Похожие презентации:
Презентация Бабецкого Алексея 9(В)
1. Подзвіг асветніцы еуфрасінні полацкай
ПОДЗВІГ АСВЕТНІЦЫЕУФРАСІННІ ПОЛАЦКАЙ
Бабэцкага Аляксея 9"В"
2. ЕУфрасі́ння По́лацкая
ЕУФРАСІ́ННЯ ПО́ЛАЦКАЯПершая жанчына, кананізаваная Рускай праваслаўнай царквой , пасля
прылічаная да святых.Дачка князя Святаслава Усяславіча. У юнацтве
таемна пайшла ў манастыр і такім чынам адмовілася ад шлюбу. Пасля
пасялілася ў келлі Полацкага Сафійскага сабора, перапісвала кнігі, на
думку некаторых даследчыкаў, перакладала іх, а таксама вяла
міратворчую і асветніцкую дзейнасць. Пабудавала на свае сродкі дзве
царквы ў Полацку, заснавала паблізу Полацка жаночы і мужчынскі
манастыры, якія сталі асяродкамі асветы Полацкай зямлі. На заказ
Ефрасінні створаны напрастольны крыж, ахвяраваны ёю свайму
жаночаму манастыру. Мужчынскаму манастыру ахвяравала абраз
«Маці Божая Адзігітрыя Эфеская». У 1167 годзе паломнічала па святых
мясцінах, памерла і пахавана ў манастыры Св. Феадосія ў Іерусаліме.
2
3. Асветніцкая дзейнасць
АСВЕТНІЦКАЯ ДЗЕЙНАСЦЬПерапісванне кніг
Імаверна, у канцы 1110-х гадоў Ефрасіння прыняла і схіму. Праз пэўны час (паміж
1118—1122 гадамі, магчыма, што пасля ваенных дзеянняў 1119 года), з дапамогай
полацкага епіскапа Іллі, пасялілася ў келлі-галубніцы Сафійскага сабора, пачала
перапісваць кнігі («нача книгы писати своими руками») у скрыпторыі пры
саборнай бібліятэцы. Менавіта перапісванне кніг было, відаць, адным з яе схімных
зарокаў.
Полацкае ЕвангеллеПрацэс пісьма быў складаны і марудны, а таксама цяжкі
фізічна, і займаліся гэтым звычайна мужчыны. Перапісчык пісаў не на стале, а на
далоні левай рукі, упёртай локцем на калена. Пісалі на пергаменце ўставам —
буйным і прамым, без нахілу, почыркам, кожная літара аддзялялася ад суседняй.
Часта перапісчыкі не толькі добра ведалі граматыку, а мелі і мастацкія здольнасці,
бо пачатковыя літары і загалоўкі раздзелаў звычайна аздаблялі жывёльным або
раслінным арнаментам. Часта кнігі ўпрыгожваліся адмыслова выпісанымі
загаловачнымі літарамі, буквіцамі або ініцыяламі і мініяцюрамі. За дзень
дасведчаны перапісчык мог спісаць не болей за чатыры старонкі[9]:48.
Абапіраючыся на вуснае паданне, некаторыя гісторыкі (Борх і Ластоўскі)
прапанавалі гіпотэзу, што Ефрасіння магла пісаць Полацкі летапіс, які знаходзіўся
ў Полацкай бібліятэцы і не захаваўся да нашых дзён. Аднак іншыя даследчыкі
лічаць, што звесткі пра пісанне Ефрасінняй летапісу напэўна легендарныя, яны
нічым не пацверджаны.
4. Будаўніцтва храмаў і манастыроў
БУДАЎНІЦТВА ХРАМАЎ І МАНАСТЫРОЎ«Жыціе» апавядае, як аднойчы ў сне анёл павёў Ефрасінню ў Сяльцо, месца за дзве вярсты ад Полацка на
беразе Палаты, і сказаў: «Тут належыць табе быць!». Сон паўтарыўся тройчы. Пасля гэтага полацкі епіскап Ілля, узяўшы
сведкамі полацкага князя Барыса, Прадславінага бацьку князя Святаслава і полацкіх баяр, перадаў чарніцы
Сяльцо[10]:100.
