных без даты, на добрай паперы, з
адрозненнем як у тытульных лістах, так і ў тэксце.
Экзэмпляр, што знаходзіцца ў Нацыянальнай бібліятэцы
Беларусі, хутчэй за ўсё з'яўляецца другім выданнем.
Сваю літаратурную спадчыну Францішка Уршуля
пакінула на польскай і французскай мовах.

15.

16.

Францішка Уршуля Радзівіл з'яўляецца аўтаркай каля
80 паэтычных (недраматычных) твораў рознага аб'ёму
— ад чатырох да ста пяцідзесяці радкоў.
Толькі трое з сямі народжаных дзяцей Францішкі і Міхала Радзівілаў дасягнулі паўналецця. Страта
кожнага дзіцяці была прычынаю вялікіх душэўных
пакут для маці, і некаторыя з трагічных выпадкаў
спрычыніліся да напісання жалобных вершаў. Так, з
нагоды смерці двухгадовага першынца ў 1729г. быў
напісаны «Надмагільны надпіс... Мікалаю Крыштофу
Радзівілу», а пасля смерці 17-гадовага Януша ў 1750г.
яна піша «Спачуванне над сынам» («Развітанне з
сынам...»).

17.

Доўгі час імя Францішкі Уршулі было невядома шырокаму
чытачу. Толькі ў 2003г. у свет выйшла кніга выбраных
твораў у беларускім перакладзе. Пераклад шэрагу твораў
Францішкі
Уршулі
Радзівіл
на
беларускую
мову здзейснілі Наталля Русецкая, Наталля Гардзіенка і
інш.

18.

Партрэт Ф.У. Радзівіл з Нясвіжскай партрэтнай галерэі, XVIII ст.

19.

«Апладысменты скрозь стагоддзі». У Нясвіжскім замку
прашла выстава, прысвечаная
270-годдзю са дня першага
спектакля
Тэатра
Уршулі
Радзівіл.
Тэатральныя
рэквізіты
экспанавалі
ў
невялікай выставачнай зале.
Сярод экспанатаў былі
і
фондавыя рэчы, і капійныя
матэрыялы,
і
сапраўдныя
тэатральныя
касцюмы.
Выключна
да
выставы
Нацыянальны
купалаўскі
тэатр на час развітаўся са
сцэнічнымі строямі і рэквізітам
да спектакля «Выкраданне Тэатр Уршулі Радзівіл - афіша
Еўропы альбо тэатр Уршулі спектакля.
Радзівіл».

20.

21.

22.

23.

У Нясвіжскім замку выстаўлена некалькі дзеючых
мадэляў тэатральных шумавых машын.
шум хваляў мора
шум дажджу
шум ветру

24.

Апошняя пастаноўка ў нясвіжскім тэатры пры жыцці
Францішкі Уршулі «Дыярыуш» датуецца 27 лістапада
1752г., калі была выканана «аперэтка Еўропы» (г.зн.
опера «Шчаслівае няшчасце»).
Яшчэ раней, у кастрычніку, княгіня захварэла так
цяжка, што нават напісала развітальны ліст мужу. Яна
пражыла яшчэ паўгода. Хвароба, якая адступіла ў
першыя месяцы 1753г., нечакана абвастрылася 18 мая,
калі княгіня, едучы ў Гродна, вымушана была спыніцца ў
Пуцэвічах, вёсцы каля Наваградка. 19 мая хворую
перавезлі ў Наваградак, дзе яна і памерла 23 мая ў доме
бабруйскага старасты Лопата.

25.

Дзякуй за ўвагу!
English     Русский Правила