Похожие презентации:
Беларусь у пачатку XIX ст
1.
На тэрыторыю Беларусі была распаўсюджанаўлада
агульнарасійскіх
адміністрацыйных
органаў і ўстаноў. У краі пачалі дзейнічаць
намесніцкія, а пасля губернскія ўпраўленні,
царскія суды і інш. У пачатку XIX ст. беларускія
землі
з
больш
чым
трохмільённым
насельніцтвам увайшлі ў склад Віцебскай,
Магілёўскай, Мінскай, Віленскай і Гродзенскай
губерняў. Паводле Тыльзіцкага міру 1807 г.
паміж Францыяй і Расіяй да апошняй адышла
Беласточчына, уключаная ў 1843 г. у
Гродзенскую губерню.
2.
З палітычных меркаванняў Беларусь былападзелена на два генерал-губернатарствы:
Літоўскае (Віленская, Гродзенская і Мінская
губерні) і Беларускае (Віцебская, Магілёўская і
Смаленская губерні).
Царскі ўрад, які быў вымушаны лічыцца з
істотнымі адметнасцямі дзяржаўна-прававога
становішча далучаных зямель, у якасці іх
асноўнага заканадаўчага кодэкса спачатку
пакідаў Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г.
Мясцовыя жыхары мелі магчымасць займаць
другарадныя пасады ў губернска-павятовай
адміністрацыі.
3.
У сваёй саслоўнай палітыцы ўрад імкнуўсяперш за ўсё задобрыць шляхту. Для гэтага ёй
даваліся правы расійскага дваранства.
За шляхтай захоўваліся, пры ўмове
прынясення прысягі на вернасць Расіі, маёнткі
з сялянамі.
4.
Усяго на тэрыторыі Беларусі Кацярына II і ПавелI падаравалі ў прыватнае спадчыннае ўладанне
больш за 200 тыс. рэвізскіх (мужчынскіх) душ.
Па колькасці падараваных сялян можна
вызначаць уплыў пры двары і блізкасць да
прастола тых ці іншых асоб. Да 15 тысяч сялян
(душ мужчынскага полу) атрымаў фаварыт
імператрыцы Р. Пацёмкін, амаль 17 тысяч генерал-фельдмаршал П. Румянцаў-Задунайскі,
да 7 тысяч - генерал-фельдмаршал А. Сувораў
(Кобрынская воласць).
5.
Пашырэнне і ўмацаванне памеснага прыгоннагаправа здавалася расійскаму ўраду лепшым
гарантам супраць паўтарэння "пугачоўшчыны" і
распаўсюджвання "якабінства".
Прыгонніцтва на Беларусі ўзмацнялася і
пашыралася
з
прычыны
запісу
за
землеўласнікамі часткі былых прывілеяваных і
адносна
свабодных
катэгорый
сельскага
насельніцтва (зямянаў, выбранцаў, панцырных
баяр, "вольных" людзей і інш.).
6.
Беларускія сяляне, як і іншыя падатковыя саслоўі,цікавілі ўлады Расійскай імперыі перш за ўсё як
аб'екты феадальнай эксплуатацыі і папаўнення
даходаў казны.
З-за слабай плацежаздольнасці і неабходнасці
паступовага
прызвычайвання
да
расійскай
падатковай сістэмы ім некаторы час аказвалі льготы
ва ўплаце падушных грошай, пасля чаго
насельніцтва беларускіх губерняў было падведзена
пад агульны тып падатковага абкладання ва ўсёй
імперыі.
Уводзілася невядомая дасюль рэкруцкая павіннасць
7.
На Беларусі скасоўвалася магдэбургскае права, а нагарады, якія яго мелі, і мястэчкі, прызнаныя
цэнтрамі паветаў, пашыраліся прынцыпы расійскага
гарадскога самакіравання паводле даравальнай
граматы гарадам 1785 г.
Жыхары шэрагу мястэчак, якія такіх правоў не
атрымалі, прыраўноўваліся да сялян і нават
раздаваліся
прыватным
уладальнікам.
Гэта
выклікала іх упартую, праўда, без жаданых вынікаў,
барацьбу за вяртанне мяшчанскага статусу
. Для яўрэйскага насельніцтва, якое пражывала ў
гарадах, указам 1794 г. вызначалася мяжа яўрэйскай
аседласці, якая ўключала беларускія, літоўскія і
частку ўкраінскіх губерняў.
8.
Каб супакоіць мясцовую знаць, у цэлымзахоўвалася канфесійная сітуацыя, якая склалася
раней. Нават забаронены Папам Рымскім ордэн
езуітаў знайшоў да 1820 г. прытулак на
далучаных да Расіі землях усходняй Беларусі.
Афіцыйна каталіцкаму і уніяцкаму духавенству
не дазвалялася схіляць у сваю веру
праваслаўных.
9.
Наступным крокам царскага ўрада стаўраспрацаваны пасля паўстання 1830-1831 гг.
канкрэтны план поўнага зліцця забраных ад
Рэчы Паспалітай зямель з усёй тэрыторыяй Расіі
пад сцягам праваслаўя і адзінай рускай
народнасці.
