18.46M
Категория: ИсторияИстория

Публічная прамова. Падрыхтоўка да публічнага выступлення

1.

Публічная прамова. Падрыхтоўка да публічнага
выступлення

2.

Што гэта?
Публічная прамова — вуснае выступленне, звернутае да слухачоў, якое мае на мэце растлумачыць, пераканаць, даказаць штонебудзь, уздзейнічаць на свядомасць і пачуцці аўдыторыі. Публічная прамова характарызуецца прадуманасцю, тэматычнай
скіраванасцю, непасрэдным кантактам з аўдыторыяй, устаноўкай на слухачоў. У залежнасці ад мэты выступлення вылучаюць
наступныя віды прамоў: інфармацыйная, пераканальная, пабуджальная і забаўляльная.

3.

Тыпы прамов

4.

Iнфармацыйная
Інфармацыйная прамова (паведамленне, справаздача, даклад і інш.) мае на мэце праінфармаваць слухачоў па пэўнай тэме.
Прамоўца павінен улічваць узрост, пазнавальныя інтарэсы аўдыторыі. Выкарыстоўваецца правераная, дакладная інфармацыя,
падбіраюцца факты, аргументы.

5.

Пабуджальная
Пабуджальная прамова скіравана на тое, каб пабудзіць, заклікаць слухачоў да пэўнага дзеяння, паўплываць на іх пачуцці. Прамова
павінна даваць адказ на пытанні: што трэба зрабіць? Чаму гэта неабходна зрабіць?

6.

Забаўляльная
Забаўляльная прамова мае забаўляльную, займальную скіраванасць.

7.

Што трэба ведаць, рыхтуючыся да публічнага
выступлення?

8.

1. Выбар тэмы прамовы
Тэма можа быць акрэслена загадзя або яе выбірае сам прамоўца. У гэтым выпадку трэба ўлічваць свае веды па выбранай тэме,
асабісты вопыт, уменне прадбачыць, наколькі тэма ўяўляе цікавасць для слухачоў.

9.

2. Вызначэнне мэты прамовы
- праінфармаваць, растлумачыць;
- схіліць або заклікаць да пэўнага рашэння, дзеяння;
- падбадзёрыць слухачоў, развесяліць, натхніць.

10.

3. Падбор, асэнсаванне i канспектаванне лiтаратуры
- навуковая і навукова-папулярная літаратура;
- даведачная літаратура, энцыклапедычныя і лінгвістычныя слоўнікі, бібліяграфічныя даведнікі;
- мастацкая літаратура;
- артыкулы з газет і часопісаў;
- перадачы радыё і тэлебачання;
- уласныя назіранні.

11.

4. Прадумыванне кампазiцыi, складанне плана
прамовы
Пасля вывучэння і канспектавання літаратуры трэба прадумаць кампазіцыю прамовы: якімі словамі пачаць выступленне, як
развіваць асноўныя тэзісы , якія вывады зрабіць у заключэнні. Неабходна вызначыць парадак падачы матэрыялу,
узаемаразмяшчэнне яго элементаў (уступу, асноўнай часткі, заключэння) і скласці план прамовы.

12.

5.Рэпетыцыя

13.

Дзякуй за ўвагу!!!!!!!
English     Русский Правила