Похожие презентации:
Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў 1917‒1941 гг
1. Тэма: Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў 1917‒1941 гг.
1. Актывізацыя беларускага нацыянальнагаруху ў гады Першай сусветнай вайны.
Рэвалюцыі 1917 г. і нацыянальнае пытанне.
2. Станаўленне нацыянальнай дзяржаўнасці.
3.
Стварэнне
індустрыяльна-аграрнай
рэспублікі
2.
Першая сусветная вайна пачалася1 жніўня 1914 г. У ходзе яе ў баявыя
дзеянні было ўцягнута 38 краін з
насельніцтвам больш за 1,5 млрд
чалавек. Ваеннае становішча ў беларускіх
губернях было ўведзена з 5 жніўня
1914 г. У Баранавічах была размешчана
Стаўка вярхоўнага галоўнакамандуючага рускімі войскамі. У жніўні 1915 г.
пачалося нямецкае наступленне ў
напрамку Коўна–Вільня–Мінск. У
кастрычніку 1915 г. фронт стабілізаваўся
па лініі Дзвінск–Смаргонь Баранавічы–
Пінск
3.
4.
Беларускі нацыянальны рух з пачаткамвайны зведаў пэўныя цяжкасці. Усе
даваенныя беларускія нацыянальнакультурныя арганізацыі распаліся. У
сакавіку 1915 г. у Вільні была створана
дабрачынная арганізацыя Беларускае
таварыства дапамогі пацярпелым ад
вайны (БТДПВ). Старшынёй яе праўлення ў
Вільні быў прызначаны В. Іваноўскі, яго
намеснікамі – А. Луцкевіч і В. Ластоўскі.
Дзейнасць таварыства распаўсюджвалася на ўсе
беларускія губерні
5.
На захопленых беларускіх землях браты А. і І.
Луцкевічы і інш. выступілі з ідэяй адраджэння
ВКЛ з сеймам ў Вільні, як супольнай літоўскабеларускай дзяржаўнасці.
Для яе ажыццяўлення ў снежні 1915 г. была
ўтворана Канфедэрацыя ВКЛ з прадстаўнікоў
адпаведных арганізацый беларусаў, літоўцаў,
палякаў і яўрэяў. Аднак рэалізацыі ідэі аднаўлення
ВКЛ перашкаджалі палітыка германскіх акупацыйных
улад і міжнацыянальныя спрэчкі, бо
палякі і літоўцы імкнуліся
да стварэння сваіх
нацыянальных дзяржаў
6.
У 1915 г. у Вільні быў створаныпадпольны Беларускі народны камітэт
(БНК), які імкнуўся да кансалідацыі
нацыянальных сіл на акупаванай тэрыторыі
Беларусі. Яго кіраўніком з’яўляўся
А. Луцкевіч. У 1916 г. члены БНК
прадстаўлялі Беларусь на канферэнцыях
прыгнечаных народаў Расіі ў Стакгольме
(красавік) і Лазане (чэрвень). Упершыню
на міжнародным узроўні беларусамі было
пастаўлена пытанне аб сваёй будучай
палітычнай самастойнасці, але
беспаспяхова. У 1918 г. БНК
здаў свае паўнамоцтвы
Віленскай беларускай радзе
7.
У чэрвені 1917 г. ліберальнаятайная арганізацыя на чале з В.
Ластоўскім “Сувязь незалежнасці і
непадзельнасці Беларусі” выступіла з
праграмай, у якой адмаўлялася ад
любых саюзаў і выступала за поўную
дзяржаўную незалежнасць і
тэрытарыяльную цэласнасць Беларусі
ў яе этнаграфічных межах.
Нерэалістычнасць гэтага плана
была зразумела нават тады
8. Прычыны Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г.:
- глыбокі эканамічны і палітычны крызіс,- сацыяльныя супярэчнасці,
- нявырашанасць аграрнага, рабочага,
нацыянальнага пытанняў,
- цяжкае ваеннае становішча.
Пачатак рэвалюцыі паклалі масавыя
забастоўкі, мітынгі і дэманстрацыі
рабочых 23 лютага 1917 г. у
Петраградзе. 27 лютага горад быў
ужо ў руках паўстаўшых. Значную
ролю ў рэвалюцыйных падзеях
адыгралі расійскія масоны. 2 сакавіка
Мікалай ІІ (1894 – 1917 гг.) адрокся
ад трона
Мікалай ІІ
9.
