Похожие презентации:
Знак_ прыпынку пам_ж часткам_ _ складаназлучаных сказах (А.Матыль)
1.
Знакі прыпынкупаміж часткамі ў
складаназлучаных
сказах
.
2.
Табліца“Знакі прыпынку паміж часткамі ў
складаназлучаных сказах”
Коска ставіцца:
1. Перад супраціўнымі злучнікамі
а, але, ды (=але), аднак, затое.
2. Пры паўторных злучніках.
3. [двухсаст.], і [двухсаст.]
4. [аднасаст.], [двухсаст.]
! Адначасовасць або
паслядоўнасць дзеяння
Праплыве гук баязліва па-над
лугам, ды зноў ціха-ціха стане.
То насунуцца хмары, то выгляне
сонца.
3.
.Коска не ставіцца:
1. Перад злучнікамі і, ды (= і), або, ці
(ужыты 1 раз!!!)
2. Калі ёсць:
а. [Агульны член сказа ] і [ ]
б. [Агульнае пабочнае слова, ] і [ ]
в. [Агульная часціца ] і [ ]
(хай, няхай, толькі і інш.)
3. Калі часткі сказаў – пытальныя,
клічныя або пабуджальныя сказы:
а. [ ? ] і [ ? ]
б. [ ! ] і [ ! ]
4. [ безасаб. ] і [ безасаб. ]
[ н.-ас. ] і [ н.-ас. ]
[ назыўны ] і [ назыўны ]
( аднародныя па значэнні)
5. [ ] і [ сама + выказнік]
а. Дзе-нідзе ля ганкаў чырванелі
вясновыя кветкі і зацвітаў бэз.
б. Можа, пройдзе дождж і мы трапім у
лес.
в. Толькі верхавіны соснаў гудзелі ды
шалясцелі трапяткія асіны.
Куды яна ідзе і што ёй трэба?
Колькі працы і колькі сумлення!
Шуміць у галаве і хочацца спаць.
Цішыня і прастор.
Ганна паставіла вячэру на стол і сама
села побач.
4.
.Працяжнік ставіцца:
[ умова ] – і [ вынік ]
[ ] – і [ хуткая змена падзей ]
[ ] – і [ супрацьпастаўленне]
Дыхнула свежпсцю – і лёгка стала.
Момант – і ў веснічках паказалася
Алена.
Сярэдзіна кастрычніка – і такі
мароз.
5.
.Кропка з коскай ставіцца:
[ свае знакі ]; і [ свае знакі]
слабая сэнсавая сувязь
Зашумела нудна восень шумам
лісцяў, шумам сосен, даўшы волю
хмурам; ажно з гоняў Беларусі ў
вырай выляцелі гусі, паплылі ўдаль
шнурам.
6.
Пастаўце знакі прыпынку,карыстаючыся табліцай
Вада ў лодцы прыбывала __ і ніякая сіла ўжо не магла спыніць яе.
2. Няхай цвітуць сады__ і радуюцца дзеці.
3. Сярэдзіна красавіка__ і такі мароз.
4. Пад хмарамі дзікія ветры равуць__ і чуецца крык жураўліны.
5. За акном кружыцца ціхі снег __ і блукаюць нямыя вятры.
6. Над галавою неба сінява __ і неабсяжны далягляд бясконцы __ і сцелецца пад ногі нам трава.
7. Чалавек прывязаў каня ля плота __ і сам крута завярнуў за вугал.
8. Яшчэ сняжком зямлю не замяло __ ды халадком дыхнулі ўжо абшары.
9. Чаму часам сэрца млее __ і не пазбыцца ліпкіх дум?
10. Здаецца, бялейшыя сталі гнуткія бярозы __ і яшчэ вышэй падаліся стромкія хвойкі і елкі.
11. Здаецца, зусім нядаўна мы напісалі пісьмо __ і вось прыйшоў ужо адказ.
12. Яна паспешліва паставіла на стол вячэру __ і сама села побач.
13. Яшчэ некалькі дзён і прачнецца бярозавік.
14. Мароз __ і сонца.
15. Сашы было не да гэтага хараства __ аднак і яна звярнула ўвагу на такі цуд прыроды.
16. Ні колас на ніве не скалыхнецца __ ні ліст на дрэве не зварухнецца.
17. Гаўкне на двары сабака __ і Чэсь падхопліваецца, бяжыць да акна.
1.
7.
Дамашняе заданне• § 11-12, Пр. 61, пытанні на стр. 75
(вусна);
• !!! На 9-10 – да схем, запісаных у
класе, выпісаць сказы з твораў
мастацкай літаратуры.