Похожие презентации:
Функцыянальна-камунікатыўныя характарыстыкі навуковага стылю
1.
Функцыянальнакамунікатыўныя{
характарыстыкі
навуковага стылю
2.
Навуковы стыль — функцыянальныстыль маўлення літаратурнай мовы, які мае шэраг
агульных рыс, якія праяўляюцца незалежна ад
характару пэўных навук
(натуральных, дакладных, гуманітарных) і
адрозненняў паміж жанрамі выказвання
(манаграфія, артыкул, даклад, падручнік, курсавая
праца і г. д.), што дае магчымасць казаць пра
спецыфіку стылю ў цэлым. Разам з тым цалкам
натуральна, што, напрыклад, тэксты
па фізіцы, хіміі, матэматыцы прыкметна
адрозніваюцца па характары выкладу ад тэкстаў
па філалогіі ці гісторыі.
3.
Навуковы стыльхарактарызуецца
лагічнай паслядоў насцю выкладання,
упарадкаванай
сістэмай сувязі
паміж часткамі выказвання, імкненнем
аўтараў да дакладнасці, сцісласць,
адназначнасці пры захаванні насычанасці
зместу.
4.
Асноўныя рысынавуковага стылю
Лагічнасць - гэта наяўнасць сэнсавых
сувязяў паміж паслядоўнымі адзінкамі
(блокамі) тэксту.
Паслядоўнасцю валодае толькі такі тэкст, у
якім высновы вынікаюць са зместу, яны
несупярэчлівыя, тэкст разбіты на асобныя
сэнсавыя адрэзкі, якія адлюстроўваюць рух
думкі ад прыватнага да агульнага або ад
агульнага к прыватнаму.
Яснасць, як якасць навуковага маўлення,
мяркуе зразумеласць, даступнасць.
5.
Лексiчныя асаблiвасцi6.
Марфалагiчныяасаблiвасцi
Ужыванне назоунiкаў з суфiксамi –енн- , -нн-, -энн-, -анн-, -цы-.
“Нанiзванне ” роднага склону ў сказах.
Ужыванне назоунiкаў множнага лiку
Меншае выкарыстанне дзеясловаў i большае выкарыстанне
назоунiкаў.
Ужыванне дзеясловаў цяперашняга часу са значэннем якасцi цi з
паслабленным значэннем часу, асобы, лiку.
Пераважанае выкарыстанне формы 3-яй асобы
7.
Ciнтаксiчныя асаблiвасцiПераважаюць складаныя i ускладненныя сказы.
Выкарыстоуваюцца розныя тыпы складаных сказау i сказы,
усладненныя аднароднымi членамi , а таксама сказы з
абагульняючымi словамi.
Пераважаюць апавядальныя сказы, але сустракаюца пытальныя
сказы, якiя прыцягваюць увагу да ўзнятай праблемы.
Пабуджальныя сказы сустракаюцца пераважана ў падручнiках.
Большасць сказаў не мае асобы дзеяння цi яна абагульнена.
Выкарыстоўваюцца безасабовыя, няпэўна-асабовыя i
абагульнена-асабовыя сказы.
8.
ЖанрыНавуковы стыль выкарыстоўваецца ў вялiкай колькасцi
жанраў: даклад, рэфэрат, канспект, лекцыя, канспект,
анатацыя, дысертацыя i iнш.
Усе жанры маюць свае рысы, але яны не парушаюць адзiнства
навуковага стылю, упарадкоўваючы яго агульныя прыкметы i
асаблiвасцi.