Похожие презентации:
презентация Багданович НПК 2026
1. ТЭМА: «ПАЭТЫЧНАЯ РЭЧАІСНАСЦЬ: ПРАДМЕТНЫ СВЕТ І ДЭТАЛІ ЖАНОЧАГА ПАРТРЭТА Ў ЛІРЫЦЫ М.БАГДАНОВІЧА»
2. Актуальнасць тэмы:
АКТУАЛЬНАСЦЬ ТЭМЫ:абумоўлена павышэннем цікавасці
вучняў старэйшых класаў да лірыкі
М. Багдановіча
3.
МЭТА:выяўленне асаблівасцяў мастацкага
ўвасаблення прадметнага свету і
дэталяў жаночага партрэта ў лірыцы
Максіма Багдановіча
4. Задачы:
ЗАДАЧЫ:• 1) Даць азначэнне тэрмінам ‹‹паэтычная
рэчаіснасць» і «мастацкая дэталь» у сучасным
літаратуразнаўстве.
• 2) Класіфікаваць прадметы і дэталі жаночага
партрэтаў лірыцы М. Багадановіча.
• 3) Выявіць ролю прадметаў, колераў, гукаў і
іншых дэталяў у стварэнні жаночых вобразаў.
• 4) Стварыць інтэрактыўны лічбавы лукбук
«Эпоха М. Багдановіча ў дэталях›› да ўрокаў па
беларускай літаратуры ў старэйшых класах.
5.
❖Аб'ектдаследавання:
❖Прадмет
даследавання:
паэтычная
рэчаіснасць:
прадметны свет і
дэталі жаночага
партрэта ў лірыцы М.
Багдановіча
лірыка Максіма
Багдановіча
6.
7. ПАЭТЫЧНАЯ РЭЧАІСНАСЦЬ
гэта сістэма свету, створаная ўяўленнемпісьменніка і змадэляваная ў мастацкім
творы з дапамогай моўных і вобразных
сродкаў
8. МАСТАЦКАЯ ДЭТАЛЬ
гэта штрых, падрабязнасць у паказепаводзін,
апісанні
знешнасці
героя,
абстаноўкі, пэўны момант у дзеянні твора
9. Слуцкія ткачыхі
СЛУЦКІЯ ТКАЧЫХІІ тчэ, забыўшыся, рука,
Заміж персідскага ўзора,
Цвяток радзімы васілька
10. ДЭТАЛІзацыя МОДЫ
ДЭТАЛІЗАЦЫЯ МОДЫІнструмент стылізацыі: карункі, веер ці персцень дазвалялі
«задрапіраваць» рэальнасць, ператварыць звычайную
жанчыну ў казачную Царэўну або рэлігійны ідэал Мадонны.
Мова намёкаў і падтэксту: рух веера, выпадкова
згубленая пальчатка альбо пакінуты ў пакоі нябачны
водар духоў сталі ідэальнымі знакамі для перадачы
мімалётных эмоцый, трывогі, кахання ці суму.
Эстэтычны пратэст: праз апісанне раскошных тканін (шоўку,
аксаміту) і элегантных аксесуараў паэты здзяйснялі
своеасаблівы «ўцёк ад рэчаіснасці»
11. ПЕКНАЯ ЭПОХА (канец ХІХ – пач. ХХ стагоддзя)
ПЕКНАЯ ЭПОХА (КАНЕЦ ХІХ – ПАЧ.ХХ СТАГОДДЗЯ)
Мадэрнізм
Культ
прыгажосці і
«чыстага
мастацтва»
Захапленне
класічнымі
еўрапейскімі
формамі
12. МАДЭРНІЗМ
• Агульная назва літаратурных плыняў, якіявызначаліся засяроджанасцю на ўнутраным
свеце чалавека, элітарнасцю,незвычайнасцю
мастацкай формы.
13.
14. МАСТАЦКАЯ ПРАСТОРА РЭЧАЎ у лірыцы М.Багановіча
МАСТАЦКАЯ ПРАСТОРА РЭЧАЎ УЛІРЫЦЫ М.БАГАНОВІЧА
…О, як прыгожыдзіўны ты,
Двайной красы
аблік ядыны!
Ажыў у ім твой
вечны цэль,
Мадонн тварыцель,
Рафаэль!
