Похожие презентации:
Палута Бадунова
1.
ПалутаБіяграфіяТворчасць
Яна была першай
“Жалезная ледзі”
Бадунова
Памяць
2.
БіяграфіяЮнацтва
Настаўніцства і Петраград
Міністарка БНР
На чале беларусізацыі
Каханне
Смерць
3.
ЮнацтваБ. Палута Аляксандраўна Бадунова – легенда нацыянальнавызваленчага руху ХХ стагоддзя. Нарадзілася яна ў мястэчку
Навабеліца (цяпер – адзін з раёнаў Гомеля). Бацька, Аляксандр
Восіпавіч, арандаваў невялікі маёнтак, што і было асноўным
прыбыткам сям'і, у якой гадавалася сямёра дзяцей – два сыны і пяць
дачок.
Так, фарміраванне асобы Палуты адбылося ва ўмовах цалкам
традыцыйна-патрыярхальнага местачковага асяродка. У шматлікай
сям’і жаночыя і мужчынскія ролі былі строга размеркаваныя:
утрыманне жонкі і дзяцей поўнасцю ляжала на бацьку. Хатняй
гаспадаркай і выхаваннем сямёх дзяцей займаліся маці і незамужняя
сястра бацькі.
ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ
4.
НАЗАДЮнацтва
Старэйшы сын Аляксандр рэпрэзентаваў грамадска прэстыжную
дзейнасць праз актыўны ўдзел у кіраўніцтве мясцовым Ваеннапажарным таварыствам і арганізацыю мясцовага спорту. Ніякіх
звестак аб грамадскіх справах сясцёр Бадуновых няма. Яны
атрымалі хатняе выхаванне і ў далейшым трое з пяцёх сясцёр
цалкам задаволіліся ролямі маці і хатніх гаспадынь.
Менавіта Палута прадэманстравала разрыў традыцыі, калі
скончыла двухкласнае вучылішча ў Буйнічах пад Магілёвам і
«вытрымала іспыт на званне хатняй настаўніцы рускай мовы і
геаграфіі». Гэтым крокам яна абышла нават брата, які атрымаў
толькі хатнюю адукацыю. Праца ў народных школах і вучэльнях
Гомельскага павета забяспечыла Палуце роўную з мужчынамі ў
сям'і магчымасць самастойнага заробку і выбару жыццёвых
перспектыў.
ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ
Наустаўніцтва
і Петраград
5.
Наустаўніцтва і ПетграградВосем гадоў маладая настаўніца выкладала ў мясцовых школках,
ад царкоўна-прыходскіх да земскіх. У жніўні 1917 Бадунова была
ў ліку аднавіцеляў Беларускага настаўніцкага саюзу. Пэўны час
(да 3.3.1918) яна загадвала беларускай школай № 20.
У 1914—1917 гг., амаль у трыццаць гадоў Палута паступіла на
Вышэйшыя гістарычна-літаратурныя курсы ў Петраградзе,
вывучала літаратуру, гісторыю і геаграфію. Павучыўшыся тры
курсы, была скіраваная як дэлегатка ад слухачоў курсаў у
Петраградскі Савет рабочых і сялянскіх дэпутатаў.
Пераезд у перадрэвалюцыйны Петраград на вучобу і далейшае
далучэнне да палітычнай дзейнасці былі вынікам толькі
ўласнага рашэння.
ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ
Міністарка БНР
6.
Міністарка БНРПалута пазнаёмілася з дэпутатам З. Жылуновічам, далучылася
(магчыма, пад яго ўплывам) да Беларускай сацыялістычнай
грамады. Вельмі хутка, ужо у чэрвені 1917 года, дзякуючы свайму
красамоўству і імпэту, Палута стала адным з лідараў леванародніцкага крыла. Калі партыя аднавіла сваю палітычную
дзейнасць, у склад новага ЦК і прэзідыума разам са Змітром
Жылуновічам, Клаўдзіем Дуж-Душэўскім, Эдзікам Будзькам і
Язэпам Варонкам была абраная і Палута Бадунова.