У пачатку сакавіка 1917 г., калі звесткі абперамозе рэвалюцыі дайшлі да Беларусі, тут у
гарадах і мястэчках пачалі стварацца Саветы рабочых
і салдацкіх дэпутатаў. Адначасова з Саветамі
дзейнічалі органы Часовага ўрада - грамадскія
камітэты парадку. 6 сакавіка Часовы ўрад назначыў
губернскіх і павятовых камісараў, да якіх пераходзіла
мясцовая ўлада. Разам з тым уладныя функцыі ў
Беларусі ў значнай ступені захоўваліся ў руках ваеннага
камандавання.25 – 27 сакавіка 1917 г. у Мінску сабраўся з’езд
Р.А. Скірмунт
прадстаўнікоў беларускіх нацыянальных
арганізацый і запатрабаваў дзяржаўнай
аўтаноміі Беларусі ў складзе федэратыўнай
дэмакратычнай рэспублікі Расіі. Да выбараў
Беларускай краёвай Рады з’езд абвясціў сябе
“вышэйшай краёвай інстытуцыяй”, выбраў
выканаўчы камітэт – БНК (Беларускі
нацыянальны камітэт) на чале з Р. Скірмунтам.
Спробы дасягнуць пагаднення з Часовым урадам
скончыліся нічым
10.
Вясной 1917 г. аднавіла сваю дзейнасцьБСГ. Кіравалі ёй В. Адамовіч, П. Бадунова,
Я. Варонка, З. Жылуновіч, С. Рак-Міхайлоўскі,
Я. Дыла.
У маі 1917 г. у Маскве ўзнікла Беларуская
народная грамада. У гэты ж час у Мінску
аформіліся Беларуская партыя народных
сацыялістаў і Беларуская хрысціянская
дэмакратыя (першапачаткова – Беларуская
хрысціянская злучнасць), а таксама
Беларуская партыя аўтанамістаў. Актывізавалі
сваю дзейнасць яўрэйскія арганізацыі – Бунд,
Яўрэйская сацыял-дэмакратычная рабочая
партыя (ЯСДРП) і інш. Яны выступалі адзіным
фронтам з меншавікамі і эсэрамі ў падтрымку
Часовага ўрада
11.
Правал летняга наступлення рускайарміі на Паўднёва-Заходнім фронце
выклікаў палітычны крызіс. У ліпені
1917 г. паўната ўлады перайшла да
Часовага ўрада. Двоеўладдзе
скончылася.
8-10 ліпеня 1917 г. у Мінску адбыўся II
з’езд беларускіх нацыянальных
арганізацый, які выказаўся за аб’яднанне ўсіх нацыянальных сіл вакол ідэі
стварэння беларускай дзяржавы ў
межах дэмакратычнай федэратыўнай
Расіі. Быў створаны выканаўчы орган
з’езда – Цэнтральная рада
беларускіх арганізацый (ЦРБА), якую
ўзначаліў Я. Лёсік.
Я.Ю. Лёсік
12.
Прыход БСГ да кіраўніцтва ЦРБА яшчэ большабвастрыў супярэчнасці ў гэтай партыі. Ужо ў
верасні 1917 г. з БСГ выйшла некалькі раённых
арганізацый і была створана Беларуская сацыялдэмакратычная рабочая партыя (БСДРП). Гэта
арганізацыя цалкам падзяляла праграму РСДРП(б),
а ў нацыянальным пытанні дэкларавала ідэю
прадстаўлення Беларусі нацыянальнатэрытарыяльнай аўтаноміі ў складзе Расійскай
Федэратыўнай Дэмакратычнай рэспублікі. У кіруючае
ядро БСДРП уваходзілі А.Чарвякоў,
А. Усціловіч, І. Лагун і інш.
13.
Галоўныя прычыныКастрычніцкай рэвалюцыі
1917 г.:
У.І. Ленін
Л.Д. Троцкі
1.
абвастрэнне
сацыяльнаэканамічнага
і
палітычнага
крызісу ў Расіі восенню 1917 г.;
2. няздольнасць Часовага ўрада
знайсці выхад з яго.