Раяль цалуе тонкая
рука
У час вячэрні
шэра-ружаваты;
І на крылах, цішэй
ад вецярка,
Ў паветры мяккім,
пекным паплыла
ты…
Яснавокая Аніта
Разгарнула веер
чорны
І схавала строга
тварык
У кружаўных яго
узорах
15. МАСТАЦКАЯ ПРАСТОРА РЭЧАЎ у лірыцы М.Багановіча
МАСТАЦКАЯ ПРАСТОРА РЭЧАЎ УЛІРЫЦЫ М.БАГАНОВІЧА
...І павеяла
раптам духамі,
Што заўсёды
духі́ ш ты між
валасамі…
Помніш толькі
красу,
Мілы тварык
дзявочы,
Залатую касу,
Сіняватыя вочы
Цёмнавокая пані,
канец!
Ёсць, накшталт
Вашых цёмных
вачэй…
Зоры цёмныя, што
незнарок
Загараюцца ў
змроку начэй
16.
Калекцыя «Мадонна(Чыстая прыгажосць)»:
цыкл «Мадонны».
Візуальныя акцэнты:
белая сукенка як сімвал
юнацтва і чысціні,
простыя лініі, кветкі ў
валасах.
17.
Музы М.Багдановіча:
Зоська Верас,
Аня Какуева,
Нюта Гапановіч
18.
Калекцыя«Нябачны шлейф»
(Водары і эмоцыі)
19.
Калекцыя«Свецкая дама»
20. У выніку праведзенага даследавання па тэме «Паэтычная рэчаіснасць: прадметны свет і дэталі жаночага партрэта ў лірыцы М.
У ВЫНІКУ ПРАВЕДЗЕНАГА ДАСЛЕДАВАННЯ ПА ТЭМЕ«ПАЭТЫЧНАЯ РЭЧАІСНАСЦЬ: ПРАДМЕТНЫ СВЕТ І ДЭТАЛІ
ЖАНОЧАГА ПАРТРЭТА Ў ЛІРЫЦЫ М. БАГДАНОВІЧА» БЫЛІ
ЗРОБЛЕНЫ НАСТУПНЫЯ ВЫВАДЫ:
• 1) тэарэтычны аналіз паняцця «паэтычнай рэчаіснасці» паказаў,
што прадметны свет у літаратурным творы пачатку ХХ стагоддзя
з’яўляецца адным з найважнейшых сродкаў псіхалагізму.
Мастацкая дэталь (элемент адзення, аксесуар, колер ці водар) у
кантэксце эстэтыкі мадэрнізму здольная замяніць сабой
разгорнутае апісанне, выступаючы ў ролі мікравобраза з
глыбокім сімвалічным падтэкстам;
• 2) прадметны свет яго жаночых вобразаў — гэта цэласная і
глыбокая знакавая сістэма. Фактура тканін (шоўк, карункі),
вытанчаныя аксесуары (веер), валасы і прычоскі выконваюць не
дэкаратыўную, а магутную псіхалагічную і эстэтычную функцыі.
Праз гэтыя матэрыяльныя дэталі паэт змог перадаць самыя
тонкія адценні пачуццяў, стварыўшы цалкам новы для
беларускай літаратуры тып еўрапейскай, мадэрнавай жаноцкасці;
• 3) было выяўлена, што тэкстыльныя коды (карункі, шоўк,
аксаміт) і колеравыя акцэнты (белая сукенка) падкрэсліваюць
вытанчанасць, арыстакратызм і ідэал чысціні жаночых вобразаў.
21. Заключэнне:
ЗАКЛЮЧЭННЕ:Мэта нашай работы была дасягнута: выяўлены асаблівасці
стварэння паэтычнай рэчаіснасці ў лірыцы Максіма Багдановіча
праз аналіз прадметнага свету і дэталі жаночага партрэта.
У ходзе даследавання былі вырашаны наступныя задачы:
• 1) Дадзена азначэнне тэрмінам ‹‹паэтычная рэчаіснасць» і
«мастацкая дэталь» у сучасным літаратуразнаўстве.
• 2) Класіфікаваны прадметы і дэталі жаночага партрэта ў лірыцы
М. Багадановіча.
• 3) Выяўлена роля прадметаў, колераў, гукаў і іншых дэталяў у
стварэнні жаночых вобразаў.
• 4) Створаны інтэрактыўны лічбавы лукбук «Эпоха М.
Багдановіча ў дэталях›› да ўрокаў беларускай літаратуры ў
старэйшых класах. Праз свет прыгожых рэчаў і моду «Пекнай
эпохі» М. Багдановіч стварыў унікальны для тагачаснай
беларускай літаратуры тып жанчыны — Музы, Мадонны і
Царэўны, што набліжае яго паэтыку да лепшых узораў
еўрапейскага мадэрнізму.