Урад як вышэйшы орган выканаўчай улады
Дзяржаўнае кіраванне ў гарадах ВКЛ спалучалася з гарадскім самакіраваннем на аснове магдэбургскага права.
Рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання:
155.45K
Категория: ИсторияИстория

Лекцыя 10(4) ГБД

1. Урад як вышэйшы орган выканаўчай улады

1. Пасады княжацкай адміністрацыі ў
Старажытнай Русі (падручнік ст. 260-267)
2. Асноўныя пасады кіруючага апарата ВКЛ.
3. З’яўленне міністэрскай формы арганізацыі
выканаўчай улады. Беларусы на вышэйшых
дзяржаўных пасадах у Расійскай Імперыі.
4. СНК і далейшае развіццё выканаўчай улады ў
савецкі час.
5. Функцыі і задачы сучаснага ўрада. Структура
Урада Рэспублікі Беларусь. Прэм’ер-міністр.

2.

Вялікі
князь,
гаспадар
Рада
паноў
Сойм
Павятовыя
соймікі
Вялікаканяжацкі
двор – структура
на кшталт адзінага
дзяржаўнага
апарату,
сукупнасць
вышэйшых
дзяржаўных
служачых.

3.

Самымі значнымі пасадамі
агульнадзяржаўнага узроўню ў ВКЛ былі:
• Вялікі дзяржаўны канцлер ведаў
канцылярыяй, захоўваў дзяржаўную пячатку і
дзяржаўны архіў, сачыў за ўлікам допісаў,
дакладваў гаспадару пра справы, удзельнічаў у
распрацоўцы нарматыўных актаў.
• Гетман (найвышэйшы) ведаў узброеннымі
сіламі іх камплектаваннем і забеспячэннем.
• Фінансавыя пытанні знаходзіліся ў веданні
земскага (вялікага) падскарбія.
• Земскі (вялікі) маршалак ажыццяўляў
распарадча-паліцэскую функцыю ў месцы
знаходжання гаспадара і правядзення соймаў.

4.

Пасады, якія існавалі пры
велікакняжацкім двары:
маршалак дворны - ажыццяўляў распарадча-паліцэскія функцыі пры двары гаспадара
падскарбі дворны - ведаў гаспадарчафінансавымі пытаннямі
дворны гетман - ведаў палацавай вартай
велікакняжацкі сакратар
Усе службовыя асобы дзейнічалі пад
кантролем князя і рады. Прызначаліся з ліку
феадалаў. Дапускалася прызначэнне аднаго
чалавека адначасова на некалькі пасад.

5.

Сістэма мясцовых органаў
кіравання:
Ваявода павінен быў праводзіць
у жыццё распараджэнні і пастановы
цэнтральных органаў.
Кашталян камандаваў войскамі галоўнага
замка ваяводства, пры адсутнасці
ваяводы – і ўсімі ўзброенымі сіламі
Падваявода выконваў адміністрацыйныя
і судовыя абавязкі.
Ключнік, цівун – загадвалі зборам
даніны і чыншу, вялі гаспадарчы ўлік
дзяржаўнай маёмасці ў ваяводстве
Гараднічы – камендант замка – павінен
быў клапаціцца пра належнае
ўтрыманне і рамонт фартэцыі.

6.

ПАВЯТОВАЯ АДМІНІСТРАЦЫЯ:
СТАРАСТА
ПАДСТАРАСТА
МАРШАЛАК ПАВЯТОВЫ
ХАРУЖЫ
ДЗЯРЖАЎЦЫ

7. Дзяржаўнае кіраванне ў гарадах ВКЛ спалучалася з гарадскім самакіраваннем на аснове магдэбургскага права.

ВОЙТ
МАГІСТРАТ
РАДА
дарадчы
орган
ЛАВА
судовы
орган
Войт сумесна з радаю
выбіралі двух або чатырох
бурмістраў, якія вырашалі
ўсе цякучыя справы.
У вырашэнні
агульнагарадскіх спраў
істотнае значэнне мелі
сходы жыхароў горада –
гарадскія соймы і копы.

8.

