Похожие презентации:
«Стану песняю ў народзе…» да 145-годдзя з дня нараджэння Цёткі (Пашкевіч Алаізы Сцяпанаўны)
1.
«Стану песняю ў народзе…»да 145-годдзя з дня нараджэння Цёткі
(Пашкевіч Алаізы Сцяпанаўны)
2.
Цётка (Алаіза Сцяпа́наўнаПашке́віч)1876-1916гг.—
беларуская паэтэса,
грамадскі дзеяч, публіцыст.
3.
«Родная мова,быццам цэмент,
завязвае людзей.
Яна дае ім найлепшы
спосаб разумець
адзін аднаго,
адной думкай жыць,
адной долі шукаць»
Алаіза Пашкевіч (Цётка)
4.
Алаіза Пашкевіч нарадзілася ўшматдзетнай шляхецкай сям’і
3(15) ліпеня 1876 года, у
фальварку Пешчын Лідскага
павета Віленскай губерні. Цяпер
гэта Шчучынскі раён Гродзенскай
вобласці.
5.
Сям 'я Пашкевічаў.Сядзяць: сястра
Стэфанія, маці Ганна
з Вызгаў, бацька
Стафан Пашкевіч,
сястра Зося.
Стаяць: Алаіза,
браты Войцах і
Юзік, сястра
Караліна.
6.
Напэўна, усё сваё жыццё Цёткавучылася: спачатку дома, потым Алаіза
Пашкевіч паступае адразу ў 4-ы клас
Віленскай прыватнай гімназіі В.
Прозаравай, за старанную і добрую
вучобу Алаізе прызначылі стыпендыю.
Пасля вучобы ў гімназіі нейкі час працавала хатняй настаўніцай, пакуль
не з'ехала ў 1902 годзе ў Санкт-Пецярбург. У сталіцы дзяўчына наведвала
вышэйшыя адукацыйныя курсы Лесгафта (1902-1904).
7.
Атрыманыя веды па медыцыне, гігіене, педагогіцы,батаніцы пасля паспяхова выкарыстоўваліся Алаізай у
жыцці – і працуючы фельчарам, медыцынскаю сястрою,
і стаўшы ля вытокаў беларускай педагогікі – выдаючы
першыя кнігі для дзяцей, адчыняючы першыя
беларускія нелегальныя школы. Курсаў П. Лесгафта
Цётка не скончыла, але ў 1904г. здала экстэрнам
экзамен за поўны курс Пецярбургскай Аляксандраўскай
жаночай гімназіі, a тaкcaмa aтpымaлa пacвeдчaннe aб
здaчы лaцiнcкaй мoвы ў aб'ёмe гiмнaзiчнaгa кypca пpы
С.-Пeцяpбypгcкaй пepшaй гiмнaзii.
8.
У час вучобы А. Пашкевіч уПецярбургу аформіўся і дзейнічаў
гурток студэнтаў-беларусаў «Круг
прасветы і культуры беларускай»,
актыўнай yдзeльнiцaй якoгa былa
i Цёткa. У гэты ж час пачалася яе
літаратурная
творчасць.
У
нелегальных выданнях гуртка –
былі змешчаны яе вершы
«Мужык не змяніўся», «Музыкант
беларускі», «Нямаш, але будзе».
1902г.
9.
У 1904г. А. Пашкевіч пераехала ў Вільню,дзе распачала актыўную прапагандысцкую работу, адначасова пpaцaвaлa
фельчаркай у Нoвa-Biлeйскім пcixiятpычным шпiтaлi, дзе дапамагала хавацца
рэвалюціянерам. У 1904—1905гг. удзельнічала
ў
кіраўніцтве
Беларускай
сацыялістычнай грамады, трымаючы
сувязь з літоўскімі і расійскімі сацыялдэмакратамі. Пад пагрозай арышту была
вымушана ў 1905г. на нейкі час пакінуць
Вільню, але хутка вярнулася і прыняла
ўдзел у выпуску першай беларускай
газеты «Наша доля».
10.
Потым зноў эміграцыя, едзе ўГаліцыю, дзе паступае ў універсітэт.
У Львоўскім універсітэце яна
атрымала гісторыка-філалагічную
адукацыю, а таксама выступала
вольнай слухачкай філасофскага
факультэта. Займаецца вывучэннем
беларускага тэатра і фальклёру.
Там жа Пашкевіч надрукавала
дзіцячую
чытанку
"Гасцінец
для
малых
дзяцей",
якую
пераклала з украінскай мовы.
11.
У 1908—1909 А. Пашкевіч жывеў Кракаве, вучыцца ў Ягелонскім
універсітэце (да 1911г.). У
эміграцыі выходзіць замуж за
літоўскага інжынера С. Кайрыса.