Улетку 1917 года яна прыязджала на Гомельшчыну, вяла
прапаганду беларускай ідэі сярод сялян, жаўнераў, настаўнікаў,
распрацавала праект дапамогі ўцекачам і інвалідам, пацярпелым ад
Першай сусветнай вайны.
ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ
7.
НАЗАДМіністарка БНР
Пасля разгону Усебеларускага з’езду і зрыву брэсцкіх перамоваў з
Германіяй быў сфармаваны часовы ўрад — Народны сакратарыят.
Палута, якая стала адзінай жанчынай у ім, ачоліла справы апекі. Яе
подпіс стаіць пад гістарычнымі Устаўнымі граматамі аб утварэнні
БНР і абвяшчэнні яе незалежнасці.
Пасля таго, як дзеячы БНР (Я. Лёсік, Я. Варонка, Р. Скірмунт ды
інш.) адправілі тэлеграму Вільгельму ІІ, левай часткай Грамады П.
Бадунова была адклікана з пасады народнага сакратара. 1 травеня
1918 разам з Т. Грыбам яна заявіла аб стварэнні ў складзе Рады БНР
асобнай фракцыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў і стала такім чынам
сузаснавальніцай Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў
(БПСР)
ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ
8.
НАЗАДМіністарка БНР
Палута ўдзельнічала ў стварэнні дзіцячых прытулкаў, адкрыцці
беларускіх школ, была старшынёю арганізаванага ў траўні 1918
года дабрачыннага таварыства “Цётка” (названага так у гонар
славутай паэткі), якое мела на мэце дапамогу бедным.
(Чытаць падрабязней: НА ЧАЛЕ БЕЛАРУСІЗАЦЫІ)
З лета 1919 г., калі ў ізаляцыі ад Беларусі аказаліся галоўныя паплечнікі Т. Грыб, Я. Мамонька, В. Ластоўскі, якраз на яе лёг увесь
цяжар партыйна-палітычнай працы. П. Бадунова цалкам выявіла
падрыхтаванасць да ролі палітыка. Распрацаваная ёю тактыка
прымалася не толькі БПСР, але ў некаторых момантах і ўсім
нацыянальным рухам. Яна выступіла здольным арганізатарам,
публіцыстам, дыпламатам пры наладжванні міжнародных
сувязей і заключэнні саюзаў. Аўтарытэт П. Бадуновай у
беларускім руху быў прызнаным у лагерах як паплечнікаў, так і
праціўнікаў.
ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ
9.
НАЗАДМіністарка БНР
Так, на працягу 1917–1919 гг. Палута Аляксандраўна Бадунова
займае стабільнае месца ў складзе ўсіх без выключэння
кіруючых органаў нацыянальнага руху: ЦК Беларускай
сацыялістычнай грамады, Цэнтральнай і Вялікай Беларускіх
рад, Рады і Народнага сакратарыята БНР, ЦК Беларускай
партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПСР), Народнай рады
БНР 1919 г., Паўстанцкага антыпольскага камітэта.
Удзельнікі канферэнцыі
прадстаўнікоў беларускіх
леварадыкальных
арганізацый у Гданьску:
Палута Бадунова, Леапольд
Родзевіч, Язэп Лагіновіч.
1923 год.
ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ
На чале беларусізацыі
10.
БНРНа чале беларусізацыі
У 1923 годзе ўрад БССР абвясціў амністыю дзеячам беларускага
руху, якія не змагаліся са зброяй у руках. Гэта ўсё суправаджалася
палітыкай беларусізацыі, узбуйненнем тэрыторыі БССР,
пераходам да НЭПа. Палута Бадунова беларусізавалася і вылучала
мову як важны элемент нацыі.
Не адразу, але яна паставіла нацыю і мову на першае месца, тым
не менш лісты, выказванні і цяпер яшчэ яе аповеды дэманструюць
прынцыповы пераход аўтаркі на беларускую мову. Яе эмацыйныя,
інтымныя тэксты, гэта ў пэўнай ступені прыклад беларускага
прыгожага пісьма.
