Похожие презентации:
Род, лік, склон назоўнікаў. Марфалогія стараславянскай мовы
1.
РОД, ЛІК, СКЛОННАЗОЎНІКАЎ
МАРФАЛОГІЯ СТАРАСЛАВЯНСКАЙ МОВЫ
2.
КАТЭГОРЫЯ РОДУКатэгорыя роду з’яўляецца найбольш агульнай з граматычных катэгорый
назоўніка. Яна размяркоўвае назоўнікі на тры разрады слоў – назоўнікі
мужчынскага, жаночага і ніякага роду.
Да мужчынскага роду адносіліся ўсе назоўнікі з канчаткам –ъ ў назоўным
склоне адзіночнага ліку: столъ, градъ, волъ, сынъ; многія назоўнікі з
канчаткам –ь: конь, п@ть, ножь, боль, грътань, дьнь, отьць;
назоўнікі на –и (з *jь): краи ← *krajь, вои ← *vojь; нешматлікія асабовыя
назоўнікі на –а: владыка, юноша, слоуга, на –ии: с@дии ‘суддзя’,
балии ‘урач’, на –чии: корабьчии ‘марак, матрос’, кънигъчии
‘кніжнік’; два назоўнікі з канчаткам –ы: камы ‘камень’, пламы ‘полымя’.
3.
ПРЫКЛАДЫ МУЖЧЫНСКАГА РОДУпослhдь же посъла къ нимъ сынъ свои «нарэшце (ён) паслаў да іх свайго сына»
(Мар. ев.).
i се весь градъ iзиде против@ иiсоусови i видhвъше и молиш# «і вось увесь
горад выйшаў насустрач Ісусу і, убачыўшы яго, прасілі…» (Зогр. ев.).
i се едини отъ кънижъникъ рhш# вь себh «і вось некаторыя з кніжнікаў сказалі
пра сябе…» (Мар. ев.).
i егда сhаше ово паде при п@ти «і калі (ён) сеяў, некаторыя (насенне) ўпалі пры
дарозе» (Зогр. ев.).
4.
КАТЭГОРЫЯ РОДУДа жаночага роду належала пераважная большасць назоўнікаў на –а ў назоўным
склоне адзіночнага ліку: вода, р@ка, жена, грhшьница, дhва; нешматлікія
назоўнікі на –ии і –ыни: млънии, алъдии ‘лодка’, поустыни, гръдыни; частка
назоўнікаў на –ь: дань, кость, пеmь, ношть; некалькі назоўнікаў на –ы: боукы
‘літара, пісьмо’, свекры ‘свякроў’, црькы ‘царква’; два назоўнікі з канчаткам –и:
мати, дъmи.
Да ніякага роду адносіліся ўсе назоўнікі з канчаткамі –о, -е: село, пол~, лице,
чюдо, дрhво, а таксама ўсе назоўнікі на -#: сhм#, жрhб# ‘жарабя, асляня’,
козьл# ‘казляня’, им# ‘імя’, тел# ‘цяля’.
5.
ПРЫКЛАДЫ ЖАНОЧАГА РОДУтвоi естъ день i твоh естъ ношть «твой дзень і твая ноч» (Сін. пс.).
съ аште би былъ пркъ вhдhлъ би оубо кто и какова жена прикасаать с# емь hко
грешъница естъ «калі б ён (гэты) быў прарокам, то ведаў бы, што за жанчына дакранаецца
да яго: бо яна з’яўляецца грэшніцай» (Мар. ев.).
бh иосифъ и мати его чюд#шта с# «Іосіф і маці яго здзівіліся» (Зогр. ев.)
ПРЫКЛАДЫ НІЯКАГА РОДУ
село коупихъ и имамь иhждh изити и видhти е «(я) купіў поле і павінен пайсці і агледзець
яго» (Мар. ев.).
при корении дрhва лежитъ «ляжыць каля каранёў дрэва» (Астр. ев.)
въ им# оученикоу «імем вучня» (Сав. кн.).
око за око з@бъ за з@бь «вока за вока, паслуга за паслугай» (Зогр. ев.).
6.
Катэгорыя ліку, як правіла, звязана з рэальным значэннем словаформы, якая можаабазначаць адзін прадмет або іншую колькасць прадметаў. Паняццю адзінкавасці
супрацьстаўлялася не толькі больш агульнае паняцце множнасці прадметаў, але і
больш канкрэтнае паняцце парнасці. Адпаведна ў стараславянскай мове назоўнікі (як і
астатнія імёны і дзеясловы) маглі ўжывацца ў формах трох лікаў: адзіночнага,
парнага і множнага. Адзіночны і множны лікі не адрозніваліся сваім значэннем ад
тых самых лікаў сучаснай беларускай мовы. Напрыклад, адзіночны лік мелі словы
братръ, столъ, сестра, поле, село і г.д. Множны лік мелі словы братри, столи,
сестры, села і г.д.
Прыклады:
что же видиши с@чецъ въ оцh братра (адз.л.) твоего а бръвъна еже есть въ
оцh твоемь не чюеши «што ж ты бачыш сучок у воку свайго брата, а бярвяно, якое ў
тваім воку, не адчуваеш» (Мар. ев.).
едино дhло (адз.л) сътворихъ «(я) зрабіў адну справу» (Зогр. ев.).
