Похожие презентации:
Максім Багдановіч – класік беларускай літаратуры, паэт, празаік, публіцыст, перакладчык
1.
Максім Багдановіч – класік беларускай літаратуры, паэт,празаік, публіцыст, перакладчык.
Паэтычны талент М. Багдановіча раскрыўся ў пейзажнай
лірыцы, у творах сацыяльна-грамадскага зместу, у
філасофскіх мініяцюрах на тэму жыцця і смерці, у творах
на гістарычную і гарадскую тэмы.
Аднак самай яркай старонкай у нашай літаратуры стала яго
лірыка пра каханне. У зборніку «Вянок» ёсць нізка вершаў
пад назваю «Мадонны», у яго ўваходзяць дзве невялікія
паэмы «У вёсцы» і «Вераніка», прысвечаныя Ганне
Рафаілаўне Какуевай. Ёй прысвечаны і вершы: «Учора
шчасце толькі глянула нясмела», трыялет «Мне доўгае
растанне з Вамі…», «Четверной акростих» і інш.
М. Багдановіч упершыню ў беларускай літаратуры пачаў
складаць вершы так званых малых формаў: санеты («Паміж
пяскоў Егіпецкай зямлі…»), актавы («Як моцны рэактыў,
каторы выклікае…»), рандо («Узор прыгожы пекных
зор…»), трыялеты («Калісь глядзеў на сонца я…»), тэрцыны
(«Ёсць чары ў забытым, старадаўным…»).
Паэт перакладаў на беларускую мову творы Авідзія,
Гарацыя, французскага паэта Поля Верлена. Акрамя таго,
стаў выдатным літаратурным крытыкам, што знайшло
адлюстраванне ў артыкулах «Глыбы і слаі», «За сто гадоў»,
«Кароткая гісторыя беларускай пісьменнасці да ХVІ ст.».
2.
Нарадзіўся М. Багдановіч ўМінску 9 снежня 1891 г. у сям’і
вядомага этнографа,
фалькларыста, мовазнаўцы і
педагога Адама Ягоравіча
Багдановіча (1862–1940) і
настаўніцы па адукацыі Марыі
Апанасаўны Багдановіч (Мякота)
(1869–1896).
3.
У 1892 г. сям’я Багдановічаў пераехала ўГродна, дзе прайшло маленства і дзіцячыя
гады будучага паэта. А. Я. Багдановіч працаваў
у Гродне памочнікам бухгалтара ў Сялянскім
пазямельным банку, супрацоўнічаў і
друкаваўся ў газеце «Гродзенскія губернскія
ведамасці», уваходзіў у склад членаў
праўлення Гродзенскай публічнай бібліятэкі,
выдаў у Гродне дзве кнігі «Пережитки
древняго миросозерцания у белоруссов» і «Про
панщину».
4.
Марыя Апанасаўна займалася выхаваннем дзяцей –Вадзіма, Максіма і Льва, цудоўна музыцыравала на
піяніна, надрукавала ў «Гродзенскіх губернскіх
ведамасцях» апавяданне «Накануне рождества».
Летам 1895 г. Марыя Апанасаўна з трыма хлопцамі
адпачывала у роднай сястры – Стэфы Секяржыцкай
ў Вяззі, пад Мінскам, каля Асіповіч, дзе ўпершыню
дзеці пачулі жывую беларускую гаворку і пачалі
ўжываць беларускія слоўцы.
Па вяртанні з Вяззя ў сям’і Багдановічаў
нараджаецца доўгачаканая дачка Ніна, а месяцам
пазней у Марыі Апанасаўны дактары выявілі
хуткацечныя сухоты. Лячылі рознымі спосабамі, але
нічога не дапамагло.
«Навошта мне доўга жыць, калі я была такой
шчаслівай…» – апошнія словы Марыі Апанасаўны.
Яе не стала 4 кастрычніка 1896 г. ва ўзросце
27 гадоў.
5.
Праз некаторы час Адам Ягоравіч разам засірацелымі дзецьмі паедзе ў Ніжні
Ноўгарад.
У 1902 г. Максім паступіў ў
Ніжагародскую мужчынскую гімназію, а
летам 1908 г. Багдановічы, з прычыны
змены месца службы бацькі, пераехалі ў
Яраслаўль.
Ва ўзросце 10–11 гадоў Максім пачаў
пісаць вершы на беларускай мове.
Літаратурны дэбют М. Багдановіча
адбыўся ў 1907 г.: газета «Наша Ніва»
надрукавала яго алегарычнае апавяданне
«Музыка».
6.
Скончыўшы гімназію, у 1911 г. МаксімБагдановіч наведваў Вільню і фальварак
Ракуцёўшчына, пазнаёміўся з дзеячамі
беларускага нацыянальнага Адраджэння –
Антонам і Іванам Луцкевічамі, Вацлавам
Ластоўскім і Браніславам Эпімах-Шыпілам.25
У 1913 г. пры дапамозе нашаніўскіх творцаў і
грашовай падтрымкі Магдалены Радзівіл
выйшаў зборнік М. Багдановіча «Вянок» –
адзінае прыжыццёвае выданне паэта.
У 1916 г. М. Багдановіч скончыў Дзямідаўскі
юрыдычны ліцэй ў Яраслаўлі.
Летам 1916 г. пераехаў у Мінск, шмат
працаваў у Мінскім губернскім харчовым
камітэце і Беларускім камітэце дапамогі
пацярпелым ад вайны, а вольны час
прысвячаў літаратурнай дзейнасці.
У лютым 1917 г., хворы, ён паехаў у Ялту, а
25 мая таго ж года памёр у адзіноце.