з Арынай Мілаш
5.17M
Категория: КулинарияКулинария

Гатуем дранікі

1. з Арынай Мілаш

Дзяржаўная ўстанова адукацыі
“Свірскі вучэбна-педагагічны комплекс
дзіцячы сад – сярэдняя школа”
“Гатуем дранікі”
з Арынай Мілаш

2.

… А мы яшчэ
здзіўляемся, чаму
нас “бульбашамі”
завуць.
Асабіста для мяне
страва без бульбы –
наогул не страва!
Нас з татам
макаронамі не
падманеш…

3.

Мы больш
па драніках
спецыялізуемся.
Таму, як
сказала аднойчы
мама, “любіш
катацца – любі і
бульбы
надзерці”.

4.

Увогуле, не хуткая гэта справа – дранікі.
Трэба шмат намаганняў прыкласці.
Але ж затое –
тоўсценькі
румяненькі дранічак
ды са смажанінкай,
ды са смятанкай…
Смаката!
Аднак, аба ўсім па
парадку.

5.

Спачатку трэба
бульбы
начысціць, ды
лепш не
маленькай, каб
прасцей было
дзерці.

6.

Потым на
маленькай тарцы
здзерці трэба, каб
атрымалася такая
своеасаблівая драная
кашка.
(Калі выдзелілася шмат соку,
можна крыху зліць: лішняя вада
на скавародцы не патрэбна.
Толькі “страляць” будзе)

7.

У атрыманую масу
варта дабавіць яйка,
пару драбінак солі –
і цеста можа быць
гатовым да выпякання.
Але я яшчэ дабаўляю да
гэтай масы сваю
“разыначку”: здзертую
на тарцы цыбулінку
сярэдняга памеру. Так
цеста становіцца больш
духмяным і адразу не
чарнее.

8.

Ну што? Адпраўляем
на скавародку?
Выпякаем на сланечнікавым
алеі на маленькім агні,
варочаем з двух бакоў…

9.

Як кажуць, “вуаля”!
Ах, якія яны прывабныя!..

10.

Пальём зверху
смятанкай – і
можна каштаваць!
Смачна есці!

11.

То ж мы, піянеры,
малайцы!
Любая справа ў
нашых руках
спорыцца!
English     Русский Правила