Похожие презентации:
Грамадска-палітычны лад і права на Беларусі ў перыяд усталявання дзяржаўнасці ўсходніх славян (IХ ст.- першая палова ХIII ст.)
1. Тэма 2. Грамадска-палітычны лад і права на Беларусі ў перыяд усталявання дзяржаўнасці ўсходніх славян (IХ ст. – першая палова
Тэма 2. Грамадска-палітычны лад іправа на Беларусі ў перыяд
усталявання дзяржаўнасці ўсходніх
славян (IХ ст. – першая палова ХIII
ст.)
Лекцыя №2
2. Княствы і іх межы
У 9 ст. на аснове племяннога княжання крывічоў–палачанузнікла Полацкае княства. Яно ахоплівала паўночную і
часткова цэнтральную частку сучаснай Беларусі. Цэнтрам
княства становіцца Полацк – самы першы горад на
тэрыторыі Беларусі, які ўзгадваецца ў летапісах пад 862 г.,
хаця паселішча тут узнікла яшчэ ў 5 ст. Полацкае княства
размяшчалася на гандлёвых шляхах “з вараг у грэкі” і
кантралявала частку гэтых шляхоў ўздоўж Заходняй Дзвіны і
міжрэчча Дзвіны і Дняпра.
Тураўскае княства сфарміравалася на аснове племяннога
княжання дрыгавічоў. Яно ахоплівала тэрыторыю сучаснай
паўднёвай Беларусі – Палесся. Тураўскае княства ўзнікае на
водным Прыпяцка-Бугскім гандлёвым шляху з Кіева ў
Польшчу. Яго цэнтрам з’яўляўся Тураў. Назва ад імя
міфічнага князя Тура. Упершыню Тураў узгадваецца ў
летапісах пад 980 г
3.
Акрамя Полацкага і Тураўскага княстваў землі сучаснай Беларусіўваходзілі ў склад і іншых славянскіх княстваў. На землях
крывічоў–смалян і часткі радзімічаў ў 9 ст. складваецца
Смаленскае княства, якое становіцца цалкам самастойным у
першай палове 12 ст. У выніку феадальнай раздробленасці з
другой паловы 12 ст. у яго межах утвараецца некалькі ўдзельных
княстваў; на тэрыторыі Беларусі ўзнікае Мсціслаўскае княства.
Частка Палесся з горадам Мазыр уваходзіла ў склад Кіеўскага
княства; тэрыторыя Пасожжа з горадам Гомель – Чарнігаўскага
княства.
На захадзе сучаснай Беларусі, дзе адносна позна ажыццяўлялася
падпарадкаванне
славянамі
балцкіх
плямёнаў,
узнікаюць
Берасцейскае (1017), Новагародскае (1117), Гарадзенскае (1116)
княствы. Спачатку яны знаходзіліся пад уладай Кіеўскай дзяржавы.
З канца 12 ст. трапляюць пад палітычны кантроль ГаліцкаВалынскага княства. У гэтых княствах жыло змешанае
насельніцтва з валынян, дрыгавічоў, крывічоў і балтаў.
4.
5.
6. Феадальны лад
Зямля ў часы першых дзяржаўных утварэнняўналежала
племені,
родавым
і
суседскім
абшчынам. Паступова ў 9 – 13 стст. у межах
абшчын адбывалася маёмаснае раслаенне, захоп
зямель прыватнымі асобамі. Назіраецца працэс
станаўлення
феадальных
адносін.
Пад
феадалізмам разумеецца сістэма грамадскіх
адносін, у аснове якой знаходзіцца прынцып
перадачы зямельных уладанняў вышэйшым
уласнікам зямлі ў дзяржаве (князем, каралём)
сваім васалам на пэўны час або назаўсёды за
пэўныя заслугі. Асноўнымі сацыяльнымі класамі
феадальнага грамадства з’яўляюцца феадалы
(буйныя уладальнікі зямлі) і залежныя ад іх
сяляне.
7. феадальнае землеўладанне
Асноўныя шляхі фарміравання феадальнага землеўладанняна тэрыторыі Беларусі:
- падараванні князёў сваім дружыннікам за ваенную або
грамадзянскую службу;
- падараванні з боку князёў і баяраў царкве.
Асноўныя віды феадальнага землеўладання:
- княскае;
- баярскае;
- царкоўнае.
Асноўныя тыпы феадальных уладанняў:
- вотчына – уладанне з правам поўнага распараджэння і
перадачы па спадчыне;
- памесце – уладанне з правам абмежаванага распараджэння
без права перадачы па спадчыне на працягу жыцця
(дажывотна) або на пэўны час.
8.
