Похожие презентации:
Максім Багдановіч. Справочный выставка
1.
Маладзечанская цэнтральная раённаябібліятэка імя М.Багдановіча
Сектар даведачна-бібліяграфічнай
інфармацыі і краязнаўства
Прапануе выставу
2.
«Ты не згаснеш, ясная зараначка…»,прысвечаную беларускаму паэту,
перакладчыку, літаратуразнаўцу, празаіку
Максіму Багдановічу
3.
Максім Багдановічнарадзіўся
9 снежня 1891 года
Маленькі Максімка з маці
4.
Раннія дзіцячыягады Максім
Багдановіч
правёў у Гродне
(1892—1896)
Максім Багдановіч(злева) са сваімі
братамі і цёткай Аляксандрай
Апанасаўнай
5.
Бацька паэта – Адам ЯгоравічБагдановіч - навукоўца, даследчык,
фалькларыст, этнограф і мовазнаўца.
Сярод
навуковай
спадчыны
А.Багдановіча асаблівае значэнне мае
яго двухтомная манаграфія «Мова
Зямлі: Утварэнне водарэчных імёнаў і
тых, якія ад іх утвараюцца»
6.
У 1888 годзе Адам Багдановіч узяў шлюб зМарыляй Мякотай – дачкой губернскага
сакратара, наглядчыка ігуменскай павятовай
бальніцы, ганаровага двараніна Апанаса
Мякоты.
Яе смерць ад сухотаў ва ўзросце 27 гадоў у
кастрычніку 1896 года стала катастрофай для
сям’і. Страта маці для Максіма стала стратай
Радзімы: у лістападзе 1896 года сям’я
пераехала ў Ніжні Ноўгарад.
Марыя Апанасаўна
Багдановіч (Мякота)
7.
Жыве і вучыцца ўНіжнім Ноўгарадзе
(1896—1908)
і Яраслаўлі
(1908 —1916)
Максім Багдановіч - гімназіст
8.
Максім Багдановіч сярод гімназістаў – аднакласнікаў.Д.Дзямбольскі – гімназічны сябра Максіма Багдановіча
9.
У 1907 годзе ў газеце «Наша Ніва» (№24) з’явіўся першыдрукаваны твор Максіма Багдановіча «Музыка». Апавяданне —
своеасаблівы творчы маніфест паэта. У хуткім часе былі надрукаваны
творы «Прыйдзе вясна», «Ноч», «На чужыне», «Над магілай».
10.
Аўтограф вершаМаксіма Багдановіча
19 жніўня 1911г.
11.
У 1911 г., перад пачаткам вучобы ўДзямідаўскім
юрыдычным
ліцэі
ў
Яраслаўлі, наведаў Беларусь. Быў у Вільні,
каля двух месяцаў правёў у фальварку
Ракуцёўшчына (недалёка ад Маладзечна).
Яго запрасілі супрацоўнікі «Нашай Нівы»
— Іван і Антон Луцкевічы.
Іван і Антон Луцкевічы
12.
Менавіта гэтай падзеі прысвяціў ГенадзьКаханоўскі брашуру «У родным краі…»
Аўтар гэтай брашуры гадоў шаснаццацьсямнаццаць назад, уважліва прачытаўшы
ўспаміны бацькі Максіма, паставіў сваёй мэтай
адшукаць той «хутар, ці то ў Вілейскім, ці то ў
Ашмянскім павеце», у якім паэт правёў два
летнія месяцы 1911 года. “Адшукаць абавязкова
трэба! Бо гэтая мясціна, можа, таксама важна, як
Болдзіна для Пушкіна. Багдановіч упершыню
сустракаўся са сваёй нацыянальнай стыхіяй. Як
гэта важна!..”
Мінск : Полымя, 1983
13.
і кнігу «А сэрца ўсё імкне да бацькаўскага краю…»Аўтар на падставе архіўных знаходак — а
гэта , успаміны сучаснікаў, лісты нашаніўцаў і
бацькі паэта да знаёмых Максіма —
уваскрашае адзін з самых значных, так званы,
ракуцёўскі, перыяд ў творчасці паэта.