Важнейшым мерапрыемствам у гэтым кірунку
было ўвядзенне ўказам ад 1 студзеня 1831 г.
расійскага заканадаўства і адмена 25 чэрвеня
1840 г. дзеяння Статута Вялікага княства
Літоўскага ў беларускіх губернях.
10.
Цэлы комплекс мерапрыемстваў ажыццяўляўсядля папярэджвання магчымых шляхецкіх
выступленняў, сярод якіх галоўнае месца займаў
так званы "разбор" шляхты.
Гэта працэдура ўяўляла сабой праверку
дакументаў аб дваранскім паходжанні і перавод
на гэтай аснове часткі шляхты ў падатковае
саслоўе: аднадворцаў - у сельскай мясцовасці і
грамадзян - у гарадах. Дваранскага звання
пазбаўляліся звычайна дробныя, беспамесныя
шляхцічы
11.
Грамадскі лад большасці еўрапейскіх краін у ХІХст. засвоіў парламенцкую форму кіравання і
партыйна-палітычную
сістэму
выяўлення
грамадскіх інтарэсаў.
Партыі
кансерватыўнага
і
ліберальнага
накірункаў спаборнічалі паміж сабой за права
мець сваіх прадстаўнікоў у парламентах,
уплываць на дзейнасць урадаў (у Германіі,
Аўстра-Венгрыі) альбо нават фарміраваць іх (у
Англіі, Францыі).
12.
Напрыканцы ХІХ ст. у партыйна-палітычнаежыццё заходнееўрапейскіх краін упісаліся партыі
сацыял-дэмакратычнай
арыентацыі,
якія
перажылі камуністычны радыкалізм К. Маркса,
адцураліся лозунгаў Парыжскай камуны і ўзяліся
адстойваць інтарэсы рабочых і сярэдніх слаёў
грамадства.
Для Расіі і Беларусі ўсё гэта было яшчэ
наперадзе, дакладней - магло быць.
13.
17 кастрычніка 1905 г.быў падпісаны Маніфест, уякім былі абяцаны дэмакратычныя свабоды:
недатыкальнасць асобы,
скліканне заканадаўчай Думы з удзелам у
выбарах усіх саслоўяў насельніцтва.
Гэта была сур'ёзная перамога рэвалюцыі.
14.
Бальшавікі, эсэры, Бунд, БСГ падтрымлівалітактыку байкоту І Думы, якая пачала работу ў
красавіку 1906 г.
Сярод 36 дэпутатаў ад 5 заходніх губерняў былі
10 памешчыкаў, 2 ксяндзы, 11 ліберальных
інтэлігентаў і 13 сялян.
Частка дэпутатаў ад Беларусі (кадэты і
аўтанамісты) выступіла з прапановай аўтаноміі
для Паўночна-Заходняга краю з мэтай
"арганізацыі самастойнага нацыянальнага
быту".
15.
Першая расійская рэвалюцыя паскорылапалітычнае размежаванне ўсіх грамадскапалітычных сіл. Былі зроблены пэўныя крокі ў
пераўтварэнні самадзяржаўя ў канстытуцыйную
манархію. Аднак глыбокіх дэмакратычных
рэформ ажыццявіць не ўдалося.
16.
Сацыяльна-эканамічны лад, стан гаспадаркі невытрымалі таго напружання, якога патрабавала
небывалая па маштабах Першая сусветная
вайна.
Гаспадарчая разруха ўсё больш паглыблялася.
Фронт, не атрымліваў самага неабходнага і ледзь
трымаўся.
У многіх гарадах Расіі рэальнай стала пагроза
голаду і галодных бунтаў даведзеных да адчаю
людзей. Народныя масы патрабавалі міру, хлеба
і свабоды. Зняць напружанасць у грамадстве цар
і яго ўрад не маглі.
17.
Пачатак рэвалюцыі паклалі забастоўкі, вулічныямітынгі і дэманстрацыі ў Петраградзе,
праведзеныя 23 лютага 1917 г. у сувязі з
Міжнародным жаночым днём.
Неўзабаве выступленні рабочых і салдат
перараслі ва ўзброенае паўстанне.
2 сакавіка 1917 года цар Мікалай ІІ адрокся ад
прастола на карысць брата Міхаіла, які на другі
дзень таксама адмовіўся ад прастола.
18.
Рэальная ўлада ў сталіцы перайшла да Саветарабочых і салдацкіх дэпутатаў, які сфарміраваўся
ў ходзе паўстання і абапіраўся на яго ўзброеныя
сілы. Вядучыя пазіцыі ў Савеце занялі эсэры і
меншавікі.
Адначасова, пры актыўным удзеле ранейшай
думскай апазіцыі, сфарміраваўся Часовы ўрад,
які ўзначаліў князь Г. Львоў. Большасць месцаў
у ім занялі кадэты. Дэмакратычны лагер ва
ўрадзе прадстаўляў міністр юстыцыі сацыяліст А.
Керанскі, які адначасова з'яўляўся намеснікам
старшыні Петраградскага савета.
19.
Савет падтрымаў Часовы ўрад, стварыў назіральныкамітэт за яго дзейнасцю.