Да 1129 года Ефрасіння, тады яшчэ інакіня, ініцыявала будаўніцтва жаночага Спаскага
манастыра. Каля 1133 годапачалося будаўніцтва Спаскага сабора, якім цяпер некаторыя
аўтары ацэньваюць як найбуйнейшую падзею полацкага дойлідства таго перыяду. На
думку Дароты Нікалаюк, заказчыкам будаўніцтва мог быць князь Васілька, які вярнуўся са
ссылкі ў Візантыю, але гіпотэза мае шэраг супярэчнасцяў, у тым ліку не вядома ці быў Васілька
ў ссылцы, магчыма, дзяцей Святалава-Георгія як унукаў Уладзіміра Манамаха не ссылалі
разам з бацькам. Паводле «Жыція», царква пабудавана вельмі хутка па тых часах — за 30
тыдняў (адзін будаўнічы сезон). Калі ў будаўнікоў скончыўся будаўнічы матэрыял — плінфа, то
пасля малітвы Ефрасінні назаўтра ў печы знайшлася плінфа, і ў той жа дзень быў узнесены
крыж. Гісторык архітэктуры і археолаг Мікалай Варонін лічыў, што брак цэглы быў выкліканы
незвычайнасцю верхніх частак храма, якія патрабавалі шмат будаўнічага матэрыялу[. Будаваў
царкву Святога Спаса дойлід Іаан. Царква ў Сяльцы была трохнефнывым шасціслуповым
крыжова-купальным храмам памерам 8x12 метраў. Царкву пабудавалі на беразе Палаты, на
месцы старой рэзідэнцыі полацкіх епіскапаў (легендарнае з’яўленне анёла і блаславенне
епіскапа, магчыма, адносяцца да ночы свята Праабражэння Гасподняга 6 жніўня 1126 года), а
Ефрасіння тады ж была ўзведзена ў сан ігуменні гэтага манастыра. Пазней Спаскі сабор два з
паловай стагоддзі належаў ордэну езуітаў і быў касцёлам. Цяпер гэта адзіны ў Беларусі храм,
дзе захаваліся роспісы XII стагоддзя.
Пазней Ефрасіння ініцыявала будаўніцтва побач мужчынскага Багародзіцкага
манастыра (сярэдзіна XII ст.; у 1580 годзе ўжо не існаваў, або быў у поўным заняпадзе) і
царквы Святой Багародзіцы пры ім (1151—1154, асвечана ў 1157, не захавалася).
5. Пакліканне сясцёр да манаства
ПАКЛІКАННЕ СЯСЦЁР ДА МАНАСТВАПамочніцамі Ефрасінні сталі сёстры — родная Гардзіслава і
стрыечная Звеніслава.
Ефрасіння, якая на той час была ігуменняй, папрасіла бацьку
прыслаць да яе малодшую сястру для навучання грамаце, а
пасля таемна пастрыгла яе ў манашкі. Бацька, калі даведаўся пра
гэта, у вялікай роспачы прыехаў у Сяльцо, горка плакаў і не хацеў
аддаваць у манахіні і другую дачку. Пострыг Гардзіславы адбыўся
не пазней за 1129 год.
У тым жа 1129 ці, можа, нават у 1128 годзе, хутка пасля смерці
свайго бацькі, следам за Гардзіславаю ў Спасаву абіцель уступае і
стрыечная сястра Ефрасінні Звеніслава Барысаўна. Звеніслава
сама прыйшла да Ефрасінні і прынесла свой багаты пасаг у дар
храму. Атрымаўшы пасля пострыгу імя Еўпраксія, яна была
асабліва блізкая з Ефрасінняй — «яко едина душа въ двою
телесу». Пазней Еўпраксія заняла месца Ефрасінні і стала
ігуменняй, працягваючы асветніцкую дзейнасць сястры.
Перад ад’ездам, зрабіла манахінямі дзвюх дачок свайго брата
Вячкі — Вольгу і Кірыяну. «Жыціе» сцвярджае, што Ефрасіння
мела ад Бога дар: зірнуўшы на каго, адразу бачыла, ці мае той
чалавек дух дабрадзейны і ці можа ён стаць Божым абраннікам.
5
6. Абраз Маці Божай Адзігітрыі Полацкай
АБРАЗ МАЦІ БОЖАЙ АДЗІГІТРЫІ ПОЛАЦКАЙЗ іменем Ефрасінні звязваецца набыццё Полацкім Сафійскім саборам абраза Багародзіцы Эфескай. На
той час існавалі толькі тры такія абразы і лічылася, што пры жыцці Дзевы Марыі гэтыя абразы
намаляваў апостал Лука. Ефрасіння паслала свайго слугу Міхаіла да візантыйскага імператара Мануіла I
Камніна і патрыярха Лукі Хрысаверга (руск.)бел. ў Канстанцінопаль па ікону святой Эфескай Багародзіцы
для Багародзіцкага манастыра. Многіх гісторыкаў здзіўляе, што пасольства было выпраўлена не
полацкім епіскапам, а самой ігуменняй, і з гэтай прычыны яны думаюць, што ў XII ст. вышэйшая
царкоўная, а часткова і свецкая ўлада належала настаяцельніцы полацкіх манастыроў.
