Похожие презентации:
свая гульня
1. Свая гульня
Урок інэлектуальна –пазнавальная гульня.
2. Мэта:
Дапамагчы вучням у вывучэннігісторыка-культурнай спадчыны роднай
краіны і яе сучасных дасягненняў.
Фарміраваць паважлівыя адносіны да
сваёй Айчыны, выхоўваць пачуццё гонару
і глыбокай павагі да нацыянальных
традыцый, звычаяў, культуры.
3. О Беларусь, мая калыска, Жыццё маё, прытулак мой! З гарачаю любоўю нізка Схіляюся перад табой. Зямны паклон табе, радзіма,
Тваім палям, тваім лясам,Тваім заводам з белым дымам,
Тваім гасцінцам і шляхам.
На спелых нівах ураджайных,
Ад краю ў край, ва ўсе канцы,
Махаюць крыламі камбайны,
Спяваюць жнеі і касцы.
(П.Панчанка)
4.
Дзяржава іяе сімвалы
10
20
30
40
50
60
70
80
Зямля Беларусі –
краіна герояў
10
20
30
40
50
60
70
80
Культурная
спадчына
10
20
30
40
50
60
70
80
Каменны
летапіс
10
20
30
40
50
60
70
80
Зямля пад
белымі крыламі
10
20
30
40
50
60
70
80
Песняры
10
20
30
40
50
60
70
80
У свеце народных
традыцый
10
20
30
40
50
60
70
80
Крок у будучае
10
20
30
40
50
60
70
80
5.
10Кожны год у краіне ладзіцца шмат
святочных мерапрыемстваў, прысвечаных
розным памятным падзеям. Але ёсць у
народа самае любімае свята. На яго
заўсёды запрашаюць шмат гасцей з розных
краін свету.Гэта свята сімвалізуе еднасць
народа і дзяржавы, нашу самабытнасць.
Адзначаецца яно ў дзень вызвалення
Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Як называецца гэта свята і калі
адзначаецца?
6.
Дзень НезалежнасціРэспублікі Беларусь –
3 ліпеня
7.
20Наша краіна – незалежная дзяржава. Але
наш народ паважае іншыя народы і
ганарыцца братэрскімі сувязямі. Нават
адзначае як свята Дзень яднання
народаў Беларусі і Расіі. Калі
адзначаецца гэта свята?
8.
2 красавіка9.
30Кожная дэталь у гэтым дзяржаўным сімвале
мае сваё значэнне.
Зялёны колер тэрыторыі РБ у залатых промнях
узыходзячага Сонца гаворыць аб тым, што ўсе
свае думкі грамадзяне скіроўваюць да Айчыны:
гэта наша зямля, нам чужой не трэба, але і
сваёй не аддадзім.
Контур краіны знаходзіцца ў сярэдзіне сімвала,
утворанага вянком з каласоў.
Пра які дзяржаўны сімвал ідзе размова?
10.
11.
40Наш сцяг мае тры колеры: чырвоны,
зялёны і белы.
Чырвоны колер служыць знакам Сонца,
сімвалізуе братэрства. Гэта знак
шчаслівага жыцця.
Зялёны колер – Прырода, гэта палі, лясы
краіны. Гэта колер дабра, росту, развіцця,
дабрабыту і міру.
Што сімвалізуе белы колер і арнамент ?
12.
Белы колер – колерсвабоды,маральнай
чысціні і мудрасці.
Арнамент сімвалізуе
працалюбства,
працоўнае
майстэрства.
13.
50Гімн расказвае пра мінулае беларускага
народа, жадае славы, росквіту, вечнага
жыцця Беларусі, заклікае любіць і
шанаваць нашу Радзіму.
Хто з’яўляецца аўтарам музыкі і тэксту
Дзяржаўнага Гімна?
14.
Музыка Нестара Сакалоўскага, словыМіхася Клімковіча, Уладзіміра
Карызны.
15.
60Герб і Сцяг Рэспублікі Беларусь прыняты
ў выніку ўсенароднага галасавання 14
мая.
Якога года?
16.
1995 год17.
70Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь –
асноўны Закон краіны. У нашай краіне
было прынята пяць Канстытуцый : у
1919г., 1927г., 1937г., 1978г. 1994
Калі была прынята апошняя
Канстытуцыя РБ?
18.
27 лютага 2022года19.