Узгодненая
праграма
Часовага
ўрада
і
Петраградскага савета складалася з наступных
палажэнняў: амністыя палітычным вязням, свабода
слова, друку і г. д., скасаванне нацыянальных
абмежаванняў,
падрыхтоўка
да
склікання
Устаноўчага сходу (парламента), замена паліцыі
народнай міліцыяй, выбары ў органы мясцовага
самакіравання, невывад войскаў рэвалюцыйнага
Петраградскага гарнізона на фронт, прадстаўленне
салдатам грамадзянскіх правоў.
Канчаткова пытанне аб будучым дзяржаўным
ладзе павінна было вырашыцца ва Устаноўчым
сходзе.
20.
Звесткі аб перамозе рэвалюцыі ў Петраградзепрыйшлі на Беларусь 1 сакавіка 1917 года. Па
прыкладу Петраграда ў гарадах і мястэчках
Беларусі ствараліся саветы рабочых і салдацкіх
дэпутатаў, 4 сакавіка была ўтворана народная
міліцыя. Па прыкладу сталіцы саветы прызнавалі
Часовы ўрад і яго органы на месцах - пры ўмове
"адпаведнасці іх дзейнасці інтарэсам народа".
Адначасова ўзніклі гарадскія грамадскія
камітэты. Ініцыятыва іх стварэння, як правіла,
зыходзіла ад дзеячаў земскага і гарадскога
самакіравання. Працягвалі сваю дзейнасць
гарадскія думы.
21.
6 сакавіка 1917 г. Часовы ўрад перадаў уладуў губернях і паветах сваім камісарам, якія
назначаліся з ліку старшыняў губернскіх і
павятовых земскіх упраў.
Да губернскіх камісараў пераходзілі функцыі
губернатараў. Акрамя паліцыі, жандармерыі і
пракуратуры ўсе астатнія мясцовыя дзяржаўныя
органы захоўваліся і павінны былі дзейнічаць
пад кіраўніцтвам камісараў.
Ім падпарадкоўвалася міліцыя, ім жа даручаўся
нагляд за законнасцю дзейнасці ўсіх устаноў і
чыноўнікаў.
22.
25 кастрычніка 1917 г. ў Петраградзе бальшавікіўзнялі ўзброенае паўстанне. У той жа дзень
адкрыўся ІІ з'езд Саветаў рабочых і салдацкіх
дэпутатаў, на якім прысутнічалі 649 дэлегатаў, у
тым ліку 390 бальшавікоў.
Беларусь і салдат Заходняга фронту прадстаўляў
51 дэлегат (24 бальшавікі, а астатнія - меншавікі і
эсэры). З'езд прыняў пастанову аб пераходзе
ўлады ў краіне да саветаў, сфарміраваў урад на
чале з У. Леніным, абраў Цэнтральны Выканаўчы
Камітэт, прыняў першыя дэкрэты аб міры, аб
зямлі.
23.
Супраць такога вырашэння пытання аб уладзевыступілі эсэры, меншавікі, бундаўцы, сіянісцкія
партыі, правае крыло БСГ. Прыхільнікі Часовага
ўрада ў некаторых гарадах утварылі "камітэты
выратавання рэвалюцыі", але іх дзейнасць была
паралізавана намаганнямі салдат Заходняга фронту.
Вялікая Беларуская рада разам з Цэнтральнай
Беларускай
вайсковай
радай,
Беларускай
сацыялістычнай грамадой звярнуліся з "Граматай да
беларускага народа", у якой характарызавалі
Кастрычніцкае паўстанне як праяву анархіі і
заклікалі народ не выконваць "сеючыя нязгоду
поклічы", захоўваць парадак і спакой.
24.
У лістападзе 1917 г. адбыліся тры з'езды саветаў:з'езд саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў
Заходняй вобласці, трэці з'езд саветаў сялянскіх
дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў, другі з'езд
армій Заходняга фронту. Іх рашэннямі (а дакладней па волі бальшавіцкай партыі) быў абраны Абласны
выканаўчы камітэт саветаў рабочых, салдацкіх і
сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту
(Аблвыкамзах) і яго выканаўчы орган - Абласны
Савет Народных Камісараў Заходняй вобласці і
фронту.
Гэтым
жа
рашэннем
быў
зацверджаны
адміністрацыйна-гаспадарчы статус Беларусі як
Заходняй вобласці ў межах Савецкай Расіі.
25.
Правыя сацыялісты і беларускія партыі і арганізацыіне прызналі легітымнымі краёвыя органы ўлады
саветаў. Яны імкнуліся ўтварыць такую ўладу, якая,
на іх думку, забяспечвала прадстаўніцтва ад розных
палітычных сіл Беларусі.
У такіх умовах Вялікая Беларуская рада і незалежны
ад яе Беларускі абласны камітэт (БАК) пры
Усерасійскім з'ездзе саветаў сялянскіх дэпутатаў
вырашылі склікаць Першы Усебеларускі з'езд.
У шэрагах Вялікай Беларускай рады пераважалі
прадстаўнікі Беларускай сацыялістычнай грамады, у
БАК - прыхільнікі агульнарасійскай партыі эсэраў.