Выданне
падрыхтавана да 80-годдзя
сустрэчы Максіма Багдановіча з Беларусcю і
100-годдзю з дня нараджэння.
Мінск : Мастацкая
літаратура, 1991.
14.
Непрацяглы час знаходзіўся Максім Багдановіч у Вільні — па дарозеў Ракуцёўшчыну і назад. Але вартасць гэтых дзён цяжка пераацаніць.
Сустрэча з сябрамі па ліставанні, размовы з імі, знаёмства з выдатнымі
зборамі калекцыі Івана Луцкевіча — беларускімі абразамі і разьбой па
дрэве, рукапісамі і старадрукамі, пячаткамі беларускіх князёў і
старадаўняй зброяй, знакамітымі слуцкімі паясамі ды іншымі
экспанатамі, якія пазней прыняслі славу Беларускаму гісторыкаэтнаграфічнаму музею імя Івана Луцкевіча ў Вільні.
15.
Вільня ўразіла паэта, ён захапіўся і касцёлам св.Ганны, і вулкамі Вільні, пра якія сказаў не ў адным
сваім вершы з нізкі «Места».
16.
3 Вільні ў Ракуцёўшчыну паэтасуправаджалі Антон і Іван Луцкевічы
(альбо адзін з іх). Шлях быў вядомы —
па чыгунцы да станцыі Уша (у Красным
Сяле), а там фальварак зусім побач —
паўтара
кіламетры.
Фальварак
належыў збяднеламу шляхцічу Вацлаву
Лычкоўскаму — роднаму дзядзьку
братоў Луцкевічаў.
Станцыя Уша
17.
«Страніца лепшая ў штодзённіку жыцця... »Ваколіцы Ракуцёўшчыны былі вельмі маляўнічыя. Недалёка працякала
крынічка, а перад галоўным домам расла старая, разложыстая ліпа.
Багдановіч захапляўся хараством прыроды...
Паэт слухаў родную мову — сакавітую маладзечанскую гаворку,
жніўныя песні, байкі, жарты, хадзіў палявымі і ляснымі дарогамі, фіксаваў
кожнае трапнае слова, кожную фактурную рысу побыту, адзення і
характару землякоў.
18.
Ракуцёўскі творчы «даробак»— гэта два цыклы вершаў
«Старая Беларусь» і «Места», а
таксама дзве паэмы «Вераніка»
і «У вёсцы» (цыкл «Мадонны»),
прысвечаны Ганне Рафаілаўне
Какуевай.
19.
На выставе прадстаўлены папкі выразак зперыёдыкі, аб гэтым перыядзе жыцця
Максіма Багдановіча
20.
На працягу многіх гадоў супрацоўнікі РЦБ імя М.Багдановічаадзначаюць Дзень памяці паэта ў Ракуцёўшчыне, у якім прымаюць
удзел пісьменнікі, мастакі, краязнаўцы, школьнікі Красненскай і
Чысцінскай школ.
21.
Памятная паштоўка да юбілею Максіма Багдановіча, выданая ў РЦБ.22.
Літаратурны музей Максіма Багдановіча ў МінскуУ 1981 годзе была прынята пастанова аб стварэнні музея Максіма
Багдановіча ў Мінску. Музей адчыніўся ў 1991 годзе, да 100-х угодкаў з
дня нараджэння паэта.
Ён знаходзіцца ў двухпавярховым мураваным будынку ў Траецкім
прадмесці.
23.
Мастацкае аздабленне музея,стылізаванае пад „мадэрн“.
Фрагмент экспазіцыі
прысвечаны Ганне Какуевай.
24.
У канцы 1913г. ў Вільні выдадзенаадзіная прыжыццёвая кніга паэтычных
твораў Максіма Багдановіча “Вянок”.
“Вянок” — гэта праўдзівая пэрла ў
беларускай
паэзіі.
Раўнаваць
М.Багдановіча ні з кім ня будзем: не
затым, што німа лепшых за яго паэтаў (бо
такія ёсьць), але затое, што не падобны
ён ні да кога», — пісаў Антон Навіна
(А.Луцкевіч)
Вільня : Друкарня Марціна
Куты, 1913
25.