З Эфеса 100 ваяроў імператара даставілі ікону ў Кастанцінопаль, дзе ў саборы Святой Сафіі яе перадалі
Міхаілу. Атрыманую святыню Ефрасіння Полацкая «ўнесла ў царкву Святой Багародзіцы… аздобіла
золатам і самацветамі, і ўстанавіла насіць яго [абраз] кожны аўторак па святых цэрквах».
Большасць сучасных даследчыкаў лічаць, што на праўдзе ў Полацк прыслана копія Царградскай (а не
Эфескай) Адзігітрыі і рэліквіі, а падарожжа адбылося паміж 1156 і 1160 годам. У сярэднявеччы, у 1239
годзе (па іншых звестках у XVI ст.) ікона перанесена ў Уваскрасенскую царкву Таропца. Цяпер абраз
захоўваецца ў фондах Рускага музея ў Санкт-Пецярбургу.
6
7. Крыж Ефрасінні Полацкай
КРЫЖ ЕФРАСІННІ ПОЛАЦКАЙкай дзейнасці Ефрасінні Полацкай адносіцца і адкрыццё іканапіснай і ювелірнай
У 1161 годзе Ефрасіння Полацкая заказала мясцоваму майстру Лазару Богшы выраб
ага крыжа з рэліквіямі, які пазней стаў вядомы як Крыж Ефрасінні Полацкай. Крыж стаў
нацыянальнай святыняй і адначасова помнікам старабеларускага пісьменства.
аўчэгам для захавання хрысціянскіх рэліквій. Ён быў шасціканцовы, вышынёй 52 см,
ерхняй папярочкі — 12 см, ніжняй — 21 см, таўшчынёй 2,5 см. Аснова крыжа —
е дрэва, пакрытае золатам з каштоўнымі камянямі.
ваўся ў царкве Святога Спаса да пачатку 1220-х гадоў, потым быў вывезены ў Смаленск,
4 годзе ў Маскву, адкуль вернуты ў Полацк вялікім князем маскоўскім Іванам IV у 1563
захопу Полацка. Падчас вайны 1812 года крыж схавалі ў замураванай нішы
скага сабора, а ў 1841 годзе вярнулі ў храм Спаса.
крыж канфіскавалі савецкія ўлады. У 1928 годзе дырэктар Беларускага дзяржаўнага
ў Ластоўскі вывез крыж з Полацка ў Мінск, а ў 1929 годзе перадаў яго Беларускаму
ілёве, пра што быў складзены Акт. Акт 1929 года сведчыць пра вялікія мастацкія страты
выяў святых былі выламаны або сапсаваны, з каштоўных камянёў засталіся толькі два —
анат, з розных частак помніка знікла пакрыццё з золата і пярліны, бачны сляды
монтаў.
ткова згублены ў 1941 годзе падчас адступлення Чырвонай арміі з Магілёва.
ыя пошукі крыжа былі беспаспяховымі, таму ў 1997 годзе брэсцкім майстрам Мікалаем
роблена дакладная копія крыжа, якая захоўваецца ў Полацку ў царкве Ефрасінні
7
8. Паломніцтва ў Іерусаліме
ПАЛОМНІЦТВА Ў ІЕРУСАЛІМЕУ 1166 годзе Ефрасіння намерылася здзейсніць паломніцтва ў Іерусалім. Правесці сястру ў дарогу ў Полацк
прыехалі браты Вячка і Давыд. Брат Вячка прыехаў з дзвюма дочкамі — Кірыніяй і Вольгай, якім прасіў у
Ефрасінні блаславення, а потым пагадзіўся каб дочкі засталіся паслушніцамі манастыра. Ігуменства і апеку
манастыроў Ефрасіння перадала сваёй сястры Еўдакіі (Гардзіславе).
Атрымаўшы блаславенне полацкага епіскапа Дыянісія, выправілася з братам Давыдам і стрыечнай
сястрой Еўпраксіяй (Звеніславай) спачатку ў Канстанцінопаль, потым у Святую зямлю. Магчыма, што пры
гэтым Ефрасіння выконвала і царкоўна-дыпламатычную місію, а на землях Русі, праз якія праязджала, —
міратворчую місію. Само падарожжа было сухаземным, а не традыцыйным шляхам «з варагаў у грэкі», інакш
немагчымай была б сустрэча князёўны з імператарам Мануілам.