У ноч з 24 на 25 кастрычніка
1917 г. у Петраградзе адбылося
ўзброенае паўстанне, якое
звергла Часовы ўрад і перадало
ўладу Ваенна-рэвалюцыйнаму
камітэту Петраградскага Савета
рабочых і салдацкіх дэпутатаў
14.
ІІ Усерасійскіз’езд Саветаў
рабочых і
салдацкіх
дэпутатаў
25 кастрычніка 1917 г. пачаў работу ІІ
Усерасійскі з’езд Саветаў рабочых і
салдацкіх дэпутатаў, які прыняў Дэкрэт аб
міры і Дэкрэт аб зямлі. На з’ездзе быў
выбраны заканадаўчы орган краіны –
Усерасійскі Цэнтральны Выканаўчы
Камітэт (УЦВК) і створаны ўрад – Савет
Народных Камісараў (СНК)
15.
К.І. Ландар25 кастрычніка 1917 г. узяў уладу
ў свае рукі Мінскі Савет. Быў
створаны Ваенна-рэвалюцыйны
камітэт (ВРК) Заходняй вобласці і
фронту на чале з К. Ландарам.
Супраць новай улады выступіў
меншавіцка-эсэраўскі «Камітэт
выратавання рэвалюцыі»,
створаны 27 кастрычніка 1917 г.
Але ў пачатку лістапада
бальшавікі з дапамогай салдат
Заходняга фронту зноў узялі ўладу
ў свае рукі. У Магілёве, дзе
знаходзілася Стаўка
Галоўнакамандуючага расійскіх
войск, улада да бальшавікоў
перайшла толькі 20 лістапада.
Такім чынам, у лістападзе 1917 г.
на неакупіраванай тэрыторыі
Беларусі ўсталявалася ўлада
Саветаў
16.
А.Ф. Мяснікоў26 – 27 лістапада 1917 г. у
адпаведнасці з рашэннямі з’ездаў
выканкамы Cаветаў рабочых і
салдацкіх дэпутатаў Заходняй
вобласці, сялянскіх дэпутатаў Мінскай і
Віленскай губерняў, армій Заходняга
фронту аб’ядналіся і ўтварылі
выканаўчы камітэт Саветаў
рабочых, салдацкіх і сялянскіх
дэпутатаў Заходняй вобласці і
фронту (Аблвыканкамзах) на чале з
М. Рагазінскім. Абласны камітэт
сфарміраваў Савет народных
камісараў вобласці і фронту
(старшыня – К. Ландар), які ўзначалі
палітычную і гаспадарчую дзейнасць
Саветаў. Бальшавіцкія арганізацыі, што
дзейнічалі як аб’яднаныя сілы,
узначальваў Паўночна-Заходні
абласны камітэт РСДРП(б),
старшынёй якога быў А. Мяснікоў
17.
Напрамкі ў беларускім нацыянальным руху:левы (рэвалюцыйны)
(БАК, Белнацкам,
БСДРП).
Выступалі за
самавызначэнне
Беларусі ў складзе
РСФСР
на савецкай аснове
нацыянальнадэмакратычны
(ВБР і ўваходзіўшыя
ў яе партыі).
Выступалі за
аддзяленне Беларусі
ад Расіі і
ўтварэнне
самастойнай
дзяржавы
18.
Пад уплывам Кастрычніцкай рэвалюцыібеларускі нацыянальны рух падзяліўся на
дзве часткі. Адна падтрымлівала рэвалюцыю,
другая выступала супраць. 2 лістапада 1917 г.
была апублікавана Дэкларацыя правоў народаў
Расіі. У ёй абвяшчалася раўнапраўе ўсіх народаў,
іх права на самавызначэнне. Гэта змяніла пазіцыю
беларускіх нацыянальных сіл, якія павялі барацьбу
за стварэнне беларускай дзяржаўнасці. Ажыццявіць гэту ідэю паспрабавалі прадстаўнікі беларускіх
нацыянальных арганізацый: Вялікай беларускай
рады (выступала за незалежную дзяржаву) і
Беларускага абласнога камітэта (выступаў за
аўтаномію ў складзе Расіі) у снежні 1917 г. на
І Усебеларускім з’ездзе, які праходзіў з 5 да 18
(18 – 31) снежня 1917 г. у Мінску
19.