Галоўная мэта з'езда - вырашэнне лёсу Беларусі.
26.
Афіцыйным днём адкрыцця з'езда трэба лічыць14 снежня. К гэтай даце з'ехаліся 1872 дэлегаты,
былі дасягнуты пагадненні паміж фракцыямі
наконт далейшай работы, выбраны новы
прэзідыум, утвораны Савет з'езда, які стаў
кіруючым органам, зацверджаны палажэнне аб
прадстаўніцтве і склад мандатнай камісіі. 15
снежня прыняты новы парадак дня.
15-17 снежня адбылося абмеркаванне амаль усіх
запланаваных пытанняў. Але 17 снежня 1917 г.
бальшавікі разагналі з'езд.
27.
Пасля разгону з'езда частка яго дэлегатаўсабралася ў дэпо Лібава-Роменскай чыгункі і 18
(31) снежня было прынята рашэнне аб перадачы
краёвай улады Радзе Старшынь або Радзе
Усебеларускага з'езда.
21 снежня 1917 г. Рада Усебеларускага з'езда
абрала са свайго складу Выканаўчы камітэт з 10
чалавек.
28.
21 лютага 1918 г. немцы былі ўжо ў Мінску. І ўтой жа дзень Выканкам Усебеларускага з'езда
звярнуўся да народаў Беларусі з 1-й Устаўной
граматай і абвясціў аб фарміраванні Народнага
Сакратарыята - урада Беларусі, на чале з Я.
Варонкам,
куды
ўвайшлі
прадстаўнікі
Беларускай сацыялістычнай грамады, эсэраў,
сіяністаў-сацыялістаў.
29.
9 сакавіка 1918 г. адбылося пасяджэннеВыканкама Усебеларускага з'езда, у якім таксама
ўдзельнічалі прадстаўнікі некаторых мясцовых
рад, земстваў, гарадскога самакіравання. На
гэтым пасяджэнні была прынята 2-я Устаўная
грамата.
Цяпер
краіна
фармальна
абвяшчалася
Беларускай Народнай Рэспублікай, а Выканкам
Усебеларускага з'езда пераўтвараўся ў Раду БНР.
Абвяшчалася свабода слова, друку, сходаў,
забастовак, хаўрусаў, "безумоўная вольнасць
сумлення", недатыкальнасць асобы і жылля.
30.
25 сакавіка 1918 г. пасля вострых спрэчак напасяджэнні Рады была прынята 3-я Устаўная
грамата, у якой абвяшчалася незалежнасць
БНР.
Акт ад 25 сакавіка 1918 г. толькі дэклараваў
незалежнасць. Для шырокіх мас ён быў
нечаканым.
Значная частка народа была не падрыхтавана да
ўспрымання ідэі разрыву з Расіяй. Негатыўна да
ідэі незалежнасці аднесліся расійскія эсэры і
яўрэйскія сіяністы, якія марылі аб Расійскай
федэратыўнай рэспубліцы з аднаўленнем
Устаноўчага сходу
31.
Вырашэнне праблем беларускай дзяржаўнасцібыло звязана з палітычнымі і сацыяльнаэканамічнымі пераўтварэннямі.
Прадстаўнікі
Паўночна-Заходняга
камітэта
бальшавікоў - В. Кнорын (Кнорыньш), А.
Мяснікоў (Мяснікян) і іншыя вельмі адмоўна
аднесліся да ідэі беларускай дзяржаўнасці.
Некаторыя з іх нават адмаўлялі сам факт
існавання беларускай нацыі і лічылі, што ўвогуле
эпоха
стварэння
нацыянальных
дзяржаў
скончылася, што беларуская дзяржаўнасць задумка "буржуазных нацыяналістаў".
32.
Аднак сярод бальшавікоў існавалі іншыя пунктыгледжання. 31 студзеня 1918 г. у расійскай
сталіцы быў утвораны Беларускі нацыянальны
камісарыят (Белнацкам) як асобны аддзел
Народнага
камісарыята
па
справах
нацыянальнасцей РСФСР.
Да мая 1918 г. Белнацкам узначальваў А.
Чарвякоў. У склад камісарыята ўваходзілі і левыя
эсэры. Яго прадстаўніцтвы дзейнічалі ў Віцебску,
Оршы, Смаленску і супрацоўнічалі з беларускай
секцыяй пры ЦК левых эсэраў.
33.
Белнацкам вёў палітычную і культурнаасветніцкую дзейнасць сярод беларусаў натэрыторыі Савецкай Расіі, клапаціўся пра
бежанцаў.
Заснаваў у Маскве Беларускі народны
універсітэт, Беларускае навуковае таварыства,
адкрыў беларускія школы. Выдаваў кнігі,
брашуры, газету "Дзянніца", часопіс "Чырвоны
шлях".
34.
Кіраўнікі Белнацкама А. Чарвякоў, З. Жылуновіч ііншыя лічылі неабходным стварэнне Беларускай
Савецкай Рэспублікі і ўстанаўленне цесных
сувязяў з РСФСР (на прынцыпах аўтаноміі).