Абсалютнаябольшасць
сялян–абшчыннікаў
(смердаў) у дадзены перыяд пражывала на
дзяржаўных землях. Устанаўліваецца залежнасць
сельскіх абшчын ад князёў, якая адлюстроўвалася
ў зборы даніны (натуральнай рэнты) з асобных
сялянскіх абшчын. Даніна збіралася шляхам
перыядычных паходаў князёў са сваімі дружынамі
ў палюддзе, або асобнымі дружыннікамі, якія
атрымлівалі пэўныя тэрыторыі ў “кармленне”. За
абарону з боку князя і дружыны раз у год у
вызначаных памерах у пагосты (цэнтры пэўных
тэрыторый–воласцей)
звозіліся
прадукты
харчавання, мёд, футра і г.д. Аб’ём даніны з
асобных
сялянскіх
двароў
размяркоўвала
абшчына.
9. Фарміруюцца асноўныя катэгорыі залежных сялян:
закупы – сяляне, якія выконвалі павіннасці на карысцьземлеўладальніка на пэўны час за пазыку (“купу”)
прадуктамі або грашыма да моманту разліку;
- радовічы – сяляне, якія заключалі дамову з
землеўладальнікамі (“рад”) на пэўны час з фіксацыяй
павіннасцей;
- ізгоі – людзі, якія страцілі сувязь са сваімі абшчынамі ў
выніку невыканання павіннасцей, нявыплаты пазык ці
здзейсненых злачынстваў і жылі за кошт часовых
заробкаў;
- чэлядзь, халопы – хатнія рабы або кабальныя даўжнікі.
Рабамі станавіліся пераважна ваеннапалонныя, дзеці
якіх маглі атрымаць свабоду.
10. ПАЛІТЫЧНЫ ЛАД ДЗЯРЖАЎ-КНЯСТВАЎ
ПАЛІТЫЧНЫ ЛАД ДЗЯРЖАЎКНЯСТВАЎ. Вышэйшую ўладу
ажыццяўлялі князь,
рада князя, веча.
Функцыі органаў
цэнтральнага
кіравання выконвалі
такія службовыя
асобы, як пасаднік,
тысяцкі, падвойскі,
ключнік, цівун і інш.
11. Князь
Галоўнай асобай у сістэме ўлады быў князь. Ён стаяў начале дзяржавы і ўсіх выканаўчых органаў, меў права
вырашаць усе бягучыя справы дзяржаўнага кіравання.
Асноўным абавязкам князя была арганізацыя абароны
дзяржавы ад знешняга нападу і падтрыманне ўнутранага
парадку. Уладарныя паўнамоцтвы князя абумоўліваліся
якяго асабістымі якасцямі і аўтарытэтам сярод насельніцтва,
так і падтрым-кай вярхоў пануючага класа.
Паўнамоцтвы князя ажыццяўляліся ў асноўным у сферы
выканаўча-распарадчай дзейнасці. Правам выдання новых
законаў князь не валодаў. Такое права мелі рада князя і
веча. Займацца правасуддзем князь мог толькі з членамі
рады і іншымі службовымі асобамі. Такім чынам, і судовая
дзейнасць князя абмяжоўвалася.
12. Рада князя
1. не мела пастаяннага складу. Князь могзапрашаць да сябе на нарады ўсіх, каго ён
жадаў.
2. кампетэнцыя рады фактычна злівалася
з кампетэнцыяй князя, бо ўсе пытанні, якія
вырашаліся князем, як правіла, ён
абмяркоўваў са сваёй радай.
13. Веча
Гэта была пачатковая форма гарадскога самакіравання, упэўнай ступені падуладнага мясцовай знаці. У пачатку XII ст.
роля веча ўзрасла настолькі, што яно актыўна вырашала
пытанні вайны і міру, запрашала на прастол князёў і нярэдка
праганяла іх з горада, устанаўлівала раскладку павіннасцей
і падаткаў, прымала захады па арганізацыі апалчэння і
абароны, разглядала найбольш важныя судовыя справы,
ажыццяўляла заканадаўчую ўладу.
Княжацкая ўлада ў Полацку была значнай нават у перыяды
найбольш актыўнай дзейнасці веча. Князь узначальваў
ваенныя сілы, меў пры сабе дружыну, ажыццяўляў
унутранае кіраванне, мог заключыць мір і г. д., раздаваў
воласці разам з гарадамі іншым князям-васалам.
14.
15. Пасаднік
абіраўся вечам або прызначаўся князем у іншыягарады дзяржавы, дзе ён з'яўляўся намеснікам
князя. Знаходжанне ў горадзе адначасова князя і
пасадніка, акрамя як у Ноўгарадзе Вялікім, —
з'ява незвычайная. Аб існаванні пасадніка ў
Полацку звестак няма, а ў Тураве, паводле
Іпацьеўскага летапісу, у сярэдзіне XII ст.
знаходзіліся адначасова князь і пасаднік. Такі
факт можа сведчыць аб асаблівасцях грамадскапалітычнага ладу ў Тураўскім княстве.