У 1914-1916гг. Максім Багдановіч працягвае актыўназаймацца паэтычнай творчасцю, напісаннем артыкулаў,
перакладамі. Выдадзены брашуры: «Братья - чехи», «Угорская
Русь», «Червонная Русь». Пабачылі свет паэмы «Мушказелянушка і камарык – насаты тварык» (1914), «Максім і
Магдалена» (1915), «Страцім-лебедзь» (1916).
26.
У кастрычніку 1916г., пасля заканчэння юрыдычнага ліцэя,вярнуўся на Беларусь, у Мінск, дзе ўладкаваўся на працу ў
губернскі харчовы камітэт. Прымаў актыўны ўдзел у рабоце
Беларускага камітэта дапамогі ахвярам вайны.
27.
Здароўепаэта
значна
пагоршылася. У лютым таварышы
пасылаюць яго на лячэнне ў Ялту.
У апошнія дні свайго жыцця
Максім Багдановіч працуе над
складаннем беларускага лемантара.
25 мая 1917 Максім Багдановіч
памер ад сухотаў ва ўзросце 25 гадоў.
28.
Гадзіннік, які адлічыў апошнія хвіліны жыццяМаксіма Багдановіча ў Ялце
29.
Магіла паэта ў Ялце30.
Творчасцю Максіма Багдановіча захапляліся многія, што іпаспрыяла выданню дзьвух зборнікаў твораў, кніг, крытычных
матэрыялаў , якія найбольш дасканала знаёмяць чытача з
жыццёвым і творчым шляхам паэта…
31.
Збор твораў М.Багдановіча ў 2-хтамах,
падрыхтаваны
Інстытутам
літаратуры імя Я.Купалы АН БССР,—
самае поўнае і навукова-дакладнае з
усіх існуючых выданняў твораў паэта на
той час.
У двухтомнік уваходзяць мастацкія,
крытычныя і публіцыстычныя творы,
прычым, некаторыя з іх уключаюцца ў
выданне твораў паэта ўпершыню.
Мінск : Навука і тэхніка,
1968
32.
Поўнызбор
твораў
Максіма
Багдановіча ў 3-х тамах падрыхтаваны
ордэна Дружбы народаў Інстытутам літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Гэта
найбольш поўнае выданне спадчыны
класіка беларускай літаратуры.
У параўнанні з папярэднім Зборам
твораў 1968 г. новае выданне дапоўнена
выяўленымі ў архівах і ў перыядычным
друку 1910—1916 гг. творамі, якія
значна пашыраюць ранейшыя ўяўленні
пра спадчыну Багдановіча.
Мінск : Навука і тэхніка, 1995
33.
Сцяпан Майхровіч. Максім Багдановіч.Мінск : Дзяржаўнае
выдавецтва БССР, 1958
34.
Марыя Барсток. Максім Багдановіч.Гэта кніга з'яўляецца нарысам аб жыцці
і творчасці М.Багдановіча. Яна прызначана
для настаўнікаў беларускай літаратуры, а
таксама вучняў старэйшых класаў, якія
знаёмяцца з жыццёвым і творчым
шляхам выдатнага беларускага песняра. У
ёй чытач знойдзе бібліяграфічны даведнік
асноўных прац і артыкулаў аб творчасці
Максіма Багдановіча і выданняў яго
твораў.
Мінск : Дзяржаўнае вучэбнапедагагічнае выдавецтва
Міністэрства асветы БССР, 1961
35.
Міхась Стральцоў. Загадка Багдновіча.У гэтай кнізе М.Стральцоў вядзе
гаворку пра Максіма Багдановіча,
даследуе яго паэтычную, крытычную,
асветніцкую дзейнасць.
Мінск : Беларусь, 1969
36.
Шлях паэта. Зборнік успамінаў і біяграфічныхматэрыялаў пра Максіма Багдановіча
У кнізе змешчаны апублікаваныя ў
перыядычным
друку
і
неапублікаваныя ўспаміны людзей,
што ведалі паэта, сустракаліся з ім у
розны час яго жыцця, а таксама
найбольш
цікавыя
біяграфічныя
матэрыялы і пісьмы. Усё гэта падаецца
на мове арыгіналаў.