Прозвішча мужа дазволіла ёй
зноў вярнуцца ў Беларусь. На
Бацькаўшчыне Цётка прымала
ўдзел у стварэнні беларускага
тэатра
І.
Буйніцкага,
яна
разглядала сцэнічнае мастацтва
як сродак абуджэння народа да
свядомага культурнага жыцця.
12.
Стараннямі Цёткі ў 1914 годзе ўМінску пачынае выдавацца
часопіс для моладзі “Лучынка”,
рэдактарам якога яна з’яўлялася.
13.
У 1915 годзе грамадскаядзейнасць Цёткі цесна злучана
з Беларускім таварыствам
дапамогі ахвярам вайны. Яна
прыкладае шмат намаганняў
для арганізацыі беларускіх
школаў і настаўніцкіх курсаў у
Вільні. Цётка агітуе за тое, каб
бацькі запісвалі сваіх дзяцей у
беларускую школу, дапамагае
ў стварэнні прытулкаў, як
сястра міласэрнасці даглядае
хворых у тыфозным бараку.
14.
У 1916 памёр бацька, і Алаізапаехала на ягонае пахаванне. У
Лідскім
павеце
лютавала
эпідэмія тыфу. А. Пашкевіч
засталася, каб дапамагчы
хворым, але сама заразілася.
Яe acлaблeны cyxoтaмi i
цяжкiмi вapyнкaмi жыцця
apгaнiзм нe здoлeў змaгaццa з
xвapoбaю, i ў нoч з 4 нa 5
лютaгa Цёткa пaмepлa пaд
дaxaм
poднaгa
дoмa.
Пахаваная ў Старым Двары
пад Лідай.
15.
Помнікі А. Пашкевіч (Цётцы) пастаўлены ў г. Шчучын,г.п. Астрына, в. Шастакоўцы Шчучынскага раёна. У
гонар Алаізы Пашкевіч названыя вуліцы ў Мінску,
Маладзечне і Гродна.
Помнік беларускай паэтэсе Алаізе Сцяпанаўне
Пашкевіч у гарадскім пасёлку Астрыне
Помнік Цётцы ў Шчучыне
Помнік знаходзіцца каля будынка сярэдняй школы на
вуліцы Станкевіча. Пастаўлены ў 1954 годзе. Унесены ў
Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей
Рэспублікі Беларусь, як аб’ект гісторыка-культурнай
спадчыны рэспубліканскага значэння.
16.
ТворчасцьСамымі раннімі з вядомых
вершаў А. Пашкевіч (Цёткі)
лічацца «Лета» і «Восень»,
апублікаваныя ў зборніку
«Скрыпка
беларуская»
(1906). Зборнік падпісала
псеўданімам
Гаўрыла
з
Полацка. У іх па-майстэрску
перададзены
асобныя
моманты сялянскай працы,
апісваюцца летнія ігрышчы і
восеньскі кірмаш. У цэлым
зборнік увасабляе адраджэнскую плынь у творчасці Цёткі.
17.
Амаль адначасова з ім быўнадрукаваны яе другі паэтычны
зборнік — «Хрэст на свабоду»
(1906) пад псеўданімам Гаўрыла,
які прадстаўляе рэвалюцыйназмагарскі напрамак яе творчасці.
Уключаныя ў яго вершы «Хрэст на
свабоду»,
«Мора»,
«Пад
штандарам» — сапраўдныя шэдэўры рэвалюцыйна-агітацыйнай
паэзіі. Упершыню яны былі
раздрукаваны тысячамі экзэмпляраў.
18.
Асноўныя матывы паэзіі Цёткі — любоў да Радзімы, да прыроды,самаахвярнае служэнне народу. Рэвалюцыйная палымянасць і тонкі
лірызм, спалучэнне імпульснай лірыкі і пяшчотных вобразаў —
характэрныя рысы яе лірыкі.
Цётка — адна з пачынальніц беларускай прозы. Яе апавяданні
адлюстроўваюць настрой студэнцкай моладзі («Зялёнка»), цяжкі
вясковы побыт («Навагодні ліст»), гаротны лёс дзяцей, замучаных
нечалавечымі ўмовамі жыцця ў капіталістычным грамадстве
(«Міхаська»). Апавяданне «Прысяга над крывавымі разорамі» таксама,
як і названыя вышэй вершы, друкавалася ў якасці пракламацыі.
Пяру Цёткі належаць кніжкі і падручнікі для дзяцей («Лемантар»,
«Гасцінец для малых дзяцей», «Першае чытаннне для дзетак
беларусаў»), публіцыстычныя артыкулы і нарысы, даследаванні па
гісторыі беларускага тэатра.