Як настаўніца, Палута Бадунова цудоўна разумела важнасць слова
ў справе беларусізацыі, важнасць беларускага слова ў школках.
Важнасць уласнай літаратуры і перакладу – перакладу на
беларускую мову.
ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ
Каханне
11.
КаханнеВыбар партыйна-палітычнай пазіцыі Бадуновай быў абумоўлены,
акрамя ідэйнай перакананасці, вялікім пачуццём да Тамаша Грыба,
якое валодала ёю ад моманту іх знаёмства і да канца яе жыцця.
Палітыка і каханне засталіся раўназначнымі канстантамі лёсу
Палуты Бадуновай. Яны ж ператварыліся і ў чыннікі яе трагедыі.
Спробы рацыянальнага, валявога падыходу да ўласнага пачуцця і
намаганні пераключыць усю ўласную істоту на справу толькі
служэння свайму народу закончыліся крахам.
Палута адкрыта прызнавалася ў дзённіку: «Нема слоў для таго, каб
апісать тую страшэную унутрэньняю барадзьбу, якая вядзецца ва
мне дзень і ноччу, і тады, калі вяду сурьёзную справу, і тады, калі
проста жыву, як звычайная кабета».
ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ
12.
НАЗАДКаханне
Любоўная нерэалізаванасць разам са стратай сяброўскіх сувязей у
роўнай ступені з крахам палітычных спадзяванняў і сталі
прычынай душэўнага захворвання Палуты Бадуновай. Гэта было
зразумета тым, хто блізка назіраў за яе жыццём.
Марыя Галубянка пісала да Вацлава Ластоўскага: «…гэта
няшчасны, бедны, я б сказала зламаны, разбіты чалавек… Адным
словам, не хапаець ёй галоўнага імпульсу ў жыцці – кахання, бо ці
ж можа чалавек жыці без кахання… чым маладзейшы чалавек, мне
здаецца, тым больш абстракцыйнае, тэарэтычнае яго каханне, чым
старэйшы, тым больш рэальна-акрэсленае. І вось мне здаецца, што і
Палута Бадунова ў гэтакай стадыі свайго развіцця, калі мала таей
абстракцыі, а хочыцца больш рэальнага, акрэсленага».
ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ
Смерць
13.
Смерць1937 года пачалася новая хваля рэпрэсій. 3 верасня 1937 года Палута
была арыштавана. 30 лістапада 1937 «асобая тройка» НКУС БССР
вынесла прысуд — 10 гадоў папраўча-рабочых лагераў.
Бадунову вінавацілі ў тым, што яна разам з іншымі былымі эсэрамі
ўзначаліла падпольны ЦК БПСР. 25 мая 1938 года асобай нарадай
НКУС прыгавораная да вышэйшай меры пакарання. Расстраляная
29 лістапада 1938 у Менску.
Рэабілітаваная 21 чэрвеня 1989 года паводле пастановы Прэзідыума
Вярхоўнага Савета СССР па прычыне адсутнасці складу
злачынства.
ПАМЯЦЬ
14.
ПісьменніцаПеракладніца
Публіцыстка
Творчасць
15.
БЕЛАРУСІЗАЦЫЯПісьменніца
Палута Бадунова спрабавала стаць пісьменніцай — яна пакінула
сшытак з аповедамі, напісанымі прыгожым настаўніцкім почыркам,
якія датуюцца 1923-м годам. Маюцца на ўвазе тры аповеды:
«Смяюцца… над сабою», «Думкі парабка» і «Смерць мачыхі». Усе
тры не проста кур’ёзныя тэксты, а вартыя мастацкага — і нават
палітычнага — аналізу, бо ілюструюць цэлую эпоху і станаўленне
дзяячкі.
ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ
16.
НАЗАДПаэтка
Адзіны вядомы дасюль верш,
напісаны па-руску:
«Белоруссия». Гарманічны,
але і цалкам ідэалагічны —
зноў жа ў ім уся Палута
Бадунова: у адным вершы
закадаваная цэлая эсэрская
праграма і смелае
крытычнае пасланне.