У 1569 г. быў заключаны
міжнародна-прававы акт
аб’яднання ВКЛ з
Польшчай у Рэч
Паспалітую. Дзяржаўныя
і мясцовыя пасады ў
абедзвюх дзяржавах
маглі займаць толькі
мясцовыя ўражэнцы. У
ВКЛ была захавана
старая сістэма органаў
улады і кіравання, за
выключэннем сойма ВКЛ.

9.

На мяжы ХVІІІ–ХІХ стст. у Расіі з’явілася
міністэрская сістэма. Пасада міністра
ўведзена ў 1797 г. У 1802 г. быў прыняты
маніфест «Об учреждении министерств».
З 1803 г. калегіі паступова былі
рэарганізаваны ў дэпартаменты і іншыя
падраздзяленні міністэрстваў. Вышэйшым
адміністрацыйным органам быў Камітэт
міністраў. Ён уключаў міністраў,
галоўнаўпраўляючых, дзяржаўнага казначэя,
старшынь дэпартаментаў Дзяржаўнага
савета, асоб па прызначэнні імператара.

10.

На мяжы ХVІІІ–ХІХ стст. у Расіі з’явілася
міністэрская сістэма. Пасада міністра з’явілася ў
1797 г. Дзеючыя раней калегіі спачатку былі
ўключаны ў міністэрствы і захоўвалі
арганізацыйную самастойнасць.
Вышэйшым адміністрацыйным органам быў
Камітэт міністраў, зацверджаны ў 1802 г. Ён
уключаў міністраў, галоўнаўпраўляючых,
дзяржаўнага казначэя, з 1810 г. ‒ старшынь
дэпартаментаў Дзяржаўнага савета, а з 1812 г. –
асоб па прызначэнні імператара. Кабінет міністраў
функцыянаваў у форме агульнага сходу, справы
вырашаліся большасцю галасоў

11.

У кастрычніку 1905 г. пад уплывам
рэвалюцыі царызм дэклараваў
адказнасць міністэрстваў перад
Дзяржаўнай Думай. Але фактычна
міністэрствы заставаліся ў поўным
падпарадкаванні імператару. Міністры
прызначаліся імператарам. Дума мела
магчымасць уплываць на выканаўчую
ўладу, магла уздзейнічаць на ўрад
шляхам прадстаўлення запытаў і
асабліва галасаваннем па ўсіх
бюджэтных пытаннях.

12.

25 кастрычніка 1917 г. - утварэнне II Усерасійскім
з’ездам Саветаў новага ўрада – Савета Народных
Камісараў (СНК) РСФСР. Міністэрствы замяняліся на
народныя камісарыяты
Лістапад 1917 г. – утварэнне першага савецкага
ўрада на беларускіх землях – СНК Заходняй вобласці
і фронту

13.

1 студзеня 1919 г. вышэйшая ўлада на тэрыторыі
ССРБ перайшла да Часовага рабоча-сялянскага
ўрада Беларусі
3 лютага 1919 г. Канстытуцыяй ССРБ функцыі ўрада
былі ўскладзены на Вялікі Прэзідыум ЦВК ССРБ

14.

Снежань 1920 г. – дапаўненні да Канстытуцыі
ССРБ 1919 г. → стварэнне ўрада ССРБ – СНК ‒ як
распарадчага і выканаўчага органа. У яго склад
уваходзілі 16 народных камісараў.
11 красавіка 1927 г. – зацверджаная другая
Канстытуцыя БССР. Створаны СНК БССР у складзе 19
чалавек

15.

19 лютага 1937 г. – прынятая трэцяя
Канстытуцыя БССР. Унесены змены ў
структуру і паўнамоцтвы СНК БССР.
У гады Вялікай Айчыннай вайны СНК БССР
працаваў у эвакуацыі. Восенню 1943 г. ён аднавіў
сваю дзейнасць на тэрыторыі БССР. Да ліпеня 1945
г. уся сістэма органаў улады і кіравання ў Беларусі ў
асноўным была адноўлена

16.

