Slajd 1
Slajd 2
Slajd 3
Slajd 4
Slajd 5
Slajd 6
Slajd 7
Slajd 8
Slajd 9
Slajd 10
Slajd 11
Slajd 12
Slajd 13
Slajd 14
Slajd 15
Slajd 16
Slajd 17
Slajd 18
Slajd 19
Slajd 20
Slajd 21
Slajd 22
Slajd 23
2.24M
Категории: ПсихологияПсихология РелигияРелигия

Слова жыцця на чэрвень

1. Slajd 1

СЛОВА
ЖЫЦЦЯ
Чэрвень 2014

2. Slajd 2

“I вось Я з вамi ва ўсе днi
аж да сканчэння веку”
(Mц 28,20).

3. Slajd 3

Евангелiст Мацвей, на пачатку
свайго Евангелля нагадвае нам,
што Езус, чыю гісторыю ён
пачынае распавядаць,
гэта «Бог-з-намі», Эмануэль
(Mц 1,23),

4. Slajd 4

а ў канцы ён цытуе словы, у якіх Езус абяцае застацца з намі
назаўсёды, нават пасля свайго вяртання на нябёсы.
Да канца свету Ён будзе «Богам-з-намі».

5. Slajd 5

Езус звяртае гэтыя словы да сваіх вучняў пасля таго,
як ужо даверыў iм заданне ісцi i несцi па ўсім свеце
Ягонае пасланне.

6. Slajd 6

Ён цалкам ўсведамляе, што пасылае іх як авечак сярод
ваўкоў, і што яны сустрэнуць супрацiўленне і пераслед
(Mц 10,16-22).

7. Slajd 7

Але Ён не хоча пакiнуць iх адных пры выканнi гэтай місіi.
Менавіта таму ў хвiлiны адыходу Ён запэўнiвае,
што застанецца з імі!

8. Slajd 8

Яны не будуць бачыць Яго сваiмi вачыма, не пачуюць
Ягонага голасу, не змогуць дакрануцца да Яго,
але Ён застанецца паміж імі, як і раней,
і нават больш, чым раней.

9. Slajd 9

I калі да гэтага часу Ягоная прысутнасць была звязана
з пэўным месцам: Ён прысутнiчаў у Капернауме ці ля возера,
на гары ці ў Ерусаліме, з гэтага часу і назаўсёды
Ён будзе паўсюль там, дзе Ягоныя вучні.

10. Slajd 10

Езус таксама меў на ўвазе і ўсiх нас, хто ў будучыні
дасведчыць цяжкасцяў штодзённага жыцця.

11. Slajd 11

Езус – Уцелаўлёная Любоў - магчыма, думаў: Я хацеў бы
заўсёды быць з людзьмі, хацеў бы падзяляць іхнія турботы,
хацеў бы даваць ім парады, суправаджаць іх на iхнiх
шляхах, уваходзiць у iхнiя дамы, сваёй прысутнасцю
хацеў бы ажыўляць іхнюю радасць.

12. Slajd 12

Вось чаму ён хацеў застацца з намі - каб мы маглi адчуваць
Ягоную блізкасць, Ягоную сілу, Ягоную любоў.

13. Slajd 13

У Евангеллi ад св. Лукi сказана (Лк 24,52), што вучні,
убачыўшы Езуса, узыходзячага на неба,
«з вялікай радасцю вярнуліся ў Ерусалім».

14. Slajd 14

Як гэта было магчыма?
Бо яны дасведчылі, што Ягоныя словы ёсць праўдай.

15. Slajd 15

Гэтак жа i мы будзем перапоўненыя радасцю,
калі сапраўды паверым у абяцанне Езуса:

16. Slajd 16

“I вось Я з вамi ва ўсе днi
аж да сканчэння веку”
(Mц 28,20).

17. Slajd 17

Гэтыя Словы, апошнія словы, якiя сказаў Езус сваім вучням,
азначаюць канец Ягонага зямнога жыцця і адначасова
пачатак жыцця Касцёла, у якiм Ён прысутнічае
ў шэрагу розных спосабаў:

18. Slajd 18

у Эўхарыстыі, у Ягоным Слове, у Сваіх прадстаўніках
(біскупах, святарах), у бедных, у маленькіх, у адкiнутых...
ва ўсіх блiжніх.

19. Slajd 19

Для нас незвычайна блізка гэтае акрэсленне асаблівай
прысутнасцi Езуса, на якую Ён сам - таксама ў Евангеллі
ад Мацвея (Mц 18,20) - нам паказаў: «Дзе двое цi трое
сабраныя ў імя Маё, там Я ёсць сярод іх».

20. Slajd 20

Ён прагне, каб
праз гэтую
прысутнасць Ён
мог быць
у кожным месцы.

21. Slajd 21

Калі мы жывем так, як Ён нас просiць, а асабліва
Ягоным Новым Запаветам, мы можам дасведчыць
гэтай Ягонай прысутнасцi таксама
i па-за касцёламі, i пасярод людзей, у месцах,
дзе жывем, паўсюль.

22. Slajd 22

Тады адзiнае, што ёсць неабходна, дык гэта ўзаемная любоў,
ахвярная, разумеючая, якая ўдзельнічае ў пакутах,
трывогах і радасцях нашых братоў: тая любоў, якая
ахоплівае ўсе, усе даруе, якая тыповая для хрысціянства.

23. Slajd 23

Давайце будзем жыць так, каб кожны меў магчымасць
сустрэцца з Ім ужо тут, на зямлі.

24.

“I вось Я з вамi ва ўсе днi
аж да сканчэння веку”
(Mц 28,20).
Testo di Chiara Lubich
Pubblicata in Città Nuova 2002/8, p.7
Grafica Anna Lollo in collaborazione con don Placido D’Omina (Sicilia, Italia)
* * *
Il commento alla Parola di Vita è tradotto ogni mese in 96 lingue e idiomi,
e raggiunge vari milioni di persone in tutto il mondo
tramite stampa, radio, TV e via internet.
Per informazioni www.focolare.org
Questo PPS, in diverse lingue, è pubblicato su www.santuariosancalogero.org
English     Русский Правила