Похожие презентации:
Юраўскі карагод
1.
Юр 'я па ўсёй Беларусі.Юраўскі карагод у в.
Пагост
2.
Гісторыя Юр’іГісторыя святкавання Юр’я 6
мая ў в.Пагост Жыткавіцкага
раёна Гомельскай вобласці як
жяццядзейнасць элемента
нематэрыяльнай культурнай
спадчыны даволі працяглая і
шматнакіраваная. Важнай
часткай святкавання
з’яўляецца вясновы абрад
“Юраўскі карагод”. У 2006 г.
Пагашчанская традыцыя
святкавання Юр’я атрымала
статус гісторыка-культурнай
каштоўнасці , а ў 2019 г.
вясновы абрад "Юраўскі
карагод" быў унесены ў Спіс
нематэрыяльнай культурнай
спадчыны ЮНЕСКА, якой
патрабуецца тэрміновая ахова
3.
З мэтай падтрымкі супольнасці носьбітаў і пераемнікаўабраду ў Пагосце і іншых навакольных вёсках, а таксама
пашырыць практыку праводзіць Юраўскія святы на
тэрыторыі старажытнай Тураўшчыны, у якую сёння
часткова ўваходзяць некалькі раёнаў – Жыткавіцкі,
Лельчыцкі, Столінскі, на працягу 2021-2024 гг. пры
фінансавай падтрымцы Арганізацыі Аб'яднаных Нацый
па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА) быў
ажыццёўлены праект "Рэалізацыя плана аховы
вясновага абраду "Юраўскі карагод" в. Пагост
Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці" Беларускім
дзяржаўным універсітэтам культуры і мастацтваў у
супрацоўніцтве з Жыткавіцкім раённым выканаўчым
камітэтам і Галоўным упраўленнем культуры
Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта
У 2025 годзе 6 мая у в. Пагост зноў праводзіўся абрад “Юраўскі карагод”. Было важна ўбачыць, што мэты і задачы па
захаванню мясцовай культурнай традыцыі і пасля заканчэння праекта працягваюць рэалізоўваць з падтрымкай
дзяржаўных абласных, раённых органаў кіравання, а таксама ўстаноў і арганізацый.
4.
Як усё адбываецца?Да абраду рыхтуюцца загадзя: з самага ранку ці напярэдадні ўвечары
жанчыны вёскі збіраюцца разам і выпякаюць абрадавы хлеб, які
называецца «карагод». Так, карагод – гэта не толькі дзеянне, але яшчэ і
страва. Яго ўпрыгожваюць галінкамі дрэў, стужкамі і папяровымі
кветкамі. Сёлета далучыцца да ўпрыгожвання карагода маглі ўсе
ахвочыя, прыняўшы ўдзел у майстар-класе па вырабе папяровых кветак.
Сябе ўдзельнікі карагода таксама ўпрыгожваюць у найлепшых
традыцыях: можна пабачыць вялікую разнастайнасць нацыянальных
строяў, а таксама спалучэнняў сучаснага адзення з нацыянальнымі
элементамі. Незамужнія дзяўчаты рабілі вянкі з барвінку і насілі іх.
Раней у нашых продкаў на святах так было прынята абазначаць, што
дзяўчына вольная і шукае пару.
5.
Потым пачыналася шэсце, якое мела сваюіерархію. Спачатку ішлі дзве дзяўчыны, якія
неслі над галовамі ручнік, робячы «вароты». За
імі ішоў мужчына з іконай Божай Маці, хлопец з
абрадавай зоркай, хлопец з граблямі, на якія
прышпілены зялёны фартух, і мужчына, які нёс
хлеб-карагод. Усе гэтыя элементы, акрамя
ручніка, абавязкова павінны несці мужчыны.
Пасля асноўных дзеячаў вялікім натоўпам ішлі
ўсе астатнія. Накіроўвалася гэтая працэсія на
поле, дзе і адбываўся сам карагод. Каб зайсці на
поле, кожны павінен быў прайсці праз вароты з
ручніка, і гэтак жа сама трэба было сысці з поля.
Карагод вадзілі толькі жанчыны, а ў сярэдзіне
стаялі мужчыны, трымаючы галоўныя абрадавыя
элементы: ікону, граблі з фартухом, зорку і хлеб.
Падчас карагода фартух на граблях змяняюць з
зялёнага на чырвоны і закопваюць у зямлю
кавалачак чорнага хлеба з просьбай да святога
Юр’і даць добры ўраджай
6.
Пасля шэсце сыходзіць тым жа шляхам,але спыняючыся каля хат мясцовых
жыхароў. Там яны карагодзяць і
спяваюць песні з пажаданнямі дабрабыту
гаспадарам, за што атрымліваюць у
падзяку пачастункі. Гістарычна
склалася, што на Юр’ю аддзякуюць
яйкамі і хлебам ці печывам.
У гэты дзень гулянні ў Пагосце
працягваюцца да самага вечара,
а ў канцы свята ўсім
удзельнікам па кавалачку
раздаюць той самы хлеб-карагод.
История