80Назавіце важнейшае права
чалавека, якое замацавана ў
Канстытуцыі РБ.
20.
Права нажыццё ў
шырокім
сэнсе слова
21.
10Лёс нашай краіны ў перыяд Вялікай
Айчыннай вайны падзялілі яшчэ
чатырнаццаць рэспублік, якія ўваходзілі ў
склад СССР. Якая кодавая назва плана
вайны фашысцкай Германіі супраць
СССР
( ад прозвішча германскага
караля і імператара Свяшчэннай
Рымскай імперыі Фрыдрыха І )?
22.
Барбароса23.
20Якая кодавая назва летняй (1944г.)
стратэгічнай наступальнай аперацыі
Чырвонай Арміі па вызваленні Беларусі?
24.
Баграціён25.
30Што сімвалізуюць 4 штыкі-абеліскі
Кургана Славы, узведзенага ля шашы
Мінск – Масква?
26.
4 франты – удзельніківызвалення Беларусі
27.
40Як прозвішча аднаго з арганізатараў
падпольнага і партызанскага руху, Героя
Савецкага Саюза. З 1965 па 1980 гады –
першага сакратара ЦК КПБ, які трагічна
загінуў. Яго імя насіў да нядаўняга часу
адзін з прыгажэйшых праспектаў горада
Мінска?
28.
Пётр Міронавіч Машэраў29.
50Як прозвішча палітычнага і ваеннага
дзеяча Рэчы Паспалітай, кіраўніка
нацыянальна-вызваленчага паўстання
1794г. у Польшчы, Беларусі і Літве. У
1776г. выехаў у Амерыку, дзе ўнёс вялікі
ўклад у змаганне супраць англійскага
каланіяльнага ўладарніцтва.Атрымаў
званне генерала. У 1784 г вярнуўся на
Радзіму, уключыўся ў нацыянальнавызваленчы рух народаў Рэчы
Паспалітай?
30.
ТадэвушКасцюшка
31.
60Славуты дзяржаўны і грамадскі дзеяч
Вялікага Княства Літоўскага, дыпламат.
Вечным помнікам яму стаў падрыхтаваны
і выдадзены яго дбаннем на беларускай
мове адзін з найбольш дасканалых
узораў сусветнай юрыдычнай думкі таго
часу – Статут Вялікага Княства
Літоўскага. Назавіце яго прозвішча.
32.
Леў Сапега33.
70У ХІІ стагоддзі на беларускіх землях утварылася
Вялікае Княства Літоўскае . Адным з самых
моцных кіраўнікоў яго быў гэты князь. Пры ім
ВКЛ стала найбуйнейшай еўрапейскай
дзяржавай . Аўтарытэт яго ў свеце быў
настолькі вялікі, што недзе каля 1410 года
імператар Святой Рымскай імперыі Жыгімонт і
сам папа Рымскі Марцін шукалі яго падтрымкі і
прапанавалі яму каралеўскую карону, але
перад каранацыяй ён памёр. Мікола Гусоўскі
прысвяціў яму шмат радкоў у знакамітай паэме
“Песня пра зубра”. Назавіце князя.
34.
Вітаўт35.
80Назавіце прозвішча
лётчыка, які стаў першым
Героем Беларусі.
36.
Уладзімір Карват37.
10Назавіце нашу святую,
якую здаўна шануюць як
нябесную заступніцу
беларускай зямлі, як
асветніцу нашых продкаў.
38.
ЕўфрасінняПолацкая
39.
20У першага самастойнага ўладара
Полацкага княства Рагвалода была
дачка. Чаму яе называюць князёўнай з
трыма імёнамі? ( з якімі?)
40.
РагнедаГарыслава
Анастасія
41.
30Назавіце імя друкара, год і
горад, дзе пачалі
друкавацца першыя кнігі на
беларускай мове.
42.
Ф.Скарынаг.Прага
1517г.
43.
40Назавіце імя паэта-гуманіста
эпохі Адраджэння, які паходзіў з
сям’і паляўнічага. У 1518 годзе ў
складзепольска-літоўскай
дыпламатычнай місіі трапіў у
Рым, дзе ў 1522 годзе стварыў
свой лепшы твор – паэму –
жамчужыну, прасякнутую
любоўю да роднай зямлі.
44.
Мікола Гусоўскі45.
50Пераносімся ў 1629 – 1680 –я гады. На
гэты час прыпадае дзейнасць
славутага сына полацкай зямлі.