У верасні 1918 г. Белнацкам выступіў з
патрабаваннем "Аб перайменаванні Заходняй
вобласці ў Беларуска-Літоўскую".
Тым самым Белнацкам хацеў хоць часткова, хоць
па назве, зрабіць крок у напрамку стварэння
нацыянальнай дзяржаўнасці народаў гэтага
краю. Аднак Паўночна-Заходні камітэт РКП(б) не
прыняў дадзенай прапановы.
35.
24 снежня 1918 г. Пленум ЦК РКП(б) прыняўпастанову аб утварэнні Беларускай Савецкай
Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР). Пленум абавязаў
Паўночна-Заходні абком РКП(б) правесці партыйнаарганізацыйную
работу
па
нацыянальнадзяржаўнаму будаўніцтву на Беларусі.
25 снежня 1918 г. у Наркамнаце адбылася нарада І.
Сталіна з адказнымі работнікамі Белнацкама, дзе
абмяркоўвалася
пытанне
аб
практычным
здзяйсненні рашэння ЦК РКП(б) аб утварэнні БССР.
У гэты ж дзень І. Сталін у размове па тэлефоне са
старшынёй Паўночна-Заходняга абласнога камітэта
РКП(б) А. Мясніковым паведаміў, што ЦК партыі
згадзіўся на ўтварэнне беларускага савецкага ўрада.
36.
30 снежня 1918 г. адкрылася ў Смаленску VІПаўночна-Заходняя
абласная
партыйная
канферэнцыя. Дэлегаты аднагалосна выказаліся
за абвяшчэнне БССР.
Канферэнцыя вызначала межы рэспублікі і па
дакладу камісіі, утворанай для вывучэння гэтага
пытання, прыйшла да высновы, што ў склад
рэспублікі павінны ўвайсці Мінская, Магілёўская,
Гродзенская губерні поўнасцю, Віцебская
губерня без Дзвінскага, Рэжыцкага і Люцынскага
паветаў, а таксама частка тэрыторыі Смаленскай
губерні, населенай пераважна беларусамі.
37.
31 снежня 1918 г. ЦБ КП(б)Б абмеркавалапытанне аб складзе Часовага рэвалюцыйнага
рабоча-сялянскага ўрада БССР. Было вырашана,
што ва ўрад увойдуць прадстаўнікі ад
Белнацкама, Паўночна-Заходняга камітэта РКП(б)
і Аблвыкамзаха. Старшынёй урада быў
зацверджаны З. Жылуновіч.
38.
1 студзеня 1919 г. Часовы ўрад Беларусіабнародаваў маніфест у сувязі з утварэннем
БССР. Уся ўлада на Беларусі, адзначалася ў
маніфесце,
належыць
Саветам
рабочых,
сялянскіх,
батрацкіх
і
чырвонаармейскіх
дэпутатаў.
Зямля з жывым і мёртвым інвентаром, лясы,
воды і нетры зямлі, чыгункі, фабрыкі і заводы,
банкі становяцца ўласнасцю народа.
Маніфест абвясціў раўнапраўе працоўных усіх
нацыянальнасцей на тэрыторыі Беларусі адмяніў
усе загады і распараджэнні акупацыйных уладаў,
аб'явіў па-за законам Беларускую раду.
39.
5 студзеня 1919 г. Часовы рэвалюцыйнырабоча-сялянскі ўрад БССР, ЦБ КП(б)Б пераехалі
ў Мінск, які з гэтага часу стаў сталіцай БССР.
У снежні 1918 - студзені 1919 гг. на Беларусі
адбыліся валасныя, павятовыя і губернскія
з'езды
саветаў.
Галоўны
сэнс
усёй
перадвыбарнай агітацыі - барацьба за "класавую
чысціню" саветаў. У выніку ў Савет былі выбраны
ў асноўным камуністы.
40.
2-3 лютага 1919 г. у Мінску адбыўся ІУсебеларускі з'езд Саветаў рабочых, сялянскіх і
чырвонаармейскіх дэпутатаў. Старшыня УЦВК Я.
Свярдлоў, які прысутнічаў на з'ездзе, абвясціў
пастанову прэзідыума УЦВК "Аб прызнанні
незалежнасці
Беларускай
Сацыялістычнай
Савецкай Рэспублікі".
У адказ з'езд прыняў "Дэкларацыю аб
устанаўленні федэратыўнай сувязі паміж
Беларускай
Савецкай
Сацыялістычнай
Рэспублікай і РСФСР".
41.
І з'езд Саветаў па загаду з Масквы вызначыўтэрыторыю Савецкай Беларусі ў складзе
Мінскай і Гродзенскай губерняў. Тэрыторыі
Віцебскай, Смаленскай і Магілёўскай губерняў
адышлі да Расіі.
Справа ў тым, што ў ЦК РКП(б) ведалі намер
кіруючых колаў Польшчы па аднаўленні краіны ў
межах 1772 г. А гэта азначала б далучэнне да
Польшчы ўсёй тэрыторыі Беларусі.
Таму маскоўскія ўлады адабралі ад БССР яе
ўсходнія рэгіёны, планавалі, калі іншыя
тэрыторыі Беларусі захопіць Польшча, мець як
мага далей на захад мяжу РСФСР.