16. Іншыя пасады:
Галоўнымабавязкам
тысяцкага
з'яўлялася ваеннае кіраўніцтва. У час
вайны ён камандаваў апалчэннем, а ў
мірны — сачыў за падтрыманнем парадку
ў горадзе.
Падвойскаму
даручалася сачыць за
выкананнем
рашэнняў
веча
і
распараджэнняў князя.
Гаспадарчымі
справамі і некаторымі
судова-адміністрацыйнымі пытаннямі ў
дзяржаве займаліся ключнік і цівун.
17. СТАНАЎЛЕННЕ ПРАВА СТАРАЖЫТНАЙ БЕЛАРУСІ I ЯГО ХАРАКТАРЫСТЫКА
Узнікненнестаражытных дзяржаў на
тэрыторыі
Беларусі
суправаджалася
фарміраваннем
старажытнага
феадальнага права. Першай крыніцай
права, яго асновай, і былі старажытныя
звычаі. 3 таго моманту, калі звычай
санкцыяваўся дзяржавай, ён станавіўся
нормай звычаёвага права. Гэтыя нормы
маглі існаваць як у вуснай, так і ў
пісьмовай форме.
18.
3 далейшым развіццём і ўмацаваннемфеадальных адносін ствараліся льготы
для пануючага класа. Таму ад дзяржавы
патрабавалася выданне
спецыяльных
законаў, дапаўненняў і тлумачэнняў да
норм звычаёвага права. Так ствараліся
нормы пісанага права, якія спачатку не
адмянялі норм звычаёвага права, а толькі
дапаўнялі
іх,
надавалі
ім
агульнадзяржаўны характар.
19. Для старажытнага звычаёвага права Беларусі характэрны наступныя рысы:
Партыкулярызм права звязаны з наяўнасцю ўкожнай мясцовасці сваіх звычаяў, норм, правіл і
адсутнасцю агульнадзяржаўнай прававой сістэмы.
Традыцыяналізм і кансерватызм прававых норм,
іх нязменнасць у многім былі абумоўлены
ўплывам царквы.
Дуалізм
(дваістасць)
звычаёвага
права
заключаўся ў ідэі поўнага бяспраўя рабоў
(халопаў, чэлядзі нявольнай) і фармальнай
роўнасці свабодных людзей пры фактычным
стварэнні льгот і пераваг пануючаму класу.
20.
Аналізюрыдычных помнікаў старажытнай Беларусі
дазваляе сцвярджаць аб тым, што з далейшым развіццём і
ўмацаваннем феадалізму пашыралася роля прававых норм
у рэгуляванні грамадскіх адносін, і перш за ўсё норм грамадзянскага і крымінальнага права. У першую чаргу гэта
адбілася на ўсталяванні рознай праваздольнасці простых
людзей і феадалаў. Найбольш абаронены законам былі
князі, баяры і вышэйшыя слаі духавенства. Яны, у прыватнасці, маглі распараджацца сваімі маёнткамі, учыняць
розныя грамадзянска-прававыя здзелкі, мець залежных ад
сябе людзей, а таксама халопаў. Меншай праваздольнасцю
валодалі свабодныя людзі, якія знаходзіліся ў васальнай
залежнасці ад буйных землеўладальнікаў, яшчэ меншай феадальна-залежныя сяляне. Халопы і чэлядзь нявольная
былі амаль зусім абмежаваны ў правах. Напрыклад, яны не
мелі права валодаць нерухомай уласнасцю, не маглі
выступаць у судзе.
21.
Заканадаўства разглядаемага перыяду перш заўсё вылучае такія віды пакарання, як маёмасныя
спагнанні і выдача злачынца пацярпеўшаму. За
асабліва цяжкія злачынствы закон прадугледжваў
расправу і рабаванне як самога вінаватага, так і
яго сям'і.
У сямейным праве галоўнае значэнне надавалася
шлюбу. Асабістыя адносіны ў сям'і будаваліся на
падпарадкаванні жонкі мужу. Апошні прызнаваўся
галавой сям'і, але калі муж ішоў у сям'ю жонкі, то
ўласнікам гаспадаркі лічылася жонка або яе
бацькі.
22. Суд
Усудах дзяржаў-княстваў Беларусі панаваў
абвінаваўча-спаборны працэс. Ён ужываўся пры
разглядзе грамадзянскіх і крымінальных спраў.
Кожны бок спрабаваў даказаць сваю праўду.
Галоўную ролю ў доказах мелі паказанні сведак,
прысяга
(цалаванне
крыжа),
«суд
боскі»
(выпрабаванне агнем ці вадой).
Князі, іх пасаднікі, іншыя службовыя асобы
выконвалі функцыі пасрэднікаў у судовым
працэсе, спаганяючы за гэта пэўную суму (штрафвіру).