Мінск : Мастацкая літаратура, 1975
37.
Алесь Бачыла. Дарогамі Максіма БагдановічаУ кнізе расказваецца пра жыццёвы
шлях выдатнага беларускага паэта.
Цікавыя
матэрыялы
і
дакументы
дапамагаюць лепш уявіць характар
Багдановіча, яго рознабаковыя інтарэсы,
грамадскую
дзейнасць,
сямейныя
ўзаемаадносіны, жыццёвае асяроддзе.
Рыхтуючы гэта выданне, аўтар дапоўніў
кнігу пяццю новымі раздзеламі, дзе
расказваецца пра хросную маці паэта В.
Сёмаву, яго бабку Т. Мякота і старэйшага
брата Вадзіма, разглядаецца праблема
прататыпа
вобраза
Веранікі
з
аднайменнай паэмы.
Мінск : народная асвета, 1983
38.
Алла Кабаковіч. Паэзія Максіма Багдановіча.У манаграфіі даследуецца праблема
суадносін рацыянальнага і эмацыянальнага ў паэзіі М. Багдановіча,
раскрываюцца найбольш характэрныя
асаблівасці майстэрства паэта, выяўляюцца
асноўныя рысы эвалюцыі беларускай паэзіі
ў цэлым на адным з самых складаных і
цікавых этапаў яе развіцця. Асаблівае
месца займае даследванне тых элементаў
паэтыкі М. Багдановіча, якія традыцыйна
ўвайшлі
ў
практыку
сучаснай
беларускай паэзіі.
Мінск : Навука і тэхніка, 1978
39.
У зборнік увайшлі літаратурнапубліцыстычныяартыкулы
пра
мясціны, звязаныя з жыццём і
творчасцю
Максіма
Багдановіча,
класіка беларускай літаратуры, а
таксама матэрыялы, прысвечаныя
асобам, якія ішлі па жыцці поруч з
паэтам.
Артыкулы
падрыхтаваны
супрацоўнікамі Літаратурнага музея
М.Багдановіча
і
вядомымі
даследчыкамі беларускай літаратуры.
Мінск : Мастацкая
літаратура, 2009
40.
Серыя распрацавана ў Інстытуцелітаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі
навук Беларусі. Заснавана ў 1996
годзе
Галоўны рэдактар Кастусь Цвірка
Мінск : Беларускі
кнігазбор, 1996
41.
Бібліяграфічны спіс:1.
Барсток, М.М. Максім Багдановіч у школе / М.М.Барсток. - Мн.: Народная асвета ,
1974.
2. Бачыла, А.М. Дарогамі Максіма Багдановіча / А.М.Бачыла. - Мн.: Народная
асвета, 1983 .
3. Ватацы, Н. Максім Багдановіч. - Мн.: Дзяржаўная бібліятэка БССР імя Леніна, 1977
4. Кабаковіч, А.К. Паэзія Максіма Багдановіча / А.К.Кабаковіч. - Мн.: Навука і
тэхніка, 1978 .
5. Конан, У.М. Святло паэзіі і цені жыцця / У.М.Конан. - Мн.: Мастацкая
літаратура, 1991 .
6. Пширков, Ю.С. А.Е.Богданович / Ю.С.Пширков. - Мн.: Наука и техника, 1966 .
7. Рагойша, В.П. Вяршыні / Вячэслаў Пятровіч Рагойша. - Мн.: Універсітэцкае, 1991. ( Са скарбніцы беларускай культуры).
8. Стральцоў, М. Загадка Багдановіча / М.Стральцоў. - Мн.: Беларусь, 1969.
9. Чырскі, М.А. Максім Багдановіч у Мінску / М.А.Чырскі. - Мн.: Полымя, 1986.
10. Шлях паэта / [склад. Н.Б.Ватацы]. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1975 .
11. Я хацеў бы спаткацца з Вамі... : [уклад. Т.Шэляговіч]. - Мн.: Мастацкая
літаратура, 2009.
12. Яцкевіч, З. Радавод Максіма Багдановіча / З.Яцкевіч. - Мн.: Беларускі кнігазбор, 1999.