42.
І Усебеларускі з'езд Саветаў прыняў рашэнне абаб'яднанні Беларускай ССР і Літоўскай ССР у
адну дзяржаву.
Гэта рашэнне зноў жа было праведзена паводле
ўказання ЦК РКП(б). Паколькі польскі ўрад
прэтэндаваў на тэрыторыі Літвы і Беларусі, ЦК
РКП(б) лічыў неабходным аб'яднаць іх, каб весці
агульную барацьбу з ворагам. Адначасова, як
сказаў на з'ездзе Я. Свярдлоў, аб'яднанне
Беларусі і Літвы абмяжуе нацыянальны рух у
абедзвюх краінах.
43.
27 лютага 1919 г. былі створаны ЦВК ЛітоўскаБеларускай ССР і яго прэзідыум на чале з К.Цыхоўскім, урад аб'яднанай рэспублікі - Савет
Народных Камісараў на чале з В. МіцкявічусамКапсукасам.
У сувязі з утварэннем Літоўска-Беларускай ССР
узнікла неабходнасць зліць і камуністычныя
партыі Літвы і Беларусі. На аб'яднаным з'ездзе
(4-6 сакавіка 1919 г.) быў абраны ЦК Кампартыі
Літвы і Беларусі.
44.
Тым часам, 12 ліпеня 1920 г. у Маскве быўпадпісаны мірны дагавор паміж Літвой (сталіца г. Коўна), у якой улада належала ліберальным
дзеячам, і РСФСР.
Урад РСФСР пайшоў на тое, каб уключыць частку
тэрыторый з гарадамі Гродна, Шчучын, Ашмяны,
Смаргонь, Браслаў у межы Літвы. Віленскі край з
Вільняй таксама быў прызнаны часткай Літвы.
У сувязі з падпісаннем гэтага дагавора дэ-юрэ
перастала існаваць Літоўска-Беларуская ССР.
45.
У гэтых умовах пачалася практычная работа пааднаўленні
беларускай
дзяржаўнасці
на
савецкай аснове. 31 ліпеня 1920 г. у Мінску
адбылося сумеснае пасяджэнне прадстаўнікоў
Белваенрэўкома (створаны бальшавікамі і
эсэрамі), ЦК КП(б) Літвы і Беларусі, прафсаюзаў,
Беларускай камуністычнай арганізацыі, Бунда па
пытанні аднаўлення БССР.
46.
На пасяджэнні была прынята "Дэкларацыя абабвяшчэнні
незалежнасці
Савецкай
Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь".
У адпаведнасці з Дэкларацыяй уся ўлада на
тэрыторыі Беларусі да склікання Усебеларускага
з'езда Саветаў пераходзіла да Ваеннарэвалюцыйнага Камітэта.
Беларуская Рэспубліка аднаўлялася ў межах
адной Мінскай губерні, а дакладней, толькі 6 яе
паветаў.
47.
16 верасня 1922 г. Цэнтральнае Бюро КП(б)Бпастанавіла "лічыць мэтазгодным устанаўленне
адносін паміж камісарыятамі Беларусі і
камісарыятамі РСФСР аналагічныя з адносінамі,
устаноўленамі паміж РСФСР і Украінай".
Улічваючы, што адносіны РСФСР з УССР
будаваліся як адносіны дзвюх роўных і
незалежных рэспублік, гэта фактычна азначала,
што ЦБ КП(б)Б было супраць сталінскага плана
"аўтанамізацыі".
48.
30 снежня 1922 г. І з'езд Саветаў СССРзацвердзіў Дэкларацыю аб утварэнні СССР, у
якой былі сфармуляваны асноўныя прынцыпы
аб'яднання
рэспублік:
раўнапраўе
і
добраахвотнасць уваходжання іх у Саюз ССР,
права свабоднага выхаду з Саюза і доступ у яго
новым савецкім сацыялістычным рэспублікам.
З'езд зацвердзіў Дагавор аб утварэнні СССР, які
прадугледжваў арганізацыю
10
саюзных
наркаматаў, Вярхоўнага суда і Аб'яднанага
дзяржаўнага палітычнага ўпраўлення, вызначаў
асновы ўзаемаадносін паміж вышэйшымі
органамі ўлады СССР і саюзных рэспублік.
49.
Быў абраны вярхоўны орган улады Саюза ССР ЦэнтральныВыканаўчы
Камітэт
(ЦВК).
Старшынямі ЦВК былі выбраны старшыні ЦВК
рэспублік, а кіраўніком урада (СНК) - У. Ленін, які
ўжо быў цяжка хворы і практычнай дзейнасцю
не займаўся.
У снежні 1922 г. у СССР увайшлі РСФСР, УССР,
БССР,
Закаўказская
СФСР
(у
складзе
Азербайджанскай
ССР,
Армянскай
ССР,
Грузінскай ССР). Першая Канстытуцыя СССР
(студзень 1924 г.) дэкларавала працоўным
краіны шырокія дэмакратычныя правы і
свабоды, актыўны ўдзел у кіраванні дзяржавай.
50.