У ноч з 17 на 18 снежня 1917 г. быў аб’яўленыпраект агульнай рэзалюцыі з’езда «Аб
самавызначэнні Беларусі і аб часовай краявой
уладзе». Дэлегаты з’езда прынялі толькі першы яе
пункт аб увядзенні ў межах беларускай зямлі
рэспубліканскага ладу на чале з Усебеларускім
Саветам сялянскіх, салдацкіх і рабочых
дэпутатаў, які меркавалася вылучыць са свайго
складу. З’езд не прызнаў легітымнасць бальшавіцкай улады. Гэта рашэнне з’езда СНК Заходняй
вобласці і фронту расцаніў як контррэвалюцыйную
спробу звяржэння савецкага ладу. Таму ноччу 18
снежня з’езд быў разагнаны. На сваім першым
канспіратыўным пасяджэнні 18 снежня 1917 г.
Рада з’езда пастанавіла прызнаць за сабой ролю
выканаўчага органа з’езда. Быў створаны выканкам Рады (17 чалавек) на чале з Я. Варонкам
20.
2 снежня 1917 г. паміж Савецкай Расіяй іГерманіяй было падпісана перамір’е, а
9 снежня – у Брэст-Літоўску пачаліся мірныя
перамовы, якія былі сарваны прадстаўнікамі
Расіі. У выніку 18 лютага 1918 г. германскія
войскі пачалі наступленне па ўсяму фронту і
былі спынены ў пачатку сакавіка 1918 г. на
лініі Полацк – Орша – Магілёў – Гомель. У
такіх умовах кіраўніцтва Аблвыканкамзаха і
абласнога СНК вымушана было ў ноч з 19
на 20 лютага 1918 г. эвакуіравацца з Мінска
ў Смаленск
21.
Пасля гэтага ваканкамРады Усебеларускага
з’езда 21 лютага
1918 г. звярнуўся да
народа Беларусі з 1-й
Устаўной граматай,
у якой аб’явіў сябе
ўладай у краі. Урадам
стаў Народны сакратарыят на чале з Я.
Варонкам. У яго склад ўвайшло 15
народных сакратароў. Аднак ва ўмовах
акупацыі рэальнай улады Народны
сакратарыят не атрымаў і працягваў сваё
існаванне толькі фармальна
22.
3 сакавіка 1918 г. паміжСавецкай Расіяй і Германіяй быў падпісаны
сепаратны мірны дагавор на навязаных Германіяй умовах. Згодна з
дагаворам, землі
Паўночна-Заходняй
Беларусі перадаваліся Германіі. Усходняя частка
захопленых Германіяй беларускіх зямель
заставалася пад акупацыяй да выплаты Расіяй 6мільярднай кантрыбуцыі. Савецкая Расія
прызнавала незалежнасць Украінскай Народнай
Рэспублікі і яе права на Брэсцкі, Пінскі, Мазырскі,
Рэчыцкі і Гомельскі паветы. Германія абавязвалася
не прызнаваць на тэрыторыі былой Расійскай
імперыі ніякіх новых дзяржаў, абвешчаных пасля
3 сакавіка, г. зн. і беларускай
23.
Заключэнне 3 сакавіка 1918 г. Брэсцкагаміра без уліку інтарэсаў беларускага
народа паскорыла працэс палітычнага
самавызначэння Беларусі. 9 сакавіка 1918 г.
была прынята Другая Устаўная грамата,
якая абвясціла ўтварэнне Беларускай
Народнай Рэспублікі (БНР). У ёй былі
дэклараваныя дэмакратычныя свабоды,
адмена прыватнай уласнасці на зямлю, якая
павінна была перадавацца без выкупу тым,
хто яе апрацоўвае. 25 сакавіка 1918 г. была
прынята Трэцяя Устаўная грамата,
абвясціўшая незалежнасць БНР
24.
25 красавіка 1918 г. па ініцыятыве лідараправых сіл Р. Скірмунта Рада БНР адправіла
імператару Германіі Вільгельму ІІ тэлеграму з
падзякай «за вызваленне Беларусі ад бальшавіцкага
прыгнёту і анархіі» і просьбай дапамагчы ва
ўмацаванні дзяржаўнай незалежнасці і
непадзельнасці краю ў саюзе з Германіяй. Гэта
выклікала крызіс урада БНР і раскол БСГ.