Літаратурная спадчына паэта,
драматурга, асветніка і філосафа
даволі разнастайная: “ Буквар языка
славенскага...”, “Рыфмалагіён”,
“Вертаград мнагацветны”, камедыі,
прытчы, казанні, рытуальныя
прамовы-пропаведзі. Назавіце імя
гэтага славутага дзеяча.
46. Сімяон Полацкі
47.
60Адзін з самых вядомых
прадстаўнікоў свайго роду,
вялікі літоўскі гетман, адзін з
прэтэндэнтаў на карону Рэчы
Паспалітай. Мастак і цудоўны
музыкант. Самы вядомы,
створаны ім паланэз “
Развітанне з радзімай” носіць яго
імя.
48.
Міхаіл Казімір Агінскі49.
70Назавіце імя славутага мастака пачатку
20 стагоддзя, які нарадзіўся ў Беларусі,
жыў і ствараў палотны ў Пецербургу,
аўтара знакамітай карціны “Лютаўскі
блакіт ”
( Февральская лазурь).
50.
Ігар Грабар51.
80Назавіце прозвішча
скульптара, аўтара
цудоўнага ансамбля на
плошчы Якуба Коласа ў
Мінску.
52.
Заір Азгур53.
10Гэты будынак належыў сям’і
Вайніловічаў як памяць па іх
заўчасна памерлых дзецях
Сымоне і Алене. Потым у гэтым
будынку быў размешчаны Дом
кіно. Сёння ў будынку лунаюць
анёлы і гучыць духоўная музыка,
працуе тэатр Зніч.
54.
Чырвоныкасцёл
55.
20Назавіце архітэктурны помнік, які
знаходзіўся на плошчы Свабоды ў
Мінску. У савецкі час быў
разбураны і толькі ў апошнія
гады адноўлены на ранейшым
месцы. У гэтым будынку
размяшчаўся тэатр, праводзіў
пасяджэнні губернатар, засядала
гарадская дума.
56.
Ратуша57.
30Гэты сабор пабудаваны ў
Полацку ў ХІ стагоддзі па загаду
Усяслава Чарадзея. У адном з яго
келляў некаторы час жыла
Еўфрасіння Полацкая. Менавіта ў
гэтым саборы яна запрасіла
блаславення будаваць СпасаЕфрасіннеўскую царкву.
58.
Сафійскісабор
59.
40Назавіце царкву, якая пабудавана
па загаду Еўфрасінні Полацкай .
Яна захавалася да нашага часу і
знаходзіцца ў складзе
знакамітага жаночага
манастыра. Сёння ў ёй
захоўваюцца мошчы прэпадобнай
заступніцы беларускай зямлі.
60.
СпасаЕфрасіннеўскаяцарква
61.
50Дайце назву касцёлу, першае
набажэнства ў якім адбылося ў 1700
годзе . На ім прысутнічалі кароль
Рэчы Паспалітай Аўгуст ІІ і рускі цар
Пётр І. Ён займаў цэлы квартал. На
жаль, нядаўна ў ім адбыўся пажар і ім
загінула палова каштоўных
скульптур алтара.
Сёння гэты касцёл уваходзіць у спіс
архітэктурных каштоўнасцяў краіны.
62.
Фарны касцёлезуітаў у
Гродне
63.
60Знакаміты замак, акі набыў
другое жыццё пасля
рэстаўрацыі і зараз гасцінна
прымае замежных і айчынных
падарожнікаў. Яго
старажытныя вежы і сцены з
чырвонай цэглы
прыцягваюць увагу ўсіх
аматараў даўніны.
64.
Мірскі замак65.
70Князі, што валодалі гэтым замкам,
належылі да вельмі старажытнага роду.
Іх нават называлі каралямі. Князёўна
Барбара нават сапраўды стала жонкай
польскага караля Зыгмунда Аўгуста ІІ,
але праз год пасля каранацыі памерла.
Існуе паданне, што каралева засталася
жыць у сваім замку прывідам – гэта
знакамітая “Чорная дама “. А “12
залатых апосталаў”, схаваных адным з
гаспадароў замка, не знойдзены і да
нашых дзён.
Пра які замак ідзе размова?
66.
Нясвіжскізамак
67.