У сакавіку 1924 г. па прапановах і хадайніцтвахбеларускага кіраўніцтва Прэзідыум ЦВК СССР
прыняў рашэнне аб вяртанні Беларускай ССР 16
паветаў Віцебскай, Смаленскай і Гомельскай
губерняў. У снежні 1926 г. вернуты яшчэ два
паветы: Гомельскі і Рэчыцкі.
Вяртанне Савецкай Беларусі тэрыторый на
ўсходзе значна ўзмацніла яе эканамічны і
культурны патэнцыял, было актам гістарычнай
справядлівасці.
51.
Стварэнне СССР адкрывала магчымасцьаб'яднаць намаганні гістарычна звязаных паміж
сабой
народаў,
спрыяць
іх
хуткаму
эканамічнаму, сацыяльнаму і культурнаму
развіццю.
Аднак з канца 20-х гг. у СССР перавага ўсё больш
стала надавацца цэнтралізму, скараціліся правы і
магчымасці рэспублік.
Фактычна пачала здзяйсняцца сталінская ідэя
"аўтанамізацыі". БССР у складзе СССР фактычна
карысталася толькі правамі нацыянальнакультурнай
аўтаноміі
і
тэрытарыяльным
самакіраваннем
52.
У адпаведнасці з Рыжскім мірным дагаворампаміж савецкай Расіяй і Польшчай, да тэрыторыі
апошняй былі далучаны Гродзенская і значная
частка Мінскай губерняў.
У кастрычніку 1920 г. польскі генерал Л.
Жалігоўскі нібы па сваё ініцыятыве захапіў
Вільню і Віленскі край, якія згодна дамове паміж
РСФСР і Літвой знаходзіліся пад уладай Літвы.
Літоўскі ўрад не меў сілы, каб ваяваць з
агрэсарам і Віленскі край быў далучаны да
Польшчы, стаў часткай Усходніх крэсаў ці
Заходняй Беларусі. Вільня амаль на два
дзесяцігодзі стала палітычным і культурным
цэнтрам Заходняй Беларусі.
53.
У складзе Польшчы Усходнія крэсы быліпадзелены на 4 ваяводствы: Палескае,
Навагрудскае, Беластоцкае і Віленскае.
На тэрыторыі агульнай плошчай каля 110 тыс.
км2 пражывала больш за 3,2 млн чалавек, з іх
10% складалі палякі, 12% - яўрэі, 74% - беларусы.
Да верасня 1939 г. колькасць насельніцтва
дасягала 5 млн. чалавек.
54.
Пераход да таталітарызму праяўляўся ў далейшымпаніжэнні ролі і ўдзелу ў справах грамадства
дэмакратычных, прадстаўнічых органаў, поўным іх
падпарадкаванні партыйнаму апарату.
Саветы ў 30-я гады ўжо толькі стваралі бачнасць
улады працоўных. Іх фарміраванне і дзейнасць
адбываліся на падставе дырэктыўных указанняў,
якія выключалі крытыку партыйна-дзяржаўных
органаў, спаборнасць кандыдатур, плюралізм
думак.
Гэта датычылася дзейнасці не толькі Саветаў, але і
прафсаюзаў, камсамола, якія канчаткова страцілі
нават мізэрныя рэшткі самастойнасці.
55.
КанстытуцыяБеларускай
ССР
1927
г.
замацоўвала палажэнне аб тым, што БССР
з'яўляецца
"сацыялістычнай
дзяржавай
дыктатуры пралетарыяту", у якой ад імя
пралетарыяту
дыктатуру
ажыццяўляе
Камуністычная партыя. Таму ўсе дзяржаўныя
органы былі падпарадкаваны партыйным
установам і павінны былі выконваць дырэктывы
і пастановы партыйных з'ездаў, канферэнцый і іх
выканаўчых органаў.
56.
З прыняццем Канстытуцыі СССР 1936 г. былаправедзена больш жорсткая цэнтралізацыя
дзяржаўнага апарату, абмяжоўваліся правы
саюзных рэспублік.
У лютым 1937 г. была прынята новая
Канстытуцыя БССР. Яна была падрыхтавана ў
адпаведнасці з Канстытуцыяй СССР і паўтарала
ўсе асноўныя палажэнні саюзнай Канстытуцыі. У
ёй пацвярджалася ўсеўладзе камуністычных
партыйных кіруючых органаў.
57.
Яшчэ ў 1927 г., асобаму дзяржаўнамупалітычнаму ўпраўленню (пазне Наркамату
ўнутраных спраў) давалася права разглядаць у
пазасудовым парадку, аж да прымяненння
вышэйшай меры пакарання, справы аб
дыверсіях, падпалах, псаванні машынных
установак як са злым намерам, так і без яго.
Рэпрэсіі праводзілі падраздзяленні НКВД:
Галоўнае ўпраўленне дзяржаўнай бяспекі,
Галоўнае
ўпраўленне
папраўча-працоўных
лагераў і пасяленняў, а таксама Асобая нарада
пры НКУС і падпарадкаваныя ёй "тройкі" на
месцах.
58.