На шляху ў Царград сустрэлася з імператарам Мануілам, які ў той час ішоў на вайну з венграмі. Сустрэча
Ефрасінні з імператарам ставіць пад сумненне калісьці прынятую дату паломніцтва і смерці святой — 1173
год. Візантыйскі імператар апошні раз ваяваў з венграмі ў 1167 годзе, прычым выйшаў у паход 8
красавіка на Вялікдзень, прыкладна ў гэты час граніц Візантыі дасягнулі полацкія паломнікі. У навуковай і
царкоўнай літаратуры раней называўся год смерці святой Ефрасінні — 1173, але ў гэтым годзе Мануіл
Камнін ваяваў не з венграмі, а з сербамі. Таму годам смерці святой паводле новых даследаванняў лічыцца
1167 год.
Імаверна, была ў Канстанцінопалі, а ў канцы красавіка 1167 года дасягнула Іерусаліма. Іерусалім
належаў крыжакам, уладарыў у ім Амальрых I, які даводзіўся Ефрасінні далёкім сваяком — праз Ганну, дачку
вялікага князя кіеўскага Яраслава Уладзіміравіча і жонку французскага караля Генрыха I. У Іерусаліме
Ефрасіння наведала Гроб Гасподні, пасля тры дні прыходзіла да яго для малення. Праз некалькі дзён
захварэла і паслала брата з сястрой за вадой на Іардан.
Пасля яўлення Ефрасіння пачала падрыхтоўку да сваёй смерці. Яна пасылае ў старажытную Лаўру Савы
Асвячонага з просьбай пра пахаванне ў манастырскім храме, але Лаўра была мужчынскім манастыром, і там
не прымалі жанчын. Аляксей Мельнікаў сцвярджае, што жаданне быць пахаванай у манастыры Святога
Савы было вынікам наследавання Ефрасінняй жыцця Ефрасінні Александрыйскай, якая жыла пад імем
інака Ізмарагда і была пахавана ў мужчынскім манастыры. Атрымаўшы адмову, Ефрасіння пасылае слугу
купіць грабніцу ў крыпце храма Прасвятой Багародзіцы ў Феадосіевым манастыры.
Хварэла Ефрасіння 23 дні, памерла 23 мая 1167 года.
8
9. Уплыў на грамадскае жыццё
УПЛЫЎ НА ГРАМАДСКАЕ ЖЫЦЦЁУладзімір Арлоў сцвярджаў, што Ефрасіння значна ўплывала на палітычнае і
грамадскае жыццё ў Полацку сярэдзіны XII ст., была своеасаблівым сцягам змагання
палачан за незалежнасць[10]:122, але звестак пра яе палітычную і грамадскую
дзейнасць у крыніцах няма. Аднак ігумення была сучасніцай гістарычных падзей,
паходзіла з уладарнай дынастыі, мела пэўны аўтарытэт, таму магла б паўстагоддзя
ўплываць на палітыку ў Полацку. Пасля 1101 года адбыўся спадчынны
падзел Полацкай зямлі на асобныя княствы паміж сынамі полацкага князя Усяслава,
а потым і іх нашчадкамі — полацкія, менскія, віцебскія і друцкія князі змагаліся паміж
сабою за ўладу, а таксама з кіеўскімі і іншымі князямі або ў саюзе з імі. На думку
Г. Авакян, Ефрасіння сваім духоўным складам магла ў гэтых умовах быць абаронцай
міру і спрыяць узаемаразуменню[7]:15.
Пячатка Ефрасінні ПолацкайПячатка Ефрасінні, знойдзеная на Рурыкавым
гарадзішчы ў Ноўгарадзе, можа сведчыць пра нейкую ролю ігуменні ў палітычным
жыцці. На думку Арлова, ігумення праз полацкае веча магла ўплываць на
прызначэнне епіскапаў і запрашэнне князёў. Магчыма, таму ў 1132 годзе палачане
выгналі з горада князя Святаполка, пасаджанага вялікім князем кіеўскім пасля
выгнання полацкіх князёў у Візантыю, і пасадзілі на полацкі сталец роднага брата
Ефрасінні — Васільку. Ігумення магла мець дачыненне да падзей 1151 года, калі
полацкае веча адмовіла ў даверы Рагвалоду-Васілю і аддало яго ў палон менскім
князям Глебавічам, а таксама да падзей 1158 года, калі палачане зноў запрасілі на
сталец Рагвалода-Васіля. Усобіцы на Полаччыне працягваліся і ў 1162, а пасля і ў
1167 годзе. «Жыціе» кажа, што Ефрасіння нікога не хацела бачыць ворагамі — «ни
9
князя со князем, ни бояри с боярином, ни служанина со служанином — но всех
[10]:123—124
10. канец прэзентацыі
КАНЕЦ ПРЭЗЕНТАЦЫІ10
История