Германія дэ-юрэ не прызнала незалежнасці БНР,
аднак акупацыйныя ўлады прадставілі ёй некаторыя
паўнамоцтвы ў сферы гандлю, адукацыі,
сацыяльнага забеспячэння і інш.
Пасля капітуляцыі Германіі 11 лістапада 1918 г.
Чырвоная Армія перайшла ў наступленне і ўрад БНР
эміграваў
25.
Такім чынам, БНР не з’яўлялася дзяржавай упоўным сэнсе слова. На акупіраванай
тэрыторыі Беларусі фактычна ўсе пытанні
дзяржаўнага ўзроўню вырашаліся не Радай і
Народным Сакратарыятам БНР, а германскай
ваеннай адміністрацыяй. БНР не здзяйсняла свае
паўнамоцтвы на ўсёй тэрыторыі пражывання
беларусаў, не мела ўласнай арміі, органаў улады
на месцах, фінансавай і судовай сістэм. Яна не
атрымала належнага міжнароднага прызнання.
Функцыі ўрада БНР абмяжоўваліся палавінчатымі
паўнамоцтвамі нацыянальнага прадстаўніцтва пры
германскай акупацыйнай адміністрацыі і рашэннем
пад кантролем немцаў задач у галіне культуры і
адукацыі. Таму адносна БНР можна гаварыць
толькі аб спробе стварэння беларускай
нацыянальнай дзяржаўнасці на буржуазнай
аснове
26.
Пасля вызвалення Беларусі ад нямецкіх акупантаўзноў паўстала пытанне аб утварэнні беларускай
дзяржаўнасці. Але доўгі час яно не вырашалася. I
толькі 24 снежня 1918 г. Пленум ЦК РКП(б)
прыняў рашэнне аб утварэнні ССРБ.
30 снежня 1918 г. на VI Паўночна-Заходняй
партыйнай канферэнцыі РКП(б), якая абвясціла
сябе І з’ездам КП(б)Б, была прынята
рэзалюцыя «Аб абвяшчэнні Заходняй Камуны
Беларускай Савецкай Рэспублікай».
31 снежня 1918 г. быў створаны
Часовы рэвалюцыйны рабочасялянскі ўрад Беларусі на чале са
З.Жылуновічам.
1 студзеня 1919 г. Часовы ўрад
абвясціў Маніфест аб стварэнні
Сацыялістычнай Савецкай
Рэспублікі Беларусь (ССРБ)
27.
16 студзеня 1919 г. ЦК РКП(б) прыняў рашэнне,дзе прапаноўвалася вылучыць са складу ССРБ
Смаленскую, Магілёўскую і Віцебскую губерні і
далучыць іх да РСФСР, а Мінскую і Гродзенскую
губерні аб’яднаць з Літоўскай Савецкай
Рэспублікай. 2 – 3 лютага 1919 г. у Мінску
адбыўся І Усебеларускі з’езд Саветаў рабочых,
сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. З’езд
прыняў наступныя дэкларацыі: да ўсіх народаў і іх
урадаў, дзе заклікаў прызнаць незалежнасць ССРБ
і ўстанавіць з ёю дыпламатычныя адносіны; аб
устанаўленні федэратыўных сувязей з РСФСР; аб
аб’яднанні ССРБ і ЛітССР у адну дзяржаву Літоўска-Беларускую ССР (Літбел). З’езд прыняў
Канстытуцыю БССР. Па ёй найвышэйшая ўлада ў
рэспубліцы належала з’езду Саветаў. Паміж
з’ездамі яе здзяйсняў Цэнтральны выканаўчы
камітэт (старшыня – А. Мяснікоў). Функцыі ўрада
БССР належалі Вялікаму прэзідыуму ЦВК
рэспублікі ў складзе 15 народных камісараў
28.
27 лютага 1919 г. былі створаны ЦВК ЛітБелССР і яго Прэзідыум на чале з К.Цыхоўскім, урад аб’яднанай рэспублікі – СНК
на чале з В. Міцкявічусам-Капсукасам.
4–6 сакавіка 1919 г. прайшоў аб’яднальны
з’езд кампартый Літвы і Беларусі. 6 сакавіка
Пленум ЦК КП(б)ЛіБ стварыў Прэзідыум ЦК
КП(б)ЛіБ. Старшынёй Прэзідыума быў выбраны
В. Міцкявічус-Капсукас, сакратаром В. Кнорын.
