626.50K
Категория: ЛингвистикаЛингвистика

Перанос слоў

1.

Перанос слоў

2.

З аднаго радка на другі
словы пераносяцца па
складах:
шко-ла, ву-чань,
ву-ча-ні-ца, кні-га,
cшы-так

3.

Не пакідаецца на радку і
не пераносіцца на другі
радок адна літара:
ура-джай
(нельга: у-раджай)

4.

Не пакідаюцца ў канцы
радка і не пераносяцца на
наступны радок
падвоеныя зычныя:
пытан-не,
дзён-нік, гал-лё

5.

Нельга раздзяляць літары
дж, дз, якія абазначаюць
адзін гук:
ся-джу,
па-дзя-ка-ваць,
мядз-ведзь

6.

Літары й, ў, ь, а таксама
апостраф нельга аддзяляць
ад папярэдняй літары:
вай-на,
праў-да, пісь-мо,
пад’-езд

7.

Пры збегу зычных у корані
слова і ў некаторых суфіксах
падзел груп зычных для
пераносу свабодны:
пес-ня, пе-сня,
ся-стра, сяс-тра,
сяст-ра

8.

Жадаю поспехаў!
Малайчына!
English     Русский Правила