Похожие презентации:
Беларускі салавей Змітрок Бядуля
1.
Да 135-годдзя з дня нараджэнняЗмітрака Бядулі
2.
3.
4.
5.
6.
7.
17 красавіка 2021 г. у Брылёўскай сельскай бібліятэцыпрайшла гадзіна літаратурнага партрэта "Беларускі
салавей", прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння аднаго
з заснавальнікаў сучасная беларускай літаратуры Змітрака
Бядулі.
Бібліятэкар Юлія Яцкова распавяла пра жыццё Самуіла
Плаўніка, які ў дзяцінстве атрымаў рэлігійную адукацыю,
але не пажадаў быць артадаксальным святаром, а пайшоў
сваім шляхам у беларускай літаратуры — разам з
Я.Купалам, Я.Коласам, М.Багдановічам.
Ад пачатку ХХ стагоддзя, Змітрок Бядуля прайшоў праз усе
жыццёвыя выпрабаванні, апавядаючы ў сваіх творах пра
хараство роднай зямлі і пра новыя з'явы рэчаіснасці.
Загадчык Брылёўскага сельскага Дома культуры Мікалай
Яцкоў расказаў пра абставіны смерці З.Бядулі ў 1941 г. у
далёкім Уральску і пра тое, як пісьменніка перапахавалі ў
Мінску ў 2020 г.
Да юбілею бібліятэкар падрыхтавала біяграфічны буклет і
аформіла кніжную выставу.
У выкананні чытачоў бібліятэкі Наталлі Пятровай і Антона
Мяшкова прагучалі ўрыўкі з твораў З.Бядулі. Напрыканцы
сустрэчы ўсе з цікавасцю паглядзелі відэафільм "Святло
далёкай зоркі. Змітрок Бядуля".