26 сакавіка 1946 г. – Указам Прэзідыума
Вярхоўнага Савета БССР СНК БССР быў
пераўтвораны ў Савет Міністраў БССР
(наркаматы, адпаведна, былі пераўтвораны ў
міністэрствы)
Канстытуцыя БССР 1978 г. прадугледжвала
пашырэнне заканадаўчых асноў дзейнасці ўрада,
што выклікала прыняцце Закона аб Савеце
Міністраў БССР у чэрвені 1979 г.

17.

У адпаведнасці з Канстытуцыяй, выканаўчую
ўладу ў Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляе
Урад – Савет Міністраў Рэспублікі
Беларусь. Урад у сваёй дзейнасці
падсправаздачны Прэзідэнту Рэспублікі
Беларусь і адказны перад Парламентам
Рэспублікі Беларусь.
Савет Міністраў складаецца з Прэм’ерміністра, яго намеснікаў і міністраў. У склад
Урада могуць уваходзіць і кіраўнікі іншых
рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага
кіравання.

18. Рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання:

• Міністэрствы (абароны, адукацыі,
замежных спраў, інфармацыі, культуры,
унутраных спраў, фінансаў, эканомікі,
энергетыкі, юстыцыі і інш.)
• дзяржаўныя камітэты (судовых экспертыз,
пагранічны, мытны, ваенна-прамысловы,па
маемасці і інш.)
• дзяржаўныя арганізацыі,
падпарадкаваныя Савету Міністраў РБ
(«Белдзяржхарчпрам»)

19.

Прэм’ер-міністр:
нясе персанальную адказнасць за работу
ўрада і падпісвае пастановы Урада
прадстаўляе Парламенту праграму
дзейнасці Урада;
інфармуе Прэзідэнта аб асноўных
напрамках дзейнасці Урада і аб усіх
яго найважнейшых рашэннях;
штогадова інфармуе Усебеларускі народны
сход аб выкананні праграм сацыяльнаэканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь;
ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы, звязаныя
з арганізацыяй і дзейнасцю Урада.

20.

Функцыі Урада (арт. 107):
- кіруе сістэмай падпарадкаваных яму органаў
дзяржаўнага кіравання і іншых арганізацый,
а таксама па пытаннях, якія ўваходзяць у яго
кампетэнцыю, сістэмай мясцовых
выканаўчых і распарадчых органаў;
- распрацоўвае асноўныя напрамкі ўнутранай
і знешняй палітыкі і прымае меры па іх
рэалізацыі;
- распрацоўвае і ўносіць па ўзгадненні з
Прэзідэнтам у Палату прадстаўнікоў
праекты законаў аб рэспубліканскім
бюджэце і аб зацвярджэнні справаздачы аб
яго выкананні;
- забяспечвае выкананне рэспубліканскага
бюджэту;

21.

Функцыі Урада (арт. 107):
- забяспечвае правядзенне адзінай
эканамічнай, фінансавай, крэдытнай і
грашовай палітыкі, дзяржаўнай палітыкі ў
галіне навукі і інавацый, культуры, адукацыі,
аховы здароўя, экалогіі, сацыяльнага
забеспячэння і аплаты працы, дзяржаўнапрыватнага партнёрства;
- прымае меры па забеспячэнні правоў і
свабод грамадзян, абароне інтарэсаў
дзяржавы, нацыянальнай бяспецы і
абароназдольнасці, ахове ўласнасці і
грамадскага парадку, барацьбе са
злачыннасцю і іншыя функцыі

22.

Такім чынам, Урад Рэспублікі Беларусь – гэта
калектыўны орган выканаўчай улады, які
здзяйсняе ўсю яе паўнату на адпаведнай
тэрыторыі. Выканаўчая ўлада забяспечвае
рэалізацыю прынятых заканадаўчай уладай
законаў і іншых нарматыўна-прававых актаў
на ўсёй терыторыі краіны. Гэта не азначае тое,
што выканаўчая ўлада мае характар
падпарадкаваны заканадаўчай ўладзе. Яны
незалежны і ўзаемазвязаны паміж сабой.
Спецыфіка становішча выканаўчай улады ў
тым, што яна знаходзіцца непасрэдна ў гушчы
інтарэсаў народа, таму абавязана аператыўна
і гнутка рэагаваць на патрэбы насельніцтва.
English     Русский Правила