80Гэта царква пабудавана на
Вайсковых могілках у Мінску ў 18961898 гадах у гонар перамогі рускіх
войск у руска-турэцкай вайне 18771878 г.г. Пад царкоўным будынкам
размешчаны падвалы, якія ў час
Вялікай Айчыннай вайны сталі
сховішчам для мінчан ад
прымусовага перамяшчэння ў
Германію.
68.
ЦаркваАляксандра
Неўскага
69.
10Якая птушка з’яўляецца сімвалам роднай
краіны?
70.
Бусел71.
20У гушчары старых бароў, як сляза,
што ўпала з неба, блішчала вялікае
возера...
Назавіце самае вялікае па плошчы
возера, размешчанае ў Мядзельскім
раёне. Пра яго складзена шмат
народных легенд і паданняў, а
Максім Танк прысвяціў яму сваю
паэму. Побач з ім размешчаны
знакаміты беларускі курорт .
72.
Возера Нарач73.
30Якую расліну – сімвал
беларускіх палёў – ўзгадвае
Максім Багдановіч у
славутым вершы “Слуцкія
паясы”?
74.
Васілёк75.
40Якое дрэва распусціла
галлё над курганам у
знакамітай паэме Янкі
Купалы “Курган”?
76.
Дуб77.
50Самая магутная жывёла
нашых лясоў, якая
захавалася толькі ў
знакамітай пушчы. Мікола
Гусоўскі прысвяціў
паляванню на гэту жывёлу
шмат радкоў сваёй паэмы.
78.
Зубр79.
60Самае старажытнае дрэва ў
нашых лясах. Гэта асноўная
парода, якая дае драўніну для
будаўніцтва, вытворчасці
высакаякаснай паперы,
штучных валокнаў. З яго
драўніны вырабляюць
музычныя інструменты.
80.
Елка81.
70На месцы былой
сельскагаспадарчай выставы
быў заложаны Цэнтральны
батанічны сад Акадэміі навук
Беларусі .
У якім годзе адбылася гэта
падзея?
82.
У 1931 годзе83.
80У гэтым скверы горада Мінска ў 2001
годзе адбылася рэканструкцыя.
Вядомасць яму надалі скульптурныя
групы “Дзяўчынка пад парасонам” ,
“Дама”, “Курыльшчык”. Як называецца
гэты сквер?
84.
Міхайлаўскі сквер85.
10Мой родны кут, як ты мне мілы!..
Забыць цябе не маю сілы!
Назавіце аўтара гэтых бессмяротных
радкоў.
86.
Якуб Колас87.
20З творчасцю славутага
песняра Янкі Купалы мы
знаёмы з дзяцінства. Нас
зачароўвае песня
“Спадчына” на словы з
аднайменнага твора. А ці
памятаеце вы дзе
нарадзіўся пісьменнік?
88.
У Вязынцы89.
30Сапраўднае імя гэтага пісьменніка –
Іван Фёдараў. Прыгодамі яго
“палесскіх рабінзонаў” цікавяцца
падлеткі. Назавіце творчае імя
пісьменніка.
90.
Янка Маўр91.
40Гэтага пісьменніка называюць
гонарам і сумленнем беларускай
літаратуры. Дыяпазон яго твораў
шырокі і разнастайны: ад казкі
“Нямоглы бацька” да рамана “Каласы
пад сярпом тваім”. У Віцебску яму
пастаўлены помнік з надпісам
“Быў.Ёсць.Буду.”
92.
У.Караткевіч93.
50Паэт, які амаль усё жыццё правёў за
межамі радзімы, але лічыў сваім
абавязкам пісаць творы на мове
свайго народа. Лёс адвёў яму кароткі
тэрмін і адзіным прыжыццёвым
зборнікам з’явіўся толькі “Вянок”.У
2007 годзе адбудзецца 90 –я гадавін з
дня смерці паэта. Назавіце яго імя.
94.
Максім Багдановіч95.
60Назавіце аўтара раманаў “Трэцяе
пакаленне”, “Бацькаўшчына”, “Зямля”
і інш. У 1938 годзе адсядзеў у турме
каля 8 месяцаў.
96.
Кузьма Чорны97.
70Пісьменнік, які з’яўляецца майстрам
псіхалагічнага партрэта. Вайна
наклала на яго творчасць глыбокі
адбітак. Аповесці “Жураўліны крык”,
“Трэцяя ракета”, апавяданні “Сваякі”,
“Незагойная рана” і інш. уражваюць
глыбокім псіхалагізмам.