Край мой страждущий родимый,
Белорусский край любимый!
<…>
Ты разорван на две части
…и молчишь в своем несчастьи.
Что ж молчишь ты, оскорблённый,
Всеми тяжко обойденный?
Где твой гнев? И где твой голос?
Что стоишь, как в поле колос,
Одинокий и забитый,
Бурей грозною прибитый,
Встань, народ наш белорусский!
Брось тернистый путь и узкий,
И на светлую дорогу
Выбирайся нога в ногу.
ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ
17.
БЕЛАРУСІЗАЦЫЯПеракладніца
Палута Бадунова ўзялася за пераклад
казак. Так, у 1923 годзе ў віленскім
выдавецтве Б.А. Клецкіна з’явіліся
«Ірландскія народныя казкі» ў
перакладзе Добрага Карліка (псеўданім
Бадуновай). І хоць перакладзеныя яны
былі не з ірландскай і не з англійскай, а
з рускай мовы, тым не менш, гэта
істотна дапамагала ў пытанні
беларусізацыі.
ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ
18.
ПубліцысткаІпастась публіцысткі, трыбункі
дасюль застаецца найменш
вывучанай спадчынай Бадуновай:
многія нумары старой прэсы, дзе
яна друкавалася, цяжка даступныя.
Аднак якраз у артыкулах мы
адкрываем сапраўдную палітычную
дзяячку. З улікам таго, што яна не
пакінула асобных палітычных
тэкстаў, яе артыкулы («Радавы
строй і яго значэнне для Беларусі»,
«Што лепей?», «Беларусь як
гасударства») замяняюць іх і
дазваляюць да ўсяго ацаніць яе
палітычную эвалюцыю.
Здымак з прыватнага архіва Арсеня Ліса
датуецца пачаткам 1920-х
19.
Першая«Жаночы подпіс пад Актам незалежнасьці стаіць толькі ў беларусаў»
Зараз я распавяла гісторыю Пануты Бадуновай – прамой і палкай
першай незалежніцы, першай сучаснай беларускі высокага
палітычнага ўзроўню, першай народнай сакратаркі-міністаркі, з
аўтарытэтам якой лічыліся вядомыя палітыкі-мужчыны. Сярод тых,
хто ў 1918 годзе падпісваў устаўныя граматы Беларускай Народнай
Рэспублікі, яна была адзінай жанчынай.
У адвечным станаўленні, самапаляпшэнні, пошуку і сумненнях,
Палута Бадунова – кабета, якая сталася піянеркай у асваенні
беларускай публічнай незалежнай прасторы. Кажучы сучаснай
мовай, яна распачала нашу сучасную гендарную палітычную
гісторыю.
20.
«Жалезная ледзі»беларускага
нацыянальнага руху.
Несчаслівы чалавек,
але вялікі палітык і
вялікая беларуска.
«Жалезная ледзі»
21.
СМЕРЦЬПАМЯЦЬ
Першая кніга твораў Палуты Бадуновай убачыла свет толькі ў 2018
годзе – да 100-х угодкаў БНР, у Вільні, і толькі дзякуючы таму, што
адзін з гісторыкаў знайшоў рукапісны сшытак апавяданняў
убібліятэцы Акадэміі навук Літоўскай рэпублікі. Некаторыя іншыя
творы былі выяўленыя ў Беларускай біліятэцы імя Францыска
Скарыны ў Лондане.
Рэжысёр Валер Мазынскі зняў дакументальны фільм «Палута
Бадунова: успомніць і не забыць».
Няма ні вуліцы яе імя ў родным Гомелі, ні памятнай дошкі,
нягледзячы на ўсе намаганні землякоў.
Для паглыбленнага вывучання
дарэвалюцыйнага жыцця Палуты Бадуновай
Для паглыбленнага вывучання
дзейнасці Палуты Бадуновай