Slajd 1
Slajd 2
Slajd 3
Slajd 4
Slajd 5
Slajd 6
Slajd 7
Slajd 8
Slajd 9
Slajd 10
Slajd 11
Slajd 12
Slajd 13
Slajd 14
Slajd 15
Slajd 16
Slajd 17
Slajd 18
Slajd 19
Slajd 20
Slajd 21
Slajd 22
Slajd 23
Slajd 24
Slajd 25
1.71M
Категории: ПсихологияПсихология РелигияРелигия

Слова жыцця

1. Slajd 1

Слова
Жыцця
Май 2013

2. Slajd 2

"Давайце, і будзе вам дадзена: мераю добраю,
утрэсенаю, умятаю і перапоўненаю
адсыплюць вам ва ўлоньне вашае".
(Лк 6,38)

3. Slajd 3

Ці здаралася так,
каб ты атрымаў
ад некага падарунак
і адчуў патрэбу
адказаць узаемнасцю?

4. Slajd 4

I не дзеля таго, каб адплаціць доўг, але каб выказаць
сапраўдную падзяку і любоў? Напэўна, так бывала.

5. Slajd 5

Калі здаралася з табою
такое, то можаш сабе ўявіць,
як гэта ёсць у Бога; у Бога,
які ёсць Любоўю.

6. Slajd 6

Ён заўсёды адказвае ўзаемнасцю на кожны падарунак,
які мы даем нашым блiжнiм у Яго Імя. Сапраўдныя хрысціяне
перажываюць гэта вельмі часта. І кожны раз гэта нечакана.

7. Slajd 7

Бо Бог невычарпальны ў сваіх ідэях.
Можна было б ўзгадаць тут сотні тысяч
прыкладаў, можна было б напісаць
цэлую кнігу пра гэта.

8. Slajd 8

I адразу выявiлася б
тое, наколькі
праўдзiвыя гэтыя
словы: «мераю
добраю, утрэсенаю,
умятаю
і перапоўненаю
адсыплюць вам
ва ўлоньне вашае",
якiя апiсваюць
багацце, з якiм Бог
ўзнагароджвае,
Ягоную шчодрасць.

9. Slajd 9

"Надыходзiла ноч, калі ў сціплай кватэры ў Рыме
некалькi дзяўчат, якія хацелі жыць паводле Евангелля,
рыхтавалiся да сну.

10. Slajd 10

Раптам у дзверы пазванiлі. Хто б гэта мог прыйсцi ў такi
час? У дзвярах стаяў чалавек, на твары якога быў выраз
вялікага непакою і нават роспачы: на наступны дзень
яго разам з ягонай сям'ёй павінны высялiць з кватэры
за няўплату арэнды.

11. Slajd 11

Дзяўчаты пераглянуліся і,
не кажучы ні слова, палезлi
ў скрыню, дзе захоўвалi рэшту
ад сваiх зарплатаў ды грошы,
адкладзеныя, каб аплаціць
рахункі за газ, тэлефон
і святло.
Без ваганняў аддалi ўсё
яму.

12. Slajd 12

У тую ноч заснулi шчаслівыя.
Але хтосьці памятаў пра іх.

13. Slajd 13

Яшчэ да світання зазваніў тэлефон:
‘Зараз жа еду да вас у таксі',
азваўся голас таго самага
чалавека. Здзіўленыя, яны чакалi.

14. Slajd 14

Твар госця казаў,
што нешта змянілася:
'Учора ўвечары,
як толькi я вярнуўся
дадому, я атрымаў
cпадчыну, якой ніколі
не чакаў. Сэрца сказала
мне, што я павінен
падзяліцца з вамі’.
Падараваная iм сума
была ўдвая большая
за тую, якую яму
так шчодра ахвяравалi.”

15. Slajd 15

"Давайце, і будзе вам дадзена: мераю добраю,
утрэсенаю, умятаю і перапоўненаю
адсыплюць вам ва ўлоньне вашае".

16. Slajd 16

Ці перажываў i ты калінебудзь падобны досвед?
Калі не, то памятай,
што дар, ахвяраваны таму,
хто просiць, павінен
аддавацца бескарысліва,
без разліку на адплату.
Паспрабуй.
Але не дзеля таго,
каб пабачыць эфект,
а толькi таму,
што любiш Бога.

17. Slajd 17

Кажаш: “Не маю нічога."
Няпраўда.
Калі мы пажадаем, мы знойдзем у сябе невычэрпныя скарбы:
наш вольны час, сэрца, ўсмешку, спагаду, нашу культуру,
супакой, наша слова, якое можа пераканаць каго-небудзь
заможнага падзяліцца з тым, хто нiчога не мае…

18. Slajd 18

Кажаш: “Але я не ведаю, каму даць."
Азірніся вакол: успомні таго хворага ў бальніцы, адзінокую
ўдаву, сябра, які адыйшоў ад цябе прыгнечаны, таго маладога,
заўсёды сумнага беспрацоўнага, брата, які патрабаваў дапамогi,
свайго сябра ў турме, таго нясмелага вучня?
У іх чакае цябе Хрыстос.

19. Slajd 19

Прымі хрысціянскую паставу,
якой прасякнута ўсё Евангелле,
і якая не дазваляе замыкацца ў сабе
і ў празмерных клопатах.

20. Slajd 20

Адкінь самаўпэўненасць,
заснаваную на зямных выгодах,
і абапрыся на Бога.
Так спраўдзiцца твая вера ў Яго,
якая хутка будзе пацверджана
падарункам, якi вернецца
да цябе.

21. Slajd 21

Няма сумнiваў, што Бог дзейнічае такім чынам не дзеля таго,
каб зрабіць багатым Сябе або ўзбагацiць нас. Ён робіць гэта,
каб многія іншыя ўбачылі гэтыя маленькія цуды,
справакаваныя нашым падарункам, і зрабілi тое ж самае.

22. Slajd 22

Ён робіць гэта, каб мы, маючы больш, маглi больш аддаць,
каб мы - як сапраўдныя адміністратары дабротаў, якія
належаць Богу – дазволiлi iм цыркуляваць у асяроддзi людзей,
якiя нас акружаюць, аж да таго, каб казалi пра нас гэтак жа,
як некалi было сказана пра першую суполку ў Ерусаліме,
"ня было сярод іх анікога ў нястачы".

23. Slajd 23

Хіба не адчуваеш,
што жывучы такім
чынам, ты будзеш
удзельнiчаць
у сацыяльным
абнаўленнi,
якога чакае свет?

24. Slajd 24

“Давайце, і будзе вам дадзена".
Зразумела, Езус перад усiм кажа тут пра ўзнагароду, якую мы
атрымаем на нябёсах, але тое, што сустрэне нас тут, на зямлі,
з'яўляецца запаветам і гарантыяй гэтай ўзнагароды.

25. Slajd 25

“Давайце, і будзе вам
дадзена: мераю добраю,
утрэсенаю, умятаю
і перапоўненаю
адсыплюць вам
ва ўлоньне вашае“.
Testo di Chiara Lubich, scritta ad ottobre 1998
Grafica Anna Lollo in collaborazione con don Placido D’Omina (Sicilia, Italia)
***
Il commento alla Parola di Vita è tradotto ogni mese in 96 lingue e idiomi,
e raggiunge vari milioni di persone in tutto il mondo
tramite stampa, radio, TV e via internet.
Per informazioni www.focolare.org
Questo PPS, in diverse lingue, è pubblicato su www.santuariosancalogero.org
English     Русский Правила