5.19M
Категория: ИсторияИстория

Перыядызацыя гісторыі Беларусі

1.

І.1.5.
ПЕРЫЯДЫЗАЦЫЯ
ГІСТОРЫІ
БЕЛАРУСІ

2.

Абавязкова вывучыць рымскія лічбы, аякія
выкарыстоўваюцца для абазначэння
стагоддзяў.
1–І
2 – ІІ
3 – III
4 – IV
5–V
6 - VI
7 – VII
8 – VIII
9 – IX
10 – X
і гэтак далей

3.

Найбольш старажытная эпоха ў гісторыі
Беларусі – першабытная эпоха.
Яна падзяляецца на:
- каменны,
- бронзавы,
- жалезны вякі.
Асноўным крытэрыем гэтай перыядызацыі
з’яўляецца матэрыял, з якога вырабляліся
прылады працы ў пэўны перыяд.

4.

Каменны век падзяляецца на тры
асноўныя перыяды:
– палеаліт, альбо старажытны каменны
век – 100–10 тыс. гадоў таму;
– мезаліт, альбо сярэдні каменны век –
8–5 тыс. да н.э.;
– неаліт, альбо новы каменны век –
канец 5 – пачатак 2 тыс. да н.э.

5.

На змену каменнаму веку прыйшла эпоха
металу.
Першым перыядам гэтай эпохі быў
бронзавы век.
У Беларусі бронзавы век датуецца
пачаткам 2 тыс. да н.э. – VIII/VII стст.
да н.э.
У Беларусі бронзавы век мае свае
асаблівасці. Бронзавыя вырабы на нашых
землях былі нешматлікімі.

6.

Бронзавы век змяняецца жалезным
векам.
Ён пачаўся прыблізна ў VIII/VII стст. да
н.э. і цягнуўся прыкладна да сярэдзіны І
тыс. н.э.

7.

З сярэдзіны І тыс. н.э. у Беларусі
пачынаецца эпоха ранняга Сярэднявечча,
якая працягвалася да канца І тыс.
н.э. Раннесярэднявечны перыяд
вызначаецца:
- актывізацыяй працэсаў маёмаснай і
сацыяльнай дыферэнцыяцыі,
- пачаткам дзяржаваўтваральных працэсаў,
якія ў выніку прывялі да ўзнікнення першых
дзяржаў-княстваў.

8.

Старажытнарускі
перыяд датуецца Х –
сярэдзінай ХІІІ ст.
Ён з’яўляецца
працягам папярэдняга
раннесярэднявечнага
перыяду.

9.

У сярэдзіне ХІІІ ст.
узнікае новая дзяржава
Вялікае Княства
Літоўскае, куды ў
хуткім часе ўвайшлі
ўсе беларускія землі.
Гэтая велізарная
краіна стала калыскай
для беларускага,
літоўскага і ўкраінскага
народаў.

10.

Час самастойнага існавання Вялікага
Княства Літоўскага з’яўляецца асобным
перыядам у беларускай гісторыі, які
доўжыўся з сярэдзіны ХІІІ ст. да
1569 г. – часу заключэння Люблінскай
уніі.

11.

З 1569 г. па 1795 г. працягваўся перыяд,
калі тэрыторыя Беларусі як частка Вялікага
Княства Літоўскага ўвайшла ў склад
федэрацыі з Польскім Каралеўствам.
Новая дзяржава атрымала назву
Рэч Паспалітая.

12.

З 1795 па 1917 г. беларускія землі знаходзіліся ў складзе Расійскай імперыі.

13.

Гэты перыяд падзяляецца на два
падперыяды, мяжой для якіх стала
адмена прыгоннага права ў 1861 г.,
якая скасавала перажыткі феадальнай
эпохі і паклала пачатак імкліваму
развіццю капіталістычных адносін.

14.

Перыяд у гісторыі Беларусі з 1917 г. па
1991 г. можа быць вызначаны як савецкі.
Ён таксама падзяляецца на два
падперыяды:
– з 1917 г. да Другой сусветнай і
Вялікай Айчыннай войнаў
(1939–1945 гг.),
– з 1945 г па 1991 г.

15.

З 1991 г. пачаўся перыяд
дзяржаўнай незалежнасці
Рэспублікі Беларусь.

16.

ЯКІЯ ЁСЦЬ ПЫТАННІ?
English     Русский Правила