Асноу́ныя функцыі мовы у́ грамадстве.
Гіпотэзы паходжання мовы.
Дзякуй за ўвагу!
5.98M
Категория: ЛингвистикаЛингвистика

Асноўныя функцыі мовы ў грамадстве

1. Асноу́ныя функцыі мовы у́ грамадстве.

Асноу́ныя функцыі мов
ы у́ грамадстве.
Кiшкунова Марыя, 4Н1 Ммт

2.

Прызначэнне мовы вельмі шырокае. Яна абслугоўвае непасрэдна (або апасродкавана) усе
сферы чалавечага жыцця. Таму і функцыя ў яе не адна, а некалькі. Аднак найважнейшай
з'яўляецца камунікатыўная, бо мова служыць сродкам зносін, сродкам людскіх
дачыненняў, сродкам перадачы інфармацыі.
Мова выконвае яшчэ адну важную ролю ў жыцці грамадства. Яна называе прадметы і з'явы
рэчаіснасці. Дзякуючы мове яны ўсведамляюцца намі як дыферэнцыраваная рэальнасць.
Гэтая функцыя мовы называецца намінатыўнай.

3.

Не менш важнай трэба лічыць паняційную функцыю. Яна дазваляе чалавеку пазнаць свет,
назапашваць, захоўваць і перадаваць свае веды, рабіць абагульненні і высновы ў выглядзе
паняццяў, правіл і законаў.
Да асноўных належыць таксама экспрэсіўная функцыя. Яе прызначэнне — перадаваць
думкі і пачуцці чалавека, яго псіхічны стан, светапогляд, адносіны да рэчаіснасці.
Чалавеку ўласціва пачуццё прыгожага, якое ён увасабляе ў творах як духоўнай, так і
матэрыяльнай культуры. У сваёй маўленчай дзейнасці пры перадачы інфармацыі чалавека
таксама імкнецца да таго, каб выклікаць у слухача (чытача) станоўчыя эмоцыі, пазітыўны
настрой. Гэтую ролю мова выконвае дзякуючы эстэтычнай функцыі. Эстэтычная функцыя
мовы найбольш поўна ўвасабляецца ў мове мастацкай літаратуры (прозе, паэзіі), сцэнічным
маўленні.

4.

Кожная функцыя мае сваю ролю ў мове, але ўсе разам яны служаць таму, каб мова магла
быць эфектыўным і аптымальным сродкам зносін паміж людзьмі. Розныя функцыі мовы
рэалізуюцца звычайна не паасобку, а ў адзінстве.
Фактычная — функцыя наладжвання кантактаў, рэгулявання адносін паміж людзьмі.
Акумуляцыйная — функцыя назапашвання, захавання традыцый, культуры, гісторыі,
нацыянальнай свядомасці народа.
Для многіх моў свету ўласціва этнічная функцыя, калі мова выступае прыметай, сімвалам
нацыі. Асабліва выразна гэта функцыя праяўляецца ў сітуацыях, дзе існуе культурна-моўная
асіміляцыя аднаго народа другім.

5. Гіпотэзы паходжання мовы.

Гіпотэзы паходжання мовы.
1.
Гіпотэза гукапераймання. Згодна з ёй мова ўзнікла ў выніку таго, што чалавек пераймаў
гукавыя прыметы прадметаў.
2.
Гіпотэза выклічнікаў. Гэта гіпотэза тлумачыць узнікненне мовы як рэакцыю чалавека н
а боль, страх, радасць.
3.
Працоўная тэорыя. Мова ўзнікла ў працэсе працоўнай дзейнасці.
4.
Гіпотэза Ф. Энгельса. Спачатку праца, а потым і членараздзельнае маўленне —
два стымулы, пад уплывам якіх мозг малпы паступова пераўтварыўся ў чалавечы мозг.
5.
Слова — дар Божы.

6.

Білінгвізм (лац. bilinguis < (bis) = двойчы, lingua = мова), ці двухмоўе, — валоданне і
папераменнае карыстанне дзвюма мовамі. Калі ва ўжытку знаходзяцца тры і больш моў —
гэта шматмоўе або полілінгвізм.
Вылучаюць наступныя разнавіднасці двухмоўя:
1. Індывідуальнае, калі дзвюма мовамі валодаюць толькі асобныя члены калектыву;
2. Групавое, калі двухмоўнымі з'яўляюцца цэлыя групы або асобныя слаі;
3. Поўнае, ці суцэльнае, калі двухмоўе з'яўляецца характэрным для ўсіх сацыяльнакультурных груп народа;
4. Дзяржаўнае, калі ў адной краіне статус афіцыйнай, дзяржаўнай маюць дзве мовы.
Напрыклад, у Фінляндыі — фінская і шведская; у Канадзе — англійская і
французская.

7.

Вылучаюць наступныя разнавіднасці двухмоўя:
1. Індывідуальнае, калі дзвюма мовамі валодаюць толькі асобныя члены калектыву;
2. Групавое, калі двухмоўнымі з'яўляюцца цэлыя групы або асобныя слаі;
3. Поўнае, ці суцэльнае, калі двухмоўе з'яўляецца характэрным для ўсіх сацыяльнакультурных груп народа;
4. Дзяржаўнае, калі ў адной краіне статус афіцыйнай, дзяржаўнай маюць дзве мовы.
Напрыклад, у Фінляндыі — фінская і шведская; у Канадзе — англійская і французская.
Па іншых крытэрыях можна выдзеліць такія тыпы двухмоўя: кантактнае, якое ўзнікае ў
выніку сумеснага жыцця двух народаў (беларуска-польскае, беларуска-літоўскае), і
некантактнае, калі непасрэдны паміж групамі адсутнічае (беларуска-нямецкае).

8. Дзякуй за ўвагу!

Дзякуй за ўвагу!
English     Русский Правила