Сталіцай аб’яднанай дзяржавы стаў г. Вільня.
ЛітБел праіснавала да ліпеня 1920 г.
Літбел не з’яўлялася паўнавартаснай дзяржавай.
Усе прынцыповыя рашэнні яе кіраўніцтва
абавязкова зацвярджаліся ЦК РКП(б)
29.
У лістападзе 1918 г. адрадзілася Польскаядзяржава, кіраўніцтва якой пачало вайну
супраць Савецкай Расіі ў пачатку лютага 1919 г.
Польска-савецкая вайна працягвалася з
пераменным поспехам да восені 1920 г. Яна
скончылася Рыжскім мірным дагаворам 18
сакавіка 1921 г., па ўмовах якога да Польшчы
адыходзіла заходняя частка Беларусі.
Пасля выгнання польскіх войск 31 ліпеня 1920 г.
была выдадзена «Дэкларацыя аб абвяшчэнні
незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай
Рэспублікі Беларусі» ў межах 6 паветаў былой
Мінскай губерні. Яе плошча складала 52,4 тыс. км2,
а насельніцтва – 1544 тыс. чалавек. 13–17 снежня
1920 г. у Мінску прайшоў II Усебеларускі з’езд
Саветаў. На ім у Канстытуцыю былі ўнесены
змяненні, зацверджана структура дзяржаўнай
улады: вышэйшая ўлада належала з’езду
Саветаў, а ЦВК стаў распарадчым органам
з’езда, СНК ажыццяўляў выканаўчую ўладу
30.
Пасля завяршэння Грамадзянскай вайны ізамежнай інтэрвенцыі паўстала пытанне
ўтварэння адзінай савецкай дзяржавы з узнікшых
на тэрыторыі былой Расійскай імперыі савецкіх
рэспублік.
IV Усебеларускі з’езд Саветаў у снежні 1922 г.
ухваліў ідэю стварэння Саюза ССР. На І Усесаюзным з’ездзе Саветаў 30 снежня 1922 г.
прадстаўнікі Беларускай Савецкай
Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР, назва з
30 снежня 1922 г.) разам з дэлегацыямі РСФСР,
УССР і ЗСФСР падпісалі Дэкларацыю і Дагавор
аб стварэнні СССР. За кожнай рэспублікай
захоўваліся права свабоднага выхаду, роўныя
правы і ўмовы развіцця, самастойнасць у
ажыццяўленні дзяржаўнай палітыкі. А.Р. Чарвякоў
стаў адным з чатырох старшынь ЦВК СССР
31.
На II Усесаюзнымз’ездзе Саветаў 31
студзеня 1924 г.
была прынята
Канстытуцыя СССР.
3 сакавіка 1924 г.
БССР былі вернуты
16 паветаў
Віцебскай,
Смаленскай і
Гомельскай губерняў.
У снежні 1926 г. –
яшчэ 2 паветы:
Гомельскі і Рэчыцкі
32.
33.
Сацыялістычная індустрыялізацыя (курспрыняты на XIV з’ездзе ВКП(б) у снежні 1925 г.):
палітыка
Камуністычнай партыі і
савецкага ўрада, якая мела галоўнай
мэтай стварэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы
сацыялізму, пераўтварэнне СССР у эканамічна
незалежную дзяржаву з магутным эканомікавытворчым, навукова-тэхнічным і абаронным
патэнцыялам, забеспячэнне росту
прадукцыйнасці працы і на гэтай
аснове павышэнне ўзроўню
жыцця працоўных
Сутнасць індустрыялізацыі заключалася ў
пераўтварэнні СССР з краіны, якая ўвозіць
тэхналогіі і машыны, у краіну, якая іх выпускае
34.
Асаблівасці правядзенняіндустрыялізацыі ў БССР:
прымежавае
арыентацыя
знаходжанне,
прамысловасці
таму немэтана мясцовую
недахоп
згоднасць
сыравіну,
кваліфікаваразвіцця
першачарговае
ных
цяжкай
развіццё
кадраў
прамысловасці,
лёгкай і
прадпрыемстхарчовай
ваў ВПК
прамысловасці
35.
