858.50K
Категория: ЛингвистикаЛингвистика

Назоўнік Часціна мовы, якая абазначае прадмет і адказвае на пытанні х т о? ш т о?

1.

Назоўнік
Часціна мовы, якая
абазначае прадмет
і адказвае на пытанні
х т о? ш т о?

2.

Назоўнікі бываюць
мужчынскага, жаночага ці
ніякага роду, змяняюцца па
ліках і склонах.
М. р., адз. л. – ён, мой
Ж. р., адз. л. – яна, мая
Н. р., адз. л. – яно, маё
Мн.л. – яны, мае

3.

Скланенне назоўнікаў
жаночага роду з канчаткамі -а, -я
Адзіночны лік
Н. краіна, зямля
Р. краіны, зямлі
Д. краіне, зямлі
В. краіну, зямлю
Т. краінай (-аю), зямлёй (-ёю)
М. аб краіне, на зямлі

4.

Скланенне назоўнікаў
жаночага роду з канчаткамі -а, -я
Множны лік
Н. краіны, землі
Р. краін, земляў
Д. краінам, землям
В. краіны, землі
Т. краінамі, землямі
М. у краінах, на землях

5.

Скланенне назоўнікаў
мужчынскага роду з нулявымі канчаткамі
і ніякага роду з канчаткамі -о (-ё), -а, -е
Адзіночны лік
Н.
Р.
Д.
В.
Т.
М.
брат, лета, поле
брата, лета, поля
брату, лету, полю
брата, лета, поле
братам, летам, полем
аб браце, аб леце, у полі

6.

Скланенне назоўнікаў
мужчынскага роду з нулявымі канчаткамі
і ніякага роду з канчаткамі -о (-ё), -а, -е
Множны лік
Н. браты, палі
Р. братоў, палёў
Д. братам, палям
В. братоў, палі
Т. братамі, палямі
М. аб братах, аб палях

7.

Скланенне назоўнікаў
жаночага роду з нулявымі канчаткамі
Адзіночны лік
Н. мыш, моладзь, глыб
Р. мышы, моладзі, глыбі
Д. мышы, моладзі, глыбі
В. мыш, моладзь, глыб
Т. мышшу, моладдзю, глыб’ю
М. аб мышы, аб моладзі, у глыбі

8.

Скланенне назоўнікаў
жаночага роду з нулявымі канчаткамі
Множны лік
Н. мышы, далі
Р. мышэй, даляў
Д. мышам, далям
В. мышэй, далі
Т. мышамі, далямі
М. аб мышах, аб далях

9.

Назоўнікі жаночага роду с
канчаткамі -а, -я ў
назоўным склоне
ў давальным і месным
склонах маюць канчаткі
-е, -і, -ы, -э.

10.

Канчатак -е характэрны для
назоўнікаў з асновай на
цвёрды зычны, які чаргуецца
з мяккім, на г, х, якія
чаргуюцца з з, с:
брыгада – брыгадзе,
у брыгадзе; краіна – краіне,
у краіне; нага – назе,
на назе; страха – страсе,
на страсе

11.

Канчатак -ы маюць
назоўнікі з асновай на
зацвярдзелы зычны і на к,
які чаргуецца з ц:
груша – грушы, на грушы;
рэчка – рэчцы, на рэчцы

12.

Канчатак -і маюць
назоўнікі з асновай на
мяккі зычны:
песня – песні, у песні;
зямля – зямлі, на зямлі

13.

Канчатак -э ўласцівы
назоўнікам з асновай на к,
які чаргуецца з ц (толькі
пад націскам):
шчака - шчацэ, на шчацэ;
рука – руцэ, у руцэ

14.

Жадаю поспехаў!
Малайчына!
English     Русский Правила