Похожие презентации:
Валерый Гапееў
1.
ВАЛЕРЫЙ ГАПЕЕЎ«ЖЫЦЦЁ З ТАЛЕНТАМ У ДУШЫ»
2.
3.
Прыгодніцкая аповесць пра наш час, у якімпрысутнічае і інтэрнэт, і мабільныя тэлефоны, і
легенды традыцыйных вераванняў беларусаў. У
Валерыя Гапеева атрымалася напісаць сапраўды
прыгодніцкую аповесць. Бо ёсць у ёй і таямніца, і
экшан, і цуды беларускіх балот, і сапраўднае
сяброўства падлеткаў, і павага да бабуліных казак і
легендаў. Аповесць разлічана на падлеткаў, але і
даросламу чытачу будзе цікава яе прачытаць. Цікава і
карысна.
4.
Аднойчы надыходзіць такі дзень: дзевяты гадзінудзявятая хвіліна дзевятага чысла дзевятага месяца ў
дзевяты месяцовы дзень. Яна заходзіць у клас. Для ўсіх
іншых дзесяцікласнікаў яна застаецца звычайнай, хіба
крыху больш незалежнай і самастойнай дзяўчынкай, але
ты, яе аднакласнік, будзеш ведаць, што яна - ведзьма. Бо
яна ўсё ведае. Ведае, як не глядзець а бачыць, ня
слухаць, а чуць. І гэты свет раптам пачне мяняцца: ты
ўсведамляеш, што такое здрада і сапраўднае сяброўства,
зразумееш чужую бяду і адчуеш чужы боль, даведаешся
шчырую любоў і зможаш - ты здолееш! - вытрымаць гэта
бязлітаснае цяжар разумення. Ты зробіш усё, што ад цябе
залежыць, каб жыў ружовы матылёк. І апынецца, што
можаш так шмат...
5.
Аповесць “Пастка на рыцара” рассказвае, як звычайна ўшколе раптам з’яўляецца … рыцар. Ён бароніць слабых,
пакрыўджаных, вучыць дабру і высакародству. Нечаканая
развязка ставіць перад чытачом шэраг важных пытанняў, на
якія яму трэба знайсці адказ. Першае каханне і першае
прызнанне, першае сутыкненне з жорсткасцю і зайздрасцю,
першыя ўрокі ў дарослым жыцці – пра ўсё гэта гаворыць
аўтар ў сваіх апавяданнях.
6.
«Вось мне і захацелася ад усяго далей. Ад людзей. Адзносін усялякіх. Ад канфліктаў любых і размоў.
Стомленнасць ад гэтага найстрашнейшая. I лякуецца толькі
адным - адзінотай.»
Рана ці позна кожны чалавек трапляе ў такую сітуацыю, калі
неабходна рабіць выбар. Выбар жорсткі, цяжкі, калі
крочыць можна толькі ў адзін ці другі бок, калі і адзін і другі
крок патрабуюць ахвяры і разумення, пакутлівага
пераасэнсавання каштоўнасцей.
Добра, калі побач ёсць нехта, хто падкажа, але героі твораў
гэтай кнігі застаюцца заўсёды самнасам з неабходнасцю
свайго жыццёвага выраку. У гэтым не толькі трагізм
сітуацыі, але і самая сапраўдная школа сталення. Гэта
вельмі важна - зрабіць самастойна і правільна свой першы
цяжкі выбар...