изъ ~динhхъ оусть (адз.л.) «з адных вуснаў» (Супр. рук.).
даждъ ми въ заимъ три хлhбы (мн.л.) «дай мне у пазыку тры хлеба» (Мар. ев.).
отъ четыръ вhтръ (мн.л.) «ад чатырох вятроў» (Зогр. ев.).
7.
КАТЭГОРЫЯ ЛІКУПарны лік, які меў свае склонавыя формы, адрозніваўся паводле значэння ад адзіночнага і
множнага тым, што паказваў на наяўнасць дзвюх асоб або двух прадметаў.
Парны лік ужываўся:
а) калі гаворка ішла пра парныя з прыроды прадметы. Напрыклад, нога, оухо, р@ка.
Око (адз. л.) – очи (пар. л.) – очеса (мн. л.). Такім чынам, слова очи абазначала літаральна
‘вочы аднаго чалавека’, р@ка – ‘рука’ (адз. л.) – р@цh – ‘рукі аднаго чалавека’ (пар. л.) –
р@кы – ‘рукі’ (мн. л.);
б) калі гаворка ішла пра два прадметы ці дзве асобы. Напрыклад, братра ‘два браты’, стола
‘два сталы’, пол» ‘два палі’, селh ‘два сялы’, сестрh.
столъ (адз. л.) – стола (пар. л.) – столи (мн. л.). Такім чынам, сама форма стола ў
стараславянскай мове паказвае на два сталы, на парны лік;
в) лічэбнікі дъва (‘два’) і оба (‘абодва’) самі па сабе абазначалі лік «два», г. зн. былі формамі
парнага ліку. І назоўнікі пры іх абавязкова былі ў форме парнага ліку: дъва стола, дъвh
(обh) р@цh.
Парны лік у старажытнасці ўласцівы быў і іншым славянскім мовам – ён з’яўляецца спадчынай
праславянскай мовы. Захаваўся толькі ў славенскай і лужыцкіх мовах.
8.
ПРЫКЛАДЫ ПАРНАГА ЛІКУвидh дъва братра «(ён) убачыў двух братоў» (Зогр. ев.).
двh нозh iм@штю «які мае дзве нагі» (Зогр. ев.).
нiкы же бо рабь не можетъ дьвhма гднома работатi «ніякі раб
не можа служыць двум гаспадарам» (Асем. ев.).
9.
КАТЭГОРЫЯ ЛІКУУ стараславянскай мове існавала блізкая да катэгорыі ліку катэгорыя
зборнасці. Зборныя назоўнікі тыпу камени~, листви~, жьзли~, рожди~
абазначалі сукупнасць прадметаў або асоб, таму часта ўжываліся замест
формаў множнага ліку назоўнікаў. Паводле граматычнай формы яны
адносіліся да адзіночнага ліку і мелі склонавыя канчаткі адзіночнага ліку.
У стараславянскай мове, як і ў беларускай, некаторыя назоўнікі – галоўным
чынам з адцягненым значэннем – ужываліся толькі ў адзіночным ліку:
гыбель, мьсть, невhри~, тишина. Іншыя, што абазначалі складаныя
прадметы, рэчывы або сукупнасць аднародных прадметаў, ужываліся
толькі ў множным ліку: врата, г@сли, « плhвы (салома).
Напрыклад, шедъшю же емоу въ врата (мн.л.). оузьрh и дроугаh. i
гла емоу «калі ж ён выходзіў за вароты, убачыла яго іншая і казала яму»
(Зогр. ев.)
10.
КАТЭГОРЫЯ СКЛОНУКатэгорыя склону звязана з сінтаксічным ужываннем назоўніка. Склон вызначаецца сувяззю
назоўніка з іншымі словамі ў сказе, а склонавая форма паказвае на гэту сувязь.
У стараславянскай мове было шэсць склонаў: назоўны (склон галоўнага члена), родны (склон
недапасаванага азначэння), давальны (склон ускоснага дапаўнення), вінавальны (склон прамога
прыдзеяслоўнага дапаўнення), творны (склон прылады ці спосабу дзеяння), месны (склон месца
дзеяння).
Месны склон, як і астатнія ўскосныя склоны, мог ужывацца як з прыназоўнікам, так і без
прыназоўніка. Напрыклад, у сказе да не б@детъ бhство ваше зимh (Мар. Ев.) назоўнік у
форме меснага склону мае акалічнаснае значэнне ‘зімою’.
Многія назоўнікі мужчынскага і жаночага роду ў адзіночным ліку мелі яшчэ клічную форму
(некаторыя мовазнаўцы разглядаюць яе як асобны, сёмы склон), якая ўжывалася пры звароце:
браце! отьче! сестро! жено! оучителю! сыноу! господи!
Напрыклад, отъче даждъ ми ч#сть имhниh «бацька, дай мне частку маёмасці» (Асем. ев.).
У парным і множным ліках клічнай формы не было: у якасці зваротку ўжывалася форма
назоўнага склону адпаведнага ліку.
У парным ліку адрозніваліся толькі тры формы: назоўнага і вінавальнага склонаў (раба, женh,
лhтh), роднага і меснага склонаў (рабоу, женоу, лhтоу), давальнага і творнага склонаў
(рабома, женама, лhтома).