98.
Васіль Быкаў99.
80Назавіце пісьменніка – аўтара
раманаў “Людзі на балоце”, “Подых
навальніцы”, “Завеі, снежань”.
100.
Іван Мележ101.
10Гэта старажытнае свята, калі
розныя народы адзначалі зімовае
сонцастаянне. Пазней пачатак
сталі звязваць з Ражаством
Хрыстовым. На свята людзі
вадзілі “казу”, “мядзведзя”, насілі
зорку. У святочных песнях былі
самыя лепшыя пажаданні. За
песні і пажаданні гаспадары
дзячылі юнакоў і дзяўчат
рознымі прысмакамі.
102.
Каляды103.
20На гэта свята хлопцы і
дзяўчаты водзяць
карагоды, скочуць праз
вогнішчаі шукаюць самую
чароўную кветку шчасця.
104.
Купалле105.
30На якое вясёлае свята
пачыналі гукаць вясну?
106.
Масленіца107.
40Як называецца свята, калі
ўшаноўваюць памяць
памерлых продкаў?
108.
Дзяды109.
50Як называецца цыкл
народных песен, звязаных з
земляробчым календаром?
110.
Каляндарна – абрадавыя111.
60Найвялікшае каляндарнае свята. З
пашырэннем хрысціянства прыстасавана
да Пасхі і стала перасоўным святам ад 4
красавіка да 8 мая.
112.
Вялікдзень113.
70Напярэдадні гэтага свята , 5 мая,
беларусы ўшаноўвалі сімвал парадку,
вясны, росквіту прыроды. Дзяўчаты на
лузе выбіралі самую прыгожую
дзяўчыну, апраналі яе русалкай,
упрыгожвалі зеленню, вянком з кветак,
вадзілі вакол яе карагоды і спявалі:
Блаславі, маці,
Ой, Лада, маці,
Вясну заклікаці...
114.
Юр’я115.
80На якое свята спявалі прыпеўку:
Ой, чыя то дачка, як ягадачка,
Святы вечар добрым людзям!
Бацькова дачка, як ягадачка.
Як у сені ўвайшла – сені заззялі.
Як у хату ўвайшла – паны паўставалі.
116.
Каляды117.
10Гэтым будынкам можа
ганарыцца кожны грамадзянін
нашай краіны. “Храм навукі”
мае агульную плошчу 112,6
тысячы квадратных метраў.
На 22 паверсе знаходзіцца
закрытая назіральная
пляцоўка “Панарама”.
118.
Нацыянальнаябібліятэка
119.
20Будынак на
перакрыжаванні шляхоў.
Яго прыгажосць,
сучаснасць і зручнасць
здзіўляюць наведвальнікаў
нашай краіны.
120.
121.
30Гэты завод быў заснаваны
ў 1946 – 1948 гадах. Яго
прадукцыя носіць назву
нашай дзяржавы і гэты
брэнд вядомы далёка за
межамі рэспублікі.
122.
Мінскітрактарны
завод
123.
40У 1931 годзе была заснавана
гата самая любімая ўсімі
дзецьмі фабрыка. Яе салодкая
прадукцыя карыстаецца
вялікім попытам, а яе якасцю
задаволены самыя
патрабавальныя пакупнікі. Яе
брэнды “Белавежская пушча”,
“Алёнка” і інш.
124.
Камунарка125.
50Імя дзяўчынкі Ксеніі Сітнік
стала вядома жыхарам
нашай краіны імгненна.
Чаму?
126.
Трыумф наЕўрабачанні
127.
60Гэта адна з самых маладых
спартыўных пабудоў Мінска.
Сучасны будынак з металу,
шкла, бетону.Мае арэны для
міні-футбола, для
міжнародных спаборніцтваў.
128.
Манежфутбольны
129.
70Прадукцыя гэтага завода
прысутнічае дома амаль у
большай паловы жыхароў
краіны.
Без яе немагчыма захаваць
розныя прысмакі і стравы ў
спякотны дзень.
130.
Мінскі заводхаладзільнікаў Атлант
131.
80Назавіце фонд, які
падтрымлівае
таленавітую моладзь
краіны і ў межах якой
праграмы ён існуе?
132.
Прэзідэнтскі фонд пападтрымцы таленавітай
моладзі ў межах праграмы
“Маладыя таленты
Беларусі 2006-2010 г.г.”
История