У маі 1929 г. быў зацверджаны ІХ з’ездамСаветаў рэспублікі першы пяцігадовы план
развіцця народнай гаспадаркі і культуры БССР
(1928–1932 гг.). У 1931 г. Беларусь ператварылася з аграрнай у аграрна-індустрыяльную
рэспубліку. Выпуск прамысловай прадукцыі
павялічыўся ў 2,7 разы.
У другой пяцігодцы (1933–1937 гг.) прамысловасць БССР дала прырост валавай прадукцыі ў 1,9
разы.
Задачы трэцяй пяцігодкі (1938 – чэрвень
1941 гг.): рост магутнасці электрастанцый,
паскарэнне развіцця машынабудавання. Хуткімі
тэмпамі развівалася прамысловасць у заходніх
абласцях пасля ўз’яднання з БССР у верасні
1939 г. У 1939 г. рабочы клас складаў у БССР
21,9% насельніцтва
36.
Калектывізацыя сельскай гаспадаркі(курс узяты ў 1927 г. на ХV з’ездзе ВКП(б)):
палітыка
Камуністычнай партыі і
савецкага ўрада, якая была накіравана на
аб’яднанне дробных сялянскіх гаспадарак у
буйныя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы,
выкарыстанне ў вёсцы дасягненняў навукі і
тэхнікі, павышэнне прадукцыйнасці працы і
эфектыўнасці аграрнага сектара эканомікі,
забеспячэнне насельніцтва прадуктамі
харчавання, а прамысловасці –
сельскагаспадарчай
сыравінай
37.
План першай пяцігодкі прадугледжваў да1933 г. ахапіць усімі формамі кааперацыі каля 85 %
сялянскіх гаспадарак, і толькі 18 – 20 % з іх
меркавалася арганізаваць у калгасы. У 1929 г.
пачалася барацьба за суцэльную калектывізацыю.
Партыя перайшла да палітыкі ліквідацыі кулацтва як
класа. Калі ў студзені 1930 г. у калгасы ўступілі 20,9 %
сялянскіх двароў, то да сакавіка 1930 г. – 58 %.
Потым кіраўніцтва краіны вырашыла адмежавацца ад
“перагібаў” і ўскласці адказнасць на мясцовыя
арганізацыі. Прыліў у калгасы змяніўся адлівам і да
жніўня 1930 г. у іх засталося каля 11 % сялянскіх
двароў. А з восені 1930 г. назіралася новая хваля
адміністрацыйнага нажыму, у выніку якога ў 1935 г. у
калгасы ўступіла 85,6 % сялянскіх гаспадарак, у 1939 г.
– больш за 90 %. К 1941 г. у калгасах было аб’яднана
93,4 % сялянскіх гаспадарак і 99,3% пасяўной
плошчы
38.
Наладжвалася кіраванне калгасна-саўгаснайвытворчасцю. Былі створаны машыннатрактарныя станцыі (МТС, першая – у 1929 г. у
Койданаўскім (Дзяржынскім) раёне). У 1937 г. іх
было ўжо 200. Са студзеня 1931 г. пры МТС
ствараліся палітаддзелы.
Увядзенне ў 1933 г. пашпартнай сістэмы для
ўсяго насельніцтва, за выключэннем
калгаснікаў (не мелі пашпартоў да 1960 г.),
пазбаўляла іх магчымасці свабоднага
перамяшчэння па краіне.
У лютым 1935 г. II Усесаюзны з’езд калгаснікаўударнікаў прыняў Прыкладны статут
сельскагаспадарчай арцелі, згодна з якім зямля
замацоўвалася за калгасамі, уводзілася здзельная
аплата працы, прадугледжвалася асабістая
гаспадарка ў кожным калгасным двары
39.
Такім чынам, у паслякастрычніцкі час уБеларусі адбываліся найскладанейшыя
грамадска-палітычныя і сацыяльна-эканамічныя
працэсы, якія напрамую былі звязаны з
фарміраваннем нацыянальнай свядомасці і
менталітэту людзей. У першыя гады савецкай
улады былі сцверджаны дэмакратычныя
прынцыпы арганізацыі новага грамадства, якія
праявілі магутныя сілы беларускага народа і
былі скіраваны на стварэнне моцнай
індустрыяльнай савецкай краіны. Эканамічнае і
палітычнае абнаўленне закранула ўсе
жыццёвыя сферы грамадства. Былі створаны
ўмовы для далейшага ўмацавання
фундаментальных прынцыпаў фарміравання
беларускай нацыі