У канцы 80 - пачатку 90-х гг. па краінах УсходняйЕўропы прайшла рэвалюцыйная хваля, агульны
характар падзей якой можна вызначыць так: гэта
былі антытаталітарныя масавыя рухі, якія
прывялі да падзення старых дзяржаўнапартыйных правячых структур. Галоўным
лозунгам гэтых рухаў было аднаўленне
дэмакратычных свабод і барацьба за правы
чалавека.
59.
27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР урачыстапрыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце
Беларускай ССР.
Згодна Дэкларацыі, Беларусь - "суверэнная
дзяржава, якая ўсталявана на аснове ажыццяўлення
беларускай нацыяй яе неад'емнага права на
самавызначэнне, дзяржаўнасці беларускай мовы,
вяршэнства народа ў вызначэнні свайго лёсу" (арт.
1). Вышэйшай мэтай суверэнітэту прызнавалася
забеспячэнне свабоднага развіцця і дабрабыту
грамадзян рэспублікі. Носьбітам суверэнітэту краіны
і адзінай крыніцай дзяржаўнай улады абвяшчаўся
беларускі народ.
60.
У адпаведнасці са зместам Дэкларацыі з дня яепрыняцця на тэрыторыі рэспублікі абвяшчалася
вяршэнства Канстытуцыі і законаў Беларускай
ССР, паўната ўлады рэспубліканскіх дзяржаўных
органаў
на
ўсёй
тэрыторыі
краіны,
самастойнасць і незалежнасць Беларусі ў
міжнародных зносінах.
Па сутнасці гэта азначала спыненне дзейнасці на
Беларусі саюзных законаў.
61.
У сакавіку 1991 г. рэферэндума па праблемезахавання СССР. Аднак пытанне для рэферэндума
было пастаўлена так, што будучае Саюза магло быць
толькі ў форме федэрацыі, да таго ж
сацыялістычнай.
Афіцыйна ў рэферэндуме прынялі ўдзел 9 рэспублік
(за выключэннем Літвы, Латвіі, Эстоніі, Грузіі,
Арменіі, Малдовы). Усяго са 196 млн. дарослых
жыхароў СССР галасавала 111,3 млн., з якіх 57%
выказалася за захаванне СССР.
У канцы красавіка ў падмаскоўнай рэзідэнцыі НоваАгарова было падпісана пагадненне Прэзідэнта
СССР і вышэйшых асоб дзевяці рэспублік ("9 + 1") аб
хутчэйшым заключэнні новага саюзнага дагавора.
62.
Распад СССР паскорылі падзеі, якія адбыліся ўМаскве з 18 па 21 жніўня 1991 г. Падчас
адпачынку Прэзідэнта СССР у Крыме група
вышэйшых дзяржаўных асоб (Г. Янаеў - віцэпрэзідэнт СССР, В. Паўлаў - прэм'ер-міністр СССР,
Б. Пуга - міністр унутраных спраў СССР, В.
Кручкоў - старшыня КДБ СССР і інш.) стварылі
Дзяржаўны
камітэт
па
надзвычайнаму
становішчу, абвясцілі аб хваробе М. Гарбачова і
пераходзе ўсёй улады ў свае рукі.
Партыйнае кіраўніцтва спрабавала з дапамогай
войскаў і КДБ падавіць дэмакратычныя рухі і
аднавіць таталітарны рэжым у СССР.
63.
У БССР дзейнасць змоўшчыкаў падтрымаліМагілёўскі, Гродзенскі, Брэсцкі абкомы КПБ, а ЦК
нават забараніў выхад газеты "Знамя юности",
якая актыўна падтрымлівала перабудову.
Толькі Мінскі гарадскі Савет народных дэпутатаў
асудзіў пераварот і апазіцыя, якая па прыкладу
Масквы правяла ў Мінску дэманстрацыю і
мітынг.
64.
25 жніўня на ёй быў прыняты Закон "Абнаданні статусу канстытуцыйнага закона
Дэкларацыі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР
"Аб дзяржаўным суверэнітэце БССР" і
пастанова "Аб забеспячэнні палітычнай і
эканамічнай самастойнасці Беларускай ССР".
Ва ўласнасць Беларусі перайшла агульнасаюзная
маёмасць.
Таксама
пачаўся
працэс
дэпартызацыі, а дзейнасць КПБ - КПСС
прыпынялася. На пасяджэнні Вярхоўнага Савета
Прэм'ер-міністр Беларусі В. Кебіч заявіў, што
прыпыняе членства ў КПСС разам з усім
Кабінетам Міністраў
65.
З 17 па 19 верасня 1991 года адбылася 6-янечарговая сесія Вярхоўнага Савета, на якой
разглядаўся Закон "Аб назве БССР".
Дэпутаты прынялі рашэнне перайменаваць БССР
у Рэспубліку Беларусь, а ў скарочаных назвах "Беларусь". У той жа дзень зацвердзілі законы
"Аб Дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь", "Аб
Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь".
66.
СтаршынёйВярхоўнага
Савета
на
альтэрнатыўнай аснове быў выбраны прафесар
фізікі Беларускага дзяржаўнага універсітэта С.
Шушкевіч. Так у гісторыі Беларусі пачаўся новы
этап незалежнай Рэспублікі Беларусь.