19.
«Першаечытанне
для
дзетак
беларусаў» уяўляе сабой кнігу тэкстаўчытанак
на
беларускай
мове
дыдактычнага, выхаваўчага, развіваючага зместу, дзе багата гумару,
элементаў гульні, забавы. Складаецца
яна з дзвюх частак. Творы рознажанравыя: апавяданні, вершы, казкі,
прыказкі, прымаўкі, прыпеўкі, загадкі.
У першай частцы большасць твораў
асновай сваёй маюць фальклорны
змест. У другой частцы большасць
твораў
літаратурнага
характару.
«Першае чытанне для дзетак беларусаў»
20.
«Беларускі леманта́р, або Першаянавука чытання» (у арыгінале:
«Biełaruski lementar abo Pierszaja
nawuka czytańnia») — першы буквар
на беларускай мове, выдадзены ў
1906 годзе ў Санкт-Пецярбургу
выдавецкай
суполкай «Загляне
сонца і ў наша аконца».
Падручнік быў выдадзены як
лацінкай, так і кірыліцай. Тут
упершыню выкарыстоўваецца беларуская лінгвістычная тэрміналогія.
«Беларускі лемантар»
21.
84(4Беи)А724
Анталогія беларускай паэзіі : у 3-х т.
/ рэдкал. : Р. Барадулін [і інш.]. - Мінск :
Мастац. літ., 1993. - Текст :
непосредственный.
Т. 1. - 1993. - 622 с. - Б. ц.
84(4Беи)
А79
Арабей, Лідзія Львоўна.
Стану песняй... : жыццё i творчасць Цёткi :
дакум. аповесць / Лідзія Арабей. - 2-е выд.,
дап. дапрац. - Мінск : Мастац. літ., 1990. - 268
с. : iл., партр. - Б. ц.
22.
84(4Беи)Б43
Беларуская літаратурная спадчына :
анталогія. У 2 кн. Кн. 1 / уклад. С. А. Курбанава [і
інш.]. – Мінск : Беларус. навука, 2011. – 1029 с.
84(4Беи)
Л64
Літаратура 1900-1930-х гадоў / навук. рэд. С. Л. Гаранін
; [уклад. і камент. А. А. Манкевіч] . - Мінск : Мастацкая
літаратура, 2014. - 942, [1] с. - (Залатая калекцыя
беларускай літаратуры / Інстытут мовы і літаратуры ім.
Я. Коласа і Я. Купалы Нацыянальнай акадэміі навук
Беларусі ; рэдкал.: У. В. Гніламёдаў [і інш.] ; т. 6).
23.
84(2)6П67
Поэзия народов СССР XIX - начала XX века /
[вступит. статья и сост. Л. Арутюнова]. - Москва :
Худож. лит., 1977. - 831 с. : ил. - (Библиотека
всемирной литературы : серия вторая ; т. 102.
Литература XIX в.). - (в пер.) : Б. ц.
83.3(4Беи)
С185
Саннікава, Ала Уладзіміраўна.
Цётка (Алаіза Пашкевіч) - аўтар першых вучэбных
дапаможнікаў на беларускай мове : вучэб.-метад.
дапаможнік / А. У. Саннікава ; Бел. дзярж. мед. ун-т,
Каф. беларус. і рус. моў. - Мінск : БДМУ, 2003. - 64,
[3] с.
24.
83.3(4Беи)С776
Старычонак, Васіль Дзянісавіч.
Беларуская лiтаратура : ад А да Я: у
дапамогу абiтурыентам i школьнiкам / В. Д.
Старычонак. - Мн. : Вышэйш. шк., 1998. - 524
с. - Б. ц.
83.3(4Беи)я729
С776
Старычонак, Васіль Дзянісавіч.
Беларуская літаратура : дапаможнік для
абітурыентаў / В. Д. Старычонак. - 3-е выд.,
стэрэатып. - Мінск : Вышэйш. шк., 1995. 253 с. - Б. ц.
25.
84(4Беи)Т371
Тётка.
Избранное.
Стихотворения.
Рассказы.
Путевые очерки : пер. с бел. / Тётка ; [сост.
и предисл. С. Александровича ; худож. Л.
Чернышев]. - Москва : Худож. лит., 1976. 221 с. : портр. - (в пер.) : Б. ц.
84(4Беи)
Т371
Тётка.
Избранное / Тётка ; [пер. с бел. П. Кошеля
; вступит. статья О. А. Лойко ; худож. В. П.
Савич]. - Минск : Юнацтва, 1986. - 222 с. :
11 л. цв. ил. - (в пер.) : Б. ц.